Перайсці да зместу

Вікікрыніцы:Пра Вікікрыніцы

З пляцоўкі Вікікрыніцы

Вікікрыніцы (Wikisource) — свабодная бібліятэка і праект Фонду Вікімедыя, які мае на мэце стварэнне збор тэкстаў, якія пастаянна папаўняюцца, свабодна распаўсюджваюцца на ўсіх магчымых мовах.

На гэтай старонцы коратка распавядаецца аб тым, чым з’яўляюцца і чым не з’яўляюцца Вікікрыніцы, паказваюцца іх адрозненні ад іншых праектаў Вікімедыя. Апісанні на гэтай старонцы дастаткова кароткія, але змяшчаюць спасылкі на іншыя старонкі, у тым ліку правілы, якія раскрываюць асобныя тэмы больш падрабязна. Абмеркаванне правілаў Вікікрыніцаў варта весці на адпаведных старонках абмеркавання правілаў.

Што Вікікрыніцы змяшчаюць, а што не

[правіць]

[ Гл. асноўны артыкул «Вікікрыніцы:Змест» ].

Вікікрыніцы прызначаны для захоўвання:

  1. Тэкстаў, раней ужо апублікаваных аўтарамі ў друку.
  2. Пераклад арыгінальных тэкстаў.
  3. Гістарычныя дакументы нацыянальнага і міжнароднага маштабу.
  4. Бібліяграфій аўтараў, чые працы захоўваюцца ў Вікікрыніцах.

Што не можа быць змешчана ў Вікікрыніцах:

  1. Матэрыялы, якія парушаюць аўтарскія правы.
  2. Тэксты, створаныя ўдзельнікамі Вікікрыніц і не апублікаваныя дзе-небудзь яшчэ.
  3. Матэматычныя дадзеныя, формулы і табліцы, якія не выдаваліся раней.
  4. Зыходныя коды праграм.
  5. Статыстычныя дадзеныя (напрыклад, вынікі выбараў)

Нейтральнасць

[правіць]

Нейтральны пункт гледжання ёсць асноўным прынцыпам амаль для ўсіх праектаў сям’і Вікімедыя. Нейтральны пункт гледжання ў Вікікрыніцах значыць верагоднае паданне арыгінальнага тэксту з указаннем аўтарства і з пазбяганнем таго, каб рэдактары рабілі акцэнт на асобных частках тэксту або падавалі толькі пэўныя часткі яго. Тым не менш, няма патрэбы, каб арыгінальныя тэксты адлюстровалі нейтральны пункт гледжання.

Аўтарскае права

[правіць]

Аўтарскае права дапасоўваецца да Вікікрыніц таксама, як і да іншых праектаў Вікімедыя, таму пра яго трэба памятаць заўсёды.