Над Нёмнам (1926)
Над Нёмнам Драма Аўтар: Міхайла Грамыка 1926 год |
Тэкст пададзены паводле машынапісу, які захоўваецца ў Нацыянальнай бібілятэцы Беларусі. |
НАД НЁМНАМ драма ў 6-ці дзеях і 9-ці малюнках М. ГРАМЫКА |
НАД НЁМНАМ.
У 6 дзеях і 9 малюнках.
Дзейныя асобы.
1.Бронік. Лясьнік, 45 г. Высокі.
2.Галена. Дачка яго. 22 г. Прыгожая.
3.Стась. Нямы хлапец. —
4.Андрэй Баравы. Правадыр паўстанцкага аддзелу, гадоў 25; з рабочых.
5.Марына, яго матка.
6.Костусь, таварыш Андрэя.
7.Мацей Лысёнак. Стары селянін.
8.Косьця, дачка яго, гадоў 18. —
9.Тэкля Лісоўская, дачка асадніка. Бойкая, рашучая паненка.
10.Вацлаў Ржэвуцкі. Афіцэр. Малады, прыгожы.
11.Шэцкі, граф. Афіцэр.
12.Бжэзіцкі. Палкоўнік.
13.Антон Брыль. Жаўнер: з польскіх сялян.
14.Дарнілоўскі. Лоўчы 45 г.
15.Граф Гоцкі. Валадар маёнтка; стары.
16.Ксёндз Юраго, гадоў 30-35.
17.Кавоцкая Зоф’я. Вучыцелька.
18.Лэя, старая яўрэйка.
19.Барыс, сын яе, таварыш Андрэя.
20.Афыцэр дэфэнзывы.
21.Прадстаўнік П.П.С.
22.Эпізадычна: Жабрак. Жабрачка. Інвалід. Паліцыянт. Сяляне. Жаўнеры. Жандары. Хор. Балет. —
Дзеі адбываюцца ў Заходняй Беларусі ў нашыя часы.
Дзея I. Астравок на Нёмне
[правіць]
ДЗЕЯ І.Астравок на Нёмне.
З боку лясьнікова хата. Садок. Кусты. Відаць кавалак рэчкі. Час пасьля абеду. Пры адчыненьні заслоны каля рэчкі клапоціцца ля чоўна Стась, з хаты чуваць песьню.
Зьява I.
Галена пяе:
Каб я крыльлі лёгкай птушкі Я-бы з песняй паляцела На вакне закратаваным |
/Выходзіць з хаты. Да Стася/:
Стась, а Стась. Ты-ж, братачка, глядзі на той бок, каб не прамінуць каго. Ага. Тварам, тварам на той бок, вось так. Слаўны ты хлапчына, лепш за іншага языкастага. /Стась сьмяецца/. Так, так. Зразумеў, — не? — Ну, і добра. Хутка татка павінен варачацца, татка…. зразумеў цяпер? — Ну і добра. /Адыходзячы ў кусты, нібы да Стаська/: А цяпер я — у ваду. Ты-ж, Стасечка, не вярні ў мой бок галавы, ня тое… можа загаворыш яшчэ…. Не глядзі, не глядзі — купацца буду…. /Прабягае міма да вады/. /Пяе купаючыся/
ЗЬЯВА II.
Косьця і Тэкля.
/3 таго боку клічуць/:
КОСЬЦЯ
Аленка, го-го. Давай Стаська з чоўнам.
ГАЛЕНА
/ад рэчкі/ …Ого. Я зараз, Косьця. Сюды, у рэчку. — /Стась перавозіць Косьцю і Тэклю/
КОСЬЦЯ
Аленка. Дзе-ж ты? —
ГАЛЕНА
/з-за кустоў/ Хадзеце сюды, я апранаюся…
КОСЬЦЯ
Хіба нікога з мужчын на беразе… Адважная-ж ты, Аленка… Хадзі сюды, я з гасьцей…
ГАЛЕНА
/падыходзячы/ — 3 мужчынскага роду тут толькі Стаська, — ну ён у той бок не глядзіць, — а мой дзядунька Нёман — ня страшны. — Дзень добры, Косьця.
КОСЬЦЯ
ТЭКЛЯ
Дзіўна вы гаворыце, Косьця, — з Польшчы. Нібы тут ня Польшча.
ГАЛЕНА
Тут… Улада польская, вядома, а толькі….
ТЭКЛЯ
Панна…..
КОСЬЦЯ
Галена, альбо Аленка, як мы яе завем….
ТЭКЛЯ
Я прыехала з пад Плоцку, — так. Але-ж тут я бачу тую-ж Польшчу, тыя-ж касьцёлы, тых-жа паліцыянтаў, тое-ж войска….
ГАЛЕНА
Так? І тыя-ж звычаі, тую-ж мову, панна Тэкля.
ТЭКЛЯ
Ну, ензык то тут праўда, папсаваны, я не вем, цяжка размаўляць з сялянамі, з хлопэм…. Але-ж так не павінна быць…. Трэба вучыць дзяцей. Вучыцелька ест, здаецца? —
ГАЛЕНА
Вучыцельку прыслалі, нейкую дэвотку, а нашага маладога настаўніка выслалі аж пад Кракаў…. Добрая справа.
КОСЬЦЯ
Праўда, панна Тэкля, — вы яшчэ тут усяго ня ведаеце — пажывіцё.
ТЭКЛЯ
Ну, так… А ў вас тут пекната, панна Галена. — Нейкі чароўны куточак, кветкі…. Відаць, што маладая гаспадыня. Мамы няма, здаецца? —
ГАЛЕНА
Маці памерла. Я не памятаю яе. Гадаваў бацька. /да Косьці/ Што ў вас на вёсцы чуваць? Даўно ня была там.
КОСЬЦЯ
Да нішто. Кастусь пазнаёміў мяне з Андрэем сваім прыяцелем….
ГАЛЕНА
Ага. Ну і што, хто ён такі?
КОСЬЦЯ
Цётку Марыну знаеш, што ў школе служыла?
ГАЛЕНА
Памятаю. Яна да вас прыходзіла.
КОСЬЦЯ
Дык Андрэй яе сын, нядаўна прыехаў, служыў недзе на фабрыцы, у Лодзі, ці што….
ГАЛЕНА
ГАЛЕНА
Ну, і як ён, цікавы хлапец, ці так сабе, звычайны?
КОСЬЦЯ
Пазнаёмішся, пабачыш.
ГАЛEHA
Ну, тое ня хутка будзе.
КОСЬЦЯ
Можа і хутка. Ён зьбіраецца сюды, да вас.
ГАЛЕНА
Ого, які спрытны…
ТЭКЛЯ
/да Галены/ Вам хіба такія кавалеры трэба,панна Галена.
ГАЛЕНА
Адкуль вы ведаеце, што мне наогул патрэбны кавалеры, дзіўна.
ТЭКЛЯ
Такая пекная дзяўчына. О каб мне такая пекната. — Ну, не сярдуйце, будзем сябраваць, добра?
ГАЛЕНА
Я сябрую тугавата, праўда, Косьця?
КОСЬЦЯ
ТЭКЛЯ
Во вы якая?
КОСЬЦЯ
Але-ж яна добрая і вясёлая, — ня тое што….
ГAЛEHA
Ня тое, што сава на нашым востраве, ха-ха-ха.
ТЭКЛЯ
Дзе-ж вы вучыліся?
ГАЛЕНА
Скончыла з ёю нашу школу у Міры, а пасьля ў Вільні, два гады вучылася у гімназыі.
ТЭКЛЯ
Вядома у беларускай ха-ха-ха.
ГАЛЕНА
Вядома у беларускай….
КОСЬЦЯ
А бацька ўзяў яе да дому — цяжка яму было аднаму гаспадарыць тут….
ГАЛЕНА
Бацька ня браў мяне, — самой сюды захацелася.
ТЭКЛЯ
О, то вы з асьветай. Па польску будзем размаўляць.
ГАЛЕНА
ТЭКЛЯ
Ня веру. — А я з якімі кавалерамі пазнаёмімся. — Што вашыя Андрэйкі ды Кастусі.
КОСЬЦЯ
Панна Тэкля, вы нашых хлапцоў не чапайце.
ГАЛЕНА
Ды вы іх і ня ведаеце, дзіўна.
ТЭКЛЯ
Ну, добжэ, добжэ. — Ах, якія вы заядлыя “бялорусінкі”. — Прыходзьце ў маёнтак, я вас пазнаёмлю з польскімі кавалерамі. Якія ёсьць між іх, як цокне шпорамі… дзінь, дзінь… А вочы. А як умеюць цалавацца…. во сюды, ў шыйку. Ах, што я вас псую, — вы яшчэ дзяўчатачкі…. Асабліва панна Галена — гэты астравочак… рачачка. Ха-ха-ха…
ГАЛЕНА
Вы-ж, мусіць таксама ня замужам?
ТЭКЛЯ
Я? О, я. — Даўгое апавяданьне. — Калі небудзь, калі бліжэй азнаёмімся раскажу….
ГАЛЕНА
У маёнтку я ня бываю.
КОСЬЦЯ
ТЭКЛЯ
Мой татусь таксама працуе каля зямлі, як і ваш, панна Косьця.
ГАЛЕНА
Але-ж мы ня бываем у маёнтку, а вы, відаць свой чалавек там.
ТЭКЛЯ
А кіньма гэтае. Не хачу сварыцца з вамі з першага разу. Мне сумна тут, няма калежанак, і я буду бываць у вас, Галена, я вас зацягну да нас, да таткі і там пазнаёмлю з Шэцкім, паручнік такі, граф…
КОСЬЦЯ
О, такія панічы нам ня ўпару, праўда, Аленка?
ГАЛЕНА
Вядома не.
ТЭКЛЯ
Якая розьніца? Дзяўчына асабліва пекная, во як вы, Галена….
ГАЛЕНА
Кіньце, панна Тэкля, мне няпрыемна… Досыць, калі даводзіцца мне чуць гэтае глупства ад мужчын.
КОСЬЦЯ
Ад лоўчага Дарнілоўскага, напрыклад… ха-ха-ха..
ГАЛЕНА
ТЭКЛЯ
Ад Дарнілоўскага? Ага. Пазнаёмілася з ім — нішто…. стараваты крыху.
КОСЬЦЯ
Гавора сьмешна: камарынае мяса, камарынае мяса…
ГАЛЕНА
Я пайду.
ТЭКЛЯ
Стойце, вы пякнотачка. Дарнілоўскі — глупства. — Я і кажу: дзяўчына, кабета, нават можа зрабіцца яснавяльможнай пані, графіняй, княгіняй — міліярдэршай…. біскупшай, нават… ха-ха-ха.. калі закоча…. Разуменце, дзяўчаткі, калі за-хо-ча.
ГАЛЕНА
Глупства якое. /з таго боку клічуць/ Татка варачаецца, Стась.
ТЭКЛЯ
Ну, я зьнікаю. Хай ваш хлопец перавязе мяне….
КОСЬЦЯ
Куды-ж так?
ТЭКЛЯ
Трэба. На першае знаёмства годзі. Да пабачэньня, пякнотачка.
ГАЛЕНА
ТЭКЛЯ
Можа лепей — дыябалёначкам…..?
ГАЛЕНА
Дыябалёнак ён крыху —
ТЭКЛЯ
Вышэй? — Ай, Галена. — Ну, я хаваюся ў кусты, ня хочу спатыкацца з вашым татам, ён суровы, кажуць. — /адбягае, хаваецца/
ГАЛЕНА
/да Косьці/ На вошта ты, Канстанцыя, прывяла яе? І сама ссябравалася
КОСЬЦЯ
Ну прычапілася, разумееш, а мне хацелася да цябе сёньні. Хацелася пра Кастуся пагаварыць, пра ўсё….
ГАЛЕНА
Дык прывяла гэтую…. паненку…. дачку асадніка….. добра…
КОСЬЦЯ
Ну, суседзі-ж, цяпер, што ты зробіш, Аленка. —
ГАЛЕНА
Пайду татку падвячорак згатаваць….
КОСЬЦЯ
I я з табой — хай яна тут сядзіць.
ГАЛЕНА
КОСЬЦЯ
/Пайшла шукаць Тэклю/ Панна Тэкля.
ЗЬЯВА III.
БРОНІК І ЛОУЧЫ ДАРНІЛОЎСКІ.
ДАРНІЛОЎСКІ
А добра тут у цябе, Бронік, што ні кажы. Кожны раз, як трапляю, нікуды далей не ахвота. Ах. кум сонца. Камарынае мяса… А дзе-ж дачка? гм.. гм… /прыхарошваецца/
БРОНІК
Мусіць у хаце. Мо зойдзеце?
ДАРНІЛОЎСКІ
Не, тут добра, тут добра, гм.гм. /прыгледзіўшысь у кусты/ Нешта нібы кабеткі ці дзяўчаткі — хустачкі там, з балдавешкай, кум-сонца, Бронік, ты, гм.гм. стары — А хустачкі ходзяць сюды, камарынае мяса. —
БРОНІК
/курыць/ Не да мяне, да дачкі. Аленка.
ГАЛЕНА
/3 хаты/ Тут я, татачка. — /у вакне/ Зараз будзе падвячорак. Добры дзень, пан лоўчы.
ДАРНІЛОЎСКІ
А, дзень добры, дзень добры, панначка мая, Галеначка. Гм.гм. — хто гэта у вас там у кустох мятусіца, камарынае мяса?
ГАЛЕНА
Гэта Косьця, дзяўчынка адна заходзіла ды прывяла панну Тэклю.
ДАРНІЛОЎСКІ
Тэклю? Ці-ж дачку асадніка.
ГАЛЕНА
Так, здаецца.
ДАРНІЛОЎСКІ
Выхаваная дзяўчына, выхаваная, з балдавешкай, так, так, вам бы панна Галена, добрая калежанка, добрая — гм.гм….. камарынае мяса.
БРОНІК
Яна лепей, сябруе з лесам во гэным, ды з Нёмнам: яна ў мяне такая /курыць/…
ДАРНІЛОЎСКІ
А ня добра то, ня добра, панна Галена. Трэба да людзей….. а то ў лесе….. камарынае мяса..
ГАЛЕНА
Я зараз. /хаваецца ў вакне/
ДАРНІЛОЎСКІ
Нда, кум-сонца, пане Броніслаў камарынае мяса. Ведаеш што? Я запісаўся ў саюз “Стжэльба” — ну “Стральба” па простаму — І табе раю нда. — Тры злотых у год узносу, гэта глупства, а маеш выгоды і правы вялікія. Раю табе, Броніслаў, запісацца.
БРОНІК
А на вошта мне гэта, пане лоўчы? Няма куды грошы падзець? Хай перапрашаючы паны запісваюцца.
ДАРНІЛОЎСКІ
Глупства гаворыш, Бронік. Камарынае мяса. То-ж дэмократычны саюз, камарынае мяса. Туды ня кожны і пан трапіць. То-ж мы-ж таксама, каб зямлю сялянам, гм. і іншае там, па праграме, програм такі, камарынае мяса……
БРОНІК
Але-ж, перапрашаючы, у тое камарынае мяса мала хто з нашых сялян запісваюцца…. /курыць/ Ды ніхто можна сказаць…..
ДАРНІЛОЎСКІ
Якое камарынае мяса? Што ты вярзеш? “Стшэльба” завецца наш звёнзак, зьвязак.
БРОНІК
То-ж і яно, што стрэльба, а у каго страляць будзе?
ДАРНІЛОЎСКІ
Зьвязак мае на мэце бараніць дзяржаву польскую, сучасны лад, камарынае мяса, ннд. Кум-сонца. —
БРОНІК
Лад — цяперашні….
ДАРНІЛОЎСКІ
БРОНІК
Камарынае мяса тое наўрад ці зьменіш так сабе, вашым саюзам….. адным….
ДАРНІЛОЎСКІ
Што ты кажаш. Не разумееш нічога ў палітыцы. Я не красамоўца, каб растлумачыць табе ўсё. На вот кніжку, з кум-сонца. — Пачытай ды і пішы заяўку, я паклапачуся, паручуся за цябе — ты сумленны лясьнік. Ннда, кум-сонца, камарынае мяса. Я брат, просты чалавек, хоць і шляхціць…. Я….
БРОНІК
Алена.
ГАЛЕНА
Нясе страву/ Ціху, ціху, татка, нясу. —
ДАРНІЛОЎСКІ
На татку так. Ой-ой. Што-ж ты камарынае мяса, дазваляеш?
ГAЛEHA
Ежце, пане лоўчы.
ДАРНІЛОЎСКІ
ГАЛЕНА
Проша, калі ласка. Зараз зубровай прынясу /уходзіць у хату/
ДАРНІЛОЎСКІ
Сумленны ты лясьнік, грапскі лес сьцеражэш добра….
БРОНІК
Ніколі грап не садзіў гэнага лесу, ані бацька яго, ані дзед. —
ДАРНІЛОЎСКІ
Што ты хочаш сказаць, Бронік? Лес грапскі, камарынае мяса з балдавешкай.
БРОНІК
Тота-ж што камарынае мяса з балдавешкай. Я то з балдавешкай, а хто з качарэжкай, пане лоўчы. —
ДАРНІЛОЎСКІ
Сьцеражыся, Бронік. Мы на грапскай службе. —
БРОНІК
Я пільную лес, і ўсё. — Ён тут стаіць з дзядоў-прадзедаў, і ўсё. І трэба яго ўнукам перадаць — і ўсё. —
ДАРНІЛОЎСКІ
Во які ты, з балдавешкай, кум-сонца. Тады ўжо ня ведаю, ці варта табе запісвацца ў “Стрэльбу”.
БРОНІК
ДАРНІЛОЎСКІ
А калі цябе прымусяць запісацца? Альбо так, альбо камарынае мяса, так, тады што?
БРОНІК
Са службы далоў — хэ. Лясы усюды знойдуцца.
ГАЛЕНА
/з бутэлькай/. Піце, пане лоўчы…..
ДАРНІЛОЎСКІ
Адзін? — Ніколі, панна Галена. Браніслаў, налівай кум-сонца.
БРОНІК
Што-ж выпіць можна….. да вас, пане лоўчы. /п‘е/
ДАРНІЛОЎСКІ
А я да вас, з балдавешкай, пшэпрашаёнц, панна Галена. Во. А цяпер вы… за каго?
ГАЛЕНА
Я ня п‘ю.
ДАРНІЛОЎСКІ
Ну, не вы абразіце гасьця, з балдавешкай. Так ня добра.
ГАЛЕНА
За нашыя лясы, — во. — /п‘e/
БРОНІК
Добра, дачка, добра. —
ДАРНІЛОЎСКІ
Я, Броніслаў скажу табе проста. Я твой начальнік, граф мае да мяне павагу, камарынае мяса з балдавешкай, чорт бяры, чалавек я….
ГАЛЕНА
3 балдавешкай… ха.. ха… ха. Прабачайце, пане лоўчы, але-ж вы сьмешна неяк гаворыце — камарынае мяса ды з балдавешкай.
ДАРНІЛОЎСКІ
Ну, каб вы, ды не дзяўчына, ды не дачка яго, ды не Галена, якую я…. якая мяне…. камарынае мяса з балдавешкай, ччорт мяне бяры…. ха.. ха.. ха.. Прывычка, благая прывычка, камарынае мяса, яшчэ маладым, гуляючы, пачаў неяк дадаваць неяк гэтае слаўцо.
ГАЛЕНА
Ну, ды глупства, даруйце.
БРОНІК
Вы нешта хацелі сказаць…..
ДАРНІЛОЎСКІ
Ага, так…. Дык я кажу: чалавек я.. ўдовы… дачку выдаў замуж — ну дык вось — аднаму….. як ды гэта сказаць, аднаму з балдавешкай.
БРОНІК
Вядома, сумна аднаму — што і казаць. Я сваю Алену з Вільні выклікаў……
ГАЛЕНА
БРОНІК
Вядома сама, вядома. Сумна аднаму, што і казаць…
ДАРНІЛОЎСКІ
Я і кажу…. камарынае мяса…..
ГАЛЕНА
Трэба пана лоўчага сватаць — так?
ДАРНІЛОЎСКІ
Толькі вы не бярэцеся ў свацьці, не, не, пшэпрашаёнц, камарынае мяса, сватаць. Не. —
ГАЛЕНА
Не, ня можна? Чуеш татка…..
БPOHIK
Ды чую, чую…. чаму-ж гэта так, пане лоўчы?
ДАРНІЛОЎСКІ
А таму, што… панна Галена не павінна нікога мне сватаць… а сама… а сама /у гэны момант чуваць на рэчцы песьню, з пачатку здалёка, пасьля бліжэй/
“Ах ты, Нёман-рака |
ДАРНІЛОЎСКІ
Добра сьпяваюць… чорт бяры камарынае мяса. Хто гэта?…
ГАЛЕНА
ДАРНІЛОЎСКІ
А калі яны мне перашкодзілі справу зрабіць, чорт бяры….. камар… Ннда.
ГАЛЕНА
Ну, ціху — пан Дарнілоўскі…. Слухайце лепш. /чуваць песьню бліжэй/
Як стаяў над табой |
ГАЛЕНА
Слаўныя словы гэтай песьні /дэкламуе/.Як стаяў над табой сын нядолі худы, і над цёмнай вадой, пяяў песьню жальбы…..
БРОНІК
Пра нашу рэчку пяецца…. пра Нёман.
ДАРНІЛОЎСКІ
Нда… сын нядолі, сын нядолі,… гэта, мусіць пра пракапацкія часы пяецца….
БРОНІК
А мо і пра нашыя…..
ДАРНІЛОЎСКІ
Нну, ну, кум-сонца глупства… ня думай так, Браніслаў. —
ГАЛЕНА
Так усе тут думаюць, пане лоўчы. Пяяў песьню жальбы….
ДАРНІЛОЎСКІ
ГАЛЕНА
Ха.. ха.. ха ого, страшна.
БPOHIK
Мала гэта пасобіць супроць добрай стрэльбы.
ДАРНІЛОЎСКІ
Так, так каб не стаяла ў мястэчку ды ў маёнтку жаўнераў — з балдавешкай камарынае мяса, мой Браніслаў. — Нда. /Да Галены/ Куды-х вы, панначка, я-ж не дагаварыў з балдавешкай….. Ннда.
ГАЛЕНА
Другім разам, пане Дарнілоўскі. Справа ёсьць /выходзіць/
ДАРНІОЎСКІ
Вось табе маеш, кум-сонца. Ну, Браніслаў, можа адпачыць дзе пакажаш?
БРОНІК
Што-ж можна пад паветку, сена крыху ёсьць, а то і тут у садзе…..
ДАРНІЛОЎСКІ
БPOHIK
Проша за мной /выходзяць/
ЗЬЯВА IV.
/Паступова робіцца цямней. Вечарэе. Галена выходзіць у сад. Ходзіць напяваючы. З закустоў, ад рэчкі вынырае фігура Андрэя Баравога…. Нейкі час глядзяць адзін на аднаго/
ГАЛЕНА
Хто такі? Вас перавезьлі? —
АНДРЭЙ
Ніхто мяне не перавозіў. Сам. 3 плытнікамі я. Гэта тут хата лясьніка Броніка?
ГАЛЕНА
Тут. Вам да яго?
АНДРЭЙ
Можа да яго, можа да вас.
ГАЛЕНА
Ну што-ж, у чым справа?
АНДРЭЙ
Я тут нядаўна. Цётку Марыну ведаеце? — Я яе сын. Пра вас гаварылі мне Кастусь і Косьця.
ГАЛЕНА
Андрэй Баравы?
АНДРЭЙ
ГАЛЕНА
Сядайце… во тут ці што, а то ў хату пойдзем.
АНДРЭЙ
У хату пасьля. Добра тут у вас, мне казалі, — зацішна……
ГАЛЕНА
Вы работалі ў горадзе, у Лодзі, здаецца?…
АНДРЭЙ
Работаў ў Лодзьзі….
ГАЛЕНА
На фабрыцы, ці так дзе?
АНДРЭЙ
Троху на фабрыцы, троху і так….
ГАЛЕНА
Хочыце гаварыце, хочыце не. Я запыталася, каб крыху знаць вас, ведаць аб чым гаварыць…..
АНДРЭЙ
А вы тут нідзе не…. работаеце?
ГАЛЕНА
Вяду гаспадарку во тут, у таты, ён лясьнік…..
АНДРЭЙ
Ведаю, я не аб тым. Я пытаюся пра работу грамадзянскую, політычную.
ГАЛЕНА
Такой да гэтуль не вяла, — ня было з кім.
АНДРЭЙ
ГАЛЕНА
У ва мне, ці на огул, навокал, па вёсках?
АНДРЭЙ
Ды так і так?
ГАЛЕНА
Я кажу вам: ня было выпадку, ну і ўсё.
АНДРЭЙ
Гэта добра, што вы такая. Наогул тут у вас ёсьць з кім гаварыць, моладзь вядома, — хлопцы, дзяўчаты. З першых слоў адчуваецца — матар’ял ёсьць, толькі згуртаваць…..
ГАЛЕНА
Ну што-ж гуртуйце.
АНДРЭЙ
Гэта само сабой робіцца; штучна — ня варта, ды і цяжка, можна памыліцца….
ГАЛЕНА
Так. Я хоць і не прымала ўдзелу у політычнай працы, але чула, што трэба сьцерагчыся…..
АНДРЭЙ
Дэфэнзыва?
ГАЛЕНА
Так, наогул тут сачаць за кожным, асабліва з маладых хто хоць крыху сьвядомы ды вызначае сябе беларусом.
АНДРЭЙ
Ну, вядома. Але нішто, ня так чорт страшны як яго малюткі, як кажуць. Трэба нешта рабіць, муціць непакоіць, паказываць і тлумачыць на кожным кроку……
ГАЛЕНА
Тут часам і мітынгі робяць…..
АНДРЭЙ
Але, ды хто на іх выступае, — вось у чым сабака.
ГАЛЕНА
Манэўры зараз тут. Панагналі вайска. У графа ў маёнтку: кажуць, гусары стаяць……
АНДРЭЙ
Я іх ужо бачыў, крыху пазнаёміліся. Трэба агледзіцца, дасьледаваць мясцовасьць.
ГАЛЕНА
Топографію, ці што?
АНДРЭЙ
А што-ж, так. У нас вайна не на жыцьцё, а на сьмерць, — альбо мы, альбо паны. Альбо гаспадары тут — такія, як маці мая, як, ну як вы, як ваш бацька. — Альбо граф Гоцкі, граф Шэцкі, палкоўнік Бжэзіцкі і дэфэнзыва.
ГАЛЕНА
АНДРЭЙ
Гэта таксама важна. Сёньня я вызначыў праплысьці па Нёмну, на ўсякі выпадак…. падсеў да плытнікаў…..
ГАЛЕНА
Нядаўна тут прайшлі плытагоны з песьнямі….
АНДРЭЙ
Ах ты Нёман рака….
ГАЛЕНА
Вы пелі з імі?
АНДРЭЙ
Ці ты думаў ці сьніў
ГАЛЕНА
Як сьлязу мужыка
АНДРЭЙ
У сваё улоньне лавіў…. /3 хаты голас Дарніл./
ДАРНІЛОЎСКІ
Ну і заспалісь-жа мы Браніслаў, з балдавешкай камарынае мяса.
АНДРЭЙ
Гэта яшчэ што ў вас за індык такі?
ГАЛЕНА
Ха-ха-ха. Добра сказана. Лоўчы наш, таткава начальства.
АНДРЭЙ
ГАЛЕНА
Галена, Аленка, як хто прызвычаіцца….
АНДРЭЙ
На першае знаёмства досыць, праўда?
ГАЛЕНА
Мо і так.
АНДРЭЙ
Плытнікі мае пагналі, мабыць плыты далёка. У вас човен ёсьць?
ГАЛЕНА
Ёсьць, вядома….. толькі….. Стаська нам перавозчык, мабыць, спаць пайшоў. Ну я вас перавязу, бо як-жа з чоўнам іначай.
АНДРЭЙ
Добра. /удодзяць да рэчкі/
ЗЬЯВА V.
ДАРНІЛОЎСКІ І БРОНІК.
ДАРНІЛОЎСКІ
Засядзеўся і заспаўся, камарынае мяса, у цябе кум-сонца. Зірні, блізка што і месяц паўзе ў небе. Я не баюся нікога, але балота там, як яго у начы перойдзеш?
БРОНІК
Ды што ўжо там — паначуйце ў мяне. Рана ўзбуджу і пойдзем у лес.
ДАРНІЛОЎСКІ
Ну, то добра. Дзякуй табе, кум-сонца. А дзе-ж гэта твая дачка, нешта ня чуваць? —
БРОНІК
Мусіць ля вады. Яна любіць часам і ў начы скупацца. У-гу /курыць/
ДАРНІЛОЎСКІ
А добра тут у цябе. Зноў кажу камарынае мяса, як добра. — Пайду прайдуся на рэчку. /зьнікае ў кусты/
БРОНІК
Павадзіўся журавель у зялены канапель)… /уходзіць у хату/
ЗЬЯВА VI.
/Стась выходзіць з нератам з за хаты і ідзе на рэчку. — Праз нейкі час чуваць з рэчкі “птушку” “віць-віць”.
ЗЬЯВА VII.
Выходзяць Галена і Дарнілоўскі.
ГАЛЕНА
Я ставіла жакі за Дубоўкай, рачушка тут ёсьць — Стась наш забыўся паставіць….
ДАРНІЛОЎСКІ
Мне мусіць здалося, камарынае мяса, я чуў два галасы на рэчцы. Ннда, панна Галена.
ГАЛЕНА
Мусіць здалося. Я напявала там сама з сабой…..
ДАРНІЛОЎСКІ
На два галасы, камарынае мяса. Таксама мусіць здалося; што ў чоўне сядзела двое…. ннда, з балдавешкай. —
ГАЛЕНА
Гэта я жак трымала перад сабой —
ДАРНІЛОЎСКІ
Жак…. гм….. Жак….. францускае імя камарынае мяса. Ці ні Андрэем завецца той Жак….. камарынае мяса, я пачуў як яго Андрэем на разьвітаньне пераксьцілі….
ГАЛЕНА
Ха-ха-ха… Жак у Андрэя перарадзіўся…. Ды няўжо, пан лоўчы мысьціць, што да дзяўчыны на астравок ня можа пераплысьці які-небудзь Сымон, ці Жак, ці Андрэй нарэшце?
ДАРНІЛОЎСКІ
Таямніца, таямніца дзявочая душа. Я хоць і ўдоў, але даўно тое было з балдавешкай, камарынае мяса… Нну, што-ж, можа я і памыліўся прабачайце, ччорт /зьбіраецца адыйсьці/
ГАЛЕНА
Стойце, пан Дарнілоўскі. А хочыце пераплывем зараз праз Нёман?
ДАРНІЛОЎСКІ
У чоўну? — Што-ж, добра. — Хоць я абражаны камарынае мяса, ннда. —
ГАЛЕНА
Ды ня ў чоўну а так во. /паказвае, як яна плавае/
ДАРНІЛОЎСКІ
Як так, у двох? У начы? —
ГАЛЕНА
Я ўперад, вы за мной, ну? Пакуль месяц зза хмары ня вышаў — а то сорам будзе ха-ха-ха. /Сьмяецца і ўбягае. Праз момант чуваць плёск па вадзе/
ДАРНІЛОЎСКІ
/Рушыць у той бок/ Ччорт камарынае мяса, стары дурань. Зяўка даў.
ЗЬЯВА VIII.
/раптам перад ім вырастае Стась з трызубцам на рыбу/
СТАСЬ
Мм…. мэ….. нне, нне. /бароніць праход, пагражае/
ДАРНІЛОЎСКІ
Ччорт, камарынае мяса. /чуваць голас Галены/
“Ах ты Нёман рака”.
ЗАСЛОНА
Дзея II. Палац
[правіць]
ДЗЕЯ II. ПАЛАЦ.
Палац Графа Гоцкага. Авансцэна гасьціная; ззаду заля, у якой адбываецца баль, з прычыны ад’езду ў Варшаву Графа Гоцкага. —
ЗЬЯВА I.
Выскакваюць у танцы ў гасьцінаю граф Шэцкі і Тэкля з залі пасьля танцу.
ТЭКЛЯ
За мазурку з вамі, пане грабе, можна аддаць усё…. літаральна ўсё...
ШЭЦКІ
Я калі бяру, панна Тэкля, то толькі самае каштоўнае….
ТЭКЛЯ
Было-б непрызваіта падносіць графу Шэцкаму нешта іншае…..
ШЭЦКІ
Не комплімент, але-ж дзіўна, што ў такой глухой провінцыі, на такіх крэсах всходніх можна спаткаць такую гжэчную панну…..
ТЭКЛЯ
Я тут нядаўна…..
ШЭЦКІ
Панна з якога фальварку?
ТЭКЛЯ
ШЭЦКІ
Перапрашаю, я ўспомніў…. вы з Плоцку…
ТЭКЛЯ
Я ўчылася там у пансіоне…..
ШЭЦКІ
Ня ведаю як у панны выкладалася матэматыка, але-ж танцы, пэўне ставіў у вас маэстро…..
ТЭКЛЯ
Жартаўнік, пан граф. — О-о.
ШЭЦКІ
Не, не, не. Ні ў якім разе, бронь божа. — Я не прывык жартаваць з паннамі і калі я што раблю, то ў сэр’ёз…. /аглядаецца і робіць рух каб пацалаваць Тэклю/
ТЭКЛЯ
/адбягае раптам у другі куток/. Як тут баечна, у графа Гоцкага. Чаму ён так хутка пакінуў залю?
ШЭЦКІ
Граф Гоцкі стары чалавек, зразумела, што яму надакучыў баль і ён пашоў адпачыць… Ён сёньня едзе да Варшавы…..
ТЭКЛЯ
Ах так? І забярэ з сабой балет? —
ШЭЦКІ
Маленькі балет выпісаў я, каб крыху разважыць сум на крэсах… ха-ха. —
ТЭКЛЯ
Дасьціпна, пане грабе, дасьціпна. Крэсы патрабуюць культуры, нашае культуры….
ШЭЦКІ
І мы даем ім нашую культуру? Ха-ха. Я меней за ўсё зацікаўлены падняцьцем крэсавай культуры. — Калі я выпісаў некалькі плястычных фігурак то толькі затым, каб разважыць наш сум у часе налага бытаваньня ва ўсходняй провінцыі….
ТЭКЛЯ
Мне здаецца, што сьвяты абавязак кожнага паляка і кожнае полькі…..
ШЭЦКІ
Асабліва кожнае полькі….
ТЭКЛЯ
Так, асабліва полькі — ну як кажуць палітыкі, дапамагаць прышчапляць тут польскасьць…. мы тут павінны ўсе быць у зьвязку… усе…. нашыя ксяндзы, нашыя урадоўцы, нашыя…..
ШЭЦКІ
ТЭКЛЯ
Нну так. Я не разумею, як пан граф зразумеў мяне.
ШЭЦКІ
Я зразумеў вас правільна, здаецца мне — трэба скласьці зьвязак…..
ТЭКЛЯ
Так.
ШЭЦКІ
Мы яго складаем….
ТЭКЛЯ
Так.
ШЭЦКІ
Так. /цалуе Тэклю/
ТЭКЛЯ
Зусім ня так, Шэцкі, вы мяне не зразумелі….
ШЭЦКІ
Зусім так, панна крэсова — я вас зра-зу-меў… /ловіць і цалуе зноў/
ЗЬЯВА II.
Ксёндз Юраго і Дарнілоўскі.
КСЁНДЗ
/уваходзіць у бакавыя дзьверы/ …Гм, гм. — Можна бачыць графа Гоцкага
ДАРНІЛОЎСКІ
Найясьнейшага графа…. камарынае мяса… Ннда?… Мы дачуліся, нібы найясьнейшы граф пакідае сёньні маёнтак. І мы… Я і яго мосьць……
ШЭЦКІ
Граф Гоцкі ў сваіх пакоях.
ДАРНІЛ.
/пазнаўшы Тэклю/… А, то-ж, панна Тэкля. Я і не пазнаў, камарынае мяса.
ТЭКЛЯ
То я, пане Дарнілоўскі, — чаму-ж вы не на балю? /да ксяндза/ Маё вітаньне ваша мосьць. /Юраго сурова жагнае яе/
ДАРНІЛ.
Жывем, ведаеце тут, як палясоўшчыкі… прастата… лясы…. балаты… ннда, камарынае мяса, перапрашаючы…. лоўчы Дарнілоўскі.
ШЭЦКІ
Граф Шэцкі, паручнік… /вітаецца з Юраго/
ДАРНІЛ.
Можа, перапрашаючы, сваяк нашага найясьнейшага?
ШЭЦКІ
Здаецца не, покі што….
ДАРНІЛ.
Вельмі шкада, вельмі шкада, ннда перапрашаючы камарынае мяса.
ШЭЦКІ
ТЭКЛЯ
О, то прывычайнасьць мовы пана Дарнілоўскага….
КСЁНДЗ
Да графа як прайсьці?
ШЭЦКІ
Праз залю, ваша мосьць, я праваджу…. Проша. /усе праходзяць дзьверы. Як толькі яны прайшлі — адразу ў залі моцны фокстрот, які замяніў ледзь чутную дагэтуль музыку…/
ЗЬЯВА III.
З боку жаўнер і лёкай праносяць кош з віном.
ЛЁКАЙ
Вінь шампань. —
ЖАЎНЕР
Для паноў і пань.
ЛЁКАЙ
З францускай лазы…
ЖАЎНЕР
Пачаставаць бы той, што зрэзаў для казы….
ЛЁКАЙ
Нап’юцца віна.
ЖАЎНЕР
Не заўважаць ражна. — /праходзяць/
ЗЬЯВА IV.
Ржэвуцкі і Брыль.
РЖЭВУЦКІ
Дзенкуе, Антоні, за падарож на вёску, — мне было надта цікава.
БРЫЛЬ
То праўда пане паручнік, я задавалёны…
РЖЭВУЦКІ
Афіцэрам, як ведаем аднаму не паказацца, такая ненавісьць і справядлівая…. Заўтра пойдзем зноў з табой. Дасі зноў сваю марынарку.
БРЫЛЬ
Добра, пане паручнік. —
ЗЬЯВА V.
/У гэты момант з залі ўваходзяць палкоўнік Бжэзіцкі і граф Шэцкі. Брыль уходзіць/
БЖЭЗІЦКІ
/Зьлёгка выпіўшы/ Ха-ха-ха. Ну так ясна. Ножка не благая, згодны але-ж, Шэцкі, — сівізна. —
ШЭЦКІ
Крыху сівізні ў вашым чыне, пане палкоўнік тое-ж што ордэн легіону гоноровэго. —
БЖЭЗІЦКІ
/Заўважыўшы Ржэвуцкага/ Аа. Наш чарнец, наш дэмократ, — дзе быў?
РЖЭВУЦКІ
Я толькі з вахты, пане палкоўнік. —
БЖЭЗІЦКІ
ШЭЦКІ
Я зараз дам загад…
БЖЭЗІЦКІ
А калі і сам прынясеш таварышу, час наш дэмакратычны… а? Ха-ха-ха
ШЭЦКІ
Слухам, пане палкоўнік. —
БЖЭЗІЦКІ
Ха-ха-ха. — Ну добра, як хочаш. Я хацеў ужо даўно пабыць з Ржэвуцкім вока на вока.
ШЭЦКІ
Слухам /уходзіць у залю/
БЖЭЗІЦКІ
… Так. Сядайце. Дзіўлюся, паручнік, што вы не чарнец, не арганісты, не прафэсар лацінскае мовы, ну і іншае там, падобнае. Прывабны твар, маладзецкая выпраўка, узорная службовасьць, і разам з тым непатрэбна лібэральнае, не вайсковая душа. —
РЖЭВУЦКІ
Пане палкоўнік.
БЖЭЗІЦКІ
Проша ўвагі. Не вайсковы дух у вас, паручнік Ржэвуцкі. — Вы разумееце, што такое армія? — Армія — воля нацыі. Армія мужчынскі элемэнт нацыі. Калі воля моцная, калі мужчынскі элемэнт, армія моцны, то і ўсё установы дзяржавы ўсё жыцьцё дзяржавы — здаровня. Армія моцна, калі элемэнты яе, вось такія індывіды, як вы — моцны духам. —
РЖЭВУЦКІ
Я не адчуваю ў сябе хваробы волі і духа пане палкоўнік.
БЖЭЗІЦКІ
Вы хворы, Ржэвуцкі. Вы хворы на дэмократызм, на гуманізм, хто вас ведае можа і на сацыялізм, а? На комунізм — чорт бяры.
РЖЭВУЦКІ
Мысьліць, ня значыць хварэць, пане палкоўнік.
БЖЭЗІЦКІ
Мысьліць. У тым і справа, што нам вайсковым меней за ўсё да твару мысьліць і болей за ўсё — дзеіць. Мысьліць і яшчэ болей марыць можна аб чым угодна. Але чалавек вайсковы, чалавек волі, павінен выбіраць з мысьлей і мар толькі тыя, што могуць рэалізавацца. Так мы павінны быць рэалістамі, сьмела глядзець жыцьцю ў вочы. Так. Соцыялізм, комунізм — то ўсё не рэально.
РЖЭВУЦКІ
БЖЭЗІЦКІ
Барацьба… так… барацьба рэальна, на вялікі жаль. Яна ёсьць, так. Тым балей нам, вайсковым, трэба быць з боку яе. —
РЖЭВУЦКІ
Быць пасыўным? Значыць ня мець волі, а пан палкоўнік сказаў, што мы — сама воля нацыі?..
БЖЭЗІЦКІ
Проша бяз іроніі і софізмаў, паручнік. — Я вяду з вамі падобную гутарку толькі з тае прычыны каб… каб паказаць вам, што я разумею да нейкага стопія ваш малады крытыцызм і нездавальненьне парадкамі, якія зараз істнуюць на абшарах Жэчы Паспалітай польскай.
РЖЭВУЦКІ
Прыемна чуць, пане палкоўнік….
БЖЭЗІЦКІ
Пшэпрашам. — Я сам…. так, я сам, як кожны істы поляк многім не задавалёны. /чуваць музыку.. Баль/
РЖЭВУЦКІ
/У бок музыкі/ Парадкі, здаецца, не такія благія.
БЖЭЗІЦКІ
Я не задавалёны, паручнік Ржэвуцкі, што ў нас няма моцнае ўлады…. што у нас гаварыльня прапагандыльня рознага глупства — наш сойм. Што.. ну і так далей….
РЖЭВУЦКІ
Крайнія погляды, пане палкоўнік.
БЖЭЗІЦКІ
Я адчынены з вамі. Каб ня было дыктатуры зброду над польскімі патрыотамі, трэба ўстанавіць дыктатуру патрыотаў Жэчы Пасполітай над збродам… Ну, даволі покі што політыкі. Спадзяюся выпрацаваць з вас, паручнік Ржэвуцкі, добра-сумленнага афіцэра польскай арміі…. Калі не — выбірайце: або-або. —
РЖЭВУЦКІ
Падобнае баляваньне таксама ўваходзіць у програм патрыотаў Жэчы Пасполітай? — пане палкоўнік?
БЖЭЗІЦКІ
Граф Гоцкі дае баль у пашану нашага палька, які манэўраваў у ваколіцах яго маёнткаў. У чым рэч?
РЖЭВУЦКІ
Не рацыянальна прынамсі, баляваць на вулькані. —
БЖЭЗІЦКІ
Крэсы на вулькані. — Вулькан — прырода, а тут прапаганда нашых мілых суседзяў. А баляваць? — Афіцэр па прыродзе сваёй павінен быць вясёлым: заўтра сьмерць, сёньня — музыка, кабеты, віно… але ўсё ў меру,-ясна. Ясна, паручнік Ржэвуцкі? —
РЖЭВУЦКІ
Ясна, пане палкоўнік.
БЖЭЗІЦКІ
Ха-ха-ха. Ну то добра. А зараз у залю марш. Чарнец ха-ха-ха.
ЗЬЯВА VI.
/У гэты момант з залі вылятаюць некалькі пар балярын, за якімі — грамадка афіцэраў. Танец толькі не мазурку/
БЖЭЗІЦКІ
Панове афіцэры, мэдам. — Проша ўзяць да сябе паручніка Ржэвуцкага. Ён толькі што з вахты, Разважце нашага чарнеца. Бывайце здаровы.
УСЕ
Жычым. /Бжэзіцкі уходзіць/
ТЭКЛЯ
/падыходзіць да Ржэвуцкага/ Сёньні тут так вясёла, пане Ржэвуцкі.
РЖЭВУЦКІ
ТЭКЛЯ
Павінна быць так. 3 вамі фокстрот, добра?
РЖЭВУЦКІ
Я не танцую фокстрот.
ТЭКЛЯ
Тады мазурку.
РЖЭВУЦКІ
Ды танцуйце, панна. Мала вам Шэцкага, іншых.
ТЭКЛЯ
Шэцкага, іншых. Ха-ха-ха. А мне трэба вас, пане Ржэвуцкі, вас, разумееце. — 3 Шэцкім мы размаўлялі перад вашым прыходам аб каштоўнасьцях…
РЖЭВУЦКІ
Якіх каштоўнасьцях? Я тут прычым. Дабранач, панна Тэкля. /хоча ісьці/
ТЭКЛЯ
Стоп, бачнасьць, пане паручнік, 3 вамі размаўляе дзяўчына, панна, трэба быць кавалерам….
РЖЭВУЦКІ
Сьмешна мне з вас… калі-б я вам сказаў: трэба быць не кавалерам, а чалавекам, — вас бы разсьмяшыла гэта яшчэ болей. Ну дабранач. —
ТЭКЛЯ
Дабранач…. а толькі…. яшчэ адно слова на ноч… для вас /шэптам/ я люблю вас, пан Ржэвуцкі, першы раз у жыцьці палюбіла…. Шэцкі іншыя…. глупства вы разумееце. Я дрэнная так… вам не такая патрэбна, о, я добра ведаю… але-ж я… Ну, дабранач. Ха-ха-ха. /адбягае ад яго ў бок, дзе Шэцкі і іншыя.. Ржэвуцкі рашуча выходзіць/
ШЭЦКІ
Панна Тэкля ў ажытацыі — што знача, што знача? — Ай-да Вацлаў Ржэвуцкі. Ай-да чарнец. —
ТЭКЛЯ
Я ў ажытацыі ад Вацлава. Ха-ха-ха. Сам пан Шэцкі падліваў мне ў келіх шампанскага, а тут вярзе няма што. Ха-ха-ха. Эй, мужчыны — закрыць вочы — Тэкля будзе танцаваць. — /узьлятае на стол і пачынае танец…… балет як-бы акомпануе ёй. Усе ў такт ляскаюць у далоні. На парозе з залі — граф Гоцкі: з ім Дарнілоўскі, ксёндз і іншыя/
ГОЦКІ
ДАРНІЛОЎСКІ
Ваша найясьнейшая мосьць. —
ГОЦКІ
Цо? Цо ты мувіш? —
ДАРНІЛОЎСКІ
Я кажу, ваша мосьць, камарынае мяса, гм… ччорт мяне бяры… ваша мосьць хай не клапоціцца аб сваіх маёнтках…. аб маёнтках, кажу….
ГОЦКІ
Цо? Майткі, якія майткі?
ДАРНІЛОЎСКІ
Маёнткі кажу я….
ГОЦКІ
Маёнткі на крэсах всходніх… то камні в нырках мне, тут мне сядзяць — разумееш? — Панове. Я не прыехаў бы сюды, каб не манэўры, бо войска разьмясьцілася па маіх маёнтках. Я буду праз колькі час размаўляць з вайсковым міністрам.. мм.. мм.. Цо? — 3 генералам.. мм… м… Цо?
ШЭЦКІ
Корскім….
ГОЦКІ
Цо? Корскім.. цо? — і я перадам яму…. дам яму, цо? Перадам яму…. што офіцэры трымаюць, офіцэры моцна трымаюць у сваіх руках /азіраецца, кавалеры ў гэты момант кідаюць дам/ мм… свае ваяцкія шаблі. До пабачаньня панове….
УСЕ
Жычым. /Гоцкі выходзіць: за ім ўсе, апрача Тэклі і ксяндза/
ЮРАГО
/Да Тэклі/ Цябе цалаваў Шэцкі, як я ўваходзіў?. Цалаваў? —
ТЭКЛЯ
Але-ж не я яго. Што за гнеўнае запытаньне?.
ЮРАГО
Тэкля.
ТЭКЛЯ
Ваша мосьць.
ЮРАГО
Я чалавек, Тэкля, і мужчына. Я спакусіўся тваімі прывабамі, забыўся на сан, — чым ты адплаціла мне?
ТЭКЛЯ
ЮРАГО
Заўтра чакаю ў начы… фортка ў садзе будзе незамкнута…..
ТЭКЛЯ
Заўтра не абяцаю…. ды і наогул….
ЮРАГО
Тэкля.
ТЭКЛЯ
Ваша мосьць, сюды ідуць……
ЗЬЯВА VII.
/Шэцкі, Дарнілоўскі і іншыя, варачаюцца правадзіўшы графа/
ДАРНІЛ.
Сама дабрата. Мухі не пакрыўдзіць, камара не заб’е — я пра нашага вельможнага графа, камарынае мяса, ннда. —
ШЭЦКІ
Мне здаецца, што галоўная заслуга старога графа, што ён ужо ня можа скрыўдзіць ні воднае з такіх пякнотачак /да балярын/… Так? ха-ха.. Музыка. Грай…..
ДАРНІЛ.
Я зараз скажу, пане грабе. /Выходзіць у залю, у дзьверах. Проша граць, камарынае мяса… што граць. /зьнікае/
ТЭКЛЯ
Ха-ха-ха. Чулі, пан Шэцкі? Новы танец — камарынае мяса. ха-ха… /музыка грае/ /Шэцкі вальцуе з Тэкляй, затым з адной з балярын. Балярыны робяць некалькі лёгкіх па… Ціха…/
ЮРАГО
/Да Тэклі/ Я выходжу. —
ТЭКЛЯ
А можа, ваша мосьць, застанецеся на некалькі часу…. Гляньце, якія ножкі ў панны Лёдзі….. праўда, а? — А талія ў панны Жулі? а?
ЮРАГО
Я выходжу. Нам трэба сэр’ёзна пагаварыць аб рабоце ў мястэчку і на вёсцы. Заўтра прыдзе да мяне наўчыцелька.
ТЭКЛЯ
Дэвотка Кавоцкая? Як то прыстала айцу. —
ЮРАГО
Наўчыцелька Кавоцкая робіць польску школу……
ТЭКЛЯ
Яна дурніца вялікая. Колькі дзяцей ходзіць у яе школу?
ЮPAГO
Ходзяць тыя, хто лічыць сябе палякамі…..
ТЭКЛЯ
ЮРАГО
Ну, тым болей нам трэба абгаварыць плян работы…
ТЭКЛЯ
Добра. Заўтра прыду да вас, толькі не адна… 3 графам Шэцкім — добра?
ЮРАГО
До відзеньня, панна Тэкля. /выходзіць/….
ЗЬЯВА VIII.
/У гэты момант праз пакой праходзяць Брыль і Андрэй Баравы. На момант спыняюцца, аглядаюць прысутных афіцэраў, балярын, дам… і праходзяць у залю/
ШЭЦКІ
/Да аднаго з афіцэраў/. Я забараніў-бы жаўнерам праходзіць тут… без дазволу… аглядаць нас…. парушэньне дысцыпліны.
ЗЬЯВА IX.
/Уваходзіць Дарнілоўскі, прыметна выпіўшы/
ДАРНІЛОЎСКІ
Панове афіцэры, жаўнеры і…. камарынае мяса…. дамы…. ннда. Прывабныя дамы… нда. Вы прыехалі з Брэсту, ці нават з Варшавы…. Оо. Я быў у Варшаве… камарынае мяса… О,горад…. Вясёласьць, пекната з балдавешкай… О….
ТЭКЛЯ
Пан Дарнілоўскі пачаў прамову, мы слухаем….
ДАРНІЛОЎСКІ
Не замінай… камарынае мяса. Псік…… 3 Варшавы….. А ці ведаеце вы, што ў нас тут на Нёмне….. ннда камарынае мяса.
ШЭЦКІ
Пан Дарнілоўскі, мяса ўжо досыць….. Мы толькі што елі ангельскія біфштексы…. час падаць фрукты.. мы чакаем…..
ДАРНІЛ.
Вы чакаеце, ну, дык знайце, што вашыя ўсе дамы пфэ, камарынае мяса….. у параўнаньні з тэй, што жыве на востраве…. над Нёмнам… нда.
ШЭЦКІ
На востраве св. Галены… Ха-ха…..
ДАРНІЛ.
Так, так вы згадалі. Яе зваць Галена. /усе сьмяюцца/.
ТЭКЛЯ
ШЭЦКІ
Я не зусім люблю духі аля…. “гной” ха-ха. /усе сьмяюцца/
ДАРНІЛ.
Пан… пан….. паручнік….. комарынае мяса…. я не дазволю… я… Я член зьвёнзку “Стрэльба”… Я выклікаю пана….. на дуэль….. /хоча вынуць з кішэні хустачку, ці пальчатку, разам з ёй падае на падлогу лістоўка/.
ШЭЦКІ
З вялікай прыемнасьцю, пан Дарнілоўскі, але толькі пагаварым аб форме дуэлі заўтра. {{|ТЭКЛЯ}} А што там за ліст? Ці не ад панны Галены? /падымае і чытае…. з разстаноўкай, няўмеючы…/ Весяліцеся і балюйце, панове, у гонар Рэчы Пасполітай польскай. Мы работнікі і сяляне тых мястэчак і вёсак, што абкружаюць з усіх бакоў вашыя маёнткі і палацы — таксама ўмеем весяліцца. —
ШЭЦКІ
Што такое — што такое? — Што за лістоўка. — Дайце сюды, панна Тэкля…..
ДАРНІЛ.
Я….. я….. камарынае мяса….. я… член зьвёнзку “Стральба”…. “Стшэльба”….. Я……
ШЭЦКІ
/Чытае далей/…. Але нашая вясёласьць — вясёласьць барацьбы і прадчуваньня пабеды. Вашыя — хаўтурныя запоіны…. Скора прыдзе час — і палацы перавернуцца ў школы і шпіталі для народа…. дыябал…. /нямая сцэна/
ЗЬЯВА X.
/На парозе палкоўнік Бжэзіцкі/
БЖЭЗІЦКІ
Чаму такая ціша?…. /Шэцкі падае яму лістоўку/
БЖЭЗІЦКІ
/Прабягае ў паўголаса/ Дзе знайшлі?….
ДАРНІЛ.
У…. у.. мяне ў кішэні….. пане палкоўнік…..
БЖЭЗІЦКІ
/Да Шэцкага/ Протэлефаніраваць. Выклікаць.
ШЭЦКІ
Слухам. /ідзе да дзьвярэй, дзе яго зьбівае слуга/
СЛУГА
Яго сьветласьць граф Гоцкі.
УСЕ
Як? Вараціўся? Якім чынам?
ЗЬЯВА XI.
/На парозе Гоцкі запэцканы, крыху абадраны, бяз сурдута, нават без нагавіц. Напужаны, але трымаецца яшчэ з гонарам/.
ГОЦКІ
Дыябал ве, цо. Не праехалі i тpox вёрст…. Цо? Бандыты…. так…. зрабілі напад… Цо? Не, не стралялі — у іх стрэльбаў няма, глупства…. Цо? Але-ж забралі коні…. я…. шубравец нейкі пхнуў мне ў бок… Цо? Так-б застрэліў яго…. але не ўзяў рэвольвера…. Цо?… Трэба іншых коні…. Цо? — І я буду прасіць пана палкоўніка…. Цо?
БЖЭЗІЦКІ
Я дам графу да станцыі 20 гусараў…. Панове афіцэры баль скончоны. Проша зраньня да мяне.
ГОЦКІ
Цо? Так, так…. баль скончоны. /праходзіць у сьмешным выглядзе пад музыку, якую чуваць з залі, вакол яго — балет і госьці……/
ЗАСЛОНА
Дзея III. Мітынг «дэмократычны»
[правіць]
ДЗЕЯ III.
Мітынг “дэмократычны”
Мястэчка. Пляц перад касьцёлам, які відаць збоку. Супроць — правулак з крамкамі. — Пры падняцьці заслоны — чуваць набажэнства. Арган. Сьпевы. Перад цьвінтарам пераважна моладзь, якая ўваходзіць у царкву, толькі на кароткі час…..
ЗЬЯВА I.
ЖАБРАК I.
/на прыступках/…. Сьвенты Вінценты, молься за намі, прачыстая, сьвятая сыботачка, мамачка. Упрашаю ўвесь сьвет гасподні…..
ЖАБРАЧКА
Падарэце, панове на маю сьлепату, на маю цемнату, на маё нябожства, на маё /да жабрака/ Колькі набраў ужо? —
ЖАБРАК
Колькі набраў, то набраў, — ціху людзі ідуць….. /падыходзяць….. Пронік, Галена, Мацей, Косьця, Кастусь і іншыя…/
ЗЬЯВА II.
БРОНІК
ГАЛЕНА
Я пасьля, татачка, ведаеце што не з набожных….. Трэба што якое тут перадаць нашым…..
МАЦЕЙ
Вось тое-ж і ня добра, што “не з набожных”. Усе зараз маладыя гэткія, Бронік, — і мая Косьця тое самае вярзе…..
КОСЬЦЯ
Ці-ж нам ужо так замаліваць свае грахі, татка. Яшчэ не набраліся вялікіх……
КАСТУСЬ
Ото-ж добра сказана, як зрэзана. Ну адкуль яны ў нас грахі, ну, дзе яны ў нас, дзядзька, хоць кішэні вывярні. /сьмех/..
МАЦЕЙ
Хавай, сынок, язык у раток, ды глыбей.
КАСТУСЬ
Дзядзька Мацей. Няўжо так-ткі пад глотку пасадзіць ды яшчэ сьпераду зубамі загарадзіць. /сьмех/ Калі ані вольнага слова, дык бэндзь Косьця здрова, вучуся на ксяндза. /сьмех/
МАЦЕЙ
БРОНІК
На кожны час свая каша, пане Маціяша. І мы, як маладыя былі, часам у вялікую пятніцу малако пілі. Ну а цяпер і сьвет іншы, дык не нападай ты на моладзь…..
МАЦЕЙ
Ня тое. — Хай сабе рагочуць, — вядома не на цьвінтары перад сьвятой брамай, — ня тое. — А тое, што патаемнасьць завязалася ў іх, што ў касьцёл адзін аднаго на пускаюць, у бога ня веруць……
КАСТУСЬ
Веру мы не чапаем, дзядзька Мацей, малецеся сабе. Мы толькі прыглядаемся каб з закрыстай ў палацы сьцежак ня было.
КОСЬЦЯ
Bо, Bо.
МАЦЕЙ
Што ты вярзеш, Кастусь — цьфу. —
МОЛАДЗЬ
/разам/ Цьфу. —
МАЦЕЙ
Цьфу. — Бачылі вы? — Я і кажу — таёмнасьць у іх, Бронік. — Як адзін яны. Здаецца і правадыра няма, — а як вымуштраваны. Косьця, пойдзем /ідзе да касьцёлу/
КОСЬЦЯ
МАЦЕЙ
/зьнімае шапку падыходзіць да прыступак/
ЗЬЯВА III.
/3 касьцёлу выходзіць Марына/
МАРЫНА
/да Мацея/ Спазьніўся, кум… зараз кончыцца.
МАЦЕЙ
Ты-ж руская, Марына, чаго ў касьцёл?
MAPЫHA
А ты — паляк Мацей?
МАЦЕЙ
Вядома. /моладзь сьмяецца/
МАРЫНА
Дык я хіба вашых сьвятых збаламучу?
МАЦЕЙ
Глупства кажаш. Я да таго, што маліцца па нашаму ня ўмееш.
МАРЫНА
Мой сынок кажа: вы кажа матку боскую не падзялілі, хоць, здаецца, адна была яна ў вас.
КАСТУСЬ
Якой яна была веры — праваслаўнай ці каталіцкай? /сьмех/
МАРЫНА
МАЦЕЙ
Ат. І ў браму сьвятую ўвайсьці не дадуць — нячыстая сіла, дый годзі. Ва імя ойца і сына і сьвянтэга духа…… /уваходзіць у касьцёл/
МОЛАДЗЬ
/хорам/ Амэн.
ГАЛЕНА
/да бацькі/ Татачка, сёньня тут будзе мітынг. Я застануся…. А ты?
БРОНІК
Ну і я, вядома.
МАРЫНА
Ага. І Андрэйка казаў — пайду кажа на мітынг…..
БРОНІК
Андрэй твой, цётка Марына….. Такога сына мець… Ого. Гэта вось як і дачка ў мяне.
ГАЛЕНА
Ды што татка, аж сорам слухаць вас. Добра, што свае тут усе…. таварышы….
БРОНІК
Чуеш, цётка Марына, запаўзло да нас якое слова….
МАРЫНА
Андрэйка з гораду прывёз, з фабрыкі…..
КАСТУСЬ
Во. Андрэй нават словы возіць з гораду. Але нішто, добра, цётка Марына, што сына увайго так любіце і шануеце, і мы яго любім. Закурыць ці што? —
КОСЬЦЯ
Кінь, Кастусь, ня добра, тут і так на нас старыя абураюцца. —
КАСТУСЬ
То праўда. Там дым /паказвае на касьцёл/ з кадзідла, тут табака — ня добра. —
ГАЛЕНА
Лепш чыстае паветра….. ну, атыдзем, а то, зараз сыпануць з касьцёлу…… /адыходзяць/
ЗЬЯВА IV.
З касьцёлу выходзіць народ: сяляне, жаўнеры, некалькі паноў і пань. Можна паказаць так: за панамі добра апранутымі — сяляне: за чыноўнікамі гараджанамі — старцы ў зрэб’і….. Калі і без процэсіі рэлігійнай, — то ўсё-ж даць малюнак: контраст дастатку і беднасьці…..
ЖАБРАК І.
/да пані/ ….Са сьвятам, панічка, сьвентэго Вінцэнта…. хай і вам як яму на тым сьвеце.
ПАНІ
Цо ты мувіш?
ЖАБРАК
Каб ножачкі вашыя ня ступалі, ручачкі не працавалі….
ПАНІ
/злым шэптам/ Я яшчэ жыць хачу, які дурны, — на. /дае грош/
ЖАБРАК
Дзенькуе. Каб-жа сьвяты Вінцэнты прыбраў вас у сваё улоньне з дзетачкамі з кветачкамі…..
ЗЬЯВА V.
ШЭЦКІ І ТЭКЛЯ.
/выходзяць з іншымі з касьцёлу/
ШЭЦКІ
Прымусілі мяне сядзець да канца ў атмосфэры стрыманага смарканьня і шэптаў, — не эстэтычна панна Тэкля.
ТЭКЛЯ
Патрэбна, пан Шэцкі, калі мы хочам быць хоць трошку популярнымі у крэсовых каталікоў…..
ШЭЦКІ
Хаця-б адзін прыгожы твар у маліцьвенным захапленьні….
ТЭКЛЯ
Тут не Варшава, пане Шэцкі.
ШЭЦКІ
ТЭКЛЯ
Яе ня было ў касьцелі. — Не мая віна. —
/да Шэцкага падыходзіць інвалід/
ІНВАЛІД
Проша пана офіцэра…. рукі ня маю, правая….
ШЭЦКІ
За Польску?
ІНВАЛІД
На вайне быў, так…. адарвала пад Брэстам…..
ЩЭЦКІ
Поляк, вайсковы?
ІНВАЛІД
За вошта ўжо і ня ведаю….. працаваць не магу.. бачыце…..
ШЭЦКІ
/да Тэклі/ Я панну праводжу. /Праходзяць і сустракаюцца з Галенай, Косьцяй і Кастусём/
ТЭКЛЯ
Дабрыдзень, панна Галена.
ГАЛЕНА
/холадна/ Дабрыдзень. /Праходзяць/
ТЭКЛЯ
Бачылі?
ШЭЦКІ
ТЭКЛЯ
Надзвычайна. Простая сялянка, праўда, трошку асьвечаная….. у гімназіі была нават…. ха-ха-ха у Вільні….
ШЭЦКІ
Ну, яе кампанія. — Бандыт тыповы…. тут усе хлопцы бандыты, а дзеўчыны….. у выпадку, калі такія знойдуцца….
ТЭКЛЯ
Вы, мусіць, добры этнограф, пан Шэцкі. Ну, Галена….. я ўпэўнена, што ні адзін з хлопцаў не цадаваў яе……
ШЭЦКІ
Вы ўпэўнены? Тады яна робіцца яшчэ цікавейшаю ў маіх вачох…..
ТЭКЛЯ
Ах вы, пане грабе. — /б’е яго зьлёгка. Абодвы зьнікаюць/
ЗЬЯВА VI.
Ксёндз Юраго. Кавоцкая.
КАВОЦКАЯ
Такое казаньне, такое казаньне, пане ксенджу. — Колькі пачуцьця. Колькі веры. Пякельны грэшнік мусіць праліць сьлёзы — і — недаверак — мyсіць пачаць маліцца, калі правіць набажэнства ксёндз Юраго. —
ЮРАГО
Наўчыцелька перавялічвае тое, што ест звычайным. Наўчыцелька не павінна захапляцца так адным чалавекам, хто-6 ён ня быў, нават служка божы, бо то ест грэх….
КАВОЦКАЯ
Ксёндз размаўляе са мной, нібы з вучаніцай перпае клясы. Я…..
КСЁНДЗ
Так, грэх, бо прыхільнасьць да аднаго чалавека адцягвае праўдзівага хрысьціяніна ад сотні, тысячы людзей, якім хрысьціянін можа быць патрэбным.
КАВОЦКАЯ
О, так, я наўчыцелька, у мяне дзеці.. праўда мала дзяцей у мяне покі што, пане ксенджа, — але-ж, няўжо — я ня маю права на асалоду, на адпачынак…. на…. на каханьне…..
ЮРАГО
На каханьне? Вы? панна наўчыцелька?
КАВОЦКАЯ
ЮРАГО
Добра, добра. Вем, вем…… Я аддаў сябе на служэньне маіх бліжніх, і калі я магу даць хоць малую асалоду, — я не маю права адмовіць…..
КАВОЦКАЯ
Ах. /цалуе яго руку/ /праходзяць. Паступова пляц напаўняецца з другога канца, дзе крамкі, якія адчыняюцца/
СЕЛЯНІН ТОДАР
Кажуць мітынг будзе….
ДРУГІ
Угу….. Пасланцы папрыяжджалі….
ТРЭЦІ
Адзін аж з Варшавы, кажуць, з самага сойму. —
ПЕРШЫ
Ат. Што з таго сойму. Казалі зямлі дадуць….
ДРУГІ
Цяпер кажуць: купі. —
ТРЭЦІ
Каб жа грошы, — дык бы я і сойм купіў.
ПЕРШЫ
Вось жа.
ДРУГІ
ТРЭЦІ
Абрэжуць іх казалі….
ПЕРШЫ
Абразаюць, брат, толькі татарскіх хлопчыкаў у Міры…..
ДРУГІ
Паноў не паабразаць трэба, а……
ЗЬЯВА VII.
/Андрэй, Кастусь. /3 другога боку/
КАСТУСЬ
Чуў? —
АНДРЭЙ
Няўжо-ж. Тут самы матар’ял….. Я даўно хаджу, прыслухоўваюсь /да сялян/ дык кажыце, дзядзькі, што Гоцкага не абрэзалі, а?
ПЕРШЫ
Мусіць, што не…..
ДРУГІ
Толькі, кажуць, порткі зьдзелі…..
ТРЭЦІ
Ды пешкам і пусьцілі…..
АНДРЭЙ
ПЕРШЫ
Ды мы-б яму ужо садок пакінуді, — хай шпацаруе.
ДРУГІ
Хай бы гуляў. /Кастусь перадае аднаму лістоўку/
АНДРЭЙ
Не з такіх яны, каб малым задавольніцца, браточкі.
ТРЭЦІ
То-ж і бяда……
ПЕРШЫ
А Мацею нашаму, Лысёнку, дык абы набажэнства.
ДРУГІ
У яго-ж добрыя суседзі.
АНДРЭЙ
Хто-ж гэта?
ТРЭЦІ
Граф Гоцкі з аднаго боку, асаднік Лісоўскі з другога….
АНДРЭЙ
Значыцца дзе дзясятая яго дзесяцінка канчаецца, там Гоцкага тысячная пачынаецца?
УСЕ
Ага-ж. /сьмех/
ЗЬЯВА VIII.
Поліцыянт.
КАСТУСЬ
/Заўважыўшы/ Пойдзем, брат, трэба картуз прыгледзіць…… бачыш, стары які ў мяне. /уходзяць/
ПОЛІЦЫЯНТ
Аб чым яны гутарылі з вамі?
ПЕРШЫ
Ды пыталіся, ці німа каго з Гарадзішча?….
ДРУГІ
Там браценік іхны, ці што жыве…..
ПОЛІЦЫЯНТ
А нічога не перадавалі ў рукі?
ПЕРШЫ
Ці яны што злавілі?
ДРУГІ
Можа птушку якую? —
ТРЭЦІ
Не, мы ня бачылі…, каб птушка, ці што….
ПОЛІЦЫЯНТ
Самі вы птушкі….. ваўкі добрыя. /уходзіць/
ПЕРШЫ
/усьлед/ Ды і ты, братка, на авечку нешта не падобны.
ДРУГІ
Скура іншая…..
ЗЬЯВА IX.
Лэя і Барыс.
ЛЭЯ
Паедзем ужо, дзе наш Тодар?
БАРЫС
Мама, мне трэба быць на мітынгу…… Усе нашыя хлопцы будуць…..
ЛЭЯ
Мітынга, Мітынга. Што табе з тае мітынгі. Як тата памёр, ты зусім звар’яцеў….. Ты ў школу ня ходзіш… ты.. ты….
БАРЫС
Ат, мама. Я ўжо не маленькі. Вы, старыя, вы толькі не перашкаджайце нам….
ЛЭЯ
/Заўважыўшы селяніна, што гаварыў першым/. Во, во і наш Тодар. Тодарка мы едзем, ты таксама ўжо ўправіўся ў мястэчку?
СЕЛЯНІН
Ды ўправіўся, Лэя, а толькі тут кажуць, зараз мітынг будзе.
БАРЫС
ЛЭЯ
Ай, ай, што там у хаце…… Адзін Саламон застаўся…… Тодарка. Дык слухай, зойдзем тады да Еселя, забярэм тавар…..
ТОДАР
Добра, добра…. Пасьпеем, не клапаціся Лэя. — /Сходзіцца на од. Ставяць стол для прамоўцаў. Сярод натоўпу амаль усе дзейныя асобы/
ЧУВАЦЬ ГАЛАСЫ
Мітынг.
Зьбірайся.
Во сюды, во стаў.
Тут лепей. — Сюды.
Ат, ды не. Глупства нейкае, чаго там слухаць. Сядайце.
У касцеле лепей.
Ну, ну, ты, бальшавік.
А ты яшчэ болей за мяне.
Ня болей, ды даўжэй.
Ха-ха-ха.
Ну, годзі, цыц.
/Ставяць шыльд: “Мітынг” П.П.С. Запрашаюцца прадстаўнікі іншых партый“ Звоняць/
ЗЬЯВА X.
ДЭПУТАТ П.П.С.
Проша ўвагі. Мітынг організаваны польскай партыяй соцыялістычнай, з дазволу ўлады павету. Таважышы. Мая прамова не ест справаздача дэпутата сойму. Мая прамова мае на мэце толькі нагадаць тым, хто спачувае нашай рабоце, хто верыць у нашую партыю…
КАСТУСЬ
/3 натоўпу/ Бліжэй да справы, пане дэпутат….
ГАЛАСЫ
Што робяць пэпэсы ў сойме?
Ціху.
Няхай гавора.
ДЭПУТАТ
Увагі, што я чуў — ня слушныя. То ест увагі нашых ворагаў, якіх мы добра ведаем. П.П.С. ест адзіная, праўдзівая соцыялістычная партыя
ГОЛАС
У чым яе соцыялізм?…..
ДЭПУТАТ
Соцыялізм П.П.С. у тым што П.П.С. не згаджаецца з капіталістычным парадкам, з эксплётацыяй работніка…..
ГАЛАСЫ
Толькі ўсяго. Чаму-ж вы ўваходзіце ў міністэрства. Пасядаеце поплеч з капіталістамі і абшарнікамі? Ого-га.
ДЭПУТАТ
Мы ведаем легальную, законную барацьбу…..
ГАЛАСЫ
Ого. Па законах капіталістых і абшарнікаў. Вы абяцалі зямлю. Вы абяцалі аўтаномію національнасьцяў. А школы беларускія зачыняюць…..
КАВОЦКАЯ
То ест няпраўда. Я наўчыцелька дзяцей беларусіна.
ГАЛАСЫ
На чужой мове.
Дзеці не разумеюць.
Колькі іх у вас — два з палавінай. — Асадніцкія.
ДЭПУТАТ
/звоніць/ .…Якая неорганізаванасьць. Таважышы. П.П.С. добра ведае парадкі на крэсах всходніх….
ГОЛАС АНДРЭЯ
У Заходняй Беларусі, пане дэпутат.
ТЭКЛЯ
На крэсах всходніх……
ДЭПУТАТ
Ну, так, у Заходняй Беларусі. Я памыліўся… П.П.С. добра ведае, што мясцовая ўлада ня выконвае тых законаў, якія пад ціскам і ўплывам П.П.С. прыняты ўжо соймам і якія значна палягчаюць жыцьцё на крэсах…… у Беларусі Заходняй…… П-П-С. Проша толькі сваіх выборцаў адносіцца да работы П-П-С з поўнай павагай і давер’ем….. і справа будзе зроблена.
ГАЛАСЫ
/рэдкія/ Брава, брава. /большасьць галасоў — сьвіст/: Мала. Нічога не сказаў
— Ціху. —
ДЭПУТАТ
/звоніць/ Я зараз дам слова прадстаўнікам іншых партый, калі яны тут знойдуцца……
ГАЛАСЫ
Ёсьць, ёсьць. Знойдуцца.
ДЭПУТАТ
То проша. А пасьля я дам адказ і закончу мітынг. /выбягае на стол Тэкля/
ТЭКЛЯ
Проша слова.
ДЭПУТАТ
ГАЛАСЫ
Тэкля. Дачка асадніка Лісоўскага. — Далоў.
ТЭКЛЯ
Я — таваышка, толькі не пана дэпутата. Я….. /сьмех/
ДЭПУТАТ
Чыя-ж таважышка? Але…… Ну, проша……
ТЭКЛЯ
Панове. Пан дэпутат хацеў сказаць нам нешта, але не сказаў анічога……
ГАЛАСЫ
Правільна……
ТЭКЛЯ
Панове. Пан дэпутат надта лёгка аддае крэсы нейкім беларусінам……
ГАЛАСЫ
Ого. Здорава. — Выляцела.
Слухай. — Слухай. — …
ТЭКЛЯ
Панове. Хто вы ест? Хто кароткі час таму назад
маліўся ў касьцёлі……? Вы ўсе каталікі, палякі,…… Дзе можна так вольна, так спакойна маліцца, як ня ў нас ў Польшчы, у Жэчы Пасполітай, польскай……ГАЛАСЫ МОЛАДЗІ
Ого, куды гне. Маліцца захацелася. Грэшная мусіць. —
МАЦЕЙ
Хай гавора.
ТЭКЛЯ
Трэба моцна трымацца польскасьці, трэба бараніць нашую дзяржаву, але ня так, як бароняць яе нашыя П.П.С., о, не. —
ДЭПУТАТ
Проша. Я не дам слова. Панна ест…. якой партыі панна?
ГАЛАСЫ
Дай дагаварыць. — Мусіць П.П.С.. —
Свабода слова
ТЭКЛЯ
Хто я ест — вшыстко едно для пана дэпутата. Я кажу мы палякі ўсе што тут сабраліся……
ГАЛАСЫ
Лжэ. Далоў. —
ТЭКЛЯ
ГАЛАСЫ
Обa.
Лжэ.
Няпраўда.
Далоў. /галасы не даюць ёй гаварыць/
ДЭПУТАТ
Дайце казаць, дайце казаць.
ТЭКЛЯ
/сходзіць/ Я скончыла.
ГАЛАСЫ
Добрая птушка. Па пёрках відаць.
АНДРЭЙ
/выступае/
ДЭПУТАТ
Якой партыі, проша?
АНДРЭЙ
Я ад сялян і работнікаў тутэйшых……
ДЭПУТАТ
Партыя? —
ГАЛАСЫ
Наш. — Наш. — Хай гавора.
ДЭПУТАТ
/праз сілу/ Проша. —
АНДРЭЙ
АНДРЭЙ
Браточкі. Я хацеў спачатку зьвярнуцца да вас з звычайным для нас словам….. таварышы…… але як з гэтага пачаў пан дэпутат П-П-С, то я кажу — браточкі. /сьмех/
ГАЛАСЫ
Добра. 3 тым не таварыш.
Мы чулі тут зараз і заклікі да давер’я П-П-С і заклікі да аб’яднаньня вакол касьцёлу…… Другі, у касьцёлі аб’яднаюцца тыя, хто прыязджае маліцца /сьмех/ Мы не забараняем нікому маліцца, не забараняюць рабіць гэта і бальшавікі там, на ўсходзе……
ГАЛАСЫ
Праўда. Праўда. —
Няпраўда.
Сам бальшавік.
Дай гаварыць.
— Гэта наш. —АНДРЭЙ
Але касьцёл наўрад ці дасьць зямлі….. ён толькі благаслаўляе, калі кладуць на тры аршыны…. /сьмех/ Лганьнё і тое, нібы бальшавікі зьнімаюць абразы….. з хат….. Аб чым спрачацца? — Спытайце ў тых хто быў там, за кардонам — тут мусіць ёсьць такія……
ГАЛАСЫ
Ёсьць.
Хто.
Ціху.
Далей.
АНДРЭЙ
Але з гэтай паненкай спрачацца ці варта? Пакінем яе. Наш дэпутат…. Хоць ён і ня зусім наш.
ДЭПУТАТ
Проша таварыш. — Я ест дэпутат……
АНДРЭЙ
Пшэпрашам, таварыш. Лічыць сваю партыю праўдзіва соцыялістычнай. Хай будзе так не спрачаемся. Але ў чым рэч? — Дзе гэтыя соцыялістыя, калі садзяць у турму іншых соцыялістых?
ДЭПУТАТ
АНДРЭЙ
Хай камуністых, пане дэпутат, але за каго яны? За рабочых супроць фабрыкантаў, за сялян, супроць абшарнікаў. Гэта раз. Вас у сойме 40 ці болей, тых толькі два….. з вас ёсьць міністры, з тых толькі арэштанты покі што…..
ДЭПУТАТ
Улада ня нашая, народовы дэмократ. — Эндэцыя.
АНДРЭЙ
Вы з народовымі дэмократамі вашымі ваюеце толькі ў сойме — давайце паваюем тут. Давайце рабіць, калі вы толькі здольны на тое — рэвалюцыю супроць паноў, абшарнікаў, банкіраў, фабрыкантаў…… Ну? — дзе вашая барацьба за соцыялізм, за працоўных? —
ДЭПУТАТ
Я….. мы……
ГАЛАСЫ
Ого-го.
Давай.
Мільч.
— Правільна. Давай рабіць рэвалюцыю. Якое жыцьцё тут.
Анархісты.
— Бунт.
— Поліцыя.
АНДРЭЙ
Ага. Ужо паліцыю нехта крыкнуў, мусіць з партыі…..
ДЭПУТАТ
Мы як і ўвесь ІІ інтэрнацыонал — супроць крывавай рэвалюцыі, мы супроць руйнаваньня Польшчы..… мы супроць усяго, што перажыла Расія……
АНДРЭЙ
Крыві спужаліся? Добра. Там было многа крыві, бо было досьць белых генералаў.
ГАЛАСЫ
Правільна. Наш. —
— Ого. — Хай гавора, маўчаць.
АНДРЭЙ
Калі мы аб’яднаем волю рабочых і сялян, то і крыві будзе мала….. Ну?
ДЭПУТАТ
Дэмагогія.
ГАЛАСЫ
Праўда.
АНДРЭЙ
ГАЛАСЫ
Пасадзяць.
Падай толькі заяву. Ого — Ведаем панскую праўду. —
АНДРЭЙ
Дзе вашая парцэляцыя зямлі? У Гоцкага многа адабралі? А? Культурная гаспадарка? — То-то-ж і яно. — Во ён, во, абдзелены зямлёй на карысьць сялян, во ён абрэзаны. /у гэты момант на задней сцэне праплывае сілуэт карэты графа Гоцкага. З аховай вайсковай/
УСЕ
/у той бок/ — Улю-лю.
Ату. Ого-го.
— Батрак Гоцкі. — Барту ўзяў.
— Пролетары. — Штаны беражэ. Го-го-го.
АНДРЭЙ
Дык хай жыве злучнасьць усіх працоўных Польшчы. Хай жыве…. /у гэты момант дэпутат хапаецца за званок. Шум. Ён махае рукой, уходзіць ззаду Андрэя поліцыянт/.
ПОЛІЦЫЯНТ
Мітынг зачынёны. Пан заарэштаваны. /Андрэй рвануўся ў бок. Шум, галасы, сьвісткі, з усіх бакоў поліцыянты/.
МАЛЮНАК II.
Там-жа на пляцу. Цішыня. Народу няма. Перавернуты стол. Ларкі.
ЗЬЯВА I.
Шэцкі, Ржэвуцкі выходзяць з-за касьцёлу.
РЖЭВУЦКІ
Якая гадасьць. І тое, што я тут бачыў… Польшча. —
ШЭЦКІ
Трэба было затрымаць таго бандыта-бальшавіка. Ён бег проста на цябе. Афіцэр. —
РЖЭВУЦКІ
Кінь, Шэцкі. І тое што тут было. Ха-ха-ха. Дэмократычная Польшча. Чаму не далі дагаварыць яму? Пры чым тут паліцыя — дэмократызм. — Плюю я на такі дэмократызм. Мне сорам што я паляк.
ШЭЦКІ
Ты баба. Кожнаму бандыту даваць слова? Гэта быў бунт а ня мітынг.
РЖЭВУЦКІ
Бунт яшчэ будзе, Шэцкі. О, які будзе бунт, калі у Жэчы Пасполітай захаваецца падобны лад.
ШЭЦКІ
РЖЭВУЦКІ
Я ганаруся сваім пахаджэньнем, ведай ты. Я ганаруся тым, што у маёй крыві няма элемэнтаў бязьдзельля, распусты і… выраджэньня.
ШЭЦКІ
Ты нэрвуешся болей, як я. Ну, што-ж? Вайну, нам? Добра прымаем. Мускулы у нас яшчэ нішто, пане хлопе. Ха-ха-ха. /робіць пагардны знак і зьнікае/…
ЗЬЯВА II.
Ржэвуцкі некалькі момантаў адзін, абапершыся на цокаль. Да яго падыходзіць з-за касьцёлу Брыль. 3 процілежнага боку, ціха але стойка прасоўваецца маніфестацыя… На чале яе, з чырвоным сьцягам Галена, побач, Андрэй, Бронік і іншыя селяне…
Сьпеў ціхі: “Што трэба свабоды |
Пры прахаджэньні міма, Ржэвуцкі робіць вайсковае вітаньне. Тое самае і Брыль. Маніфэстанты заўважылі іх, крычаць урра………
ЗЬЯВА III.
ТЭКЛЯ
Тут Крэсы Польскі, большавік. /Страляе, Ржэвуцкі рушыць да яе і хапае за руку, выстрэл міма. Сьвісткі…… Брыль трымае Тэклю./
АНДРЭЙ
/падбягае да Ржэвуцкага/ Дзякую. Мы цяпер бачым, што і пад вашым мундурам трапляюцца, праўда рэдка, сумленныя людзі…… Галена. Паліцыя. Сьцяг. — /Галена хутка хавае сьцяг…… Маніфэстацыя разьбягаецца/
ЗЬЯВА IV.
Паліцыянты, Тэкля і Ржэвуцкі.
ПАЛІЦЫЯНТ
Хто страляў? — Дзе?
ТЭКЛЯ
Я. — У бальшавіка.
ПАЛІЦЫЯНТ
Дзе ён? — Дзе бальшавік? —
ТЭКЛЯ
/паказываючы на Ржэвуцкага/ Адзін з іх. —
Нямая сцэна.
ЗАСЛОНА
Дзея IV. Дэфэнзыва за працай
[правіць]
ДЗЕЯ IV.ДЭФЭНЗЫВА ЗА ПРАЦАЙ.
Малюнак I.
Дэкорацыя — сукні.
Зьява I.
БЖЭЗІЦКІ. АФІЦЭР ДЭФЭНЗЫВЫ. ШЭЦКІ. БЖЭЗІЦКІ.
Дыяба ведае што такое. Касьцельныя клікушы — дэвоткі, авантурныя паненкі, “гуманныя” афіцэры, і бунтарскі натоўп хлопаў. — Што рабіць.
ШЭЦКІ.
На вялікі жаль, у Польшчы няма чалавека, які атпаведаў патрабаваньням моманта — у нас ест сэнат, але мы не старажытны Рым…..
БЖЭЗІЦКІ
Не старажытны? Мы павінны быць сучасным Рымам.
ШЭЦКІ
Рымам Муссоліні — ха-ха. То іншая справа.
АФІЦЭР ДЭФЭНЗЫВЫ
БЖЭЗІЦКІ
Я вас разумею, пане капітан. Што яшчэ я вам магу асьвятліць з нашага тут бытаваньня?
АФІЦЭР
Я бы хацеў, усё-ж пазнаёміцца з паручнікам Ржэвуцкім. Яго паводзіны ў часе маніфэстацыі ў мястэчку…. характарыстыка, якую мы маем аб ім /глядзіць на Шэцкага/
ШЭЦКІ.
Пры такіх афіцэрах армія — нішто, мітынг……
АФІЦЭР
Я павінен пазнаёміцца з паручнікам Ржэвуцкім…..
Зьява II
Жаўнер.
БЖЭЗІЦКІ /звоніць/
Пакліч зараз паручніка Ржэвуцкага.
ЖАЎНЕР
Слухаем. —
АФІЦЭР
Я даў загад прывесьці таксама Тэклю Лісоўскую. Вы нічога ня маеце супроць, пане палкоўнік? —
БЖЭЗІЦКІ
АФІЦЭР
Так… Але-ж.
ШЭЦКІ.
Тэкля Лісоўская, адданая польскай справе на крэсах паненка…
АФІЦЭР
Кулю рэвальвера яна магла-б выкарыстаць для лепшага выпадку….
БЖЭЗІЦКІ
Карыстаць кулі — ест прывілей вайсковых, я так мысьлю. — І дрэнна, калі кожная спадніца будзе мяшацца ў справы стрэльбы…..
ЗЬЯВА III.
Уваходзіць Ржэвуцкі.
РЖЭВУЦКІ
Пан палкоўнік паклікаў мяне?
БЖЭЗІЦКІ
3 вамі хоча пазнаёміцца пан капітан…… /Ржэвуцкі і капітан холадна афіцыйна вітаюцца/.
АФІЦЭР
Некалькі пытаньняў да пана паручніка…..
РЖЭВУЦКІ
БЖЭЗІЦКІ
Проша сесьці, Ржэвуцкі.
РЖЭВУЦКІ
Дзенькуе, пане палкоўнік. Мне так выгодней….
АФІЦЭР
У размове з панам графам Шэцкім, вашым колегам, пан меў выпадак кінуць на пляцу мястэчка ў голас словы: “яшчэ будзе бунт?” — Пан меў на ўвазе рэволюцыю?
РЖЭВУЦКІ
Пан капітан добра асьведамлёны ў здарэньнях /зірнуўшы ў бок Шэцкага/.
АФІЦЭР
Нас цікавяць ня толькі здарэньні, але і погляды і думкі польскіх грамадзян…….
РЖЭВУЦКІ
Думкі, — асабістая справа. Можна адказваць толькі за ўчынкі.
АФІЦЭР
Дзіўна.
ШЭЦКІ
АФІЦЭР
Аб якіх забыліся цяпер і самі ангельцы…. Так. Другое. Пан паручнік выказаў вайсковую пашану большэвіцкай маніфэстацыі?
ШЭЦКІ
Чырвонаму сьцягу, які нёс, пэўне, які-небудзь местачковы Іосель…
БЖЭЗІЦКІ
Ты выказаў вайсковы гонар…..
РЖЭВУЦКІ
Я выказаў вайсковы гонар людзям, якія ест прадстаўнікі тутэйшага народу, — большасьць хлебаробаў, працай якіх корміцца тут польская армія…. Я ваказаў гонар простым, але вытрыманым людзям… Яны ішлі ціха, бязбройна, з нейкай сваёй песьняй… пасьля таго, як мітынг на які сабраліся, права вольнага слова разагнала нагла поліцыя. —
АФІЦЭР
Вы чулі прамову некага Андрэя Баравога, партыйная мяюшка Клін….. Як яна падабалася польскаму афіцэру?
РЖЭВУЦКІ
ШЭЦКІ
Мы стаялі разам. Прамову было добра чуваць….
РЖЭВУЦКІ
У такім разе граф Шэцкі мог-бы і даць характарыстыку прамове….
АФІЦЭР
Нас зараз цікавіць вашая характарыстыка, пане паручнік.
РЖЭВУЦКІ
Народ яе ўспрымаў як сваю….
ШЭЦКІ
Ня ўсе….
РЖЭВУЦКІ
За выключэньнем двох, трох, якія….
АФІЦЭР
Якім пан паручнік ясна не спачувае. Так. Апошняе запытаньне: як прозьвіско жаўнера, што быў з паручнікам? —
РЖЭВУЦКІ
He вем…. падыйшоў ззаду…. нашага палку, здаецца.
АФІЦЭР
БЖЭЗІЦКІ
Паручнік Ржэвуцкі мусіў быць арыштаваны яшчэ заўчора……. але я ўзяў цябе пад сваю апеку.
РЖЭВУЦКІ
Бардзо дзенькуе, пане палкоўнік….. але…..
БЖЭЗІЦКІ
Я зараз не бяру на сябе адказнасьць, як палкоўнік польскай арміі, бараніць цябе, калі-6 нават патрабаваўся твой арэст….
АФІЦЭР
Пшэпрашэм пана палкоўніка, з майго боку такіх прэтэнзый да паручніка няма….
БЖЭЗІЦКІ
Тады ты вольны. —
РЖЭВУЦКІ
Слухаю. /выходзіць/
АФІЦЭР
/ЦІХА/ Я нарокам пакінуў пана паручніка наволі покі што…. вы разумееце?
ШЭЦКІ
АФІЦЭР
Настрой выразны. Важны нам факт: організацыя тут, альбо адзінка — з такім настроем. —
ШЭЦКІ
Сын хлопа, чаго чакаць. А як ганарыцца сваім хлопствам. “У нас у крыві няма гультайства і эксплётацыі.” —
БЖЭЗІЦКІ
Так казаў?
/стук/
АФІЦЭР
Проша. —
ЗЬЯВА IV
ДАРНІЛОЎСКІ І ТЭКЛЯ
ДАРНІЛОЎСКІ
Маю гонар зьявіцца, панове афіцэры. Па запрашэньні….. па запрашэньні даць адказ….. камарынае мяса….. гм. гм….
АФІЦЭР
Цо? — Вы лоўчы Дарнілоўскі? —
ДАРНІЛОЎСКІ
АФІЦЭР
Лішніх слоў не патрэбна, карацей. —
ДАРНІЛОЎСКІ
На кожнае запытаньне…. адно слова, камарын…..
БЖЭЗІЦКІ
/да Тэклі/ Проша сядаць. —
ТЭКЛЯ
/холадна/ Дзенькуе.
БЖЭЗІЦКІ
/да афіцэра дэфэнзывы/: Калі я буду патрэбны, проша клікнуць.
АФІЦЭР
Добжэ. /разьвіталісь/. /да Дарнілоўскага/. Хто падклаў вам антыдзяржаўную лістоўку у кішэню? А можа вы і самі…..
ДАРНІЛОЎСКІ
Я? Камарынае мяса. — Сам лістоўку? — Што-ж я яе сам пісаў? Сам друкаваў, з балдавешкай, камарынае мяса.
АФІЦЭР
ДАРНІЛОЎСКІ
Пану вядома, што я член зьвёнзку “Стрэльба”? вось /паказвае білет і іншыя адзнакі/.
АФІЦЭР
Ніц ня знача.
ДАРНІЛОЎСКІ
Як ніц ня знача. Зьвёнзэк мае на мэце бараніць дзяржаву, камарынае мяса.
АФІЦЭР
Дзяржаўны лад абараняе дэфэнзыва.
ДАРНІЛОЎСКІ
Так, так, і я кажу, камарынае…. так, так. —
АФІЦЭР
Вам заданьне, пан Дарнілоўскі высьвятліць справу з лістоўкай….. іначай….
ДАРНІЛОЎСКІ
Добра, добра, я знайду злодзея…. я… камар…. мяса….
ШЭЦКІ
Калі ласка бяз мяса, пан Дарнілоўскі…. Калі Вы нарэшце зробіцеся вэгэтар’янцам…..
ДАРНІЛОЎСКІ
АФІЦЭР
Вы вольны ісьці……
ДАРНІЛОЎСКІ
Перапрашаю… Я знайду злачынца… я /выходзіць/
ТЭКЛЯ
Я пад арэштам, ці не? 3 мяне ўзялі падпіску…
АФІЦЭР
Аб нявыедзьдзе. Вашая справа пойдзе ў законным парадку да сьледчага і пракурура. — Ня можна-ж, па праўдзе, у арганізаванай, культурнай дзяржаве, дазваляць кожнаму, хаця-б патрыоту, рабіць самачыннасьці і браць на сябе ролю правадзейных устаноў… Вы, панна Тэкля Лісоўская….. Стралялі….
ТЭКЛЯ
Страляла ў бальшавіцкага агітатара і не трапіла, на жаль, бо мне перашкодзілі…..
АФІЦЭР
Так. Мы пакінем зараз разважаць. Я охарактэрызаваў ваш учынак, — то афіцыйна, — зараз мы будзем гаварыць не офіцыйна. Для нас вы — патрыотка….
ШЭЦКІ
АФІЦЭР
Так. Вашая справа павінна формальна праходзіць дзяржаўны суд, але кара будзе, мусіць не вялікая…
ТЭКЛЯ
Я не страшуся польскага суду……
АФІЦЭР
Так. Але зараз, на волі, вас возьме на парукі — мм.. хто небудзь ..…хаця-б ксёндз Юраго… вы здаецца…..
ШЭЦКІ
Я бяру на парукі панну Тэклю…
АФІЦЭР
Вы? Добра. Значна покі вы на волі, улада, дэфэнзывы чакае ад нас дапамогі….
ТЭКЛЯ
У мяне конфіскавалі зброю….
АФІЦЭР
Дапамога можа быць больш сутнай: прасачыць за паручнікам Ржэвуцкім.
ТЭКЛЯ
ШЭЦКІ
Чаму панна здэтанавалася…. Ясна за Ржэвуцкім, які перашкодзіў вам выканаць….
АФІЦЭР
І за іншымі, сьпіс якіх вам будзе дадзены…. Згодны?
ТЭКЛЯ
Я рабіла і раблю справу Жэчы Пасполітай і без даручаньня….
АФІЦЭР
Панна Лісоўска — вольна. Да пабачэньня. /Тэкля выходзіць/
АФІЦЭР
Пане грабе, вам прыдзецца ўзяць на сябе маленькую рэч….
ШЭЦКІ
У чым справа, пане капітан?
АФІЦЭР
Зрабіць патроны паручніка Ржэвуцкага халастымі.
ШЭЦКІ
АФІЦЭР
на кожны выпадак. /тэлефон/ Алё. Так. Я. Цо? Ну, ну… — так.. Дыябал. /запісвае/ У 15 кілёмэтрах ад Міра на дарозе знойдзена цела… нашага агента… Дыябал. Пся-крэў. — /да Шэцкага/ Патрэбна дапамога вашага палка. Паліцыя тут слаба — трэба зрабіць аблаву… па нашаму /званок тэлефона/ Алё. Так… Зараз… Ну? Ня чую… ня чуваць.. Мацней проша. Ня чую… Дыябал…
ШЭЦКІ
Яшчэ што небудзь…
АФІЦЭР
Дрот перарэзалі ці што?
ШЭЦКІ
Зусім магчыма і добра што нічога болей.
АФІЦЭР
Напрыклад?
ШЭЦКІ
Нашыя шыі… Ха-ха. —
ЗАСЛОНА
МАЛЮНАК II.
Дарога за вёскай. Гай.
ЗЬЯВА І-я
МАЦЕЙ
Косьця? Косьця… Во паганючая дачка… Косьця…
КОСЬЦЯ
/выбягае з сярпом/ Чаго вы, я тут, ну…..
МАЦЕЙ
Ну, ну. — Дажала? — Не… Мусіць ужо з Алёнкай дзе бегала, а то і з Кастусём…
КОСЬЦЯ
Татка. Во вазьму кіну ды і папраўдзе з Кастусём пабягу…
МАЦЕЙ
Бяжы. Хай лепш па табе пуга прабяжыцца. Во даў бог дачку…
КОСЬЦЯ
Ня бог, ды матка…
МАЦЕЙ
Памаўчыш? —
КОСЬЦЯ
МАЦЕЙ
Твая матка машыны ня ведала… машыну, а ты гуляць будзеш?
КОСЬЦЯ
І з машынай ня гуляюць, а толькі выгадней. А пра маму… Ну што добрага? Рана спрацавалася… Ды ці мала гэткіх на вёсцы: надарвецца і ў труну — або сохне, жаўцее…
МАЦЕЙ
А што зробіш? — Наскае жыцьцё такое, селянскае…
КОСЬЦЯ
Так не павінна быць. Нашыя хлопцы кажуць: каапэрацыю каб селянскую… Ды дзе тут у Польшчы… Заікніся толькі, каб дазволілі — “бальшавікі”. Зараз табе і прышпілюць…
МАЦЕЙ
Ат, ня муцілі-б хлопцы, — то мо лепш было-б…
КОСЬЦЯ
Што вы татка, дапраўды. — Муцілі, муцілі… А як-жа маўчаць? Каб ня хлопцы нашыя, што там крыкнуць, там прыгрозяць дык бы…
МАЦЕЙ
Што “дык бы, дык бы”… Лепш працавалі-б, як па леce бадзяцца…
КОСЬЦЯ
А хто загнаў іх у лес? Ды ці-ж яны не працуюць?
МАЦЕЙ
Працуюць, працуюць. Языком мелюць: зямлю адабраць, я сваю ня дам нікому.
КОСЬЦЯ
Ат, татка, вашую ніхто ня возьме, а за Гоцкага графа не к клапаціцеся. Вы са мной, ці з Кастусём — адно а як да справы, да зямлі гутарка зойдзе з сялянамі дык зусім іншы чалавек…
МАЦЕЙ
Гоцкі, Гоцкі. Ды уцісьненьне ёсьць з зямлёй з Гоцкім хаця-б сабе… з парадкамі — усё “мільч ды мільч”. Як паперку якую, дык давай грошы.
КОСЬЦЯ
От-жа. А памятаеце мітынг?
МАЦЕЙ
Ды памятую, згары ён…
КОСЬЦЯ
Самі-ж пляскалі, як Андрэй гаварыў…
МАЦЕЙ
КОСЬЦЯ
А пасьля з намі і пад чырвоны штандар пашлі. Ат, татка…. Вы-ж селянін, ці пан? Можа, як кажа Андрэй: у жываце мужык, а ў галаве нібы панок.
МАЦЕЙ
Панок. Як убачыў графа, як праехаў ён тады, дык і пайшоў, пад ваш штандар, далі-бог…. І адкуль вы гэтага колеру бярыцё… адбіраюць-жа.
КОСЬЦЯ
Само фарбуецца, клімат такі…
ЗЬЯВА II.
/таксама з сярпом/ Жну, жну авёс свайму асадніку, — а самой так сумна, сумна робіцца і крыўдна… /плача/
КОСЬЦЯ
Кіньце, цётачка, Марына…
МАРЫНА
Як-жа кінуць дзеткі? — Яго дачка, Тэкля гэтая, шануючы кума, ды цябе, што дзеўка яшчэ, — патаскушка гэтая… Тэкля… забіць-жа мэцілася Андрэйку… майго сыночка… хаваецца цяпер недзе…
МАЦЕЙ
КОСЬЦЯ
Татка верыць у правасуд панскі — Ат…..
MAPЫHA
Каб пабачыла задушыла-б яе….. Бачыш. Не падабалася, што гаварыў хлапец праўду.
КОСЬЦЯ
Будзе яшчэ нашае права, цётачка, будзе. Усе нашыя хлопцы так кажуць……… і робяць…..
МАРЫНА
/цішэй/ Гэта-ж….. Андрэйка ўзяў сабе манюшку: Клін празываецца. — Каб-жа не даведаліся паліцыянты, што гэты Клін — ён, мой Андрэйка…. бяда будзе…
КОСЬЦЯ
Вы меней толькі, цётачка, гаварыце пра гэта — лепш будзе….
МАРЫНА
То праўда твая….. ведама баба дурная….. Пайду-ж дажынаць майму ….Наймітка, нічога ня зробіш…. Ды Андрэйка і ня ведая, у каго я палетнічаю…. раззлаваў бы……
КОСЬЦЯ
МАРЫНА
Ды грошы ўперад узяла….. Ня добра.
Ну пайду, заставайцеся здаровы…..
МАЦЕЙ
/да дачкі/ Ты дажынай Косьця, я з канём пад’еду… /уваходзіць чуваць дажынкавую песьню……/
“Мяне мамунька чакала,
Варацейкі адчыняла:
А ідзець мая прыгонніца
Прыгонніца-нявольніца,
Ня дзень была, — нядзелячку,
Ня мёд піла, — гарэлачку
Не аддыхала ні гадзінкі, —
“баліць яе серадзінка” —
/Косьця падпявае жне збоку/ —
ЗЬЯВА ІІІ.
КАСТУСЬ
Косьця, Костачка мая, — го. —
КОСЬЦЯ
Кастусь /цалуюцца/ 3 лесу? Усе там? Пахаваліся?
КАСТУСЬ
Хаваемся. Да толькі не спакойна…… сачаць…. У фальфарак дэфэнзыва прыехала.
КОСЬЦЯ
КАСТУСЬ
Агента забілі каля забалацьця….. Будуць шукаць. За Тэкляй трэба сацыць….. Бярыся за яе, як што — па мяне, — ведаеш, дзе хаваюсь…..
КОСЬЦЯ
Вядома……
КАСТУСЬ
3 Галенай разам, вы-ж у нас малайцы….. Як што, пашлеце каго-небудзь….. Хоць-бы Адольфа, ці каго….
КОСЬЦЯ
Добра….. Зробім, не клапацецеся… Толькі…. вось што, Кастусь не хавайцеся ў пуні майго бацькі…. Сам ведаеш — набожны, ксяндзу верыць……
КАСТУСЬ
Гэта праўда…. Але-ж выгодна двор наш стаіць, сярод асаднікаў — гэта добра. Ну нічога ня зробіш трэба шукаць чаго іншага…. Цяпер ў лесе добра, а крыху пазьней, як пахаладае…. ого, брат. — /чуваць сьпевы/ Эх добра пяюць. Ведаеш Косьця колькі ў нас ужо у аддзеле?
КОСЬЦЯ
Hy?
КАСТУСЬ
КОСЬЦЯ
Няўжо ў адчыненую бойку зьбіраецеся?
КАСТУСЬ
Як прыдзецца, галубанька, і ўсё так: хто з паліцыянтамі паспрачаўся, ударыць ня даўся, хто з войска уцёк — ня хочу кажа, падначальвацца паном-афіцэрам… хто за маніфэстацыі, хто і за права каторае…
КОСЬЦЯ
Кастусёк…
КАСТУСЬ
Што, костачка мая? /цалуюцца/
КОСЬЦЯ
А татка ня верыць, што мы з табой… толькі так цалуемся…
КАСТУСЬ
А нам і так добра… час такі… крыху супакоіцца — толькі нешта ня відаць.
КОСЬЦЯ
Канца-краю няма, як хмарамі зацягнула.
КАСТУСЬ
КОСЬЦЯ
Праз мяжу?
КАСТУСЬ
Праз мяжу. — Калі прыцісьне, хоць у пятлю лезь, сілы ня хопіць… тады ужо пацалуемся крыху мацней… а? Костачка /цалуюцца/
КОСЬЦЯ
Глянь, ідзе нехта па дарозе… ой вайсковы, трэба уцякаць… не, нешта дзіўны нейкі — на міліцыянта не падобны… картуз у руцэ. Гэта-ж… ці мне здалося… гэта-ж.. Ну так, ён.
КАСТУСЬ
Хто? а стой… так, і так…
ЗЬЯВА IV-я
РЖЭВУЦКІ
/Шпарка праходзіць міма, абглядае абоіх… спыняецца/ Як тут… як тут панове… таварышы…
КАСТУСЬ
Што пану? Да каго?
РЖЭВУЦКІ
Я ня ведаю… мне патрэбна бачыць тую панну… тую таважышку… якая… якая несла заўчора у мястэчку…. чырвоны штандар.
КОСЬЦЯ
/Ціха/ Гэта той… афіцэр…
КАСТУСЬ
Я ня ведаю пра каго пан афіцэр гавора, але-ж здаецца вы той, што схапіў мяне за руку….
РЖЭВУЦКІ
Так… вы, значыцца былі там… я хацеў бы бачыць каго нібудзь… з тых, што… што могуць перадаць…
КАСТУСЬ
Што? Сядайце, проша, вы змарыліся, беглі, мусіць…
РЖЭВУЦКІ
Так, я бег крыху. Вы можыце мне ня верыць, я польскі афіцэр, зразумела.
КАСТУСЬ
Мы бачылі вас тады… і чулі ўжо пра вас…
РЖЭВУЦКІ
Я ня ведаю з вас, сялян, нікога. Але я бачу, што вы усе — адно, асабліва такія, як вы… моладзь… і кожнаму з вас я магу перадаць: ратуйцеся, хавайцеся калі у вас што ест. Адзін жаўнер наш рэвалюцыонэр, можа быць камуністы, я не вем, перадаў мне, што заўтра — аблава — ён падслухаў… ён сам ня мог ісьці да вас, бо яго узялі у караул… я пабег… але мне цяжэй… я ня ведаю, як робіцца такая работа… і я… афіцэр да таго-ж…
КАСТУСЬ
/Пераглянуўшыся з Косьцяй/ Мы бачылі вас тады… гэтага досыць мы верым вам…
РЖЭВУЦКІ
Я павінен вараціцца, за мной мусіць, сачаць хоць я і пралез тайком… да мяне няма ўжо давер’я з боку…
КАСТУСЬ
Вашага начальства? Зразумела-.
РЖЭВУЦКІ
Мне рабілі раніцой допыт… з дэфэнзывы…
КАСТУСЬ
Так… так… Ну, Косьця, я бягу, трэба нешта рабіць…
КОСЬЦЯ
А я што, куды?
КАСТУСЬ
Прабачайце, пане паручнік, здаецца, але мы… ну… жаніх і нявеста…
РЖЭВУЦКІ
Проша, проша. /адварачваецца, тыя цалуюцца/.
КАСТУСЬ
Галена сюды ідзе… добра…
КОСЬЦЯ
Мы-ж умовіліся з ёю. —
КАСТУСЬ
Ну, знаём іх між сабой, у ёй будзе патрэба а я бягу… /Зьнікае у кусты/.
ЗЬЯВА V-я
ГАЛЕНА.
/Убачыўшы Ржэвуцкага/ Косьця. Скончыла жаць? Ты не адна? /Ржэвуцкі і Галена доўга глядзяць адзін на аднаго/.
КОСЬЦЯ
Алена… гэта, ты спазнала?
ГАЛЕНА
Калі я бачу каго добра хоць раз… я пазнаю адразу.
РЖЭВУЦКІ
КОСЬЦЯ
Я пабягу, Алена, пан афіцэр усё табе раскажа, — небясьпека…
ГАЛЕНА
Небясьпека? з якога боку?
РЖЭВУЦКІ
З боку тых, ад каго яе заўсёды вы можыце чакаць, вашых ворагаў.
ГАЛЕНА
Нашых? і… а вы?
РЖЭВУЦКІ
Я? я, як бачыце, нібы яшчэ у іншым стане… звонку… а ў душы…
ГАЛЕНА
А ў душы? у думках вашых?
РЖЭВУЦКІ
У парываньнях — так, я ня з імі, ва ўсякім разе, я ня ведаю вас… панна… товажышка. Я бачыў вас тады, з чырвоным штандарам… Ах. Чырвоны штандар быў маім ворагам… так мяне выхоўвалі… я бачыў тут, на крэсах, што маё выхаваньне, штучная прышчэпка тых ідэй, якімі жывуць мае таварышы-афіцэры адно, а жыцьцё вашае барацьба за правы, за сваю зямлю, — зусім нешта… іншае зусім /прытуляецца да дрэва, ходзіць нэрвова/ і за тым… ці-ж можа благі штандар трымаць у руках такое яснае стварэньне, не рабіце парыву нецярпеньня… не, я занадта многа перажыў, каб гаварыць прыятныя рэчы паннам… вяскувкам… комплемэнты… я ня ведаю вас…
ГАЛЕНА
Я прастая дзяўчына, мой бацька лясьнік… там на Немне… ну, усёроўна…
РЖЭВУЦКІ
Не ня ўсё роўна, — а яшчэ прыгажэй, яшчэ ляпей? так? вы трымалі штандар, каля вас я бачыў столькі здаровай юнасьці… здаровай, вясковай… ад… зямлі… Я сам па крыві сын глебы. /Нібы плача/
ГАЛЕНА
/Асьцярожна падыходзіць да яго, кранаецца яго пляча/ Ня трэба. Вы мужчына… вам патрэбна быць сільным, мужным… вы зрабілі тады такое, што ня можым не дзякаваць вам… О, вы яшчэ мусіць, ня ведаеце хоць вы і сумленны, чулы чалавек, сын глебы, як вы кажэце, як мы сяляне, простыя людзі… як можам памятаць зло… і мы яго памятаем, — і дабро… дабро мы таксама памятаем… самае малое… вы яшчэ мусіць ня ведаеце…
РЖЭВУЦКІ
Я ведаю… я добра ведаю… мо я сам… я сам адчуваю тое самае… так, тое самае… панна… товажышка…
ГАЛЕНА
Галена мяне зваць…
РЖЭВУЦКІ
Таважышка Галена. Мне яшчэ трэба многа перажыць, перадумаць… пераламаць сябе… Памажэце, Галена. Патрымайце нада мной яшчэ свой штандар, чырвоны штандар… як тады… у мяне нікога няма… там на Млаве у Польшчы… успаміны дзіцячых гадоў. У мяне яшчэ барацьба, барацьба… з самім сабою… з імі, з тымі… Я-ж здраднік. А? — Галена? Яны-ж будуць лічыць мяне здраднікам сваей бацькаўшчыны.
ГАЛЕНА
Ня-праўда, няпраўда. — Вашая бацькаўшчына — Польшча вольнага працоўнага народу, — вы ёй ня здрадзілі. Яны ілгуць. Вы паспачувалі нашай барацьбе — то-ж зрабіў-бы кожны сялянін, кожны работнік у Польшчы. Во дзе вашая праўдзівая бацькаўшчына… ня верце ім, яны меньшасьць Польшчы, хоць і маюць уладу — мы гэта добра ведаем — ня верце ім, і самаму сабе… калі у вас яшчэ засталася хоць кропля таго…. іхняга. Вам дарога з тымі, хто хоча вольнай працы..
РЖЭВУЦКІ
Галена, Галена, трымайце штандар…. трымайце. /Плача. Галена паклала руку на яго плячо/
З’ява VI
/Тэкля выбягае на іх/
ТЭКЛЯ
Каханкі ха-ха-ха-. Здраднік …хлоп…. Не, Польска яшчэ на згіне праз такіх… такіх…. За вочы хлопскай дзяучыны…. бялорусінкі… ха-ха-ха-….. Зганбіць свой мундур……
РЖЭВУЦКІ
/Парываецца схапіць рэвальвер, Галена прытулілася да яго, стрымоувае/
ТЭКЛЯ
ГАЛЕНА
Панна Тэкля.
Тэкля
Мільч. Большэвічка. Захацела шлюбу? Будзе вам шлюб на дрэве, во так…. Ах. Чаму у мяне адабралі мой рэвольвэр, чаму?
РЖЭВУЦКІ
/Парываецца ісьці з Галенай/ Галена. Таважышка.
ТЭКЛЯ
Ха-ха-ха- Таважышка Галена. Хутка даведауся яе імя. Не, стой. Ты дурны і наіўны. Пабег папераджваць бандытау….. каханку сваю… папераджаць. позна.
РЖЭВУЦКІ
Панна Тэкля. /кідаецца у яе бок/
ТЭКЛЯ
/Адбегае/ Эй, сюды. Эй…… /выбегаюць двое жондарау.
РЖЭВУЦКІ
/Выхапіу рэвальвер, страляе, але халастымі/
ТЭКЛЯ
Ха-ха-ха. Вяжэце яго, вяжеце… А я /кідаецца на Галену, тая хапае яе за горла і кідае на зямлю… бяжыць.. Вацлава скручваюць…/
Тэкля
/падбегла да Ржэвуцкага/ Сумна будзе без таважышкі ха-ха-ха.
ЗАСЛОНА
Дзея V. На нажы
[правіць]
ДЗЕЯ V-я. На нажы.
МАЛЮНАК І-ы
Кавалак саду і флігелю. У момант дзеі, вакно на бэль-этажы асьвятляецца і відаць сілуэт Ржэвуцкага, які стаіць або сядзіць, пакрываючы голаў рукамі… перад ім афіцэр — дэфэнзывы… Шэцкі, Тэкля, Ксёндз, па чарзе; гэта асьвятляецца на моманты. —
3ЬЯВА I-я
ВАРТАЎНІК
Куды ідзеш? Стой — ні з места.
МАРЫНА
Гэта-ж я, з асаднікаў, з палякаў, значыцца, жонка, значыцца. — Я тут на агародзе працую, на панскім… мне прайсьці туды…
ВАРТАЎНІК
Нічога ня ведаю, ідзі хутчэй. /Робіць жэст стрэльбай/…
MAPЫHA
Мне туды, туды… у горад… бронь божа… /Праходзіць/
ЗЬЯВА II.
Ксёндз і Кавоцкая.
КСЁНДЗ
/Праходзячы у сярэдзіну флігеля// Проша панну. Панне научыцельцы туды ня можна…
КАВОЦКАЯ
О. Я пачакаю, пачакаю на яго мосьць ксендза… /да вартаўніка/ Ах, які стыд, які стыд. — Афіцэр польскае арміі на старане хлопаў… ды яшчэ тутэйшы. Які стыд. Што робіцца на Нёмне, што робіцца на Вісьле. /жаўнер робіць знак нецярпеньня/ Чаму так?? — Таму, што касьцёл губіць сваю вагу… а калі касьцёл губіць…
ВАРТАЎНІК
Мільч. Проша. Я ня маю права размаўляць. —
КАВОЦКАЯ
А чаго-ж пан жаўнер размаўляе? Нех пан толькі слухае, то і будзе добра.
ВАРТАЎНІК
Мільч. Я ня маю права і слухаць.
КАВОЦКАЯ
Пан бачыў, што я прышла з ойцэм ксендзэм… /жаўнер бярэ на пагатоў/ ай, ай, — то я пачакаю там. Якая дысьціпліна, ай. То добра… якая дысьціпліна, ай. /адыходзіць/
ЗЬЯВА III-я
Шэцкі і Тэкля праходзяць.
ТЭКЛЯ
/выразна узварушаная/ Я павінна яго бачыць, Шэцкі, я павінна і я пайду… туды… да яго…
ШЭЦКІ
Вас не дапусьце варта ў яго пакой, панна Тэкля, што з вамі? — вы узварушаны, адэтанаваны…
ТЭКЛЯ
Вы праводзіце мяне, вас прапусьцяць…
ШЭЦКІ
/Стараецца спыніць яе каля дзьвярай/ Пан палкоўнік пасадзіць мяне пад арэшт… я ня маю права панна Тэкля.
ТЭКЛЯ
/Адхіляе яго/ Граф ШЭЦКІ, будзе горай. Я ня маю права /праходзіць, Шэцкі за ёй/
КАВОЦКАЯ
/Выскаквае/ Панна Тэкля прайшла туды? — /жаўнер зноў робіць на пагатоў/ Ай, якая дысьціпліна. /зьнікае/
КСЁНДЗ
/Выходзіць назад, Кавоцкая падбягае да яго/
КАВОЦКАЯ
Ну, цо? Прыняў споведзь?
КСЁНДЗ
Мне было іншае даручэньне, панна научыцелька… Вацлаў Ржэвуцкі ўжо не каталіцкая душа, бацыля масковска, …запанавала ў яго душы… Ржэвуцкі — большэвік..
КАВОЦКАЯ
Ах, мой божа. А такі ладны, такі прыгожы малады чалавек. —
КСЁНДЗ
Я, служыцель сьвятой царквы каталіцкай, быў прыняты ім так, як прыймаюць пернік з атрутай…
КАВОЦКАЯ
Якая непавага. Я-б так ніколі не прыняла яго мосьць.
КСЁНДЗ
Толькі сьмерць можа устанавіць раўнавагу ў душы таго няшчасьліўца…
КАВОЦКАЯ
Ах, яго пакараюць сьмерцю?
КСЁНДЗ
То ня наша справа. Будзе суд, будзе суд. — /Праходзяць. Зноў выходзіць Марына з кошам садовіны, грызе яблык. Не гаворучы нічога, падыходзіць да самага жаўнера і раптам дае яму яблык у самы рот. Той спачаткі нібы злуецца, але бярэ яблык, Марына суне яму ў кішэню яшчэ некалькі — суне і лістоўку — жаўнер азіраецца, але робіць выгляд, што нічога няма, адыходзіць крыху, Марына робіць знакі хусткай у бок вакна, у вакне сілуэт Ржэвуцкага.
ЗЬЯВА V-я
ДАРНІЛОЎСКІ.
Што ты тут вырабляеш? Каго ты тут на спатканьне выклікаеш, камарынае мяса.
МАРЫНА
Цябе-ж мой індычок я тут і чакала увесь час… чаго-ж ты спазьніўся?
ДАРНІЛОЎСКІ
Мяне, камарынае мяса?
МАРЫНА
Але-ж, камарынае сала… /уходзіць, яшчэ раз махнуўшы хусткай да вакна/
ДАРНІЛОЎСКІ
Нічога не разумею чаго тут жаўнер а? /падыходзіць, жаўнер выстаўляе штык/ Ай. У чым…. рэч…. камарынае…. тут была кантора маёнтку яшчэ ўчора? — Што тут здарылася? Спаймалі каго?
ЖАЎНЕР
Ніц невем. Мільч. /наступае на яго/
ДАРНІЛОЎСКІ.
Ды што ты, што ты? — ты можаш падрапаць мне што-небудзь. Ай. — Я член зьвёнзку….. я член…..
ЖАЎНЕР
Мільч. —
ДАРНІЛОЎСКІ
Добра…. я адыйду….. у цябе нічога не даб’ешся…. Толькі што гэта ў цябе….. там, у кішэні…. /жаўнер схапіўся за кішэню, выпала лістоўка. Аа. І табе таксама падклалі…… камарынае мяса…. гэта яны…. гэта яна.. тая баба… я не шлаўлю, я не даганю….. Я абяцаўся ўсіх пералавіць…. камарынае мяса. — /уходзіць/
З’ЯВА VI.
Выбягае Тэкля.
ТЭКЛЯ.
Ха-ха-ха. Не пазнаў мяне, ха-ха-ха Ржэвуцкі, Вацлаў Ржэвуцкі, самы пекны у палку…… самы пекны ва ўсей польскай арміі. А а? Хіба я ня прыгожая? А? Ён закахаўся ў дачку лясьніка…. на Нёмне такі астравочак…. ціхі… ціхі…. ха-ха-ха /да жаўнера/ Чаго ты стаіш тут? Вартуеш? Аа. /наступае на яго/ Ён усё роўна уцячэ, так. Ён уцячэ ад цябе….. толькі не ад мяне….. не ад мяне, дай стрэльбу. — Дай. — /жаўнер адпіхнуў яе прыкладам/ Ай ратуйце. ааа.
З’ЯВА VII.
Бжэзіцкі і некалькі вайсковых.
БЖЭЗІЦКІ
Што тут? — Хто крычыць?
ТЭКЛЯ
Я крычу…. я….. Тэкля Лісоўская. Не пазналі, пане палкоўнік. — Зараз-жа выпусьціце яго…. зараз….
БЖЭЗІЦКІ
Вар’ятка. — Узяць яе.
ТЭКЛЯ
Пшэпрашам пана палкоўніка я трошкі…. закруцілася… так….. закруцілася /пачынае скакаць як у 3 дзеі/… Польска гіне, польска гіне….. наша польска гіне.
БЖЭЗІЦКІ
Атвезьці яе… /яе уводзяць, яна слабее… нібы у вобмарку/.
БЖЭЗІЦКІ
Вар’яцкі дом — /уваходзіць у дом/.
Асьвятляецца на моманты вакно з сілуэтамі. Ціха. Толькі вартаўнік ходзіць…. Праходзіць праз сцэну Антон Брыль…. На момант затрымаўся каля жаўнера. Прашоў міма…. Сьвет паступова гасьне. Чуваць далёкія сьпевы з поля…. Цёмна. Здалёку шум нарастае. Праходзяць-прабягаюць людзі. Шум. Галасы спачатку далёка, затым бліжэй.
Пожар, Пожар. Палац запаліўся. — Трэвога. Бачнасьць. Напад. Напад. — Партызаны. |
На момант асьвятляецца зьвязаны вартоўны. На другі, у вакне, сілуэты Ржэвуцкага….. хлапцоў, жаўнераў. Суматоха.
Галасы: Бі лямпы. Таварыш Клін сюды. Сюды. Ржэвуцкі за мной. Цёмна. Глухія стрэлы……
ЗАСЛОНА.
МАЛЮНАК ІІ.
За вёскай.
Сцэна бойкі між паўстанцамі і жаўнерамі. Ноч. Асьвятляюцца толькі аддзельныя групы…..
I група…..
АНДРЭЙ
Уважна, хлопцы, уважна. — Здаецца яны абходзяць нас з левага флангу, а мы — на Нёман. —
КАСТУСЬ
Да Броніка?
АНДРЭЙ
Так… Возьмем чоўны-ды на ніз….
РЖЭВУЦКІ
/без картуза/ Панове…. даруйце…. таварышы. Дайце мне стрэльбу….
АНДРЭЙ
Галена, можа вы дасьцё сваю? —
ГАЛЕНА
/у мужчынскай вопратцы/….. Ня дам….
РЖЭВУЦКІ
Галена? Тут Галена?
ГАЛЕНА.
Так, я тут, Ржэвуцкі, во. /зьнімае шапку, відаць яе твар і касa/.
РЖЭВУЦКІ
І вы ратавалі мяне?
ГАЛЕНА
Не аднаго вас…. паўстанца аднаго таксама захапілі… мы вызвалілі.
АНДРЭЙ
Вось што таварышы. — Ржэвуцкаму трэба зараз-жа адыйсьці далёка, покі мы затрымаем іх тут…. Яму небясьпека… Мы і па гумнах да часу пахаваемся — свае, а яго могуць выдаць — мова яго ды і так…. аблічча.
РЖЭВУЦКІ
Таважышы. Я хачу з вамі…. я вайсковы…. я магу быць карысны….. вам у такую хвілю.
АНДРЭЙ.
Тав. Ржэвуцкі — у нас дысцыпліна ня горай, як у вашым балым палку.
РЖЭВУЦКІ
Слухам.
АНДРЭЙ
Вось жа. Барыс.
БАРЫС
Я тут таварыш Клін. —
АНДРЭЙ
Бяры Ржэвуцкага і зараз-жа у свой двор, да старой Лэі — схаваць на некалькі часу пакуль мы не
БАРЫС
Зараз, адсюль?
АНДРЭЙ
Зараз-жа на Грызівец, праз балота і на шлях, яны з коньмі не пяройдуць.
РЖЭВУЦКІ
Таварышы. Я не пасьпеў і падзеньковаць вас. Таварышы… вы вызвалілі мяне ад вязеньня, а можа і ад сьмерці і вы рызыкавалі сваім жыцьцём… 3 сёньняшняга дню, з сёньняшняй ночы… вашая барацьба, справа майго далейшага жыцьця, дзе-б яно не праходзіла: тут на крэсах… у самай Польшчы… ці там на усходзе… /цісьне рукі, цалуюцца падыйшоўшы да Галены/ Вы патрымалі свой чырвоны сьцяг над маёй галавой… Я-б хацеў толькі яшчэ хоць раз убачыць вас… /ціснуць рукі/
БАРЫС
Бывайце здаровы, таварышы. /Зьнікаюць. На нейкі момант ціха/
КАСТУСЬ
Нішто хлапец гэты Ржэвуцкі.
АНДРЭЙ
Скокнуць прышлося яму здорава. —
КАСТУСЬ
Галена за Косьцю баюся.
ГАЛЕНА
Можа і сёньня убачымся з ёю.
АНДРЭЙ
Таварыш Галена… можа у вас знойдзецца кавалак бялізны?…
ГАЛЕНА
А што Андрэй?
АНДРЭЙ
Думаў так пройдзе, ажно не… нага…
ГАЛЕНА
Нага? што, дзе? Можа….
АНДРЭЙ
Так, падстрэліў нейкі сабака… кроў цячэ… баюся, каб валачыць ня прышлося мяне.
ГАЛЕНА
Кастусь, памажэце… вось для перавязкі — /рве на сабе кашулю/ памажэце зьняць бот…
АНДРЭЙ
Ой, ой, памалу браточкі… памалу…
КАСТУСЬ
АНДРЭЙ
А што ж было рабіць? Жандарам здавацца? Ці каб граф Шэцкі скокам пачаў вучыць?… Не браточкі… Так і ведайце… што калі, што якое здарыцца туту ці надалей, там… кулю сюды… а вы гайда.
ГАЛЕНА
Кіньце, Андрэй. Ня хочу і чуць такога…. Мы усе тут загінем, а ня кінем вас.
КАСТУСЬ
Якая-ж можа быць гутарка, што ты.
АНДРЭЙ
Слухайце, я не жартую. Вы гэтые свае пачуцьці — кіньце. Аднаго пакінулі сёньня у маёнтку, — што ён горай за мяне быў? —
КАСТУСЬ
Што ты раўнаеш, Андрэй. — Што ты. —
ГАЛЕНА
Каб бінт быў, марля…
АНДРЭЙ
Можа палявы лазарэт, дактары а? ха-ха-ха.
ГАЛЕНА
Ня сьмейцеся, паляжыце лепш… во так… /кладзе яго галаву сабе на калені/
АНДРЭЙ
Дзякую, нешта праўда… нібы аслаб… Бо, халера, крыві мусіць выйшла…
ГАЛЕНА
Вядома…
КАСТУСЬ
Што-ж тут рабіць… што рабіць…
ЗЬЯВА II-я. МАРЫНА
МАРЫНА
/Голас/ Стой.
MAPЫHA
Дзетачкі мае, гэта-ж я. Дзе-ж мой сыночак? Дзе? Ледзь знайшла вас у цёмках… Гэта-ж вярсты са тры бегла…
АНДРЭЙ
Матулечка, дзе вы?
МАРЫНА
Тут, сыночак мой… Што-ж ты ляжыш? Га? Галеначка?
ГАЛЕНА
Змарыўся, цётачка Марына, змарыўся… хай адпачыне…
МАРЫНА
Ды ня ўсё вы гаворыце, нешта, дзеткі, ня ўсё… /заўважыўшы бінт/ Ай, горачка-ж маё, ай горачка… сыночак мой.
АНДРЭЙ
Нічога матулечка, нічога, гэткая справа нашая. Бывае. Пападае… крыху… ранены… тут…
МАРЫНА
Дзетачкі-ж мае, я-ж ні казала вам. У Мацея ужо былі, у Лысенка: жандары гэтыя…
КАСТУСЬ
Ну? Як Косьця, цётка?
MAPЫHA
Косьця? Яму далі далі бізуна: “бандытаў хаваеш” кажуць а Косьця… афіцэр іхны нешта адвёў…
КАСТУСЬ
Што? Нягоднік. — я бягу, браткі, бягу — не магу я. — Андрэй
АНДРЭЙ
Ну, ну — што-ж тваё права бяжы, можа дапаможыш, напужай наскокам — ой.)
ГАЛЕНА
Што? Дрэнна? Ня лоўка ляжаць?
КАСТУСЬ
Бягу.
ЦЁМНА.
II-я група.
Шэцкі, афіцэр дэфэнзывы, жаўнеры.
ШЭЦКІ
/па палявому тэлефону/ Тэлефон чуваць? Так. Добра, што не знайшлі, шнур перарэзалі. Адстрэльваюцца? Кулямётам іх. Паслаць два плютоны. Язда ў абход… Цо? Так… цо? коні? балота? Д’ябал нех іх вэзьме з іх балотам.
АФІЦЭР ДЭФЭНЗЫВЫ
/Да Мацея/ Большэвікоў хаваеш, стары хрэн.
МАЦЕЙ
Паночкі, я ж набожны католік, — я-ж да касьцёлу.
АФІЦЭР
Зараз усе вы да касьцёлу… Клін хаваўся у цябе у пуні?
МАЦЕЙ
Ніякага Кліну я ня ведаю… Кастусь, хлапец адзін… жаніх дачкі.
АФІЦЭР
Кастусь? Кламеш, пся крэў. Андрэям таго зваць, батагу яму. /Мацей адводзяць, чуваць енкі./
ШЭЦКІ
/Па тэлефону/ Так. Ня даць за нач хавацца па лясох. Адрэзаць адступленьне… Цо? Ужо ніхто не страляе?… і нікога не забралі? — Зараз мы рушым далей… Ідзе росшук па дварох… штаб палка… так… пане палкоўнік, маю гонар давесці, бандыты адстраляліся і адыйшлі… Цо?..
ЗЬЯВА II-я
Уводзяць Косьцю.
АФІЦЭР ДЭФ.
А-а. Дзе твой жаніх? А-а? Адкажы.
КОСЬЦЯ
Ніякіх жаніхоў у мяне няма, я ды татка…
АФІЦЭР
Тым лепш. /да Шэцкага/ Я зараз, проша тут пачэкаць… /Да жаўнера/ Проша правесьці за мной. /Уходзіць/
ШЭЦКІ
/Ня бачыўшы, у тэлефон/ Слухам. Цо? Пане палкоўнік? Пад суд? Мяне? Зараз-жа самому весьці аддзел язды? Слухам. /Да жаўнераў/ На коні сядай. Марш. /Зьнікаюць/
ЗЬЯВА III-я
МАЦЕЙ.
Божачка-ж ты мой. Ах, вы душагубы, ах вы злачынцы. Не паглядзяць што ты стары, не паглядзяць што ты набожны, што ты… ай… яй… яй… да іншых пайшлі нашых, паласаваць. Косьця… Косьця. Во стрэлілі, няўжо нашыя хлопцы блізка. Косьця.
ЗЬЯВА IV-я
КОСЬЦЯ
/Плачучы выбягае/ Татка, татка. Што яны хацелі рабіць? Татка?
МАЦЕЙ
Ціху бо яны тут дзе… Ціху.
КОСЬЦЯ
Не баюся. Вочы павыдзяру. Стрэльнуў нехта. Яны пусьцілі мяне, ды на коні… Кастусёк мой. Дзе-ж ты родненькі. Лепш з табой у лес ісьці. /Плача/
МАЦЕЙ
Пойдзем усе у лес, у паўстанцы, дачушка, усе. Вілы возьмем, цапы, косы, а правучым сьцервяцоў.
КОСЬЦЯ
І вы, татка? 3 намі?
MAЦЕЙ
Навуку атрымаў ад паноў-афіцэраў, жандараў, — во сюды, ды сюды…
КОСЬЦЯ
Татка. Божачка-ж мой, дзе-ж нашыя.
ЗЬЯВА V-я
КАСТУСЬ
/Налятае/ Косьця, Костачка мая. Ты жыва. Дзядзька Мацей, дзе яны…
КОСЬЦЯ
Кастусёк нічога, нічога стрэльнуў нехта, яны і кінулі мяне дапытываць…. толькі збіраліся нешта дрэннае зрабіць, Кастусёк /плача/
КАСТУСЬ
Гэта я стрэльнуў, як падбегаў да вашае хаты, пойдзем з намі, — усё роуна прападаць……
КОСЬЦЯ
Іду, іду…. і татка з намі…..
КАСТУСЬ
І дзядзька? Добра…. болей будзе…. цяжка там Андрэй, ведаеш… ранены… баімось, за яго….
КОСЬЦЯ
Hy?
КАСТУСЬ
Крывёй зайшоу…. дрэнна….
МАЦЕЙ
КОСЬЦЯ
Хто каля яго?
КАСТУСЬ
Галена… нашыя…. Ржэвуцкага…. ведаеш, што на наш бок перайшоў… Ну пасьля раскажу… хадзем.. А то зноў вернуцца.
МАЦЕЙ
Вернуцца? Хату падпалю, усё дабро, хай пойдзе у порах а пакорлівым Мацей ужо ня будзе… Не. Жартуеш.
КАСТУСЬ
Добра, дзядзька, добра зьбірайцеся…..
З’ЯВА V /БРОНІК/
БРОНІК
Ты у дварэ, Мацей? Дзе мая Галена.
КАСТУСЬ
Галена з намі…… у лесе…. нічога…..
БРОНІК
Аа. Ну, добра, а то я думаў, бронь божа, захапілі яе… Не магу сядзець на астраву.. не магу.. узяў стрэльбу ды сюды… Сткаў конных, схаваўся.. ды зноў бегчы…
КАСТУСЬ
Ну, тады усе разам туды… каб толькі яшчэ Андрэя ў жывых застаць.
БРОНІК
Андрэй Баравы паранены?
КАСТУСЬ
Так, дзядзька Бронік… ранены наш Андрэй…
БРОНІК
Ну, пачакайце-ж…. панове жандары….
КАСТУСЬ
Хутчэй Косьця і вы дзядзька…
МАЦЕЙ
Зараз, толькі вілы вазьму.. Зараз. Ах сьцярвецы. Вілы вазьму толькі, зараз..
ЦЁМНА
ГРУПА I
АНДРЭЙ
Піць, піць ахвота. —
ГАЛЕНА
Піць, дзе-ж бы гэта?
МАРЫНА
Сыночак, можа-б мы цябе перацяглі куды у хату.
АНДРЭЙ
У хату ня можна маці… Хіба куды на гумно… ды і туды ня можна… зазірнуць усюды…
Галена
МАРЫНА
Гэта-ж праўда, сама бачыла… дзе-ж схаваць цябе, сынок?
АНДРЭЙ
Як лоўка мы гэта па іх — а? Дапамог жаўнер іхны… Ён наш… ціхі такі… як яго…
МАРЫНА
Брыль, Брыль, казалі пра яго.
АНДРЭЙ
Так, Антон Брыль… О такі многа зробіць. Нібы у старане… Праўдзівы польскі сялянін без касьцельнага паху…
ГАЛЕНА
Вы не гаварыце, не хвалюйцеся, Андрэй… Ня можно зараз.
АНДРЭЙ
Не, нічога… што гэта? Нібы стрэлы?
ГAЛEHA
Так, здаецца… стрэлы… І блізка…
ЗЬЯВА І-я
Хлапец партызан.
ХЛАПЕЦ
АНДРЭЙ
Не… Адступаць патроху… разыйходзьцеся па два у розныя бакі… Лепш, каб праз іхную лінію, ды назад… Дзе яны ужо былі… Шукалі… іначай пераловяць… скарыстаць ноч гэтую.
ХЛАПЕЦ
Добра…
ГAЛEHA
Стой, таварыш, вось што, — Пашліце сюды двох хлапцоў… да таварыша… Кліна…
АНДРЭЙ
Ня трэба. —
ГАЛЕНА
Слухаць мяне. Таварыш Клін… слабы дужа… перавязка дрэнная.
ХЛАПЕЦ
Зараз.
АНДРЭЙ
Ну, няхай эдцягнуць мяне куды далей… ды і кінуць, аднаго мяне ня знойдуць… а там…
ГАЛЕНА
МАРЫНА
Слухайся Галенкі, сыночак, слухайся… ой, зноў стрэлы… бліжэй… божачка…
ГАЛЕНА
Бягуць нашыя сюды… /падбягаюць. Галасы/
“Абыходзяць” |
АНДРЭЙ
На Броды… як я загадаў… а мяне на Нёман… на рэчку мо можна чоўны знайсьці… а бо плыцік які зьбіць, мяне на плыцік… а не, — дык…
МАРЫНА
Што ты кажаш?, сыночак. /Плача/
АНДРЭЙ
А не, дык у рэчку ды усё тут…
ГАЛЕНА
/Хлапцом/ Падымайце таварыша Кліна…
/Зноў падбягаюць. Галасы./
Сюды падыходзяць. |
АНДРЭЙ
Бяжы, хлопцы, бяжы, кідай мяне. Бяжэце Галена… Маці. — Я не дамся жывы. Я не дамся жывы, бяжэце.
ГАЛЕНА
/Да хлапцоў/ Бяжэце у той бок… а мы у гэты панясем яго. — Яны кінуцца за вамі. /Хлопцы адбягаюць. Чуваць стрэлы. Галена і Марына падымаюць Андрэя… цяжка… апускаюць зноў…/
АНДРЭЙ
Кіньце мяне, кажу… а ня тое… во. — /Рве павязку./
ГАЛЕНА
Што ты робіш, Андрэй. Памажэце, Маці.
МАРЫНА
Сынок мой, сынок, што ты зрабіў… кроў… што ты зрабіў, забіў сябе.
ГАЛЕНА
ТРЫМАЙЦЕ яго рукі моцна… я зараз… /стараецца павязаць зноў. Абедзьве нахіляюцца да грудзей Андрэя — плачуць./ Падымем яго, нясем. Во так… маўчы Андрэй, маўчы…
АНДРЭЙ
О-о-о-о. /Абедзьве падымаюць-цягнуць Андрэя…/
ЦЁМНА
ГРУПА II-я
Кастусь, Косьця, Бронік, Мацей.
КАСТУСЬ
Тут быў Андрэй… Сядзелі тут…
БРОНІК
І Галена? і дачушка мая тут была, Кастусь?
КАСТУСЬ
І Галена, вядома… чуеце? з таго боку стрэлы… так… чуваць… няўжо высачылі… сабакі…
БРОНІК
Дачушка мая, Алена. Дзе-ж ты? дзе шукаць цябе? Пойдзем шукаць далей… Мацейка, Кастусь, пойдзем.
КАСТУСЬ
Асьцеражней толькі… Ноч кароткая, во бяда… сюды хадзеце… за мной, у гэты бок, можа пачуем што… ціху.
ЦЁМНА
ГРУПА І-я
Галена і Марына у другім ужо месцы. Кладуць Андрэя на зямлю. Сьвятлее.
ГАЛЕНА
Аслаб зусім… маўчыць… рукі халадаюць.
МАРЫНА
Дай сагрэю… дай сагрэю… да грудзей прытулю, сагрэю сыночка свайго, сагрэю… /Абедзьве заміраюць./
ГАЛЕНА
Нёман блізка… вунь… о-о… як цяжка… татка… татка, хоць-бы ты памог, аказаўся. /Ззаду надыходзіць афіцэр дэфэнзывы і некалькі жаўнераў./ Афіцэр ціха падкраўшыся хапае Галену за руку…/
ГАЛЕНА
/Ускочыла, глядзіць на яго. Сцэна./ Ззаду набягае Стась з трызубцам./
СТАСЬ
Н-не. Не-не. /Ударыў афіцэра з дэфэнзывы у галаву. Афіцэр валіцца. Жаўнеры кідаюцца на Стася. Падбягае Шэцкі./
ШЭЦКІ
Стой, ні з месца. Бяры яго. — /Да Галены./ Знакоміта красотка з над Нёмну. А то… хто тут прылёг. /Хоча падыйсьці да Андрэя, над якім замерла Марына./
ГАЛЕНА
Ня сьмей. Не падыходзь — ён памёр.
ЗАСЛОНА.
Дзея VI. На ўсход
[правіць]ДЗЕЯ VI-я. НА УСХОД.
МАЛЮНАК I.
Пакой пастаялага двара.
ЗЬЯВА І. Галена, жаўнер, Лэя.
Ой, мой бог, мой бог. Такая прыгожачка, такая прыгожачка. Ой маладзёж, маладзёж. Вам ня ў гэтым сьвеце жыць трэба… ня з нашымі людзямі. Вам трэба рай, каб былі сьвятыя, справядлівыя… А дзе гэта ўзяць? —
ГАЛЕНА
Зробіцца цётка Лэя, тут, на зямлі…
ЖАЎНЕР
Мільч, ня можна…
ЛЭЯ
Ой, ой. Дачка Броніка… /да жаўнера/ Якая суровасьць. Слова ня можна сказаць? Яна-ж не ўцячэ… Вас тут досыць…
ЖАЎНЕР
Мільч… А ня тое пойдзеш адсюль. —
ЛЭЯ
Ну добра, мільч, дык мільч… Хоць-бы Барыс быў у дварэ
ГАЛЕНА
Дзе Барыс?..
ЖАЎНЕР
ЛЭЯ
Дзе Барыс? Я ведаю, дзе Барыс.. Ох маладзёж і добра вы робіце і страх з вамі. /да жаунера/ Ну, есьці можна даць? /Жаунер адвярнуўся маучыць/ Ясна, што можна… во малачко, выпіце малачка… трэба есьці пакуль даюць… што робіцца, што робіцца.
ГАЛЕНА
Дзякую, цётка Лэя… Смага… /п’е/
ЗЬЯВА II.
Шэцкі уваходзіць засопшысь.
ШЭЦКІ
Ну, так тут. /жаўнер вітаецца/ Зноў спатканьне? Лёс. Лёс. Нічога ня зробіш. /да жаўнера/ Я таксама да Навагрудку.. Разам паедpем.
ЖАЎНЕР
Слухам. —
ШЭЦКІ
Проша выйсьці… як там конь мой… я тут пабуду папільную…
ЖАЎНЕР
Слухам. /Выходзіць/
ШЭЦКІ
/Да Лэі/ Выдзь, гаспадыня, мне трэба допыт зьняць.
ЛЭЯ
Ой, што робіцца, што робіцца. Можа яшчэ малачка?
ГАЛЕНА
Дзякую, цётачка Лэя, ня хочу.
ШЭЦКІ
/Крыху дражнючы/ Цётачка Лэя, проша выйсьці. —
ЛЭЯ
Ну, зараз, ну. Дзе-ж гэта мой Барыс? Барыс. /выходзіць/
ШЭЦКІ
Усё-ж я дагнаў, вас. Узяў камандыроуку спэцыяльна. /Галена адвярнулася маучыць/ Ну, што панна лясьнічанка? Як і раней, хочыце прынесьці сваю дзявоцкую чыстасьць на ольтаж рэвалюцыі ха-ха-ха-.
ГАЛЕНА
Прыдзецца памерці — памру. Лепш сьмерць, як паднявольная жыцьце і залежнасьць ад падобных вам….
ШЭЦКІ
Так. Ну а усё-ж. Каб захацела — можа-б… Хто ведае на што можа пайсьці мужчына пры згодзе з дзяучынай а?
ГАЛЕНА
Вы агідны мне, разумееце? Вы агідны мне, як сьвядомы вораг майго народу… вы гэта разумееце?
ШЭЦКІ
Неразумею і ня хочу разумець.
ГАЛЕНА
Вы мераеце усё на капыл сваіх панн… Я чула усё гэта ад вас у часе арышту, у час першага допыту. Хоць-бы у вастрог хутчэй, ці куды там у вас.
ШЭЦКІ
Не сьпяшайцеся, панна. Жыцьцё, нават такое “агіднае”, як вы кажэце лепш за сьмерць, самую гэроічную, хоць-бы за свой народ, за рэвалюцыю.
ГАЛЕНА
Філозофія прагнілага стану. Ясна, — абы жыць, а як жыць?
ШЭЦКІ
Прагнілы стан. Ну, я ня зусім яшчэ адчуваю сябе прагнілым. Кіньма жарты. Вы пекная, надзвычайна пекная дзяўчына… Вы разумееце, што азначае гата? Я мог-бы пайсьці на гвалт, каб ня гонар афіцэра.
ГАЛЕНА
Вы добра ведаеце, што я задушыла-б вас, — во дзе ваш гонар афіцэра.
ШЭЦКІ
Дзяўчына, ня будзі зьвера у ва мне.
ГАЛЕНА
Ён ніколі у вас ня сьпіць… выхаваны гувэрнанткамі зьвер.
ШЭЦКІ
Калі так, добра. Чаму я не магу пацалаваць… як Тэклю. /Падыходзіць да яе, барацьба. У дзьверы стук./ Ну хто там? /Апраўляецца, ідзе да дзьвярэй. На парозе інвалід/
ЗЬЯВА III.
ШЭЦКІ
Што трэба?
ІНВАЛІД
Проша пана афіцэра… інвалід… быў жаўнерам… пад Брэстам біўся з ворагам… /пазнае/ Аа. Знаемы. Дзень добры. /наступае /
ШЭЦКІ
Вон, бандыт.
ІНВАЛІД
Ня крычы… а то калі я закрычу.. на усю вёску …на увесь сьвет закрычу… Спужаўся. Правай рукі няма… левая моцная.. /хапая зэдлік /
ШЭЦКІ
/Хапаецца за шаблю/ Вон.
ІНВАЛІД
Заб’ю гад. Усёроўна прападаць. Усіх перабіў-бы такіх. Што зачыніўся з ёй? Га? Арыштаваў, дый… зьвяруга. /Кідае у Шэцкага зэдлікам/
ЗЬЯВА IV.
Лэя ды Жаўнер.
/Жаўнер робіць крок да яго. Інвалід адмахваецца адной рукой./
ІНВАЛІД
Ня руш. На вайне руку адбілі. — Жаўнер грознае арміі. Яна яшчэ прыдзе. — /Выходзіць хлопаючы дзьвярмі/
ШЭЦКІ
/Усьлед/ Бандыт. /Садзіцца. Да Лэі./ Дай млека…
ЛЭЯ
Млека? Тут было трошку, яны выпілі… галодныя… пайду, мо засталося. /Выходзіць/
ШЭЦКІ
/Да жаўнера/ Колькі чалавек праваджае… /паказвае на Галену./
ЖАЎНЕР
Tpox.
ШЭЦКІ
Мала. Тут бандыты на кожным кроку. Яны вырастаюць, як грыбы пасьля дажджу і арганізуюцца у хвілю… Кожны пень на дарозе можа зрабіцца паўстанцам. Д’ябал.
ГАЛЕНА
/Да жаўнера/ Скора паедзем далей?
ЖАЎНЕР
Ня ведаю… як пан паручнік.
ШЭЦКІ
Цікаўнасьць. Вы самі сказалі, што лепш сьмерць, як такое жыцьцё. Ня ўсёроўна… Тут… там… ха-ха…
ГАЛЕНА
Турма… суд ваш, абы было ясна… і ня бачыць вас — гэта галоўнае.
ШЭЦКІ
Я быў больш гжэчным, панна лясьнічанка, калі дазволіў пахаваць вашага… вашага, як там яго у вас лічуць. І яго пахавалі, з увагі да вас, да маткі яго… ня так, як-бы належыла яго закапаць… проста як…
ГАЛЕНА
Маўчэце. — Вы хваляецеся гжэчнасьцю у пахаваньні… вы лепш дайце нам жыць.
ШЭЦКІ
О-о. — Зноў гнеў. Нам сьпяшацца няма чаго, на ноч ня выедзем… проша, схадзі павартуй навокал… выглядзь дзе той бандыт, што заходзіў, ды клікні, хай тут будуць тут іншыя двое… тут недалёка наш конны плютон… у трыццаць чалавек.
ЖАЎНЕР
Слухам. /Выходзіць/
ШЭЦКІ
Падабаецца мне ваш гнеў. А што калі-б я зараз прапанаваў вам уцячы? Усё падрыхтаваў-бы?
ГАЛЕНА
Тонкі зьдзек? Вы горай за тых, што проста б’юць, катуюць.
ШЭЦКІ
Зьдзек? Не. Ня тое. Вы не адгадалі. Вы занадта чыстая, ясная. Я не анёл, вядома, ня ваш той… гэрой… нават ня Ржэвуцкі якога вы ратавалі.
ГАЛЕНА
Якая гадасьць.
ШЭЦКІ
Гадасьць? Я? Ха-ха.
ЗЬЯВА V.
ЛЭЯ
Ну, во малако, проша… знайшлося…
ШЭЦКІ
Дзенькуя. Пастаў там. Пасьля дасьледуем, як пахне млека, а? проша ісьці у сваю камору…
ЛЭЯ
Мне тут трэба, у шуфляду…
ШЭЦКІ
Проша ісьці. Ну. /Лэя зірнула на яго, выходзячы/
ГАЛЕНА
Выхаваны чалавек.
ШЭЦКІ
Грубы? Так. Я магу быць больш, як ня выхаваны… я ня скончыў… вы сьмелая, не залежная… выслухайце мяне… справа ідзе аб вашай волі, а можа і…
ГАЛЕНА
Аб жыцьці з вамі… ха-ха.
ШЭЦКІ
Калі-б я уцёк з вамі… туды у лес… у ваш лес…
ГАЛЕНА
/Выпростваецца у гневе/ Маўчыце…
ШЭЦКІ
ГАЛЕНА
Жывёліна. Сьлімак…. Задушу. —
ШЭЦКІ
Душы. Ну, душы. /Падстаўляе шыю рве каўнер./
ГАЛЕНА
/Б’е яго па твары./ Атрымай, жывёліна.
ШЭЦКІ
/Сеў схапіўшы за шчаку, сеў. Стук у дзьверы./
ЗЬЯВА VI.
ДАРНІЛОЎСКІ
Мяне сюды ня пускалі… Казалі… камарынае мяса… арыштант. Але… што гэта? Няўжо я мылюся, камарынае мяса? Галена? Панна Галена, дачка Броніка?
ГАЛЕНА
Дзе тата? Вы бачылі тату?
ДАРНІЛОЎСКІ
Тата? Браніслаў? Ен… ён… камарынае мяса… ня ведаю.
ШЭЦКІ
ДАРНІЛОЎСКІ
Я… я… член зьвёнзку… я не дазволю.
ШЭЦКІ
/У дзьверы./ Эй жаўнер. —
ЗЬЯВА VII.
/Жаўнер і з імі Брыль у форме жандара пад грымам./
БРЫЛЬ
Проша ачысьціць пакой. Я прысланы у дапамогу… даставіць арыштантку у Навагрудак.
ШЭЦКІ
Паперы проша.
БРЫЛЬ
Проша. /Дае паперы./
ШЭЦКІ
/Чытае./ Дзіўна. /Аглядае Брыля./
БРЫЛЬ
Проша пана афіцэра і ўсіх ачысьціць пакой. — Я адказваю за арыштантку. Проша. /Да жаўнера/ Проша ачысьціць.
ШЭЦКІ
Дзіўна. Я зараз з пастарунку протэлефоную. /Выходзіць/
ДАРНІЛОЎСКІ
БРЫЛЬ
/Да жаўнера/ Проша, стаць на вуліцы… а іншых пастаў за пуню…. ідзь. —
ЖАНДАР
Слухам. —
БРЫЛЬ
/Як тыя вышлі, азірнуўся пабег да Галены, ськінуў бародку./ Я Брыль, Антоні… бяжым.
ГАЛЕНА
Антон Брыль? Той…
БРЫЛЬ
Так. Ня час размаўляць. Зараз бяжым.
ГАЛЕНА
Куды?
БРЫЛЬ
Туды, дзе нас выратуюць. Мне ужо таксама тут ня можна. Барыс сын Лэі, ён тут, праводзіць праз горад і на луг… жвава… вось вам вопратка, Барыс даў… жвава…
ГАЛЕНА
Як сон… як сон… Я зараз… /Бяжыць за пераборку/
ЗЬЯВА VIII.
ЛЭЯ
Ой, што я чую, ой. Дзякую богу, дзякую богу, так мой Барыска тут?
БРЫЛЬ
Тут. Ён чакае… доўга расказваць.
ЛЭЯ
Ой, ён нягоднік… ой… ён нягоднік. —
ГАЛЕНА
Ды што вы, цётка Лэя. Ён слаўны хлапец. /Выходзіць перапранутая мястачковым яўрэям, шапка па вушы./
БРЫЛЬ
Добра, добра. Малайчына Барыс. —
ЛЭЯ
Ой, ён нягоднік, ой штукар. Хай ён жывенькі будзе… хай жывенькі. І вы таксама.
БРЫЛЬ
Ну, марш уперад, арыштантка…
ГАЛЕНА
/Цалуе Лэю./ Бывайце, цётка Лэя. Усяго вам добрага. /Зьнікаюць. Праз хвілю убягае у хату Шэцкі./
ШЭЦКІ
ЛЭЯ
Што я ведаю? Я жандар? Яе вывеў зараз жандар, такі паважны чалавек….
ШЭЦКІ
Куды вывеў, гавары.
ЛЭЯ
Можа быць дзяучыне патрэбна было, — я знаю. Зараз прыдуць сказалі….
ШЭЦКІ
Прыдуць. Хто сакзау, што ты брэшаш. Жаунер. —
ЗЬЯВА X-я
ДАРНІЛОЎСКІ
Пане грабе. Зараз здарылася… зараз… здарылася… камарынае мяса… у мяне.
ШЭЦКІ
Жэбы цебе качкі стапталі… у яго камарынае мяса. — Што, што?
ДАРНІЛОЎСКІ
Нічога не разумею… дзе дысцыпліна? Жандар, што нас выправадзіў…
ШЭЦКІ
ДАРНІЛОЎСКІ
Як, панны Галены няма? А дзе-ж камарынае мяса?
ШЭЦКІ
Ды кажы, кажы, а ня тое, я з цябе павытрасу усё мяса. /трасе яго/
ДАРНІЛОЎСКІ
Пан абражае мяне. — Я не дазволю, я член “Стрэльбы”
ШЭЦКІ
Д’ябал цябе бяры з тваёй стрэльбай. Што-ж ты не страляў? Куды пабеглі, у які бок? Зараз-жа на коні.
ДАРНІЛОЎСКІ
Ніхто ня бег. Спакойна падыйшлі — гэты жандар і малады яўрэй з ім…
ШЭЦКІ
Які яўрэй малады. Прачніся ты, мяса. —
ДАРНІЛОЎСКІ
Падыйшлі… камарынае мяса, узялі у мяне рэвальвэр…
ШЭЦКІ
Дурань. Як узялі?
ДАРНІЛОЎСКІ
Я абражусь, пане грабе. — Так… узялі… падыйшлі і кажуць давай… жандар кажа… ну я і даў… а ён перадаў зараз яго… яўрэю… малады такі… шапка на вушы… /Шэцкі б’е стаканам Дарнілоўскага./ Як вы сьмееце, я… я…
ШЭЦКІ
Стары дурань. На коні. Марш.
ЗАСЛОНА
MАЛЮHAK II.
На мяжы лес. ЗЬЯВА I-я.
Брыль, Галена, сялянін.
СЯЛЯНІН
/Ціха./ Ну, цяпер самі. Далей мне ня можна… Тут во недзе у лесе і мяжа. Не пераходзьце рэчкі толькі, — зноў тут будзеце. Заставайцеся здаровы… Дай-жа вам… добры час, пару харошую. /Разьвітаўся і зьнікае./
ГАЛЕНА
Жудасна, таварыш Брыль. — Такі момант. —
БРЫЛЬ
Нішто… цёмна, добра… зорак няма, а то па зорках… ну як небудзь дабяжым… цсс.
ГАЛЕНА
Што? Вы чулі? Нехта ідзе здаецца…
БРЫЛЬ
Кладзецеся сюды, во сюды, за кусты… /хаваюцца, праходзяць два польскіх жаўнеры./
ЗЬЯВА II.
ПЕРШЫ
Нібы хруснула тут…
ДРУГІ
Ліс можа, ці барсук…
ПЕРШЫ
Цёмна, як у цыгана у барадзе… каго тут зловіш…
ДРУГІ
Сьцяражы, ліха матары, няма ведама каго і што.
ПЕРШЫ
Ну, няма ведама. Наперабегла-б адтуль “таварышоў”
ДРУГІ
А калі таварышы, дык што тут благога… ой ты.
ПЕРШЫ
Пасьмейся, пакуль хто кулю у зад ня ўлепе. Эх ты жыцьцё, як ваўку на таку… /праходзяць./
БРЫЛЬ
/Выпаўзаючы/ Чулі размову?
ГАЛЕНА
Чула, характарна. Грунт добры, для размоў… і лістовак… ах толькі, каб перайсьці.
БРЫЛЬ
Можна-б і пагаманіць… толькі рызыкоўна, таварыш Галена. Хай іх. Вось што я думаю, ці ня лепш нам тут перабыць да раніцы…
ГАЛЕНА
Да раніцы? Нас заўважаць…
БРЫЛЬ
Перад самым сьветаньнем змарыўшыся сьпяць, звычайна а ўначы як бачыце падзяюцца. Можна напоркацца. Ды і мяжы ня ўбачым…
ГАЛЕНА
Халодна сядзець… будзе усю ноч… але як вы вырашыце, таварыш Брыль.
БРЫЛЬ
Здаецца мне, так будзе бясьпечней. Наце маю марынарку…
ГАЛЕНА
А вы?
БРЫЛЬ
Вы сагрэецеся, тады мне дасьце…
ГАЛЕНА
Не, ня добра так… мне нішто, ня холадна пакуль.
БРЫЛЬ
БРЫЛЬ
Таварыш Галена, пара.
Галена
А, што? няўжо я спала?
БРЫЛЬ
Так. Прыткнуліся да дрэва… трэба сьпяшацца… бачыце слупок.
ГАЛЕНА
Дзе?
БРЫЛЬ
Сюды глядзеце… у той бок — вунь…
ГАЛЕНА
Няўжо мяжа. Божа.
БРЫЛЬ
Праўда, што і бога дзіцячага успомніш… аж трасьці пачало… мяжа слупок, таварышка. Воля. Савецкія Рэспублікі…
ГАЛЕНА
Ой, гляньце туды.
БРЫЛЬ
ГАЛЕНА
Ня мой, а Дарнілоўскага… во ён
БРЫЛЬ
Жартуеце, то добра, але хавайцеся… хавайцеся пакуль…
ГАЛЕНА
Не, не жаўнеры… аж ад сэрца адлягло, …я лепш за вас бачу, Брыль…
БРЫЛЬ
Маладзейшая мусіць. Усё-ж падгледзім за імі. /хаваецца./ Праходзяць двое з клумкамі за плячыма./ Ах, каб вас ліха. Кантрабанда.
ГАЛЕНА
З якога боку яны ідуць?
БРЫЛЬ
Разьбярэш тут… мусіць з таго, з нашага…
ГАЛЕНА
З якога нашага? Адкуль мы, ці куды мы.
БРЫЛЬ
З нашага, — куды мы той наш бок. Пайшлі. /хоча падняцца/
ГАЛЕНА
Ляжэце. Зноў, толькі адзін нехта… сюды кіруецца…
БРЫЛЬ
ГАЛЕНА
Чарнявы нейкі, з бародкай, з адным кіём… пачакайце… нешта нібы… /праходзіць Ржэвуцкі, аброс барадой, старая вопратка./
БРЫЛЬ
/3-пад куста./ Дык гэта-ж Ржэвуцкі. Пане паручнік. Стой. /Ржэвуцкі хапаецца за рэвальвэр./ Свае, свае. /Паказваецца./ Ледзь адначасна ня стрэльнулі…
РЖЭВУЦКІ
Брыль. Антоні. — /Кідаецца да яго. Цалуюцца/
БРЫЛЬ
Не адзін я… вылазьце, таварышка….
ГАЛЕНА
Ржэвуцкі.
РЖЭВУЦКІ
Галена, тут. Тут спаткаліся… на мяжы, божа. Я сьню. Галена…
ГАЛЕНА
Ржэвуцкі, — ня сон — праўда. Во мая рука. Ах, як сьмешна вы зарасьлі барадой. /Бярэ яго за рукі. Адварачваецца у хваляваньні і радасьці./
РЖЭВУЦКІ
ГАЛЕНА
Шчасьце там. /Паказвае у бок мяжы./ Там за мяжой.
БРЫЛЬ
Ціху… вы абодвы… захапіліся… вашае шчасьце пакуль яшчэ кантрабанда. Трэба перанесьці… тады…
РЖЭВУЦКІ
Брыль, даражэнькі, нікога няма навокал, я ужо глядзеў… Галена, таварышка, як нашыя… Андрэй наш… я-ж нічога ня ведаю.
ГАЛЕНА
Андрэй Баравы… Памёр ад раны, Ржэвуцкі…
РЖЭВУЦКІ
Андрэй… ад раны… памёр… /зьнімае картуз, Брыль таксама… усе некалькі момантаў у суме. Чуваць далекую жалейку./
БРЫЛЬ
Ну досыць суму, таварышы. Мяжа блізка, але яе трэба перайсьці. Уперад.
ГАЛЕНА
РЖЭВУЦКІ.
І ты мая Польшча, не пабачу цябе пакуль ня зьменішся уся… уся.
БРЫЛЬ
Пакуль ня зьменішся наскрозь ад Варшавы да апошняга хутару. На мяжу таварышы, досыць слоў… Чуеце?..
ГАЛЕНА
Чуем… музыка далёкая…
БРЫЛЬ
Там, куды мы ідзем… сьвята…
РЖЭВУЦКІ І ГАЛЕНА.
/Разам у бок Саюзу/ Вітаем цябе, Усход, вітаем цябе, твае сьвяты і тваю музыку. /Раптам усе бягуць. Як зьнікаюць, чуваць ужа і музыка далёкага інтэрнацыоналу. Праз нейкі момант польскія жаўнеры… Музыка мацней. Яны спыняюцца як зачаравання…/
ЗАСЛОНА
КАНЕЦ
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі і ЗША, бо тэрмін абароны выключнага права, які доўжыцца на тэрыторыі Беларусі 50 гадоў, скончыўся.
Падрабязней гл. у дакументацыі.