Калі вам кажуць, што слова нацыя ёсць панская выдумка, калі вам кажуць, што нацыянальная ідэя ёсць ідэя буржуазна-капіталістычнай клясы, што нацыя і буржуазія выраслі на адным і тым самым грунце эксплуатацыі, уціску, гвалту і здзеку — даволі, далей вы іх не слухайце, бо яны няпраўду вам кажуць.
Калі вам кажуць, што нацыянальная ідэя ёсць нешта штучна выдуманае журналістамі і вучонымі прафесарамі, калі вам кажуць, што нацыянальная ідэя ёсць выдумка палітыкаў і дыпламатаў — не верце ім, бо яны памыляюцца, яны самі добра не ведаюць, аб чым яны гавораць.
Таварышы, ідэя нацыяналізму не ёсць нейкая штучная выдумка паноў і вучоных людзей, не ёсць выдумка палітыкаў, як яна не з’яўляецца і творам буржуазна-капіталістычнага ладу. Ідэя нацыяналізму ёсць аснова грамадскага жыцця, шырокіх слаёў народных мас, гэта ёсць фундамент праўдзівага дэмакратызму і сацыялістычнага ладу. Ідэя нацыяналізму мае пад сабой цвёрды грунт праўды, якая знаходзіцца ў самай аснове прыроды чалавека, дзеля чаго належаць да якой-небудзь нацыянальнасці, гэта можна сказаць усё роўна, што належаць да тае ці іншае расы, роду, племені.
Калі ўжо варыву пасьпець прыйшла пара, — Ты доўга рос? — Гарбуз у дуба запытаўся,
— Сто год. — А я вось у сто дзён, дык вырас, як гара!
— Што толку ў тым, што хутка так вялікім стаўся?—
Дуб кажа,-сталецьці я жыву, бо рос памаленьку, нязначна.
А ты вось — хоць вялікі ўжо і, кажуць вельмі, смачны, І хараством сваім слывеш —
Як хутка гэтак вырас, так хутка і памрэш!