Да пытаньня аб беларускім элемэнце ў «Слове аб палку Ігаравым» (1929)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Да пытаньня аб беларускім элемэнце ў «Слове аб палку Ігаравым»
Літаратуразнаўчая праца
Аўтар: Васіль Мачульскі
1929 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




В. МАЧУЛЬСКІ.


ДА ПЫТАНЬНЯ АБ БЕЛАРУСКІМ ЭЛЕМЭНЦЕ Ў „СЛОВЕ АБ ПАЛКУ ІГАРАВЫМ“.




МЕНСК —— 1929.

В. МАЧУЛЬСКІ.


ДА ПЫТАНЬНЯ АБ БЕЛАРУСКІМ ЭЛЕМЭНЦЕ Ў „СЛОВЕ АБ ПАЛКУ ІГАРАВЫМ“.




Паасобны адбітак з II-га т. „Запісак Аддзелу Гуманітарных Навук


МЕНСК —— 1929.

В. Мачульскі

Да пытаньня аб беларускім элемэнце ў "Слове аб палку Ігаравым".

"Слова аб палку Ігаравым" зьяўляецца сваеасаблівым усходня-славянскім помнікам, які з моманту яго адкрыцьця на працягу ста дваццаці сямі гадоў прываблівае да сябе ўвагу чытачоў і дасьледчыкаў розных краін. На расійскай мове для тлумачэньня Слова" напісана шмат прац, і некалькі разоў ужо рабіліся іх падлічэньні. Агляды прац аб "Слове" рабіліся Сахаравым, Сьмірновым, Е. Барсавым, проф. Владзіміравым, Н. К. Гудзіем, акадэмікам В. М. Перэтцам.

Е. Барсавым між іншым дадзены сьпіс выданьняў перакладаў і нататак аб "Слове“ на славянскіх і чужаземных мовах. Тут ужо мы знаходзім пераклады "Слова" і досьледы аб ім на дзесяці мовах: польскай, сэрбскай, чэскай, балгарскай, вэнгерскай, францускай, нямецкай, галіцкай, славінскай і русінскай. Асабліва цікавіліся гэтым помнікам немцы. На нямецкай мове ўжо ў 1887-м годзе аб „Слове" было налічана Барсавым 19 назваў розных досьледаў і нататак.

Вялізарная колькасьць напісанага аб "Слове" дала падставу проф. Е. Петухову выказаць нават наступны погляд: "Здаецца, кажа ён, нельга чакаць бясспрэчна новых крокаў у вывучэньні "С. а п. І." без якіх-небудзь каштоўных фактычных знаходак"[1].

Але досьледы аб "Слове", якія зьяўляюцца ў друку ў апошнія гады, супярэчаць выказанаму проф. Петуховым меркаваньню.

У 1922-3-м гадох быў выдрукаваны аб "Слове“ артыкул на нямецкай мове E. Hoffmann'a "Beobachtungen zum Stil des Jgorsliedes (Archiv für slav. Philologie XXXVIII B. 1,2 Heft. 1922-1923 Heft 3,4). Мэта Гофмана вывучыць мастацкія сродкі аўтара "Слова" і дасьледваць, наколькі яны выкарыстаны ў даным творы. У гэтым-жа годзе вышла ў сьвет кніга проф. А. С. Арлова „Слово о полку Игорове". У 1925-м годзе ў часоп. „Slavіa" зьяўляецца артыкул В. Ржыгі — „Композиция „Слова о полку Игорове"; у 1926-м годзе выходзяць у сьвет дзьве вялізныя працы аб „Слове“ акад. В. Перэтца, першая — у Ленінградзе, пад назваю „К изучению „Слова о полку Игореве" (друкавалася паасобнымі разьдзеламі у ИОРЯСАН), і другая — у Кіеве — „Слово о полку Ігоревім". Пам'ятка феодальной Украіни Руси XII віку. Вступ Текст. Коментар. У гэтым-жа (1926-м) годзе ў ИОРЯСАН (т. ХХXI) друкуюцца "Этюды о „Слове о полку Игореве“ А. Лященко. У 1927-м годзе ў юбілейным зборніку „на пошану акадэміка Дмитра Иванавіча Багалія" выдрукаваны артыкул проф. М. К. Грунскага — „Питання про автора „Слова о полку Ігоревім"; у 1928-м годзе выдаецца тэкст „Слова" на расійскай мове з вельмі каштоўнымі ўвагамі і тлумачальнымі артыкуламі, напісанымі проф. В. А. Келтуялай; адзін артыкул (VI-ты разьдзел) носіць загаловак Слово о полку Игореве в историко-материалистическом освещении“. Тут проф. Келтуяла даў аналіз зьместу „Слова“, „сувязь яго з соцыяльна-экономічнай абстаноўкай на Русі ў сярэдзіне 80-х гг. ХII стал.", тэматычную композыцыю „Слова" і г. д.; у гэтым-жа (1928-м) годзе ў „Запісках Аддзелу Гуманітарных Навук Інстытуту Беларускае Культуры, кн. 2-я - „Працы клясы філëлёгіі“, т. I друкуюцца „Адшуканьні і нагляданьні ў беларускай народнай творчасьці акад. В. Н. Перэтца; першы разьдзел „адшуканьняў" мае загаловак „Слова аб паходзе Ігаравым і беларуская песенная традыцыя". У „Известиях по русскому языку и словесности Академии Наук СССР", т. 1, кн. 2, 1928 г. зьмешчаны два артыкулы аб „Слове": Н. В. Шлякова - „Боян" і Д. В. Айналова „Сон Святослава".

Вышэй паданы ня ўсе працы аб „Слове", якія напісаны ў апошні час, але і з пералічанага відаць, што і зараз цікавасьць да гэтага твору не зьмяншаецца.

Сярод названых прац для нас асаблівае значэньне маюць досьледы акад. В. Перэтца, бо ім у сувязі з вывучэньнем „Слова" быў прыцягнуты матар'ял і на беларускай мове (народная творчасьць).

* * *

У беларускім друку, апроч названага артыкулу акад. В. Перэтца, аб „Слове" пісалі Янка Купала („Вольны Сьцяг, 1921 г. №№ 5 і 6), В. Ю. Ластоўскі (Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі", Коўна, 1926, стар. 50), М. Багдановіч і інш. М. Багдановічам між іншым быў выказаны погляд на „Слова", як на мастацкі твор, які склаўся з разрозьненых самастойных частак. У сваім артыкуле Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасьці да XVІ-га сталецьця" (Акадэмічная бібліотека беларускіх пісьменьнікаў. Творы М. Багдановіча т. II, артыкул № 3) М. Б. гаворыць: „Яно („Слова") неакуратна зьлеплена з рознакалёрных, незалежных адзін ад аднаго кавалкаў, зьяўляўшыхся ў розныя часы і ў розных мясцох; папалі туды і два беларускія паданьні"... уласна — „пра князя Ізяслава і пра... Усяслава Полацкіх“.

Погляд аб неаднолькавым, рознастайным складзе „Слова" падтрымліваўся і іншымі дасьледчыкамі. Асабліва выразна ён быў выказаны ўкраінскім вучоным Іванам Франко ў яго артыкуле „О композиции „С. О П. И-e"[2]. На думку Ів. Франка у складзе „Слова" аб палку Ігаравым" знаходзіцца перш за ўсё песьня аб паходзе Ігара, без пачатку, з фрагмэнтарным выяўленьнем бойкі на Каяле, з заклікамі да сучасных князёў, плачам Яраслаўны і ўцёкам гара з палону. Затым згодна яго погляду ў склад помніка ўваходзіць песьня аб Усяславе Полацкім, якая была складзена асобна, зараз пасьля сьмерці князя Усяслава (у 1001-м годзе); апроч таго, на яго думку ў першапачатковую рэдакцыю „Слова“ былі ўведзены фрагмэнты іншых песень, напр. урывак песьні аб паходзе двух славянскіх князёў на Тмутаракань, урыўкі прычытаў северскіх жанчын і інш. Франко прызнае поэтычныя вартасьці зазначаных паасобных песень і песенных фрагмэнтаў, але вельмі акрэсьлена адрозьнівае ад іх пісьменьніцкую працу рэдактара, які выкарыстаў азначаны вышэй матар'ял мастацкіх твораў і мэханічна склаў з яго тое, што ў якасьці „Слова" дайшло да нас.

Калі лічыць, што „Слова" складзена з паасобных частак, дык нас больш за ўсё цікавіць тая частка гэтага твору, дзе гаворыцца аб Полацкай зямлі, аб князёх — Ізяславе і Ўсяславе.

У летапісу аб падзеях, апісаных у гэтай частцы „Слова", апавядаецца наступнае: лѣто 6575 (1067)... Всеславъ сынъ Брячьславль Полотьский... зая Новъгородъ, — „вознзи стрикусы, оттвори врата Новуграду", — як сказана у „Слове". Далей у ноўгарадзкім сьпісе летапісу гаворыцца, што ён прышоў і ўзяў Ноўгарад „съ женамі і съ дѣтми... о, веліка бяше бѣда в часъ тый". — Ноўгарад знаходзіўся пад уладаю ўнукаў Яраслава Кіеўскага. Такім чынам, захапіўшы яго, Усяслаў „расшыбе славу Яраславу". Тады Яраславічы сабралі вялікую ўзброеную сілу і пашлі паходам на Менск, які ў той час быў адным з прыгарадаў Полацку. Расправа з Менскам была жорсткая: мужчынскае насельніцтва было перабіта, а жанчыны і дзеці былі раздадзены, як здабыча, дружыньнікам кіеўскіх князёў. 3-га сакавіка 1067 году сустрэліся Яраславічы з Усяславам на Нямізе: „бысть сѣча зла, падоша мнозѣ и одолѣша тутъ Яраславічы", а Ўсяслаў „бѣжа". Але Яраславічы ашуканствам забралі яго ў палон, прывялі ў Кіеў і пасадзілі там у няволю. У 1068-м годзе, калі полаўцы разьбілі яраславічаў, кіяўляне „высѣкоша Всеслава исъ поруба... и поставили яго средѣ двара княжа", г. зн. зрабілі яго сваім князем. Вось такім чынам Усяслаў заўладаў Кіеўскім княжэньнем, дзе згодна летапіснаму паданьню пратрымаўся ўсяго 7 месяцаў, („дотчеся стружіемъ злата стола Кіевскаго" — „Слова" 24 стар. [3]).

Аналіз зьместу песень аб полацкіх князёх, тая абставіна, што аўтару „Слова" добра вядомы справы на беларускіх землях, дае падставу некаторым дасьледчыкам выказаць думку аб паходжаньні аўтара „Слова“ з таго племені, што пазьней увайшло ў склад Беларусі. Так напр. Бяссонаў кажа: „Тварэц „Слова аб Полку Ігара" — ураджэнец, выхадзец, або нават жыхар Беларускага краю"[4]. Думка Бяссонава падтрымліваецца В. Ю. Ластоўскім, які ў „Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі (Коўна. 1926, стар. 50) гаворыць, што „Толькі выхадзец або жыхар краю мог так горача апавядаць мясцовых гэрояў, хоць-бы і па былінах старых часоў, і так добра быць пасьвячоным у мясцовыя падзеі і інтарэсы". Такім чынам беларускае паходжаньне аднэй часткі „Слова", уласна песьні аб Полацкіх князёх, лічыцца зусім праўдападобным.

На пытаньне, ці зьяўляецца „С. аб п. І.“ творам, складзеным з паасобных частак і ці можна, значыць, разглядаць песьні аб Полацкіх князёх, як нейкую штучную ўстаўку, дае адказ В. Ржыга ў артыкуле „Композиция „Слова о полку Игореве" („Slavіa" 1925, ІV, 1). В. Ржыга зьвяртае ўвагу папершае на тое, што азначаныя песьні ўводзяцца ў „Слова", таксама як і песьня аб Алегу Сьвятаславічу ў першай частцы твору, упамінаньнем аб часе Траяна; раней у „Слове": „Былі вѣчи Трояні, мінула лѣта Ярославля (12 стар.) тут у песьні пра полацкіх князёў: „На седьмомъ вѣцѣ Трояни връже Всеславъ жребій о дѣвицю себѣ любу"... (24 стар.); падругое, рэфрэн песьні аб Ізяславе Полацкім — „Унылы голоси, пониче веселіе" (24 стар.) адпавядае рэфрэну 1-й часткі Слова", — „Уныша бо градомъ забралы, а веселіе пониче" (16 стар.). Аднолькавы пачатак песень пра Алега Сьватаславіча і Полацкага Усяслава, адзін і той-жа рэфрэн у 1-й частцы твору і ў песьні аб Ізяславе Полацкім ужо даюць падставу выказаць думку, што з боку композыцыйнае пабудовы нельга глядзець на песьні аб полацкіх князёх, як на ўстаўку. Апроч таго мы бачым, што песьня аб Усяславе Полацкім заканчваецца прыпеўкаю Баяна, якая замяняе сабою рэфрэн: „Тому вѣщей Боянъ и пръвое припѣвку, смысленый, рече" (26 стар.). Гэтая канцоўка таксама з бясспрэчнасьцю сьведчыць, што радкі аб полацкіх князёх былі напісаны тым-жа поэтам, якому належыць і ўсё „Слово“, бо ён на Баяна спасылаецца ў самым пачатку свайго твору: „начати же ся тъй пѣсни по былинам сего времени, а не по замышленію Бояню"... „Боян бо вѣщій, аще кому хотяще пѣснь творити, то растѣкашется мыслію по древу, сѣрым волком по землі, шизым орломъ подъ облакы"... „Боянъ же, брате, не 10 соколов на стадо лебедей пущаше"... і інш. Зварот да Баяна і прыклады з Баянавых прыпевак аўтар „Слова" ўжывае і далей: „О, Бояне, соловію стараго времени! абы ты сіа плъкы ущекоталъ"... „чили воспѣти было вѣщей Бояне" (7 стар.) і інш. Зьвярнуўся ён да Баяна і трапна прывёў адзін яго запеў і пры апавяданьні аб добра знаёмых яму часох Усяслава Полацкага. Цяжка прыпусьціць, каб розныя аўтары гэтак да рэчы і ў падобных выпадках карысталіся аднолькавымі прыпеўкамі Баяна, спасылаючыся на яго, як на „соловія старага времени". Эпітэты („Острыми мечи", „червлеными щиты", „жемчюжну душу", „злато ожереліе", „злата стола") і іншыя сродкі маляўнічасьці ў песьнях аб полацкіх князёх таксама не адрозьніваюць гэтую частку ад усяго твору. Яны тыя-ж самыя, як і ва ўсіх іншых частках твору.

Але ня толькі композыцыйная пабудова і формальны бок даводзяць органічную сувязь разгледжанай часткі „Слова“ з усім творам. Песьня аб Усяславе увязваецца з усім творам і з боку зьместу. Уласна аўтар хацеў у процівагу сучаснаму становішчу князёўскіх міжусобіц і паслабленьня, зьбядненьня славянскіх зямель ад наскокаў полаўцаў прывесьці хоць-бы з успамінаў аб слаўнай мінуўшчыне прыклад тых полацкіх князёў, якія ўмелі пастаяць за свае ўладаньні, умелі дыплёматыяй і аружжам абараняць інтарэсы падуладных зямель ад злых намераў з боку розных ворагаў.

Значыць песьня аб полацкіх князёх ня ёсьць устаўка, а зьяўляецца непадзельнаю часткаю „Слова“. І наогул „Слова аб п. Ігаравым" зьяўляецца суцэльным творам з адзіным галоўным героем. Разгледжаныя песьні не зьяўляюцца, як гаворыць Ржыга, чем-то чуждым памятнику, взятым извне. Это... те же строфы, только с другими сюжетами". („Slavia" 1925, IV, I, стар. 61).

Проф. С. К. Шамбінага, які займаўся „Словам аб п. І.“, у шэрагу сваіх прац выказвае думку аб монолітнасьці „Слова" і гаворыць, што зараз расьце тэндэнцыя, якая адмаўляе ў гэтым творы ўсякія перастаноўкі і ператаўсоўкі выразаў і слоў. Гэткага-ж погляду прытрымліваецца і проф. Келтуяла, які прызнае, што ў „Слове“ „апавядальны элемэнт не зьяўляецца асноўным, ён не пасьлядоўны і разьбіты на ўрыўкі", але разглядае даны твор, як лёгічна зьвязаны ва ўсіх частках, выдзяляючы уступ, экспозыцыйны пролёг, тры асноўныя часткі і эпілёг. („Слово о полку Игореве“, Перевод, примечания и об'яснительные статьи В. А. Келтуяла. ГИЗ, М.-Л. 1928. Стар. 88-97).

Такім чынам, прымаючы пад увагу няправільнасьць погляду на "Слова", як на твор, каторы штучна зьлеплены з розных паасобных дробных частак, нельга ставіць пытаньне аб беларускім паходжаньні тае ці іншае часткі. Калі можа быць выказана думка, дык толькі аб паходжаньні на беларускай глебе ўсяго твору.

Апроч паданых вышэй поглядаў Бяссонава і Ластоўскага наконт таго, што толькі выхадзец або жыхар беларускага краю мог быць аўтарам „Слова“, шэраг асоб, якія вывучалі „Слова“, лічаць, што аўтар яго знаходзіўся на грунце традыцый Чарнігаўскіх (Адрыанаў і інш.). Акад. В. Перэтц у сваіх досьледах аб „Слове" таксама выказвае думку, што гіпотэза аб паходжаньні аўтара „Слова“ з Чарнігаўшчыны ня менш правільная, чым тая, што робіць аўтара „Слова" кіяўлянінам. („Слово о полку Ігоревім", пам'ятка феодальн. України-Руси XII в. К. 1926, стар. 189). У другім месцы ён выказваецца, што „Слово" было пашырана ў межах паўночнае ўкраінскае дыялектолёгічнае групы, адкуль зашло аж у Пскоў"[5]. Як разумець „паўночна-ўкраінскую дыялектолёгічную групу“ і тэрмін „чарнігаўскіх“, „чарнігаўшчына" ў выразе: „аўтар знаходзіўся на грунце традыцый чарнігаўскіх"?

* * *

Некаторыя даведкі з працы проф. П. А. Растаргуева „Северско-белорусский говор“ (1927, Ленінград) дадуць мажлівасьць паказаць, што сьцьвярджэньні аб узьнікненьні Слова аб палку Ігаравым" у Чарнігаўшчыне трэба разумець у тым сэнсе, што яно было напісана ў „Северскай беларускай зямлі" і хутчэй за ўсё, значыць, севяранінам-беларусам.

Проф. Растаргуеў лічыць пераважную большасьць насельніцтва былых паўночных паветаў Чарнігаўскай губэрні за „патомкаў старадаўніх севяран", якія насялялі некалі значную частку Чарнігаўскай, Курскай і Палтаўскай губэрань і зараз уваходзяць у склад беларускае народнасьці. Даводзіць ён сваю думку як на падставе вывучэньня пануючае зараз у паўночнай частцы Чарнігаўшчыны гаворкі, таксама і на падставе даных гісторыі і археолёгіі. У апошняй частцы сваіх доказаў ён спасылаецца на акад. Багалея, аўтара працы „История Северской земли до половины XIV стол.".

Акад. Д. І. Багалей[6] гаворыць, што севяране ў IХ-ХI сталецьцях займалі наступную тэрыторыю: на захадзе яны межаваліся з палянамі... на поўначы — з радзімічамі, якія жылі па Сожы, прытоку Дняпра; на паўночным усходзе — з вяцічамі, што жылі ў верхавінах Акі, на паўднёвым усходзе і на поўдні — з рознымі сьцепакамі... Калі гэтую зямлю севяран накласьці на сучасную мапу, дык яна зойме часткі губэрань Чарнігаўскай, Курскай і Палтаўскай, прычым паўночныя суседзі севяран — радзімічы — займалі прыблізна частку Горадненскага і Новазыбкаўскага паветаў Чарнігаўскае губэрні, а таксама Гомельскі, Рагачэўскі, частку Старабыхаўскага, Чэрыкаўскага і Чавускага паветаў Магілеўскае губерні.

Даныя археолёгіі, разыходзячыся ў правядзеньні мяжы пасяленьняў севяран, устанаўляюць іх прысутнасьць у паказаны час у Старадубскім павеце.

У дагістарычныя часы, такім чынам на паказанай вышэй тэрыторыі згодна даным гісторыі і археолёгіі, жылі севяране. Але ці будуць сучасныя насельнікі краю патомкамі даўнейшых севяран? Можа ў гісторыі гэтага краю меліся прычыны, якія прывялі да выхаду севяран з гэтае мясцовасьці і колёнізацыі яго новымі пасяленцамі.

Для таго, каб вырашыць гэтае пытаньне, проф. Растаргуеў разглядае гісторыю Севершчыны. Паводле паданых ім зьвестак у канцы IХ стал. севяране ўваходзяць у склад Кіеўскага княства. У 1054-м годзе сын Яраслава Сьвятаслаў атрымлівае Чарнігаў і Северскую зямлю, якая з гэтага часу жыве асобна ад Кіева. У палове XIV стагодзьдзя Северскае княства ўваходзіць ужо ў склад Літоўскае дзяржавы. У XV стагодзьдзі літоўскі князь Казімір аддаў частку зямель Чарнігаўскае і Курскае губэрань князям, якія ўцякалі з Маскоўскае дзяржавы, Ноўгарад-Северскія землі пры гэтым атрымаў князь Шэмяціч.

У пачатку XV стагодзьдзя гэтыя паветы аддзяліліся ад Літвы і далучыліся да Маскоўшчыны. На працягу 100 гадоў літоўцы робяць спробы адабраць землі севяран. У 1618-м годзе згодна Дэўлінскаму замірэньню край гэты быў пераданы Польшчы; тут побач з іншымі рэформамі ўводзіцца Літоўскі статут. Паўстаньне Багдана Хмяльніцкага, як вядома, прыводзіць да выгнаньня з краю палякоў і да яго далучэньня на азначаных умовах да Масквы. Чарнігаўшчына, як і іншыя землі, была падзелена на палкі. Каля 1777-га году Чарнігаўскі полк быў падзелены на паветы спачатку ў складзе Ноўгарад-Северскае губэрні, а потым Чарнігаўскае губэрні.

Севяране ў сваім чыстым выглядзе, як племянны рознавід заходняе часткі ўсходня-славянскае народнасьці, захаваліся зараз толькі ў паўночнай частцы Чарнігаўшчыны, дзе жыцьцё ішло больш спакойна, чым на поўдні Севершчыны, у якой мела месца колёнізацыя. Выкліканае пэўнымі гістарычнымі прычынамі перасяленьне у Севершчыну асабліва ўзмацняецца ў палове XVII стагодзьдзя (з 1652 да 1712 г.). Перасяленцы ў пераважнай большасьці ўкраінцы з правага берагу Дняпра. Вось гэтае прышлае" ўкраінскае насельніцтва зьмешвалася з тубыльцамі і прыняло той выгляд, які яно мае ў цяперашні час у паўднёвых мясцовасьцях украінскае часткі Чарнігаўскае губэрні; яно-ж адсунула даўнейшых севяран з паўднёвых занятых імі зямель на поўнач, дзе ўжо тып даўнейшага севяраніна захаваўся да нашага часу. Прышлую ўкраінізаваную частку насельніцтва мясцовыя жыхары (гаворыць проф. Растаргуеў) адрозьнівалі ад даўнейшых севяран-беларусаў. Так захаваўся ліст 1684-га году Казіміра Халецкага, старасты мазырскага да палкоўніка Старадубскага С. И. Самайловіча. У гэтым лісьце ёсьць выраз — „Как і ў нас люди Северские и украинские бывают", — які паказвае, што ў канцы XVII стагодзьдзя разуменьні „ўкраінец" і „севяранін" вельмі выразна адрозьніваліся. Ня лічылі севяран за ўкраінцаў і ў палове XIX стагодзьдзя. У часопісе „Основа" за 1862 г. (жнівень), у артыкуле Лесі пад назваю „О городницком наречии" гаворыцца: „Самый север (Черниговской) губернии (паветы Суражский, Мглинский, Стардубский и Новозыбковский) заняли белоруссы, известные у жителей других уездов губернии под именем литвинов, сіверян, полісцев, подзегун"[7]. Тут побач з іншымі назвамі для насельніцтва былое паўночнае Чарнігаўшчыны сустракаецца і старая назва — севяране. Гэтая назва зараз ужо забылася і замянілася іншымі тэрмінамі. Напрыклад М. Н. Косіч у прадмове да свайго зборніку песень Чарнігаўскае губ. гаворыць: „Предлагаемые мною песни записаны лично в Чарниговской губ., которая хотя и причисляется к Украине, но в настоящее время во всех ея северных уездах живут так называемые Литвины и говорят по белорусски"... Назва севяране замянілася „літвінамі“, а часам іх (севяран) ужо называюць украінцамі, хоць мова іх і не дае падставы для гэтага. Такім чынам сучасны северска-беларускі дыялект мы заўважваем у патомкаў севяран, якія зараз жывуць у паўночнай частцы 6. Чарнігаўскае губ. Насельніцтва гэтае, якое даўней займала больш паўднёвыя землі, зьяўляецца патомкам старых севяран. Северскія землі мы павінны лічыць за беларускія таксама, як Полацкія, Менскія і іншыя. Адсюль выходзіць, што сьцьвярджэньне, згодна якому „С. аб п. І." узьнікла на грунце традыцый Чарнігаўскіх, трэба разумець ня іначай, як так, што яно напісана было ў Беларуска-Северскай зямлі і аўтарам яго хутчэй за ўсё мог быць севяранін-беларус.

У абарону гэтага погляду прыводзяцца таксама і наступныя меркаваньні:

А. Як гаворыць проф. Платонаў, паходаў тагочасных славянскіх князёў на полаўцаў, як і нападаў апошніх на славянскія землі было вельмі многа. „Нападаў полаўцаў на Русь, чытаем у яго гісторыі, было так многа, што іх нельга і пералічыць; найбольш буйных налічаць больш за 50 у паўтараста год, лічачы з 1061-га году, калі полаўцы зьявіліся ў паўднёвых стэпох"[8]. У адпаведнасьці з нападамі полаўцаў адбываліся і паходы ўсходня-славянскіх князёў для абароны сваіх зямель. Калі-б аўтар „Слова“ быў ня з Севершчыны, дык ці ня мог-бы ён за тэму для свайго апавяданьня ўзяць які-небудзь іншы паход з больш чым паўсотні яму вядомых паходаў.

Б. Падрабязнае апісаньне паходу, бойкі Ігаравых войск з полауцамі, перамогі над апошнімі, паражэньня гаравага войска і г. д. — усë гэта сьведчыць, што аўтарам „Слова“ быў калі ня ўдзельнік паходу, дык у кожным разе асоба, якая блізка стаяла да ўдзельнікаў яго, асоба, для якой інтарэсы гэтага паходу былі блізкімі.

В. Вельмі прыязныя адносіны аўтара „Слова“ да князя Ігара і Ноўгарад-Северскай зямлі, сваеасаблівае асьвятленьне выведзеных у творы падзей, зьяў і нават чыннасьці пэўных асоб ускосна паказвае на тэрыторыяльную прыналежнасьць аўтара да Севершчыны.

Г. Апроч таго можна зазначыць наступнае. Аўтар, Слова" спасылаецца на Баяна — „соловія" старага часу, як на свайго папярэдніка, які пяяў аб славе сваіх чарнігаўскіх князёў і зараз дае натхненьне яму складаць песьню пра князя Ігара.

Д. Шлякаў у артыкуле „Боян", які выдрукаваны ў „Известиях по рус. яз. и словесн." Ак. Н. СССР. (т. I, кн. 2, 1928, Ленинград), на падставе анализу песень Баяна, якія захаваліся ў летапісах, даводзіць, што Баян на працягу больш за паўсотню гадоў пеў „толькі князём чарнігаўскім“, дзе доўга жыў і дзе потым „злажыў свае старыя косьці". Зусім натуральна, што аўтар „Слова", апісваючы паход северскіх князёў, упамінае некалькі разоў свайго папярэдніка Баяна, крыніцаю творчасьці якога, як гаворыць Шлякаў, на працягу доўгага часу зьяўляліся падзеі Чарнігаўскага і разам з тым Ноўгарад-Северскага краю.

Такім чынам „Слова“ магло быць напісана ў Севершчыне і, магчыма, беларусам-севяранінам.

* * *

На „Слова аб п. І." мела ўплыў сучасная аўтару народная творчасьць. Проф. Келтуяла гаворыць („Слово о полку Игореве“, М.-Л. 1928. Стар. 107): „Автор „Слова о полку Игореве" хорошо знал дошедший до него репертуар устных песен, воспитался на нём, усвоил их дух, ритмику и т. д. и вольно и невольно вносил элементы устного стихотворного стиля и в свое „Слово“. Аднолькавую думку выказвае і проф. Петухов: „Очень много в Сл. о п. И", — піша ён ў сваёй „Русской истории", (Юрьев, 1912, стар. 55), — точек соприкосновения с народной поэзией. Но это соприкосновение следует понимать так, что, будучи сыном своего времени, автор „Слова" носил в себе элемэнты народной поэзии и знакомство с ее приемами, как свое собственное достояние, и след., внесение этих элементов и приемов в „Слово" было делом непосредственным".

Сьцьвярджэньне проф. Растаргуева, што сучаснае насельніцтва паўночнае часткі Чарнігаўскае губэрні зьяўляецца патомкамі старадаўніх севяран і дало падставу нам пры выбарцы запісаў беларускіх народных твораў для адшуканьня падабенства з „Словам аб п. І." у першую чаргу прыцягнуць запісы песень, зробленыя ў межах пашырэньня северска-беларускага дыялекту.

Песенны матар'ял для параўнаньня выбраны з наступных зборнікаў беларускіх песень[9]:

Запісы песень северскіх беларусаў:

А. Косич М. „Литвины-Белоруссы Черниговской губ., их быт и песни". (Цытуецца скарочана — К. і старонка).

Б. Зинаида Радченко. „Гомельския народныя песни". СПБ. 1888. (Цытуецца — P. і cтap.).

В. П. Мезерницкий. „Народный театр и песни в гор. Стародубе Черниговской губернии". — „Живая Старина 1908 г. в. III, стар. 353362; в. IV, стар. 479-486; 1909 г. в. 1, стар. 80-90 і в. IV, стар. 66-77; 1910 г. в. I-II, стар. 88-108. (Цытуецца-М. „Ж. Ст." год, выпуск і стар.).

Іншыя зборнікі і запісы беларускіх песень:

А. Тэксты беларускіх народных твораў з XVІ стаг. да 1819-га году, зьмешчаныя ў працы А. А. Шлюбскага Гісторыя беларускае этнографіі" кн. 1. (рукапіс). (Цыт. Шб. Гістор. бел. этногр. разьдзел і загаловак песьні[10].

Б. Довнар-Запольский. „Белорусское Полесье. Песни пинчуков". Киев. 1895. (Цытуецца — Д.-3. і стар.).

В. Безсонов. „Белорусские песни". Москва. 1871. (Цытуецца — Б. і стар.).

Г. Romuald Zieńkiewicz. „Piosenki gminne ludu pińskiego. Kowno. 1851". (Цытуецца Z і стар.).

Д. Ал. Шлюбскі. „Матар'ялы да вывучэньня фольклёру і мовы Віцебшчыны". Менск 1927. (Цыт. Шб. Мтр. і стар.).

Е. П. В. Шейн. „Белорусские песни". 1873 г. Зап. Р. Географ. Об. по отд. Этнограф., V. (Цыт. Шн. Б. п. і старонка).

Ж. „Матеріалы для изуч. быта і яз. р. населения сев.-западн. края" собр. П. В. Шейном I, ч. 1 і 2, 1887-1890 г.г. (Цыт. Шн. Мтр. і стар.).

____

1. Паралельныя месцы між сучаснаю беларускаю народнаю слоўнасьцю і „Словам аб палку Ігаравым" у сродках выразнасьці і маляўнічасьці (фігуры і тропы):

А. Як у слове, так і ў беларускай народнай творчасьці пашырана фігура звароту. Гэтая фігура ў форме пытальных і клічных сказаў зьяўляецца ўлюбёным прыёмам выразнасьці ў аўтара: яна рассыпана па ўсім творы. Аб гэтым ужо гаворыць пачатак твору: „Не лѣпо-ли ны бяшетъ, братіе, начяти старыми словесы трудныхъ повѣстій о пълку Игоревѣ" і г. д. У песьнях гэтая фігура, як вядома, таксама вельмі пашырана, напр.:

Ой ты, селезенько, сизый селезенечко,
Чи не быв же ты на синем море,
Чи бачив же ты свою вуточку? (Р. 13).

Не садзіся, салавейка,
На майом вакне,
Ни хадзі, малодачку,
Позна да міне. (К. 110).

Б. Фігура таўталёгіі, якая складаецца з таго, што побач ставяцца два словы, аднародных сваім коранем ці значэньнем. У „Слове": Начашя мосты мостити по болотомъ"... (8 стар.), „Трубы трубять 33 в Новѣградѣ"... (6 стар.); у песьнях: „Ой ниць нитицца, берда бердится" (P. 41), „Разлив разливается (Р. 49), „Мост мостить" (Р. 30), „гать гатить" (Р. 30), „суды судят" (Р. 25). Апошні выраз („суды судят" — „Суды рядя до Дуная" — „Слова") на думку акад. В. М. Перэтца ў беларускай песьні ўжо зьяўляецца ня звычайнаю таўталёгіяю, але гатоваю формуляю („Адшуканьні.... „Запіскі Аддз. Гум. Нав." Менск. 1928, 252 стар.).

В. Паралелізм у „Слове“, станоўчы: „Солнце свѣтится на небесѣ — Игорь князь въ Русской земли", (30 стар.); адмоўны паралелізм: „Боянъ же, братіе, не десять соколовь на стадо лебедѣй пущаше, нъ своя вѣщіа пръсты (персты) на живыя струны въскладаше" (4 стар.); у песьнях:

На закаци жаркая соньняйка, на закаци,
На выездзи мой миленький, на выездзи (К. 69)

Шуме, гудзе зялёная дуброўка,
Плача і рыдае маладая ўдоўка (К. 71).

Светя месяц над зарею,
Едя брацец за сястрою (М. 101).

Ой речка моя, ой ты быстрая,
Вчора була быстрая, а сегодни тихая,
Да и стишила мене лозынька,
Ой сама на берег полегла, и листом запала;
Ой чего, ты, девка Лукерья, вчора весела була, а сегодни смутная?
Ой да засмутнела чужая сторона... (P. 73).

Адмоўны паралелізм:

Ни скалыхнулася вада
У рубляным калодцы,
Ни адгукнуўся бацюшка
На чужой старонцы. (К. 66).

Не валяйся... травка,
Не кручынься... девка (р. 135).

Г. Параўнаньні. (Граматычна перадаюцца злучнікамі как (як), „будто", „словно" (быццам) і творным склонам). У „Слове“: „А мои ти куряни... скачюць, акы(як) сѣрыи влъци (ваўкі) въ полѣ" (8 стар.), Боян бо вѣщий... растѣкашется мыслію по древу, сѣрым вълком по земли, шизым орлом подъ облакы" (4 стар.); у песьнях:

Дзевер шуміць,
Як сокал ляціць...
Свякруха бяжыць,
Як каршун ляціць (К. 79) і інш.

Д. Сымболі. У „Слове" адзінокая Яраслаўна „зязюляю" хоча нясьціся да свайго мілага: „полечю зегзицею по Дунаеви (26 стар.).

У песьнях:

Як скинусь я, малада, серай зязюляй,
Палячу я, малада, у сваю старонку
Сяду я, малада, у бацькавым садочку,
Да закукаю зязюличкай серай (К. 72).

Як позычу, позычу ў зязюленьки крыля
Як полячу, полячу к матынцы у госьці (Шн. Б. п. 239).

Наогул зязюля ў беларускіх песьнях зьяўляецца сымболем сіраты, ўдавы ці жонкі, якая сумуе ў адзіноце:

Ляцели пташечки
На три стадочки,
Зязюля наперадзе.
Пташечки сели,
Песню запели,
А зязюля закуковала:
Маша заплакала (Шн. Б. п. 313 стар.).

Сымболем пявуна ў „Слове" зьяўляецца салавей, Баян-салавей сваім „шчокатам" апяваў славу князёў; ён-жа сваімі вясёлымі сьпевамі абвяшчаў і аб зьяўленьні ранічнага сьвету:

У песьнях:

Будуць ка мне салавейки прилятаци,
Будуць яны песни щабитаци (К. 79).

Выходили девочки на широкую вулицу,
Сами девочки сели на дубовый колодец,
Соловейку посадили на зеленой мурозь.
Девки песенки запели, соловей защебетал;
(М. "Ж. С.". 1909, ІV, 70 стар.).

Сокал у „Слове“ зьяўляецца сымболем героя сокалам названы ў ім Ігар і Ўсевалад, якія далёка зайшлі ў пагоні за ворагамі; сокалы — князі: „Два сокола слѣтѣста съ огня стола злата" (16 стар.).

У беларускіх песьнях галоўны песенны гэрой — жаніх заўсёды называецца сокалам:

Полетев соколик у чистае поле...
Соколик прилетае, голубку несе...
Поехал Иван и в чужую землю...
Марьечку везе... (Р. 9 стар).

Переманочка голубка, переманила сокола
Из мойго саду да и в свой...
Переманочка Марфочка, переманила Иваночку
З чужой сторонки в свою (Р. 83).

Воран у „Слове“ зьяўляецца сымболем прагнасьці, пражорлівасьці: „часто врани граяхуть, трупіа себѣ дѣляче“. („Сл." 12 стар.). У песьнях:

При долине широкой,
Вився черный ворон
Над моею головой... (Р. 219).

Ой у лесі черны ворон граче,
А мне молодому головку оплаче...
(Шн. Мтр. 1, 1, 470 стар.)

„Игорь князь поскочи горнастаем к тростію" („Сл." 28 стар.).

Гарнастай, як сымболь быстрага бегу, рухавасьці спатыкаецца ў песьнях:

Летев горностай через сад... (Р. 89)

А летев горностай через став
Пускав щитечько на весь став (Шб. „Гістор. белар. этногр.".

З разьдзелу „Этнографічная дзейнасьць на Беларусі Даленгі-Хадакоўскага". Пачатак песьні).

Пакацілася чорная галка
Па шырокаму полю.
За ёю ў дагоны
Белы гарнастайка:
Жджы, пажджы, чорная галка,
Белага гарнастайка (Шн. Мтр. 1, 1, 257 стар.).

Тур у „Слове" зьяўляецца сымболем адвагі, сілы: „Камо туръ (Усевалад), поскочяше, тамо лежатъ поганыя головы половецкыя" (10 стар.). У песьнях:

Ведут тура з луга
Чи тур, чи турица
Чи хороша моладица".

(Шб. „Гісторыя белар. этногр." З разьдзелу „Этн. дзейн. на Беларусі Даленгі-Хадакоўскага". Пачатак песьні). У слоўніку Насовіча: „На погляд якая турыца, (пра карову), а малака мала даець".

Сарокі і галкі зьяўляюцца ў „Слове“ сымболем ворага, непрыяцеля і папярэдніцамі няшчасьця. У „Слове": „галицы свою рѣчь говоряхуть, сорокы не трескоташа" (12 стар.). Параўн. у замове: „На твае пиралоги на ницых лозах сароки щакочут" (Шб. „Гісторыя беларускае этнографіі" (Рукапіс). З разьдзелу „Этн. зап. на Беларусі да ХІХ стаг.". Замова № 35).

Е. Эпітэты. Падрабязны разгляд эпітэтаў Слова параўнальна з эпітэтамі народнае поэзіі даны акад. В. Перэтцам у яго працы „Эпитеты в „Слове о полку Игореве" и в устной традиции". (Изв. Отд. рус. яз. и слов. Ак. Н. СССР. 1925. ХХХ, стар. 143-204).

Акад. В. Перэтцам разгледжаны эпітэты-прыметнікі ў іх адносінах да эпітэтаў, якія ўжываюцца ў беларускай вуснай традыцыі. Аднак сам акад. В. Перэтц заўважае, што яго вывады адносна пашырэньня эпітэтаў, якія сустракаюцца ў „Слове" і ў беларускай народнай творчасьці, ня могуць быць прыняты за выстарчальныя, бо ім была выкарыстана вельмі нязначная частка запісаў беларускіх песень. (Уласна наступныя запісы: П. В. Шэйн „Белорус. песни“, яго-ж „Матеріалы" і Насовіча „Белорусские песни").

У прагледжаных зборніках беларускіх песень акад. В. Перэтцам зазначана 27 дакладных супаданьняў між эпітэтамі, якія сустракаюцца ў „Слове" і беларускай народнай слоўнасьці, і 7 аднакарэнных замясьціцеляў да іх. Дакладныя супаданьні: „быстры, белы, вялікі, грозны, драгы, железны, зялёны, златой, злачоны, калёны, красны, люты, мілы, малады, остры, сізы, сільны, сіні, срэбраны, стары, студзёны, серы, цëмны, чорны, чысты, шырокі, яр".

Прыклады аднакаранных „замясьціцеляў": зам. „бебряны" „Слова" — бабровы, зам. „борзый" — борздый (неаднакаранныя замясьціцелі — добры, вараны, сівы, кары конь і да іх пад.); зам. „буй" — „буйны“ вецер, галовушка; зам. „отень" — айцоўскі, (бацькаў), зам. „черленый" — „чырвоны".

У прагледжаных намі зборніках усе гэтыя адзначаныя акад. В. Перэтцам эпітэты спатыкаюцца шмат разоў. Дадаткова можна зазначыць наступныя, ужытыя ў „Сл. аб. п. І." эпітэты:

Каменны:

Да за каменною за горою колодезь и з водою... (P. 74).

Каменная да ты печечка,
Вечер горишь, не выгоришь (Р. 78).

"Кажу каня у табун отслати,
А тябе, шельму, у салдаты подати"!
Ня куй, пане, к каменной палате,
Прикуй, пане, к шинкарчиной хате. (Б.161).

Светлы:

„Вода сьветла“ (P. 21).

Прыхаджу я на Дунай-раку,
Аткуль узяліся гусі-лебяді,
Замуцілі ваду сьветлую" (Шб. Мтр. 159 стар.).

У названай працы акад. В. Перэтца адносна гэтага эпітэту сказана: „В пересмотренных записях белорусской устной традиции этого эпитета нами не встречено". („К изучению „Сл. о п. И." ИОРЯС 1925 г. т. ХХХ, стар. 182).

Можна яшчэ зазначыць эпітэт „вясёлы", пашыраны ў беларускай народнай творчасьці, які таксама сустракаецца ў „Слове“ („весёлая година — 14 стар.):

Ідзі, раёк, на мой дварок,
Мае двары мяцёні,
Мае сады зялёныі
Мае дамы вясёлыі (Шб. Мтр. 145 стар.)

Storona twoja wesiołaja!
Oj nie muszu pryzabuti tiebie,
U noczy spluczy
A w dień chodiaczy,
Z sołowiejuszkom howoraczy (Z. 150).,

„Весёлому дому" (Б. 78).

Далей акад. В. Перэтц прыводзіць эпітэты ў заўсёдных злучэньнях („устойчивых сочетаниях"), у якіх гэтыя эпітэты сустракаюцца ў Слове" і белар. песьнях. Гэткіх злучэньняў з заўсёдным ужываньнем „пастаянных" эпітэтаў у „Слове“ адзначана 30. З іх ва ўкраінскай вуснай традыцыі захавалася, як гаворыць акад. В. Перэтц, усяго 16 дакладных супаданьняў, а ў беларускай гэткіх дакладных супаданьняў занатована ім-жа 17[11]; г. зн., што ўжо той беларускі песенны матар'ял, які быў выкарыстаны акад. Перэтцам, паказаў, што ў белар. вуснай слоўнасьці захавалася больш роўналежных злучэньняў з „Словам аб п. І.", чымся ў украінскай, песенны матар'ял якой ім быў выкарыстаны ў значна большай колькасьці.

У беларускіх песьнях акад. В. Перэтцам занатаваны наступныя супаданьні: „быстрая Каяла, зялёну траву, сядло злато, стрэлы каленыя, красныя дзеўкі, красная дзявіца, млада князя, острымі мячы, шызым арлом, сіне мора, студзёная раса, серы воўк, краваць цісова, чорны воран, чорная туча, чыстае поле, поле шырокае.

Усе гэтыя адзначаныя ак. В. Перэтцам злучэньні спатыкаліся шмат разоў у песьнях беларусаў-севяран, запісаных Косіч, Радчэнко і Meзерніцкім. Але цікава адзначыць, што некаторыя злучэньні, ня знойдзеныя ў Шэйна і Насовіча і не занатаваныя акад. В. Перэтцам, зьяўляюцца звычайнымі ў зборніку гомельскіх песень, запісаных З. Радчанкай і ў запісах Мезерніцкага.

Так, напрыклад, адносна злучэньня каменныя горы" акад. В. Перэтцам сказана: „белорусская вусная традыцыя, як відаць, ня ведае злучэньня з гэтым эпітэтам, карыстаючыся замясьціцелямі: „гара высокая", „горы крутыя" і інш...[12].

Між тым ў Радчанкі гэтае злучэньне занатавана каля 10 разоў:

Да за каменною за горою (Р. 74)

Гара каменістая (87), гору каменную (101 і 102).

Ай да за гарою, да за каменною
Не по правде жил муж и с женою... (137 ст.)

Через гору каменную орел воду носить,
Молодая девчиночка козаченька просить (157).

У нас поле грошевое,
У нас горы каменныя,
А речечки медовыя
Бережочки восковыя (199).

За горою каменною росло жито з лободою
Там Татьяна жито жала, на дорожку поглядала
Иваночку увидала... (225)

У Мезерницкага:
Зажурылася каменная гара,
Што не ўрадзіла шолковая трава
(Ж. С. 1909, в. I, 82 стар.)..

Можна адзначыць яшчэ: „дружку милому" (P. 235) зам. „милый лада", „милыя хоти“ „Слова" (12 стар.); „старый старычок" (зам., старый Ярослав „Слова"):

Эй ты, старый старычок,
Пусты мене у садочок... (Д.-3. 57 стар.).

У „Слове" — „столы золотые" („отня злата стола" -20 стар.); для параўнаньня можна прывесьці з песьні:

Як будешь ты да женитися, помощу мосты
Мосты все калиновые,
Поставлю столпы, да все золотые (Р. 111 стар.)
і далей — Зазьяюць столпы все золотые...

У „Пѣснях пінчуков" Даўнар-Запольскага (201 стар.): „золотая подкова", „золотое копытца", „золотого седла", „золотое кресло", „золотыя токи“.

2. Некаторыя іншыя ўвагі і паралелі:

А. Да „Сну Сьвятаслава" („Слова" 16 стар.) Акад. В. Перэтц гаворыць, што прарочы сон зьяўляецца адным з звычайных сродкаў композыцыі беларускіх песень:

Ох матынка, матынка
Что я за сон видела:
Дле печи, матынка,
Гусочка гагаўка,
Средь хаты, матынка,
Ластаўкі касатыя,
А за печью, матынка,
Дзьве голубки беленьких.
Дочушка, дочушка!
Я твой сон разгадаю:
Гусочка гагаўка,
Свикроўка ягаўка. (Шн. Б. п. 236 стар.).

Б. Для параўнаньня з плачам Яраслаўны па сваім „мілым ладзе" можна прывесьці песьню, якую сьпяваюць „пад восень", калі сяляне зьвяртаюцца з Дону, куды ходзяць на заработкі. Мотыў чаканьня звароту з-за Дону „милога“, нагадвае сумны плач Яраслаўны на гарадзкой сьцяне:

Шуме, гудзе зялёная дуброўка,
Плача і рыдая маладая ўдоўка.
А майго милаго каня вядуць.
Пайду, пайду каня расседлаю,
Пра свайго каня распытаю.
Ох ты, конь мой сивогрывый,
Скажы праўду, йдзе мой милый. (К. 71).

(Апроч агульнага мотыву мы тут бачым зваротак да каня, як у „плачы Яраслаўны" да сонца, ветра і інш.).

В. Князі згодна „Слову“, апроч вайсковых учынкаў, займаліся паляваньнем: „Игорь князь"... избивал „гуси и лебеди завтраку, и обѣду, и ужинѣ". (28 стар.). Параўн. напр:

На мори, на синим озери
Там Иван белых лебедзей стреляіць (Шн. Б. п. 202 стар.).

Ой пущу стрелу
По всему селу...
(Шб. „Гістор. беларус. этногр." Пачатак песьні).

Г. Пяяньне згодна „Слову" адбывалася разам з ігрою на гусьлях, пад акомпанімэнт гусьляў: „Боян своя вѣщіа пръсты на живыя струны въскладаше". (4 стар.). Параўн.:

Выйди, Грицю, на улицу
Вынесь гусельки под полою (р. 30).

Выйди, Грицю...
Вынесь кобзу, зайграй помаленьку (Р. 7).

Ня пущу, дзяцятка,
Гуслик послухаць
И песинык научицьца;
Тые цябе гусильки
Молоду з ума звядуць,
Тые цябе песинки
Молоду состаріюць (Шн. Б. п. 131 стар.).

Д. Спачуваньне прыроды чалавеку ў часе няшчасьця.

У „Слове“ „Ничиць трава жалощами, а древо съ тугою къ земли преклонилось (14 стар.). Параўн. у песьні:

Хилитися да ницыя лозы, откуль ветер вее...
і далей: Хилилися да ницыя лозы, — да вже и повстали,
Журилася девчиночка, — да вже и перестала (Р. 135).

Е. Прырода ў „Слове“, на думку аўтара, можа таксама паказваць на надыход няшчасьця напр., прыцьменьнем сонца, памутненьнем вод („рѣкы мутно текуть" — 10 стар., „Двина болотомъ течетъ — 22 стар.), „стогнам зямлі" („Земля тутнетъ" — 10 стар.) і інш. Акад. Перэтцам падана наступная паралель з беларускай песьні[13]:

А учора рэчанька быстра ішла,
Сягоньня, рэчанька, ціха ідзеш?
Учора княгінька вясёла была
А сягоньня ціхенька (Шн. Б. п. 748 стар.)

Ж. У „Слове" (24 стар.) — „връже Всеславъ жребій о дѣвицю себѣ любу"... Параўн. у песьні, запісанай у Гомельскім павеце[14]:

...Ік прыскакав хлопчык
На вороном коні
Да ухопів красну девку,
Ухопів за ручку,
За золоті перстень.
(Шн. Мтр. 1, 1, 174 стар.).

З. „Овлур свисну за рѣкою“... („Слова“ 28 стар.). У песьні:

Иван свищиць,
Коней ищиць,
Хочиць ехаць
Ды за речоньку
(Шн. Б. п. 169 стар.)

І. „Святославь мутенъ сонъ видѣ“... „рѣкы мутно текуть" (Слова 10 стар.) Параўн. у песьні:

Найдуть на мене часы смутные (Р. 29).

К. У „Слове" часта паўтараецца выраз „скочи... лютым зверем", „скочи вълком", „влъком рыскаше", „влъком потече" і інш. З такім захапленьнем карыстацца гэтым выразам бліжэй за ўсё мог народ, які жыў сярод пушчаў і балот, якімі багата Беларусь.

Л. Выраз, у якім памінаецца Няміга: „Всеславъ... скочи влъкомъ до Немиги съ Дудутокъ“. „На Немизѣ снопы стелютъ головами, молотятъ чепи (цапамі) харалужными, на тоцѣ (току) животъ кладутъ, вѣютъ душу от тѣла. Немизѣ кровави брезѣ не бологомъ (дабром) бяхуть посѣяни"... (24 стар.).

Няміга - прытока Сьвіслачы[15], значыць Дудуток - мясцовасьць, якая знаходзілася недалёка ад Менску, і бліжэй за ўсё гэта мястэчка Дудзічы, што ляжыць у адлегласьці прыблізна 40 вёрст на поўдзень ад Менску. Яно якраз знаходзіцца на даўнейшым шляху, які вёў з поўдня праз Менск на Лагойск і, магчыма, што па гэтым уласна шляху каля Дудзіч і праходзіла войска Усяслава на спатканьне з сіламі Яраславічаў.

* * *

Некаторыя паралелі ў лексыцы.

Бо („Слова" 4, 6, 8 стар.). — „Мовчиш, бо праўда" — слоўн. Насовіча; „не зрабіў, бо не загадывалі " — Віцебскі краёвы слоўнік М. Касьпяровіча.

Болонь... „на болони бѣша дебрьски сани"... („Сл.“ 16 стар.). У слоўніку Насовіча „болонь, балона — обширное, открытое, ровное место при селении, или в поле, поляна. „Пусьці каня на балону".

Лисицы брешут (,,Сл." 8 стар.) „На вуліцы курта брэша“ (Шн. Б. п. 272 ст.).

Бусови врани (Сл. 16 стар.), „время Бусово („Сл.“ 18). Параўн. „жыта бусее" у сэнсе „псуецца, пакрываецца іржой", вядомае ў Дзісенскім павеце. (Вуснае паведамленьне В. Ю. Ластоўскага). У слоўніку І. Насовіча і М. Байкова і С. Некрашэвіча: „бусаваць — пьянствовать, дебоширить". „Нашы бусуюць в Корчме" (Насовіч).

Вежы половецкия" „Сл." 28 стар.) — у сэнсе „шатры," палаткі".

Велми" („Сл." 10) у звычайным сэнсе рас. „очень, весьма“. Сёньня куцьця была вельмі смачная". (Віц. кр. сл. Касьпяровіча).

Година" — у значэньні час, время. („Сл. 14, 26 стар.). Гэтае слова занатавана ў слоўніку С. Сокалава, выдрукаванага ў „Могилевскихъ губернскихъ вѣдомостях" 1854 г. (Часть неоффиціальная к № № 44, 45, 46, 47, 48 і 49).

Див... „збися Дивъ" (.Сл.“ 8 стар.). У часопісе „Крывіч" 1926 г. № 1 (11) стар. 112 зьмешчана наступная даведка: грамадзянін А. Красьневіч піша з-пад Ожы, што ў яго аколіцах вераць у Дзіва, называючы яго ні то нейкім богам, ні то так надпрыроднай істотай".

Дунай у значэньні ракі наогул (Дѣвицы поютъ на Дунаи"„Сл." 30 стар.) вельмі часта сустракаецца ў беларускай песьні:

Ой ты белая береза,
Докуля тобе стояти,
На Дунай гольля спускати?

(Р. 22) і таксама стар. 49, 93, 114, 120, 126, 136, 141, 143, 146, 157, 160, 184 і інш., Косіч стар. 92; 111 і інш., Мезерніцкі - 1909, в. І, стар. 83; 1909 г. в. ІV, стар. 71, 1910, в. І-ІІ стар. 92 і інш.

Жир, жирны ў „Слове" ў значэньні багацьця („обилия"): „погрузи жир во днѣ Каялы" (16), „жирня времена", „печаль жирна (14 ст.) і інш.. Параўн. у слоўніку Насовіча (стар. 156): „жираваць" ,,кормить до сыта, откармливать“. „Дурная матка жыруець сынка на шыбеніцу", „Жыраваньне" — „обилие в пище". „Жыраваньня ня будзець, да й голадзен ня будзець". У песьнях:

Ой ты селезень, а я вуточка,
Ты полетишь, а я туточка;
Ой ты полетишь на жированьне,
А мене кинешь на гореваньне (Р. XXІV, № 28).

...полетишь (селезень) на жированьице,
А мине кинешь на гореваньне,
Ой ты будешь там жировати,
А я буду тут горевати. (Р. 11-12).

Клекот („Орли клектомъ на кости звѣри зовутъ" — „Сл." 8 стар.) Параўн. вядомае на Беларусі, клекатаць" („буслы клякочуць"). У беларуска-расійскім слоўніку М. Байкова і С. Некрашэвіча гэтае слова мае наступнае значэньне: а) „клокотаць" і б) „кричать подобно аисту".

Кожухы (творны скон ад кожух — „Сл." 8 стар.),

Пошла теща ў село
Кожуха добываты (Д.-3. 21 стар.).

Коли ў звычайным сэнсе („Сл. " 18 стар.) — „Калі пыль на баране, дык і блін на рэшаце" — прыказка.

Котора. („Сл." 16 стар.). У слоўніку Лаўрына Кукеля (Зызанія) г., які быў надрукаваны ў Вільні: „Котора" ў сэнсе сварка (Крывіч 1924 г. № 2 (8), стар. 58).

Лелѣяць. (У „Слове“ „лелѣють месть" (18 стар.), „лелѣючи корабли" (26 стар.). У песьні:

Там на море дый на сининьким,
Лелея вода на море. (Шн. Б. п. 122 стар.)

(Параўн. прыпеўку „Ох і я в Лелю "... — Шб. Гістор. беларус. этнограф.“, прыпеўка да песьні

Ой пушчу стрелу
По всему селу...).

Море. У „Слове" ... „вьются голоси чрезъ море до Кіева" (30 стар.). Мора зам. возера ці ракі ўжываецца ў песьнях:

Ой як по морю, ды по Дунаю (р. 111) і інш.

Оксамиты („Сл." — 8 стар.). — Аксаміт — бархат. "Аксамітка — гoловной венчальный убор невесты, сделанный из полотна в роде кокошника, на который наклеивают разные цветы, блёстки вместо венчальных цветов. „Аксамітку пашылі, а яе і няма". (Віц. кр. сл. М. Касьпяровіча).

„Опутоша в путины железны" („Сл." 16 стар.). Параўн. „пута", (спутаць каня).

„По лозію ползоша"... („Сл." 30 стар.). Калі прыняць чытаньне „полозію", дык параўн., „полаз", „палазок".

Свычай („Сл." 12 стар.). Параўн. „прызвычаіцца, звычай, звычайна". Такога звычаю (ў сэнсе „обыкновения“) у нас няма"; „такі яго звычай, „за звычай взяв со всякім заводзіцца" (Слоўнік Насовіча).

Смага. У „Слове" — „смагу мычючы" (14 стар.). Смага — слова, пашыранае ў белар. літаратурнай мове і ў народнай слоўнасьці: „Губы смагаю пакрылісь, пачарнелі ад смагі, дай вады смагу прагнаць" (слоўнік Насовіча). Параўн. „смажыць" — у сэнсе рас. „жарить".

Сулица“ („Кое ваши златыи шеломы и сулицы ляцкіи и щиты" „Сл." 22 стар.) ужывалася ў ХІІІ-м стагодзьдзі на Беларусі, як відаць з наступнага выразу:..." или нѣмечкый гость битися в Руси межи собою меци или сулицами... правятся сами посвоему суду". (Сьпіскі Смаленскай умовы з немцамі 1229 году, т. зв. „Смаленскай тарговай праўды". — В. Ластоўскі. „Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі", 1926, стар. 71).

Труд, трудны... „вино съ трудомь смѣшено" („Сл." 16 стар.) „не трудною крилцю“ („Сл“. 26 стар.).

У слоўніку Насовіча трудны апроч звычайнага значэньня мае яшчэ наступнае: „скучный, досадный, несносный" — "Трудный ты чалавек, табе нічым ня ўладзіш". У слоўніку Зызанія: „труд" — у сэнсе праца. (Крывіч 1924 г., № 2(8), стар. 63).

Туга. У „Слове": „въстона Кіевъ тугою" (14 стар.), „туга умъ полонила" (16), „древо съ угою къ земли прѣклонилось" (30) і інш.

У песьнях:

Ни задавай серцу туги
Ня возьмеш ты, возьме други... (К. 98). и

Да не задавай сердцу туги,
Да и серденьку моему (Р. 209).

Ой, туга над тугою,
Журба над журбою,
Оддаў мене батько
Замуж молодою. (Д.-3. № 448, стар. 88).

„Упуди жирна времена“ („Сл." 14 стар.) — „упудзіць распугать, обратить в бегство“ — слоўн. І. Насовіча; „упуд" — Віц. кр. сл. М. Касьпяровіча.

Чи („Сл." 6 стар.) у сэнсе ці (рас. „ли").

Чи не было ковалёв раскаваць,
Чи не было гребенцов расчесаць?

(Шб. „Гістор. белар. этн." З разьдзелу „Этнограф. дзейнасьць на Беларусі Д.-Хадакоўскага", песьня „З гары даліны ...)

Чи чуеться коники на силу
Чи подвезет княгиню. (Там-жа, пачатак песьні).

„Чи — ли, или" — слоўнік С. Сокалава.

Щекот славий успе" („Сл." 8 стар.)... абы ты (Бояне) сіа плъкы ущекотал („Сл." 6 стар.) Параўн.: „шчакатаць" — „щебетать по сорочьему" (Бел.-Рас. слоўнік М. Байкова і С. Некрашэвіча); „сароки щакочут" (Шб. „Гісторыя белар. этнографіі", замова № 35).

* * *

Што датычыцца мовы „Слова", дык можна зазначыць у ім некаторыя рысы, якія сустракаюцца ў беларускай мове, напр., зьмешваньне ц і ч: „птиць" і „птичь", "русици" и „русичи“, „чепи", „вѣци" и „вѣчи“, „луци" і „лучи" (але гэтая рыса уласьціва паўночным дыялектам). Ш зам. С — напр. „шизым"; канчатак 3-яе асобы мн. л. ть: „граяхуть", „текуть", „бяхуть" і інш.

Як на асаблівасьць правапісу перапішчыка можа зазначыць злучэньне шыпячых з цьвёрдымі галоснымі: „полунощы", „чолка".

Адносна выразу, „Слова“ „Не лѣпо-ли ны бяшетъ, братіе, начати старыми словесы трудныхъ повѣстій о пълку Игоревѣ, Игоря Сьвятъславлича!" цікавы погляд выказалі проф. Потебня і Аганоўскі. Яны лічаць „трудныхъ повѣстій" родным разьмеркаваным ці родным „абмежаванага ўплыву", які стаіць у залежнасьці ад дзеяслова „начати". Магчымасьць гэткае конструкцыі проф. Потебня мотывуе толькі адпаведным выразам беларускае песьні „караваю начати", г. зн. „каравай месить"[16].

Некаторыя вытрымкі з старажытняга пісьменства, якія сьведчаць аб пашыранасьці Слова аб п. І-e" на тэрыторыі Беларусі:

У апостале 1307-га году, які быў знойдзены ў Пскове, ёсьць вытрымка з „Слова“: „В лѣто 6815... сии же апостолъ книгы вда святому Пантелеймону Изосимъ игуменъ сего же манастыря. Сего же лѣта бысть бой на Русьской земли, Михаилъ съ Юрьемъ княженье Новгородьское. При сихъ князехъ сѣяшется и ростяше оусобицами, гыняше жизнь наша, въ князѣхъ которы, и вѣцы скоротишася человѣкомъ". Падабенства да адпаведных месц „Слова“ зусім відавочнае: „Тогда при Олзѣ Гориславличи сѣяшется и растящеть усобицами; пагибашеть жизнь Даждьбожа внука; въ княжихъ крамолахъ вѣци человѣкомь скратишась. (У спамінах пра Алегавы паходы — 12 стар.).

Нейкі тэкст „Слова" ведаў, як відаць, і ў пачатку XVI стагодзьдзя пскоўскі летапісец, які зьмясьціў пад 1514-м годам ў I-й Пскоўскай летапісі (П. С. Р. Л. IV. 1848 г. ст. 290) апісаньне бойкі пад Воршаю: „Бысть побоище велие Москвичемъ съ Литвою подъ городомъ подъ Оршею, и воскричаша и возопиша жены Оршанки на трубы Московския, и слышати было стуку и грому великому межи Москвичъ и Литвою, и удариша Москвичи на Литву, Русския князи и бояре с дивными удальцы, русскими сыновами, на сильную рать Литовскую, и треснули копья Московскія и гремятъ мечи булатныя о шеломы Литовския. На поли Оршанском бысть не пособие Божіе Москвичам".

Тут сьляды „С. аб п. І“. можна бачыць у наступным „Быти грому великому" („Слова“ 10 стар.), „слышати было стуку и грому великому" (Пск. л.); ...„гремлеши о мечи харалужными" („Слова". — 10 стар.) „гремять мечи булатныя о шеломы Литовския" (Пс. л.).

Іншыя падобныя выразы ў летапісе: калі вялікі князь насаднікаў, „баяръ і жалобныхъ людей переймалъ", тады, нападе на нихъ страхъ и трепетъ и туга, и пресохша гортани их от скорби и печали, и уста их пресмягли"... Далей... калі некаторым з грамадзян было загадана перасяліцца ў Маскву, дык з прычыны гэтага летапісец усхвалявана гаворыць: „И кто сего не восплачет и не возрыдаеть? О, славнѣйший граде, Пскове великий! почто бо сѣтуеши и плачеши? И отвѣща прекрасный градъ Псковъ: како ми не сѣтовати, како ми не плакати, и не скорбѣти своего опустѣнія!" Гэтае ўвасабленьне неажыўленае рэчы нагадвае прамову Данца ў Слове" і тугу гарадзкіх забрал.

У Пскоў магло зайсьці „Слова" толькі з Беларусі, дзе яно было, Як відаць, добра вядома і пашырана ў многіх сьпісах, і той-жа сьпіс, які быў знойдзены ў XVI стаг., меў на сабе беларускія адзнакі. касается до почерка песни и правописания оной, то, гаворыць Калайдовіч, по свидетельству очевидцев (Селивановского) он восходит далее XVI в. и есть белорусский, имеющий свой особенный характер"[17].


  1. Е. В. Петухов „Русская литература". Юрьев 1912 г., стар. 50.
  2. І. Франко. „Die Komposition des „Слово о полъку Игоревѣ". Archiv für slavische Philologie", B. 29, 2, 3 Heft, 1907. S. 299-304.
  3. Старонкі да вытрымак з „Слова“ зазначаны паводле наступнага выданьня: „Слово о полку Игореве“. Перевод, примечания и об'яснительные статьи В. А. Келтуяла". ГИЗ, М.-Л. 1928.
  4. Безсонов. „Белорусскія песни". Москва. 1871, стар. ХIХ.
  5. „К изучению „С. о п. И. ИОРЯСАН, т. ХХХ, стар. 203-204.
  6. Д. И. Багалей. „История Северянской земли до половины XIV века". Киев 1882, стар. 12.
  7. Проф. П. А Расторгуев. „Северско-белорусский говор“. Ленинград 1927, стар. 207.
  8. Проф. С. Ф. Платонов. „Учебник русской истории", 1913, стар. 50.
  9. У вытрымках з песень літара "Ѣ" заменена літараю „е" і выкінуты ъ; усе іншыя асаблівасьці напісаньня орыгіналу захоўваюцца.
  10. З сабраных у названай працы тэкстаў асабліва цікавы замовы і песьні. Замовы раней былі выдрукаваны Е. Раманавым як „заговоры начала XIX в."; аднак асаблівасьці іх правапісу даюць падставу А. Шлюбскаму, абапіраючыся на разгляд тэкстаў, зробленых акад. Е. Карскім, аднесьці гэтыя запісы замоў да XVI-XVII стаг. Песьні былі запісаны Даленгай-Хадакоўскім (Чарноцкім) у пачатку XIX-га стаг. (з 1813 да 1819 гг.). Тэрыторыя, дзе рабіліся запісы беларускіх песень Даленгай-Хадакоўскім, дакладна ня высьветлена, але бліжэй за ўсё яны былі запісаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі. Пад тэкстам дзьвёх яго песень, выдрукаваных у „Вестнике Европы" №№ 14-15 1829 г. стаіць Нататка: „В Гомеле“. У артыкуле Василя Доманицького „Піонер украінськоі етнографіі“ („Записки Наукового Товариства імени Шевченка" 1905, т. LXV кн. 3, стар. 15) аб Д.-Хадакоўскім гаворыцца наступнае: „Пробуваючи досить довго в Гомелі, він, як і скрізь, записував в околицях білоруські пісьні".
  11. В. Н. Перетц. К изучению „Слова о полку Игореве“. ИОРЯСАН 1925 г. т. ХХХ, стар. 202.
  12. В. Н. Перетц. К изучению „С. о п. И“. ИОРЯСАН, ХХХ, 171.
  13. В. Н. Перэтц. Адшуканьні. Зап. Аддз. Гум. Нав. стар. 251.
  14. Прыклад паданы акад. В. Н. Перэтцам у названым вышэй артыкуле.
  15. Нямігу за прытоку Сьвіслачы лічаць проф. У. М. Ігнатоўскі („Кароткі нарыс гісторыі Беларусі, выд, 4, Менск, 1926, стар. 30), проф. В. А. Келтуяла (названая вышэй праца, стар. 59) і іншыя дасьледчыкі, але ў літаратуры аб „Слове“ выказваўся і іншы погляд. Напр. у часоп. „Крывіч" у апошні час зьмешчана наступная нататка (1925 г. № 9 (1) стар. 99 разьдз. „Запіскі"): „З лёгкай рукі Хадакоўскага ў 1830-40-х гадох была адкрыта летапісная рака Няміга ў Менску (Русск. Истор. Сборн 1,38) — дробны ручаёк, які ўліваецца ў Сьвіслач. Уважны разгляд летапіснага тэксту наводзіць на думку, што тая Няміга, аб якой гаворыцца ў летапісу, павінна быць на поўнач ад Менску, каля гораду „Немиза“, які паводле старых географічных адрыўкаў пастаўлены паміж Оршай і Друцкам („Ж. М. В. Д.“ 1848, ноябрь, б.б. 192—193"). У летапісу гаворыцца: „Ярославічи тріе... идоша на Всеслава... и приидоша (з Кіева) к Менску... взяша... и поидоше к Немизе..... Разграбіўшы Менск, Яраславічы пайшлі ў старану Оршы праз Нямігу, за імі пагнаўся Усяслаў, як сказана ў Слове аб палку Ігаравым: „скочи влъкомъ до Немиги съ Дудуток" (Дудзічы—мястэчка б. Ігуменскага павету). Бліжэй акрэсьляючы, паміж Дудзічамі і Оршай павінна быць рака Няміга. З большых рэк тут маецца толькі адна Бярэзіна. Тут акурат, ніжэй Барысава, ёсьць дагэтуль „Нямеза" - праўдападобна сьлед старадаўняга гораду „Немиза“. Дык пад летапіснай ракой Нямігай трэба разумець ня Менскі прыток Нямігу, а цяперашнюю раку Бярэзіну.
  16. В. Ржига. „Композиция Слова о полку Игореве“. „Slavia" 1925, IV, 1. стар. 44.
  17. А. Смирнов. „О Слове о полку Игореве". I. Литература „Слова“ со времени открытия его до 1876 года. Воронеж. 1877, стар. 28-29.



Паасобны адбітак з II-га т. „Запісак Аддзелу Гуманітарных Навук




Друкарня Беларускае Акадэміі Навук. Зак. № 438. Галоўлітбел. 1300. Тыраж 25 экз.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі і ЗША, бо тэрмін абароны выключнага права, які доўжыцца на тэрыторыі Беларусі 50 гадоў, скончыўся.


Падрабязней гл. у дакументацыі.