Беларусь у песьнях (1920)
Беларусь у песьнях Літаратуразнаўчая праца Аўтар: Язэп Фарботка 1920 год |
Я. Фарботко.
БЕЛАРУСЬ
У
ПЕСЬНЯХ
1809—1919.
Менск.
1920.
I
[правіць]Хочучы азнаёміць нашае грамадзянства, а асабліва моладзь, закінутую сваёю доляю на чужыну і адарваную, дзякуючы гістарычным абставінам, ад родных хат, лясоў і поля, але ўсёю душою адданую свайму роднаму краю і народу, з тым абразом, які павінен быць ёй найдаражэйшым і найхарашэйшым, з абразом, які выяўляе сабою усё, што толькі можа быць мілым у сваёй Бацькаўшчыне, мы пачалі на страніцах Кіеўскае газэты „Беларускае Эхо“ друкаваць свой студыум беларускае новае літэратуры.
Гэты студыум і ёсьць той абраз, які, складаючыся з рознакалёрных і рознатонных асколкаў новае беларускае паэзіі, паэзіі першых беларускіх народных песьняроў, можна назваць, „Беларусьсю ў песьнях“, бо толькі песьняю можа звацца глыбокая думка з праўдзіва музычным тонам, вылажаная словамі на страніцах роднае пісьменнасьці. Ведама, німагчымасьць мець у той мамэнт пад рукамі ўсе патрэбныя матар‘ялы, — хварбы, з якіх укладаецца той ці іншы абраз, прыдавала таму абразу моʻ пэўную аднабокасьць, але ўсё-ж, хоць агульныя рысы роднага абразу павінны былі закінуць у сэрцы тых людзей, сыноў уваскрасаючага і адраджаючагося народу, сыньнюю любоў і прывязанасьць да свае, моʻ забытае нейкі час Маткі-Беларусі.
На жаль артыкул друкам дакончыць не ўдалося. Цяпер, карыстаючы з магчымасьці выпусьціць яго друкам у асобнай кніжцы, мы, перагледзіўшы і паправіўшы ўвесь матарʻял, згладзіўшы тую аднабокасьць і дапоўніўшы новымі аддзеламі — этапамі аж да апошніх часаў, выпушчаем у сьвет сваю скромную працу ня толькі для моладзі закінутае на чужыну, але у першы чарод для грамадзянства, жывучага на самой тэрыторыі Беларусі.
Паставіўшы сабе такія мэты, мы падзялілі ўсю кніжку на неколькі разьдзелаў, з якіх кожын мае сабе зусім асобны этап гісторыі беларускага руху і зусім асобны пэрыод разьвіцьця беларускае паэзіі.
Разам з тым, гэтыя этапы-пэрыоды, ідучы адзін за адным хронолёгічна і маючы форму асобных адбіткаў, павінны тварыць адзін суцэльны абраз — абраз Беларусі.
Ці дапялі мы гэтае мэты, хай судзяць тыя, хто зацікавіцца гэтаю працаю.
Прымаючы пад увагу, што беларускія кніжкі, асабліва тыя з якіх прыходзілося карыстаць пры выбарках матар‘ялаў, ня ў кожнага могуць быць пад рукой, а такжа зважаючы на тое, што ў беларускай новай літаратуры няма дагэтуль зборніка паэзіі розных аўтараў, дзе-б чытач мог знайсьці той ці іншы верш, мы стараліся браць такія вершы-песьні, якія па вялічыні сваёй маглі-б быць зьмешчаны бяз скарачэньня.
Каб даць, пэўнаго роду, зборнік выбраных вершаў розных аўтараў, — у гэтым была нашая другая мэта.
Толькі бяручы на увагу гэта, чытач не павінен дзівіцца, што іншыя вершы вышлі, быць можа, і подаўгі адносна зьместу.
Апошні разьдзел — разьдзел зусім асобны: гэта ўспамін аб зыйшоўшых з гэтага сьвету беларускіх песьнярох.
Памяці іх мы і пасьвячаем гэтую сваю маленькую працу, з моцнаю вераю, што яна прынясе сваю карысьць.
II
[правіць]
Беларуская літэратура, г. зн. пісаная моваю „якою — як казаў у 1846 г. Ян Чачот у прадмове да свайго зборніка народных песьняў — у памяці нашай жывучыя яшчэ, старэнькія паны між сабой гаварыць любілі, якою дагэтуль гаворуць паны і аканомы з сялянамі, ў якой пісана калісь у нас акты ўрадовыя“, зьявілася на сьвет ужо даўно, але, дзякуючы гістарычным варункам у якіх знаходзілася Беларусь, доўга ёй прыходзілася заставацца няведамай шырокаму грамадзянству, шмат прышлося ёй перайці этапаў, пакуль, наканец, не заваявала сабе таго пачэснага і належнага месца, якое заняла і што раз больш займае ў апошнія часы.
Першым беларускім пісьменнікам XIX веку, аб якім дайшлі да нас весткі і творы якога сустракаюцца ўжо ў 1809 годзе, зьяўляецца Ян Баршчэўскі.
Але як Баршчэўскі, так і ўсе іншыя беларускія пісьменнікі першай палавіны 19-га веку (Манькоўскі, Рыпінскі) — гэта толькі людзі, хацеўшыя паказаць, што нядаўная дзяржаўная мова не павінна закідацца і заганяцца насільна гістарычнымі абставінамі ў курныя хаты. Яны бачылі сваім прарочым вокам паэтаў, што жывая мова цэлага народу не загіне, а расьцвіце ўзноў у свой час.
Да беларускіх пісьменьнікаў сярэдзіны 19-га веку трэба аднесьці Чачота, Сырокомлю (Кондратовіча), Дунін-Марцінкевіча.
Першы з іх найбольш вядомы як аўтар зборніка беларускіх народных песьняў, выданых з асобнаю, вельмі цікаваю, прадмоваю на грунце высьледкаў аб беларускай мове. У гэтым жа зборніку Чачот памясьціў і нізку сваіх арыгінальных вершаў, напісаных натолькі ў чыста народным духу, што іх трудна адрозьніць ад праўдзіва народных.
Сырокомля больш вядомы як польскі паэта (па мове твораў), але ўсё-ж пісаўшы ў чыста беларускім духу і наʻт шмат у беларускай мове. Гэта быў праўдзівы дэмакрата, якога праймала кожная вестка аб барацьбе за волю і які палаў думкаю аб агульным звольненьні ад прыгону „простых“ людзей. І ось дзеля гэтага весткі аб французскай рэвалюціі знайшлі одгук і ў творах Сырокомлі, а чым ён у 1848 годзе так пісаў:
Заходзіць сонца пагодняга лета, |
Сырокомля — гэта „лірнік вясковы“, браўшы з беларускіх сёлаў свае абразы і снаваўшы народнымі матывамі свае арыгінальныя песьні.
З усіх выжэйпамянутых песьняроў першым паэтам, паважна паглядзеўшым на беларускую мову, як на мову здатную да літэратуры, быў Вінцук Дунін-Марцінкевіч.
Дунін-Марцінкевіч, добра разумеючы значэньне роднае мовы ў справе асьветы, пачаў адразу пісаць вялікшыя і паважнейшыя творы ў жывой беларускай мове. Дзеля гэтага ён перакладае на беларускую мову найвялікшы паэтыцкі твор таго часу і найлепшы адбітак быту беларускае шляхты — Міцкевічаўскага „Пана Тадэуша“. Адначасна зьяўляюцца адзін за адным яго арыгінальныя творы: сцэнічныя „Селянка“ і „Залёты“ і паэмы „Гапон“, „Шчэроўскія дажынкі“, „Купальля“, „Вечарніцы“ і шмат дробных вершаў, з якіх многія і дагэтуль ходзяць па Беларусі ў рукапісах.
Значэньне твораў Марцінкевіча, сказаў бы, скарэй пэдагогічна-выхаваўчае, чымся артыстычнае, бо ў сваіх творах Марцінкевіч хацеў „заахвоціць нашага беларускага мужыка і бедную шляхту да навукі“, а „багатых людзей нашае старонкі, што паводлуг Бога і сумленьня павінны-б памагчы адчыніць цёмнаму народу вочы“ да лепшых адносін да гэтых „простых людзей“.
Але значэньне твораў Марцінкевіча яшчэ і ў тым, што паэта простымі беларускімі народнымі словамі, роднаю моваю маляваў абразы беларускае прыроды, звычаі, погляды і думкі беларускага народу.
„Боршч з саланінай на стол паявіўся, |
Так апісвае паэта ў „Вечарніцах“ беларускую сьвяточную яду, якая прыгатоўлявалася пры абходзінах абраду „Дзядоў“.
У другім вершы простымі словамі выказвае пагляд цёмнага беларускага селяніна на пануючы над ім уціск „паноў“ і думку аб характары патрэбнае селяніну волі:
„Вясна голад перапала, |
Дунін-Марцінкевічу прыпісваецца такаж аўтарства папулярнае і вельмі цікавае сатырычнае паэмы „Тарас на Парнасе“, але фактычная прыналежнасьць яе пяру Марцінкевіча апошнімі часамі зрабілася вельмі няпэўнаю.
Дунін-Марцінкевіча, па стылю і па чыстасьці ўжыванае ў яго творах беларускае мовы, справядліва лічаць бацькам беларускае краснае пісьменнасьці.
Бацькам-жа беларускіх пісьменьнікаў з праўдзіва народным характарам, з чыста беларускім нацыянальным духам і яшчэ больш чыстаю беларускаю моваю зьяўляецца Францішак Багушэвіч.
III
[правіць]
Францішак Богушэвіч, пісаўшы пад прозьвішчамі Мацея Бурачка і Сымона Рэўкі, ў сваіх творах, частка якіх сабрана ў двух зборнічках „Дудка беларуская“ і „Смык беларускі“, быў першым чалавекам што голасна адазваўся аб патрэбе нацыянальнага адраджэньня Беларускага народу, як народу сусім самадзельнага. Тлумачачы гэту патрэбу адраджэньня ў сваіх прадмовах да памянутых зборнікаў і падмацняючы свае думкі і пагляды характарыстычнымі абразкамі з жыцьця беларускага народу, ён стараўся ўлажыць у гэта тлумачэньне ўсю сваю праўдзіва беларускую народную душу.
І ось, прызываючы беларусаў да нацыянальнага адраджэньня, Богушэвіч перш за ўсё заахвочвае іх да навучэньня роднае мовы, бо „наша мова для нас сьвятая, бо яна нам ад Бога даная як і другім добрым людзям і гаворым жа мы ёю шмат і добрага, але так ужо самі мы пусьцілі яе на зьдзек“.
Уважаючы заміраньне мовы за азнаку заміраньня народу, Богушэвіч кажа: „Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананьнем, катораму мову займае, а потым і зусім замерлі. Не пакідайце-ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмерлі!
Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото-ж гаворка, язык і ёсьць адзежа душы“.
І каб паказаць прыгожасьць і прыдатнасьць беларускае мовы, паэта „адважыўся напісаць сякія-такія вершыкі“. Паэзія Богушэвіча, аднак, не падобна толькі на „сякія-такія вершыкі“, як ён сам іх называе. У вершах шмат ёсьць абразоў добра і праўдзіва адбіваючых беларускае жыцьцё.
Пачынаючы сваю працу на карысьць найдаражэйшага яму Беларускага краю і народу і думаючы адразу загаварыць людзем у сэрцы, паэта хоча заграць на сваёй „Дудцы“ такую песьню,
„…Што усім будзе чутка, |
Але сумнасьць і бяда, якая пануе ўвокал паэты па ўсёму краю, не дае магчымасьці граць граць доўга вясёлую песьню і паэта, кідаючы вяселую дудку, робіць
„…другую, |
якая трэба будзе
Каб так зайграла, |
бо як кінеш
„наўкола вокам, |
І быццам дзеля іллюстрацыі ўсяго раскінутага ўвокал паэта дае колькі абразкоў народнае бяды.
„Беднаж мая хатка, расселася з краю, |
Паказаўшы беднату свае „хаты“, пад якою бязумоўна відаць увесь Беларускі край, паэта далей кажа аб тых прынадах, якія суляць яму, быццам помаччу ў беднаце, суседзі, заахвочваючыя адзін перад адным да пераходу беднага ў іхнія, чужыя для яго, хаты. Гэтыя суседзі — ніхто іншы як усходнія і заходнія народы — суседзі Беларусі, польскія і маскоўскія нацыяналісты, вёўшыя барацьбу за найбольшае выкарыстаньне цёмнага і беднага Беларусскага народу.
Але і тут паэта верыць у нацыянальную сьвядомасьць Беларускага народу і сьмела кажа ад яго імя:
„Я ня кіну хаты, хоць вы мяне рэжце, |
Творчасьць Богушэвіча ня толькі складаецца з абразоў цяжкое нядолі, але яна багата цэлым радком жартліва-сатырычных твораў, як напрыклад: „У судзе“, „У вастрозе“, „Здарэньне“, „Быў у чысцу", „Дзе чорт ня можа, там бабу пашле“, а таксама чыста гістарычна-бытавых, як „Хрэзьбіны Мацюка“, „Кепска будзе“, „Хцівец і скарб на Сьвятога Яна“ і інш.
Выстаўляючы на паказ народу ўсе гэтыя абразы ў іх праўдзівасьці, хоць моʻ і вельмі цяжкой дзеля разгляду, Богушэвіч стараўся ўнясьці сьвет у цёмныя курныя хаткі і загаварыць у сэрцы, што бʻюцца пад шэрымі апраткамі. З страшэннай жальбою ён кажа:
„Ой, нашто-ж мне дана тая мая мова, |
Але зараз-жа праконваецца паэта, што адраджэньне людзкіх душаў і зьнішчэньне нізкіх інстынктаў аказваецца ня лёгкай працай, бо
„Даўней, кажуць, Праўда на сьвеце хадзіла, |
Быццам у дапаўненьне да тога, што праўду самі „людцы схавалі, каб ня чуць, ня ведаць аб ёй ані весьці“, Богушэвіч падкрэсьлівае, што „надта за хлебам народ гоніцца, а хлеба дастане, дык і за крамнай вопраткай, і за ляксаванымі ботамі, гоніцца і ўсё маркоціцца!“ І ў гэтай пагоне і маркоце народ сам закінуў і забыў родныя песьні, а замяніў іх прынесенымі з места і з чужыны.
І ось дзеля заахвочаньня да ўспаміну роднае песьні Богушэвіч дае колькі штучных песьняў, думаючы імі, блізкімі па духу да народных беларускіх, замяніць чужыя і паказаць багацьце народнае паэзіі.
„Люлі, сынок, люлі, люлі! |
Гэткія балючыя словы ўкладае паэта ў вусны маткі, пяючай над калыскай свайго сына. Матка — гэта ніхто іншы як Матка-Беларусь, сыны якой — інтэлігэнція, адзеўшыся ў „крамную вопратку і ляксаваныя боты“ другіх народаў, страціўшы свае сілы і здольнасьць на працу на чужых нівах, адракаліся ад роднае зямлі.
У другім вершы паэта, вуснамі сьвядомага сына Беларусі, кажа:
„Маліся, бабулька, да Бога, |
„Не чурайся мяне, панічок,
|
Францішак Богушэвіч займае ў гісторыі развіцьця беларускае нацыянальнае літаратуры, а асабліва паэзіі, самае віднае месца і разам з тым творчасьць яго абымае самы цяжкі пэрыод у гісторыі Беларусі — пэрыод калі было забаронена ня толькі друкаваць беларускія кніжкі, але наʻт публічна выступаць з прамовамі ў беларускай мове. Аднак, ня гледзючы на гэтыя перашкоды, вершы Богушэвіча ў рукапісных экзэмплярах разыйшліся па ўсім абшары Беларусі. Апроч тога загранічныя выданьні „Дудкі“ і „Смыка“ перавозіліся кантрабандаю і шырыліся між беларускім грамадзянствам. Гэткае цяжкае становішча беларуская літаратура пратрывала аж да рэвалюцыі 1905 году, але гэтага часу Францішак Богушэвіч, на жаль, ужо не даждаў.
З творчасьцю Богушэвіча цесна зьвязана яшчэ творчасьць Івана Няслухоўскага — Янкі Лучыны, што працаваў адначасна з Богушэвічам. Гэта творчасьць зьяўляецца як-бы працягам паэзіі Богушэвіча. Праўда, паэзія Няслухоўскага ня мае ў сабе толькі рознакалёрнасьці і ня так яна вяліка, як паэзія Богушэвіча, але усё-ж балючыя тоны, сумныя малюнкі мы бачым і тут.
З паэзіі Няслухоўскага вядомы найбольш невялічкі зборнічак „Вязанка“, надрукованы ў 1903 годзе ў Пецярбурзе. Гэты зборнічак цікавы ўжо наʻт і тым, што тагдышняя расейская цэнзура, што так добра пільнавала каб не паявілася на сьвет беларускае друкаванае слова, усё-ж, ня гледзючы на тое, што беларуская мова ў іх і іншых, ім падобных асоб, была „наречіем“ расейскае мовы, не змагла пазнаць на якой мове зборнік быў напісаны і прапусьціла ў друк, як кніжку, на баўгарскай мове.
„Не я пяю — народ Божы |
Такую характарыстыку сваім песьням-вершам дае сам паэта на першай-жа страніцы памянутага зборніка.
А далей пяюцца ім адна за адной думы-песьні і малююцца абразкі беларускага жыцьця.
„Эй ты, сівер, — ня дзьмі! ня патрэбян ты нам, |
Гэта адна з тых сумных песьняў, якімі апявае Няслухоўскі сваю Бацькаўшчыну — Беларусь. Матыў гэтых песьняў вызваны зыкам песьняў Богушэвіча і дзеля гэтага Няслухоўскі з Богушэвічам сваёю творчасьцю даюць абраз Беларусі у першыя дні прабуджэньня беларускага нацыянальнага „Я“. Гэты абраз Беларусі да 1905 году Няслухоўскі дае нам у сваім вершы „Роднай старонцы“.
„Ты нам раскінулась лесам, балотамі, |
Такі сумны, але мілы нам абраз нашага роднага краю бачым мы у творчасьці Богушэвіча і Няслухоўскага, на якіх, дзеля вялікага іх значэньня, прышлося так доўга затрымацца.
Новыя малюнкі, новыя ноты чуюцца ў песьнях новых беларускіх песьняроў, узгадаваных на творчасьці Богушэвіча і Няслухоўскага і пачынаючых паяўляцца на сьвет у друку з 1905 годам.
Рэвалюцыя 1905 году — гэта той дзень, калі косы сонца-волі, асьвяціўшы хоць на мамэнт, прыгатаваны дэмократычнымі элемэнтамі грунт, засеяны ў Беларусі ідэямі Богушэвіча і Няслухоўскага і іх аднамысьнікаў, выцяглі з-пад зямлі зялёныя расткі беларускага адраджэньня.
Падзеі 1905 году ў якіх трэба было разабрацца беларускаму народу змусілі лепшых сыноў яго злучыцца ў нацыянальна-соцыяльна-дэмократычны гурток — „Беларускую Соцыялістычную Грамаду“, каб арганізаванымі сіламі ісьці на помач сваёй Бацькаўшчыне. Гэты гурток пачаў тлумачыць і шырыць ідэю рэвалюцыі між беларускім народам у яго роднай, найбольш і найлепш яму зразумелай, мове. І ось, гэтыя пісаныя і друкаваныя ў беларускай мове лістоўкі і брашуркі, распаўсюджваючыся між народам і вызываючы ў ім нездаволеньне гнётам і зьдзекам над сабою, разам з тым будзілі у народзе і беларускую нацыянальную сьвядомасьць.
Адначасна з лістоўкамі і брашуркамі паяўляецца палітычная беларуская белетрыстыка, як „Скрыпка беларуская“, „Хрэст на свабоду“ і інш., якая, будзячы нацыянальную сьвядомасьць сярод беларускага вучыцельства, вучнёў сярэдніх школ і наагул беларускай інтэлігенціі, гадуе і расьціць узышоўшыя над зямлёю пасевы Богушэвіча і Няслухоўскага.
І з гэтага часу на беларускай ніве зярняты беларускага адраджэньня, раскіданыя рукамі сяўцоў, вышаўшых з беларускае вёскі, дарма ўжо ня гінуць.
З 1906 годам зьвязаны выхад у сьвет першае беларускае газэты „Наша доля“, адчыніўшай сваім выхадам дзьверы беларускай прэсе, як роўнай прэсе другіх нацыяў. І дзеля гэтага зусім справядліва беларускі публіцыста, палажыўшы нямала працы на беларускай ніве, Антон Новіна кажа, што, „дзень выхаду ў сьвет „Нашае Долі“ — гэта першае беларускае нацыянальнае сьвята!“
IV
[правіць]
Жыцьцё „Нашае Долі“ было, аднак, недаўгавечнае: яна была зачынена на 6-ым нумэры за надта востры характар, з якім выказвала праўду ў вочы пачаўшайся рэакцыі.
Але ў адчыняных „Нашаю Доляю“ дзьвярах стала постаць „Нашае Нівы“ — „люстра душы і думак беларускага народу“.
На страніцах гэтых газэт пачынаюць друкавацца творы новых беларускіх песьняроў, песьняроў вышаўшых з самага народу, з вёскі, песьняроў з невялікаю, часта пачатковаю, асьветаю, але з рукамі ў мазалёх. І гэта іхняя паэзія, паэзія мазалістае, але „бяз сказы“ рукі дае нам абраз Беларусі на працягу часу ад 1905 году да пачатку вайны ў 1914 годзе.
Беларуская паэзія гэтага часу, носячы характар глыбокага рэалізму і народалюбства, адбівае ў сабе ня толькі асобныя абразкі прыроды Беларусі, або думкі і погляды беларускага народу, але выяўляе ў сабе ўсю ідэю адраджэньня Беларусі. Гэта ідэя найлепш вылажана паэтам Янкам Купалаю ў яго вершы, стаўшым беларускім нацыянальным гымнам:
„А хто там ідзе, а хто там ідзе |
І запраўды ўвесь Беларускі рух зводзіцца да таго, каб, прабудзіўшы нацыянальную сьвядомасьць сярод самога народу, дабіцца для „пагарджаных“ і „сьляпых“ права „людзьмі звацца“. Дзеля гэтага і ўсе песьні беларускіх паэтаў маюць дзьве ноты: жальбу і прызыў. У гэтых нотах, аднак, няма ніякага праклёну ні на каго, апроч свае долі і гэтыя дзьве ноты, як вехі, паказваюць шлях беларускага руху — шлях спакойнае творчае працы над стварэньнем нацыянальнае культуры, шлях без найменьшага нацыянальнага шовінізму і ненавісьці да іншых нацыяў.
Пачынаючы пець песьні беларускія паэты, бачыўшы па ўсёй Беларусі адно гора, зазначаюць адразу, што песьні іхнія ня могуць быць вясёлымі, бо кожная песьня, як кажа Якуб Колас, гэта
„… скарга уздоўж Нёмна |
Ўсьлед-жа за гэтым ліюцца песьні аб мінуўшчыне Беларусі, аб долі і нядолі, аб тым шчасьці, якое чакае Беларусь пасьля адраджэньня.
Песьняр Янка Купала у вершы „Наша мінуўшчына“ кажа аб тым, як жыў Беларускі народ да 1905 году і як можна было ў той час працаваць:
„Мы ня жылі, як жывуць людзі, |
Гэты абразок нашае мінуўшчыны другі песьняр Гальяш Леўчык дапаўняе песьняю-падрахункам сьлёзам крыўдзе перанесянай Беларускім народам:
„Каб усе так сьлёзы нашага народу |
За гэтымі песьнямі аб мінулым беларускія песьняры, узрадаваныя блескам сонца-волі, пачынаюць зваць і будзіць беларускі народ да новага лепшага жыцьця.
„Мы доўга стагналі і нылі,
|
Гэтак пяе свой прызыў Т. Чарнышэвіч і ў тым-жа тоне чуецца песьня Янкі Купалы.
„Гэй наперад, покі сэрца
Годзе млеці ў паняверцы
Хай бацькі стагналі ўчора,
Сяньні ў нашай моцы гора,
Думка ў думку, дружна, сьмела
Кожны ведай сваё дзела,
К новай долі шлях нам ляжа,
........
Годзе млеці ў паняверцы!
|
Сьледам за Я. Купалай на працу на роднай ніве кліча М. Арол:
„Дзе вы ўсе здольныя, ліцамі, ўдалыя
Поўнаю жменяй зярнаты здаровыя
Доўга былі яны ўсімі забытыя,
Цёмныя хмары над імі насіліся,
Будзе! даволі ты ўжо наляжалася,
Выйдзьце ўсе шчырыя, к працы рахманыя.
|
І тут-жа разам з гэтымі прызыўнымі песьнямі чуцен зык ціхіх, спакойных песьняў-гымнаў старца-лірніка, які, з усіх беларускіх песьняроў, стараўся быць заусёды найбліжэй да беларускае прыроды, да ўсяго, ад чаго веяла старавінаю — Каруся Каганца (Костровіцкага).
„О Божа, Спасе наш,
|
За гэтай малітвай аб вызваленьні з нядолі Каганец выпявае ў сваёй другой песьні сымвол пад якім павінна ісьці праца выкліканых на ніву сяўцоў:
„Адважна, брацьця, наперад ідзіце
|
Пад такія згукі вольных песьняў, выляцеўшых з маладых грудзей беларускіх песьняроў у 1905 годзе выйшлі на родныя загоны сыны сёл і з моцнаю вераю ў лепшую будучыну, ў шчасьлівейшую долю беларускага народу пачалі яны сваю цяжкую, але сьвятую працу.
Гэта праца па адбудове Беларусі ў песьні пісьменьніка Галубка рысуецца гэтак:
„Кіпіць работа, плыве пот, |
Распачаўшы такім чынам будоўлю „новага дому“ працаўнікі, быццам, увайшлі на шлях будзённае працы. Узноў замігцелі прад вачыма абразкі Беларусі з яе прыродным хараством. Разам з гэтым, распачаўшаяся пасьля вольных дзён страшэнная рэакцыя і неспакойнасьць суседзяў Беларусі, выкліканая хаценьнем беларусаў „людзьмі звацца“ і працаю на гэтым грунце — даюць песьняром і новыя матывы ў іх песьнях.
Жыцьцё Беларусі, прабыўшы 1905-6 год, прайшло свой першы этап, а беларуская паэзія-песьня, увайшоўшы на шлях агульначалавецкага поступу, з гэтага часу пачала шырыць багацьце формаў і прывабліваць да сябе большы лік песьняроў.
V
[правіць]
Чародным этапам жыцьця Беларусі і разьвіцьця беларускае нацыянальнае літэратуры зьяўляецца пэрыод часу „ліквідацыі рэвалюцыі 1905 году“, які са зьменным характарам у бок дужэйшае рэакцыі, або паслабленьня, працягнуўся аж да пачатку вайны ў 1914 годзе. У гэты пэрыод Беларусь стала астатэчна на шлях грунтоўнага свайго адраджэньня і замацавала ўсе здабыткі з 1905 г. І з гэтага часу з кожным годам Беларускі рух узрастае і абхоплявае што раз большыя колы беларускага грамадзянства.
Разам з гэтым і беларуская нацыянальная культура пашыраецца, ўзбагачваецца і разьвіваецца. Засновуюцца ўселякія беларускія гурткі, таварыства, тэатры і г. д.
У гэты-ж пэрыод засновуюцца і новыя беларускія часопісі, як „Беларус“, „Лучынка“, „Саха“, „Маладая Беларусь“ і інш., а так сама выдавецкія суполкі, якія пушчаюць у сьвет друкованым словам як даўнейшую, так і сучасную новую беларускую літэратуру.
Ведама, маладая беларуская літаратура, што была да тога часу ў векавым загоне і зьневажэньні не магла быць адразу вельмі абшырнай, тым больш, што Беларусь страціла сваю інтэлігенцыю і ёй прышлося абыходзіцца тымі невялічкімі сіламі, на ідэях і песьнях якіх павінна была яшчэ толькі ўзгадавацца і стварыцца новая, праўдзіва беларуская інтэлігенцыя, інтэлігенцыя як з вялікім каханьнем і спагадаю да роднага краю, так і з зразуменьнем усяго значэньня, якое мае праўдзіва кахаючая свой народ інтэлігэнцыя. Усё-ж і пры гэткіх невялічкіх інтэлігентных сілах, але пры моцнай веры ў сваю правату і моц, літэратура беларуская адразу засьвяціла сваёю дыямэнтоваю рознакалёрнасьцю, як па хараству, так і па характару. І гэтая рознакалёрнасьць і хараство нагэтулькі вялікі і цікавы, што трудна наʻт і думаць каб можна было выказаць тут усе гэткія пэрлінкі.
Але на‘т толькі важнейшыя пытаньні і малюнкі якімі займаліся песьняры ў гэтым пэрыодзе, дадуць цэльны абраз усяе Беларусі.
Няпрыглядна-сумны гэты абраз Беларусі, але невыказана ён мілы для праўдзівых сыноў свайго радзімага краю. Гэта любоў чуецца ўва ўсіх песьнях паэтаў.
„Я ня знаю, чым мне дораг |
У гэткіх словах выказвае сваю сыньнюю любоў да Беларусі Якуб Колас. Ня меньш каханьня да роднае сторонкі чуецца і ў песьні Т. Чернышэвіча:
Край мой родны, Беларускі, |
Асабліва-ж гэткае каханьне чуецца ў песьнях тых паэтаў, якія злою доляю сваёю павінны былі пакінуць родныя загоны і жыць далёка ад іх у чужыне.
Паэтэсса Цётка, змушаная дзеля цяжкае хваробы — сухот пакінуць Беларусь, у далёкай чужыне бачыць свой край, ловіць кожную вестку з Беларусі і ўсе свае песьні запаўняе думкамі аб Бацькаўшчыне.
„І душна, і цесна, і сэрца самлела |
Іншыя песьняры толькі падчас разлукі з родным краем пазнаюць самі ў сабе тую вялікую любоў, якая захавана ў іх сэрцах да роднае зямлі і сумам поўніцца іх шчырая душа за тое, што раней не маглі пазнаць у сабе гэтага каханьня.
Паэта Алесь Гарун, адбываўшы Сібірскую ссылку аб гэтым так пяе:
„Чаму з маленства, з урадзэнства,
Ня ўмеў, як маці, шанаваці
То-ж я з тваёю ключавою
То-ж ты, мой хмуры, даў мне пануры
А днём падчасным, так пекным, ясным
Твае курганы, лясы, паляны,
Палёў абшары, люд бедны шары
А дум тых многа… Не, ня убога
І ты-ж, як маці, наўчыў сьпеваці
Я браў, ня бачыў і ня аддзячыў
Бо счараваны, ў цябе ўкаханы
Цяпер хоць знаю, ды што-ж параю
Ў чужой краіне здароўе гіне,
Вазьмі ж хоць сьпевы, дум перапевы
З тваее глебы, з тваёга неба
|
Але які вялікі абшар не аддзяляў бы паэтаў ад Беларусі, яны душою былі ў краі і на чужыне ўсю працу нясьлі на карысьць Бацькаўшчыны. Быццам у доказ гэтага песьняр З. Дубровік з Новага Сьвету — Паўночнае Амэрыкі шле гэткі ліст да краю:
„Аб вашай нядолі я песьні складаю,
|
Сярод гэткіх песьняў, аб каханьні свайго краю, аб адданьні на карысьць яго ўсіх сілаў, чуюцца і іншыя песьні, поўныя сумнасьці і гора, бо як кажа паэта Гальяш Леўчык:
„Усё пераходзе, ўдалі занікае, |
Усё-ж гэтае ніяк нямінаючае гора не адбірае ахвоты да працы і яна ідзе далей сваім тэмпам, бо народ разумее, што толькі сам можа быць кавалём сваго шчасьця.
У кузьні ад раньня да ночы стаю
У кузьні ад раньня да ночы стаю
Я праўду і волю кахаю-люблю
|
У гэткіх словах хоча Т. Чарнышэвіч выпеяць сваю нацыянальную працу па адбудове Беларусі.
І як бы адгалосам на гэткую песьню чуюцца песьні поўныя жальбы на пануючую цемру, на тыя варункі, што трымаюць увесь народ у страшэннай цямноце. Адны з песьняроў свае думкі выліваюць у форму хаценьняў. Напрыклад, паэтэсса Цётка у вершы „Я хацела-б“ кажа:
„Хацела-б быць зярнём пшаніцы, |
Другія паэты стараюцца пакрыць гэтую цямноту, ці нат толькі сьвядомасьць аб цямноце, напускною вясёласьцю, скрозь якую ўсё-ж прарываюцца жаласьлівыя і балесныя ноты аб тым, што гора і цямнота не перастаюць пазнаваць.
А. Петрашкевіч аб гэтым пяе гэтакую песьню:
„Скачы браце, у роднай хаце — |
Але-ж сярод васёлага настрою песьні, якім паэта хацеў-бы заглушыць гора, ён ня можа аднак-жа мімавольна не папытацца ў сябе, „дакуль будзе цямнота і гора?“, бо занадта вялікі сьлед яны вырылі на беларускім жыцьці. І гэты вырыты на беларускім жыцьці сьлед нагэтулькі глыбокі, што на‘т такія чыстыя песьні, як „песьні каханьня“, носяць агульны рыс агульнага беларускага гора.
Сярод нізкі вершаў Констанцыі Буйло, можна казаць, пасьвячоных толькі маладому жыцьцю, каханьню, трудна знайці такі, у якім бы ня было зачэпляна пытаньне аб агульнабеларускім горы, аб бядзе і нядолі людзкой. Гэтыя рысы чуюцца ва ўсіх яе песьнях:
Адна — ізноў адна, як колас той у полі |
Гэткае адзіноцтва датычыць ня толькі аднае песьняркі, але і ўсяго беларускага народу, толькі крыху ў іншым характары. Беларускі народ у сваім хаценьні дабіцца, каб „людзьмі звацца“ астаецца толькі сам з сабою, бо іншыя братнія суседзкія пляменьні; ня толькі ня выказвалі яму ў гэтым спагаду і помачы, але наʻт усімі сіламі стараліся задушыць у ім гэты сьвяты парыў да вызваленьня.
Кожнае адраджэньне народу — знача адраджэньне яго культуры, мовы і палітычнага жыцьця. Ось-жа і адраджэньне Беларусі зьвязана гэтак сама з гэтымі трыма дзейнікамі. Трэба толькі зазначыць, што ў Беларусі адраджаць прыходзіцца папраўдзе толькі палітычнае становішча, якое Беларусь утраціла сусім; адраджэньня-ж культуры і мовы зьяўляецца толькі далейшым разьвіцьцём, бо як культура беларуская так і мова існавалі і істнуюць, аб чым сьведчаць гістарычныя памяткі, будынкі, літэратура і жывюсенькая мова, якою гаворыць „не адзін міліён“ народу у вёсках, куды экс-беларуская інтэлігенцыя і гістарычныя абставіны загналі яе і з палацаў і з дзяржаўных установаў.
І ось гэтая самая „простая“ беларуская мова хоча вярнуцца ў месцы адкуль яе выгналі, бо ведама, калі хоча жыць сам народ, то павінна жыць і яго душа, а душа народу — гэта яго мова.
Гэтае пытаньне аб роднай беларускай мове, нагэтулькі цяжкое для абруселых або апалячаных беларусаў і, асабліва, для русыфікатараў і полёнізатараў, прыйшоўшых у Беларусь дзеля сваіх толькі выгадаў, што яны ўсімі сіламі стараюцца перашкодзіць разьвіцьцю беларускае мовы і яе ўваходу ў сьвет, як роўнае другім мовам.
І дзеля гэтага зусім справядлівы тыя грозныя балючыя песьні, якія выпяваюць нашыя песьняры гэткім паном.
Янка Купала ў гэткіх словах вылівае свой гнеў:
„Чаго вам хочацца, панове?
Цяпер і вы загаварылі,
Вам страшна нашай сьлёзнай песьні,
Эх, кіньце крыўдамі карміцца,
Ня столькі „хамскія“ натуры
|
Яшчэ вастрэй на тую-ж тэму гавора Гальяш Леўчык.
Хто адрокся сваіх, |
А за гэткімі вострымі адказамі Янкі Купалы і Леўчыка праціўнікам беларушчыны, Якуб Колас, спакойна пяючы свае песьні, выказывае баязьлівасьць, каб і сярод самога беларускага народу, які гаворыць гэтаю самаю моваю, ня было варожых адносін да родных песень.
„Песьня, дзіцятка сэрца балючага! |
Гэтак, песьняроў і працаўнікоў на ніве адраджэньня Бацькаўшчыны, адраджэньня і падняцьця з цемры, з „паніжэньня“ ўсяго беларускага народу абхоплявае час ад часу нейкая баязьлівасьць і няпэўнасьць, што дапнуць выстаўленае мэты: занадта загналі народ у цемру ў працягу часу чужацкага панаваньня. Але гэта баязлівасьць і сумлевак недаўгія. Праца адкідае нікчэмныя думкі і замяняе іх сьветлымі лятуценьнямі.
Нічога ня хочу… нічога, нічога — |
Гэткімі словамі Гальяш Леўчык робіць як-бы пераход да будзённае працы пасьля мамэнтаў сумлеўку.
І нічога дзіўнога ня можа быць у тым, што з гэтакім пераходам песьняры пачынаюць далейшую працу: родная мова — гэта фундамант усяе працы, бо бяз роднае мовы ня можа быць у чалавека ні роднага люду, ні роднага краю.
Т. Чарнышэвіч гэтак кажа аб мове:
Шмат гадоў на чужыне я жыў |
І ось у гэтай „так прынаднай“ беларускай мове мы бачым творы самага рознатоннага характару ад самых сумных да самых гумарыстычных. Праўда, апошні радзей можна напаткаць сярод беларускае паэзіі, бо ня кожны можа сьмяяцца пры ціжарным і балесным агульным палажэньні. Ды наʻт і тыя, на паказ вясёлыя, жартлівыя песьні ў большай частцы — гэта песьні з горкім сьмехам, са сьмехам скрось слёзы.
Найбольшы з беларускіх паэтаў гумарыстаў Альбэрт Паўловіч у цыклю сваіх вершаў абрысовуе, ці бо накідае сьмяхотныя малюнкі з беларускага быту; але ў гэных сьмяхотных вершах заўсёды не асьмеяваньне відаць, а толькі навучаньне, перасьцярога.
Дзеля прыкладу можа служыць хоць бы верш „Пан і акуляры“.
„Пад вечар к пану на расплату |
Гэтакая жартлівасьць у беларускай паэзіі аднак не натуральна, бо яна выклікана хаценьнем толькі ўняць боль, заглушыць нуду і сум. Сам-жа песьняр, Альберт Паўловіч, у вершы „Працуй і пей“ гэтак тлумачыць патрэбу весялейшых „моцных“ песьняў:
„Што сядзіш ты, мой браце, панураны |
Сумнае жыцьце беларускага народу, прырода Беларусі могуць выклікаць толькі тужлівыя матывы: бо абразы і вёскі, і поля, лесу, і думак гымны, і быт, і ўсё-усё носіць адбітак смутку. Праўда, што ў кожным гэткім абразку гэтулькі красы, прыгожасьці, гэтулькі мілага і роднага нам, што сумныя хварбы ня зьменьшваюць іх цэннасьці тым больш, што кожны песьняр па свайму малюе нам гэтыя родныя абразы. Вось-жа абраз Беларусі ўва ўсіх песьняроў адзін і той-жа. Досыць прыраўнаваць дзеля гэтага дзьве песьні „Роднаму краю“ двух найвялікшых беларускіх паэтыцкіх сілаў — Якуба Коласа і Максіма Богдановіча, каб праканацца ў гэтым.
„Край наш бедны, край наш родны!
Наша поле дрэнна родзіць;
Крыж хваёвы пры дарозе,
Край наш родны! Бедна поле!
|
Гэта абраз Беларусі ў словах Якуба Коласа.
„Краю мой родны! Як выкляты Богам — |
А гэта той-жа самы малюнак у словах Максіма Богдановіча. І там і там гора, бяда, цемра і няхват сілаў. Ня фізычных, а духоўных не хапае сілаў, бо ў страшэннай цямноце вяковай народ загубіў сваю нацыянальную сьвядомасьць, загубіў і забыўся сваё імя. І гэты няхват нацыянальнае сьвядомасьці адбірае часам працаўніком на Беларускай ніве апошнюю спадзею. У гэткія мамэнты песьняры зварочваюцца да народу з пытаньнем аб тым, ці знае народ сам сябе? Янка Купала на гэту тэму гавора ў вершы „Брату“.
„Мой ты ўбогі, мой ты цёмны, |
А за гэтым пытаньнем у самога сябе, той-жа песьняр, добра ведаючы настрой і псыхіку народу, ў другой сваей песьні, пасьля пытаньня, хоча адгадаць і адказ народу.
„Прыдуць людзі з Усходу, |
Але ўсе-ж гэтакія дагадкі і думкі — бяседы з сабою не здаволююць песьняроў і яны, словамі тога-ж Янкі Купалы, ставяць народу пытаньне рубам: ці хоча ён лепшае долі, ці не?
„Бледныя буднія дні
Дзе-недзе бліснуць агні,
Песьні раздольля маўчаць,
Толькі заводзяць званы,
Скрогат нясецца з асін…
Бацька — за дзедам у сьлед, —
|
Але народ маўчыць, бо яшчэ ні пасьпеў прачнуцца са сну, яшчэ не пасьпеў прасьвятлець за кароткі час вальнейшага жыцьця. І яшчэ мабыць доўга прыдзецца ждаць адказу на гэткае пытаньне, аж пакуль народ ня будзе знаць кудой ён пойдзе.
Многа сіл маладых |
Гэткай песьняй цешыць сябе Цішка Гартны не дачакаўшыся народнага адказу, а Максім Богдановіч, сумлеваючыся ў гэткім прызнаньні, бачучы навокал страшэнную барацьбу з працаўнікамі беларускімі іх ворагаў і перадбачучы сваім вокам усё, што прыдзецца перажыць яшчэ Беларусі, зварочваецца з пытаньнем да песьняроў і ўсіх беларускіх працаўнікоў на ніве адраджэньня Беларусі:
Зразаюць галіны таполі адну за адной…
|
Гэта пытаньне аднак ужо не астаецца без адказу, бо кожны з працаўнікоў верыць у сваю ідэю і дзеля гэтага пэўны, што дойдзе свае мэты. Т. Чэрнышэвіч у вершы „Пагудка“ дае такі адказ на песьню Богдановіча:
Гэй, за шчасьце? гэй за долю! |
Так, запраўды, цяжкае становішча беларускага народу і сумны, проста безнадзейна — жаласьлівы тон яго песьні. Гістарычная нядоля, цямнота, сярод якой, як кажа Якуб Колас,
„Я мужычы сынок, |
і чужацкае панаваньне над бедным бяздольным народам — гэта прычыны, дзеля якіх так цяжка ідзе адраджэньне Беларусі. Чужацкае панаваньне на Беларусі і вечныя войны на яе загонах зрабілі тое, што гаспадар Беларусі — яе народ стаў у ролі найміта.
Ціхага, спакойнага беларуса, ніколі ня хацеўшага ні вайны ні спору; аднак-жа гэткае ненармальнае становішча баліць і ён, ня могучы на большае, спакойна, вуснамі Янкі Купалы, пяе гэткую песьню гэным людзям „Чужым“:
„Мы вас прынялі хлебам і соляй,
Нашы сасонкі шумнага бора
Далі загонаў нашых разоры
Пух і аўчынкі нашага хову
Птушкі вам гралі з нашай дубровы
Ценем тулілі вас у сьпякоту
Нашыя жнейкі у жніўну работу
Вашым патомкам нашыя маткі
У сэрцах дзіцячых праўдаў пачаткі
Верны славянскім спадкам, браточна
І шанавалі людзка, сьвяточна
.......
Зьмея, што з пуняў скарбы валоча,
Вы ўжо забылі, людзі здарэньня,
Вывелі ў гандаль славу, сумленье —
Сьлепа зракліся сораму, ўвагі,
Брацьцям-жа ўзьдзелі лапці, сярмягі,
Людзі чужыя! Хтось калісь зьліча
Зьліча праступкі… к суду пакліча
|
За гэтаю песьняю-перасьцярогаю чужым людзям, жальба падобная чуецца і ў песьнях зьвернутых як да самога беларускага народу, так і да чужых народаў, якім жыцьцё Беларусі зусім няведама. Песьняры ўсімі сіламі стараюцца падняць свой народ і разам з тым у чужых людзей прабудзіць зацікаўленасьць, спагад і спачуцьцё да загнанага, але ўсё-ж моцнага духам беларускага народу і самае Беларусі:
Ціха месяц адзінокі |
Гэтак кажа з болю Якуб Колас і далей у тым-жа духу пяе другую песьню:
Гой, ты, Нёман, наша рэка!
Разьліваўся па ракітам,
Чуў ты смутак горкай долі
Ў ночку цёмную рыбак
Над табою месяц круглы
Ты цячэш далёка, знаю; —
|
З гэткімі думамі-песьнямі, у безўпыннай працы па адраджэньню культуры народу, беларускія працаўнікі дайшлі да мамэнту, каторы зьявіўся трэцім этапам Беларускага адраджэньня. Гэтым мамэнтам зьяўляецца сучасная, яшчэ нязакончаная сусьветная вайна. Цяжкія годы працы з 1905 да 1914 ня далі нічога рэальнага, але за тое змоцнілі дух працаўнікоў, далі ім веру ў лепшую будучыну беларускага народу.
І хоць мамэнт перад пачаткам вайны, здавалася, ня суліў нічога лепшага апроч большага ўціску, яшчэ больш заўзятае барацьбы людзей з „Усходу“ і людзей з „Захаду“, усё-ж народ беларускі, ў асобе сваіх прарокаў-песьняроў, прачуваў, што вясна для Беларусі вось-вось настане.
І ось, чакаючы прыходу гэтае вясны песьняр Ясакар заве да працы тых, хто будзе будаваць новае жыцьце:
„Прыдзіце вы добрыя… Вечна кахаючы,
|
І гэты кліч не астаўся пустым: — захаваная ў народзе магутная сіла вышла і выявіла сваю волю.
Але перад гэтым прышлося перабыць вельмі цяжкі час вайны і прайці праз калючыя сьцежкі, пакуль ня вышаў Беларускі рух на шырокі шлях свайго жыцьця.
VI
[правіць]
Чародным этапам разьвіцьця і пашырэньня Беларускага руху зьяўляецца час ад пачатку Сусьветнае вайны ў 1914 годзе да революцыі ў Расеі ў 1917 годзе.
У гэты пэрыод беларуская красная пісьменнасьць, узыйшоўшая да 1914 году на шырокі шлях свайго разьвіцьця і зацікавіўшая за кароткі час ад 1905 г. беларускае, а такаж і іншае грамадзянства сваім хараством, арыгінальнасьцю і рознакалёрнасьцю сваіх тэмаў і складу, перажыла яшчэ адзін этап свайго разьвіцьця і ўзбагацілася новымі для сябе тэмамі.
Гэтая вайна, гарматнія стрэлы ў якой хоць і змоўклі ў сучасны мамэнт, але насьледак яе — людзкі стогн чуецца па ўсім сьвеце і дагэтуль, мае вялікае гістарычнае значэньне ў жыцьці беларускага народу, а дзеля гэтага зусім зразумела, што павінна была зрабіць вялікі ўплыў на думкі, погляды і разуменьне тых людзей, якія былі правадырамі народу — ягоныя песьняры-паэты.
Выказ і мена думкамі беларускіх песьняроў на страніцах беларускае прэсы ў, разрэзанай фронтам на дзьве часткі, Беларусі, а таксама і ў калёніях беларускіх, заснованых уцекачамі па далёкіх кутох Расеі, дае нам характарыстыку псыхічнага настрою самога народу ў выжэйазначаны час.
Найвялікшы культурны асяродак Беларускага руху ў пачатку вайны — часопісь „Наша Ніва“, згуртаваўшая ў сваёй рэдакцыі і супрацаўнікох найлепшыя і найбольш арганізаваныя беларускія сілы, ў першых-жа днёх вайны зварочваецца да беларускага народу з гэткімі словамі:
„Калі неба закрываюць грымотныя хмары, калі ідзе на нас вялікае няшчасьце, мы павінны перш за ўсё старацца быць спакойнымі, дужымі і ператрываць усё… Чым-бы вайна ніскончылася, колькі-бы людзей не ўзяла яна на ахвару, народы астануцца, перажывуць яе, залечаць свае раны, і пачнецца ізноў кіпучае жыцьцё, кіпучая праца. Дык кожын з нас, хаця-бы доля, прыгатавала яму ліхі канец, павінен ведаць, што і пасьля яго будзе жыць яго народ, што парастуць новыя пакаленьні, да каторых належыць будучына. Мора крыві аддзеляе нас ад яе. Гэтага зьмяніць, адвярнуць нельга. І калі наша кроў у гэта ўліецца, дык усё-ж такі будзем ведаць, што пасьля нас заясьнее сонейка над нашай старонкай, што нашыя насьледнікі здабудуць урэшце тую долю, якой нам не давялося прыждаць“.
З гэткім спакойным напамінам сыны Беларусі вышлі з родных хат ад сваіх сямеяк, каб нявольна прыняць учасьце ў страшэннай людзкой бойні.
І ось тут пачынаюць ліцца адна за адную сумныя песьні Беларусі, чапаючыя ў сваіх згуках, як даўнейшыя, яшчэ ня зжытыя балючыя матывы аб долі Бацькаўшчыны, так і зусім новыя, вынесяныя на паверхню хвалямі новых дзён, хвалямі вайны.
Ні затрымлюючыся доўга на песьнях, матывы якіх толькі аднаўляюць і ператвараюць у новыя формы даўнейшыя малюнкі Беларусі, абрысаваныя ўжо ў папярэдніх разьдзелах, зьвернем большую ўвагу на песьні, што вырываюцца з беларускіх грудзей пад ўражэньнем новых перажываньняў, пад уражаньнем разьбітага добрабыту і новага болю душы.
Паэта Янка Купала ў нізцы вершаў сваіх з цыклю „Песьні вайны“ выпявае ўвесь народны настрой ад самага пачатку вайны. Ды ня толькі ад самага пачатку вайны, ў значэньні калі пачуўся гук з першага гарматняга стрэлу, але і папярэдні гэтаму гуку час выяўляецца ў гэных песьнях.
Ужо першая палавіна 1914 году, што адзначылася нябеснымі зьявішчамі — камэтай і зацьменьнем, закінула ў народную душу трывогу.
„На ўзбярэжжы, над ракою
Па сялібах пошасьць хваляй…
Далей, вокам — як магіла…
За варожбамі варожбы,
Ой, не здарма над ракою
|
Гэта трывога што раз то ўсё змацняецца ў народзе, аж у канцы наступае перадапошні мамэнт „Перад бурай“:
„Грамадзяцца цёмны хмары,
Меч ўздымае брат на брата,
.......
Хто за славу выйдзе з славай — |
Апошні мамэнт, аднак, ня доўга казаў чакаць на сябе: настаў хутчэй, чымся яго чакалі:
Ад самагубнасьцей дзікіх,
Скрозь сьвету йдзе аружны склік
Устань! устань тачыць штыкі.
Каня буланага сядлай,
А чалавечае на цэль
Аб долі роднай стараны
|
На гэты склік пашлі і сыны Беларусі разам з іншымі народамі толькі ціха, з вялікай жальбою, праводзілі іх сем‘і, ціха праводзілі думкамі братоў браты, закінутыя доляю ў далёкую чужыну:
„Браце мой любы! Ідзешь на вайну?…
|
Гэткую праводную песьню, адходзячым на вайну сваім братом, пяе Алесь Гарун, загнаны царскім прыказам у далёкую Сыбір.
Распачаўшаяся сусьветная завіруха выцягнула з родных хат міліёны людзей, змусіла прыняць учасьць у біцьве і, быць можа, загінуць на векі.
Паэта Ясакар у вершы „Волат“ стараецца адбіць псыхічны настрой гэтага мамэнту як усяго народу, перажываючага самы факт вайны толькі як сьведка, так і тых учасьнікаў гэтага факту — „юнакаў“, нясучых сваё маладое жыцьцё на аўтар Вайны.
„Сьмерць… Бура… Трывога…
„Пайду! я жадаю пянець! загарэцца!
......... |
І вось „памчаўся далёка… прапаў“ у бурлівым віру вайны чалавек, лунуўшыся ў бітву усім сваім жыцьцём, быц ў будзённую працу.
Усё асталося для яго забытым, толькі гарматнія стрэлы займаюць увесь ягоны слых.
Рознаколёрныя абразы ваеннага жыцьця мігацяць перад нашымі вачыма і, смуткам сваім і жалем поўнячы нашыя душы, робяць з нас усіх нявольных учасьнікаў сусветнага пажару.
Вось перад нашымі вачыма абраз паэты Ясакара: страшэнная бітва на Нёмне пры адходзе расейскае арміі з Усходніх Прусаў: „Ад крыві чырвонай Нёман фарбаваўся,
Ладзіліся гаці з трупаў на вадзе;
Стогн разьні адважнай гулка раздаваўся…
Бітва як ніколі … Бітва як нідзе!
Людзі, коні ніклі каласамі ў полі, —
Малаціў галовы алавяны град…
Жартавалі ў сьмерці — лезьлі яшчэ болей;
Топчылі жывыя няжывых грамад.
Затуманіў неба цёмна-дымны порах,
Жорлішчы гарматаў каркалі агнём;
Ціхія сялібы нішчыў дзікі вораг…
І дабро людзкое панясло віхром.
У зямлі глыбока рыліся шрапнелі,
Над зямлёй высока пёрся самалёт;
Сярод іх, над полем груганы ляцелі,
На гульню-вячору ладзілі паход.
Ой, для іх пажыва вельмі ўжо багата!
Ой, вісіць бязьмерна гібель над зямлёй!
Ой, крыві залішне! Ой, крыві занадта!
Ажна ап‘янелі, патанулі ў ёй!…
Гэй ты, бацька-Нёман, бачыў ты спрадвека
Гэткія рабункі на сваіх вадах?…
Ці няма граніцы злосьці чалавека?
Ці ўвесь сьвет павінен гінуць у сьлязах?
А крывавы Нёман з берагоў падняўся,
Якбы пасыцеў ён ад сваіх ахвяр,
Па пяску, каменьні буйна разагнаўся,
У абоймах сьціснуў ён палёў абшар…
Нёман сказ свой гукнуў:… Хай гудзяць віхоры!
Хай грымяць гарматы! Хай нясецца стогн!
Хай шкілеты косьці вырастуць у горы.
Я пішу крывёю вечны свой закон! —
Да сваіх я добры! іх кармлю гадую!
Да чужых я страшны, нібы пекла ліх…
З гэткаю любоўю, як сваіх шкадую,
З гэткай самай злосьцю нішчу я чужых!
- („Ад крыві чырвонай“).
- („Ад крыві чырвонай“).
Другі абраз гэтага-ж паэты ўзяты з матываў вайны цікавіць нас больш за першы, бо ў ім мы бачым апісаньне бітвы з самалётамі — „крылатымі арліхамі“, якіх сьвет яшчэ нябачыў да вайны 1914 году.
„І луналі сталёвыя, дзьве самалёткі-арліхі,
|
Дзіўныя абразы, але бязьмерна сумныя і балючыя прынёс для беларускае паэзіі 1914 год. Але ні ў гэтым толькі ўсё значэньне гэтага году: 1914 год — гэта пачатак новага этапу жыцьця Беларусі, які перажываем мы яшчэ і у сучасны мамэнт. Янка Купала ў сваёй песьні-вершу гэтак характэрызуе значэньне 1914 году.
„Зыходзіш ты туды, скуль ня прыходзяць, |
Так у лепшую будучыну верыў ня толькі Янка Купала, але і ўвесь беларускі культурны асяродак „Наша Ніва“, а за імі і ўвесь народ. Яны казалі што „хоць-вайна“ з яе страшэнствамі прымарозіла маладыя ўсходы, хоць багата рабочых рук адарвала ад роднае нівы і паставіла ў рады войск хоць агульны застой стрымлявая ўзрост беларускага нацыянальнага руху, — мы верым у сілу і моц культуры, каторая адбудуе ўсе страты нашы ад вайны, верым, што мінецца сьцюжа з марозамі, што ізноў заясьнее сонейка, — абы толькі мы самі ператрывалі час ліхалецьця, абы асталіся цьвёрдымі і моцнымі ды не загубілі сваіх найдаражэйшых ідэлаў і нашае веры ў іх“.
З гэткімі спадзеямі верай перайшоў народ у новы 1915 год, думаючы, што ён мо‘ і будзе тым пацешыцелем, якога чакаюць.
Але відаць суджана беларускаму народу перажыць ня гэтулькі яшчэ ўсяго.
Новы 1915 год прынёс з сабою толькі, новыя цяпеньні і новы боль.
І паэзія беларуская прыдбала ад гэтага толькі новыя матывы, якіх ня чутно было дагэтуль.
Пачынаюць чуцца ужо асобныя, асабістыя болі, па затрачаных блізкіх, як напр.: „Сонэт-памяці забітага брата“.
„Яшчэ адна нявінная ахвяра… |
Іншыя песьняры, ня бачучы канца вайны і гора ўпадаюць у нейкую безнадзейнасьць, мяжуючуюся з малітваю:
„Ой, Божанька, дакуль на сьвеце гэтак будзе,
Ой, Божанька, дакуль так сэрца будзе дзіка?
Ой, Бажанька, дакуль араты спрацаваны
Ой, Божанька, ўвесь сьвет у гібелі, ў магіле!
Ой, Божанька, паслухай шчырыя малітвы:
Ой, Божанька, хай прыйдзе сон сьвятых прарокаў,
|
І быццам-на гэткую мальбу на народ скідаецца новае гора: пачынаецца вялікая вандроўка народу і ўцёкі з родных хат і палеткаў, каб на чужыне бацьком загубіць сваіх дзяцей, дзяцём бацькоў і г. д.
Калі 1914 год ня згладзіцца ў памяці народнай як пачатак сусьветнае вайны і агульнага няшчасьця, то аб 1915 году заўсёды будуць напамінаць народу тысячы магільных капцоў, што размясьціліся бы прысады, абапал усіх чугунак і шляхаў, спалёныя вёскі і жыцьцё ў чужыне.
І гэты новы матыў так сама знайшоў адбітак і ў беларускай паэзіі ў песьняра Цішкі Гартнага.
„Перайшоў — перабег над старонкай маей
|
З гэткім матывам, з гэткаю песьняю кончыў народ 1915 год і распачаўшы кончыў і 1916 год.
Часамі калі-некалі сярод агульнага стогну даносіўся крыху іншы тон песьні, рысуючая або абразок з самае пазыціі, з самае бітвы, або тугу да роднае хаты, ці проста малітву аб хутчэйшым канцы усусьветнае бойні.
Але чуць уціхне песьня-малітва — узноў чутны гарматнія стрэлы і людзкі стогн і тыя ж балючыя тоны у іншых песьнях.
„Шчабячы ты, салавейка, |
Гэткую песьню словамі Андрэя Зязюлі узноў заводзіць змучаны народ, бо штось трывожнае начыналася па ўсім краі.
Пачаліся з вусн у вусны перадавацца весткі аб замірэньні, што быццам пачаліся.
Але народ, помнячы што кроў людзкая не прападае дарма, прачуваў, што замірэньне можа быць здабыта толькі самім народам.
Пясьняр Якуб Колас іменем усяго народу дае востры адказ тым, хто пачынаў клапаціцца пра ліквідацыю вайны, якая за два з паловай годы не прынясла народу нічога апрача мукаў і ран.
„За што лілася кроў людзкая? |
Гэткія матывы-напевы песянь складаліся сярод трывожнага канцу 1916 году.
Многа з гэтых песень ні дачуліся мы, многа з песень закінуты і забыты цяпер, бо з 1917 годам, прынёсшым радасныя весьці аб волі, распачаўся новы этап жыцьця Беларусі, а спыненая на ўсходнім фронце вайна, перастала даваць гэтыя жудасныя матывы для беларускае паэзіі.
VII
[правіць]
Вялікія ваенныя разгромы расейцаў у 1915—1916 г. г. і адход усіх арміяў на Усход, вызваўшы страшэнны маральны упадак духу і вялікае нездаволеньне зацягваньнем вайны з аднога боку і эканамічную разруху і падаражэньне емінных прадуктаў і вырабаў першае патрэбы з другога боку, — былі прычынаю таму, што у Расіі пачалася вельмі шырыцца рэволюцыйная агітацыя.
У сувязі з гэтым змоцнілася ўрадовая рэпрэсія проці ўсяго, што выяўляла з сябе лібэралізм і дэмократызм, а яшчэ больш проці ўсяго таго, у чым чуўся зрост нацыянальнага, не расійскага, духу.
Гэтыя рэпресії, найперш адчулі на сабе заходнія і каўказкія „інородцы“, як найбольш знайходзючыеся пад уплывам фронту.
Такім парадкам, „вольныя“ з маніфэсту Мікалая Мікалаевіча палякі, а яшчэ болей „сэпаратысты“ беларусы і ўкраінцы — на заходзе і поўдні Расіі, і армяне і грузіны — на Каўказе, перш за ўсіх пачулі на сваёй скуры нагайкі „ўрадавае рэакціі“ і ўсю сілу і моц, на якой трымалася царская сыстэма.
Адразу-ж, пасьля заняцьця немцамі Вільні, калі дзякуючы ваенным абставінам, самі сабой павінны былі закрыцца, істнаваўшыя ў той час, беларускія часопісі „Наша Ніва“ і „Беларусь“, — з часу Маладэчынскага прарыву было забаронена друкаваньне на беларускай мове ў межах Беларусі.
Царскі ўрад зрабіў усё, што мог: ён адняў цэламу народу ягоную мову — правам дужага.
І ось здавалася, што ўсе здабыткі беларускага руху павінны былі загінуць, бо, рэч ведамая, гінуць вінна ўсякая арганізацыя, страціўшая свой культурны асяродак.
Аднак-жа жыцьцёвая энэргія цэлага народу, штучна, сунятая, скора знайшла сабе выхад у Вільні, пад ціжарным ботам нямецкага окупанта, гуртуецца беларуская сіла і выліваецца ў новы асяродак для зафронтовае, оккупованае часткі Беларусі: у 1916 годзе засноўвуецца выдавецтва часопіс і „Гоман“.
Можна казаць, адначасна і у расійскай частцы Беларусі начынае біцца ўсе жывей і жывей беларускае жыцьцё. Засноўвуюцца „Т-ва помачы ахвярам вайны“ гэта — ядыныя вогнішчы у якіх знаходзяць сабе крыёмы прытулак і працу ўсё лепшыя беларускія сілы. У той-же час, за межамі Беларусі, пачынаюць выходзіць у Пецярбурге дзьве новыя беларускія часопісі: „Дзянніца“ і „Сьветач“.
Такім спосабам беларускае жыцьцё, беларускае друкаванае слова ўзноў вырвалася на волю.
Гэтым, аднак, ня скончылася барацьба. Агульна-расійскае нездавольства, ўзрастаўшае ў канцы 1916 г. страшэнна шпарка, а разам з гэтым змацняючаяся ўрадавая рэпрэсія — адбіваліся і на беларускім жыцьці.
Уціск ураду, ваенных і звыш ваенная цэнзура, выпускаўшыя памененыя беларускія, як і іншыя лібэральныя часопісі „белымі“ і суняўшыя ад 1917 г. выхад іх у сьвет зусім, ня зьдержылі ўсё-ж далейшае арганізацыі беларусаў. Па ініцыатыве некаторых беларускіх дзеячоў пачынаецца склік усіх сьвядомых лепшых беларускіх сіл на „нелегальны нацыянальны збор“.
І ось у гэты ж час царскі ўрад, дайшоўшы да апогея свае вялічыні гнёту і моральнай нікчэмнасьці народным гневам быў скінуты з свайго постумэнту і разсыпаўся, быццам гліняны слуп.
Так сталася рэвалюцыя 27-га лютага 1917 г. у Расіі. Уся Расія, а разам з ёю і ўсе „інородцы“, дастаўшы правы грамадзянства, выйшлі на новы шлях свайго вольнага творчага жыцьця.
Беларусь, аднак-жа, звольненая гэтай рэволюцыяй ад векавечных путаў, змораная вялікай барацьбой, зьнішчаная страшэнна вайной і будучы разрэзанай у сваім целе на дзьве часткі, рэч ясная і зразумелая, павінна была крыху супачыць, каб узяцца за будову свае сьветлае вольнае будучыны.
Вось дзеля гэтага мы й бачым, што Беларусь не змагла голасна азвацца аб сваім жыцьці ў першыя дні Волі, у тыя першыя дні пасьля революцыі, калі іншыя народы ужо іх сьвяткавалі з усёю парадаю сваіх сілаў. Яна павінна была прачакаць нейкі час, час супачынку і гуртаваньня сіл, і азвалася толькі аж 25-га сакавіка 1917 р. на Беларускім нацыянальным зьезде ў Менску.
Праўда, непрыяцелі Беларусі не драмалі ў працягу гэтага месячнага часу, а гуртаваліся ўсімі сіламі за новае барацьбы з уваскрасаючаю Беларусьсю, і выступілі ў бой у той жа першы дзень нацыянальнага сьвята Беларусі — 25-га сакавіка.
Так распачала Беларусь сваю новую цяжкую працу. І хоць праца была вельмі цяжкая, усё-ж Беларусь, цьвёрда і моцна ступаючы, крок за крокам ішла ўсё ўперад, усё бліжэй да свае сьветлае будучыны.
Жыцьцё Беларусі гэтага пэрыоду так сама знайшло свой адбітак у беларускай прэсе, як зафронтовай („Гоман“), так і у новапаўстаўшай пад час революціі ў Расіі.
Першымі беларускімі часопісямі, начаўшымі выходзіць у Менску ажно толькі у Траўні 1917 р. былі „Вольная Беларусь“ і „Грамада“, з якіх першая стала замяняць сабою „Нашу Ніву“.
У гэтых часопісях, як і у заснованых пазьней, узноў начынае вылівацца душа Беларускага народу — песьні-вершы беларускіх пісьменьнікаў-паэтаў, якія ў новых хварбах, у новых абразох-малюнках рысуюць нам яшчэ адзін этап жыцьця Беларусі — падчас Вялікае Расейскае рэвалюціі.
Разрэзаная фронтам акопаў, калючага дроту і міліёнам штыхоў, Беларусь пачынае ажываць у абедзьвёх сваіх частках: у першай, г. зн. Расейскай — актыўна, а ў окупованай немцамі — толькі спагадаю.
Прыслухаймася да песьні якую пяець В. Лемеш на страніцах „Гомана“.
„Ужо, дзякуй Богу, І быццам одгукам гэтае песьні чуюцца словы Якуба Коласа, які ў вольнай Бацькаўшчыне заве сваіх братоў „Да працы“.
На гэты зоў да працы на карысьць Беларусі мала-па-малу пачалі адзывацца з усіх канцоў ніабнятнае Расеі, з усіх глухіх куткоў Беларусі, вольныя сыны яе. Яны, скінуўшы супольнай з іншымі народамі патугай царскі п‘едэстал, пачуліся цяпер здольнымі да вялікае і адказнае працы па адбудове свае Бацькаўшчыны на вызваленьню свайго роднага народу. Мы ўзноў чуем голас песьняра Алеся Гаруна, яшчэ так нядаўна пеяўшага з далёкага Сыбіру свае „Праводзіны", адыходзячаму на вайну брату. Цяпер толькі песьня ягоная чуецца з іншым матывам, з іншым настроем.
І гэтакі цьвёрды, рашучы голас пачуўся ня толькі ў аднаго Гаруна, не, словамі паэты гаварыў увесь народ, гаварылі ўсе лепшыя ягоныя сыны. У гэтыя першыя дні революцыі, сьвятыя дні заплаты народу „Воляй“ за соткі год пранесенае няволі, кожын хацеў як мага галасьней выказаць сваю пастанову, сваю прысягу на вернасьць здабыткам рэволюцыі, на вернасьць многапакутнаму народу. Гэтыя дні — гэта першае каханьне, калі кожнае выказанае слова, кожная думка, хоць з часам мо‘ й нязісьціўшаяся, або і зьменная, — былі шчырасьці і праўды дзяцьмі. Ні адно слова гэтага пэрыоду ніколі ня было і быць не магло выказана фальшыва, — бо гэта былі песьні першага, сьвятога каханьня ўваскросшае старонкі, а гэткія песьні, вырываючыся з глыбі сэрца й душы, ня могуць быць маной.
Гэткую песьню каханьня да роднае краіны пяе Андрэй Зязюля, веручы моцна, што яна знайдзе сабе одгалос у іншых братніх сэрцах. Революцыя вызвала на родную ніву ўзноў усе здаровыя сілы, якія былі нейкі час прыгнечаны страшэнствамі вайны. Кожын з працаўнікоў, чуючыся быццам адрадзіўшымся і бяручыся да працы з вялікай ахвотай, усё-ж ня можа забыцца тых няпрыглядных абразоў нядаўнае мінуўшчыны, ня можа пазбыцца тых сумных, жаласьлівых матываў, якія праз гады няволі ўрэзаліся ў ягоную памяць і душу. Дык няма дзіва, што ў песьнях беларускіх пісьменьнікаў, выпяваных у дні рэвалюцыі чуюцца і старыя сумныя напевы — „напевы жальбы і пакуты“. Можна сказаць наʻт больш, — гэтыя сумныя напевы пераважваюць іншыя, бо „агульны тон маладое беларускае літаратуры, — як кажа ў адным з сваіх артыкулаў Антон Новіна, — тон сумны, жалобны“. „Зусім, як у народных песьнях нашых, дзе пануе сум, туга, жаль. „Ня дзіва: ўсё гэта — адгалоскі таго жыцьця, якое доля судзіла нашаму народу, жыцьця цяжкага, пакутнага. „Песьняры зачаплялі весялейшыя струны адно тады, як апявалі вечнае хараство прыроды. Калі-ж зьвярталі свае вочы да спраў штодзенных гарката і жаль напаўнялі іх душы і праходзілі чырвонай ніткай у іх песьнях“. Вось чаму Янук Журба ў першых днёх „Волі“ не пяе нам гымну революцыі, а зварочуе наш слух на матывы незаціхшае вайны.
Гэткія-ж прычыны прымушаюць і Якуба Коласа кінуць „на час нейкі шчасныя думкі“, а запець сумную песьню аб долі Беларусі у „трэцьце“ лета вайны.
За гэтаю песьняю той жа паэта, мэрам хочучы пацьвердзіць вышэй выказаную думку Антона Новіны аб сумным настроі беларускае маладое літэратуры, пяе другую песьню: песьню „Роднаму краю“.
У гэтай песьні чуецца як раз тое, што кожны песьняр, „зросся з гэтым горам“ свайго народу, свае Бацькаўшчыны, якое ціснула праз соткі год і наʻт у час рэволюцыі не перастало ціснуць, і дзеля гэтага калі каторы з іх песьню запяе, то ён „ня волен над сабою“. Тымчасам жыцьцё не стаіць на адным месцы, а йдзе і йдзе ўперад. Революцыя 27-га лютага, якая ў першых часох многім здавалася толькі пераваротам, або, „бязкроўнай рэволюцыяй“, ня зьдзержылася на адным этапе. Толькі некаторыя паэты перадбачылі сваім „прарочым вокам“, што на гэтым ня скончыцца „Сьвята Волі“, што гэта толькі пачатак новага этапу — этапу рознае болей цяжкое барацьбы. І толькі перадбачучы гэтае вялікае змаганьне, песьняры стараюцца склікаць на Бацькаўшчыну сьвядомых сыноў Яе і будзіць сьвядомасьць сярод дзяцей Беларусі „стаўшых чужынцамі“.
Так зваў да „Маці-Краіны“ верны сын яе Максім Богдановіч. І хоць гэты кліч не астаўся нячутным, а усёй сілай сваей разнёсся ў прастор, сам паэта ня меў шчасьця ня толькі ўмерці за сваю краіну, але родная зямелька ня прытуліла ягоных касьцей. Маладыя кволыя сілы магутнага песьняра зламаліся ў далёкай поўдзённай чужыне — у Крыме. І ледзь змоўклі песьні паэты-прарока як пачалі зьдзейсьнівацца яго прарочыя словы, пачалі насовавацца першыя хмары на пагодняе неба пачатку рэволюцыі. Незакончаная вайна і розныя праекты яе ліквідацыі паслужылі прычынай да выкліку новае барацьбы — барацьбы клясавае. Адначасна з падымкам клясавае барацьбы пачынае змацняцца і нацыянальная барацьба паміж народам „маскоўскім“ і „інородцамі“, дзеля таго, што „маскоўская інтэлігенцыя“ не магла ніяк адвыкнуць ад тога разуменьня, што яна ў „інородчэскіх“ краёх ня можа станавіць „большасьці“. На Беларусі гэтая барацьба пачынае вясьціся аж на некалькі фронтаў, бо з гэткімі-ж разуменьнямі, якія мела маскоўская інтэлігенцыя, выступіла і польская інтэлігенцыя, падтрымоўваная польскім войскам у Беларусі, і літоўская ў частцы Беларусі оккупованай немцамі. Гэтая страшэнная барацьба розных группаў, станаў і партыяў, што ўшчалася на грудзёх Беларусі, усё астаючайся разрэзанай фронтам на дзьве часткі, якраз у той час, калі яшчэ не сьцягнуліся беларускія сілы з усяго вялізарнага прастору Расеі, рабіла ў жывым яе целе новыя раны, не даючы зажыць старым. Беларуская паэзія не астаецца глухою і на гэта, і той-жа Якуб Колас, пад уражэньнем гэтае, колькі-фронтавае барацьбы, пяе новую песьню:
Змучаны колькігодняй вайной, Беларускі народ, як і другія народы быўшага Расейскага гаспадарства, аднак, ужо ня можа, „ахамянуцца“ і зьдзяржацца. Разьюшанае мора революцыі цягло да новых і новых змаганьняў, аж пакуль, ўрэшце, ні прывяло народы да новае рэвалюцыі - рэволюцыі 25-га Кастрычніка, запісаўшы гэты дзень у гісторыю — першым днём хатняе грамадзянскае вайны. Рэволюцыя 25-га Кастрычніка — гэта рэзультат клясавага змаганьня, перайшоўшага ня толькі за межы нашае Беларусі, але і за межы Расейскага гаспадарства. Усё-ж, палажэньне Беларусі і пасьля гэтае даты астаецца інакшым, чымся становішча іншых народаў, бо Беларусь астаецца разрэзанай тым-жа фронтам вайны на дзьве часткі, з якіх адна прыціснута нямецкім оккупантам, а другая агульным расейскім бязладзьдзем, гдзе ідзе бязметная барацьба, як клясавая, так і нацыянальная. У гэткім палажэньні закончваўся 1917 год, пераказваючы свайму намесьніку новыя і новыя цярпеньні для Беларусі.
У гэтакіх словах характарызуе песьняр Ясакар 1917 год і пераход у новы 1918. І гэтая характарыстыка зусім справядлівая і адпаведная. Пачатак вялікае расейскае рэволюцыі у канцы 1917 году ўжо здаваўся толькі „вясновым сном“ а першыя песьні — папраўдзе былі песьнямі „першага каханьня“. Жыцьцё, патаптаўшы ідэалы „веснавога сну“, — гатавала народу „шмат новых дзей і новы лёс“. Перагаворы Расеі з Нямеччынай і яе саюзьнікамі аб замірэньні, што распачаліся з революцыяй 25 Кастрычніка няслі для Беларусі новыя путы і гэты мамэнт таксама знайшоў сабе адбітак у „Песьні Беларуса“ паэты Пётры Маслоўскага.
Гэткім спосабам міравая ўгода у Берэсьцю падзяліла Беларусь на дзьве часткі, з каторых кожная асобна ў свой час павінна была яшчэ дзяліцца на меньшыя кускі. Жывое цела Беларусі рэзалася на часткі, стагнаў народ і… „воля“ — яму ня была "„Воляй“. Берэсьцейская міравая ўгода не здаволіла, аднак, нікога, апрача немцаў, якія, перад падпісаньнем гэтае ўгоды, здолелі нанесьці яшчэ адну зьнявагу Беларусі, оккуповаўшы яе, на ўсход ад ваеннага фронту, аж па Дняпро і зрабіўшы такім спосабам падзел Беларусі на тры часткі: старая окупацыя, новая окупацыя і неокупованая Беларусь, астаўленая пад Расейскім урадам. Падзел гэты, ня кажучы ўжо аб прынесенай ім страшэннай экономічнай руіне для краю, распыліў беларускія сілы, пабіўшы іх на тры группы, меўшыя зусім асобныя кірункі ува ўсіх асобных частках. У сувязі з гэтым работа беларуская стрэла новыя труднасьці. Усё-ж яна не сунялася, а йшла далей, хоць рознымі кірункамі, але да адзінае пэўнае мэты: адбудовы Бацькаўшчыны. І ось мы бачым паўстаньне новых беларускіх цэнтраў, як палітычных, так і культурных; бачым заснаваньне новых беларускіх часопісяў; бачым новае гуртаваньне сіл. І хоць гэтыя цэнтры і былі разьдзеляны фронтамі і дэмаркацыйнымі лініямі, усё-ж яны мелі між сабой зносіны, хоць бы ў форме інформацыі, і мелі ўзаемны ўплыў. К гэтаму часу мы бачым, што пачынаюць выходзіць, апрача даўнейшых часопісаў („Гоман“ — у Вільні, „Вольная Беларусь“ — у Менску), новыя газэты: „Дзянніца“ — у Маскве, „Чырвоны Шлях“ — у Пецярбурзе, „Беларускае Эхо“ — у Кіеве, „Беларускі Шлях“ — у Менску і інш. Кожная з часопісяў мае свой асобны кірунак, сваю ідэолёгію, але ува ўсіх іх ёсьць „нешта“ і супольнае. Гэтае „нешта“, што робіць гэтыя розныя кірункі супольнымі — ёсць нішто іншае, як сама Беларусь — Бацькаўшчына ўсіх гэных сыноў сваіх, згрупованых па розных цэнтрах. Дзеля гэтага беларускія песьняры-паэты, друкуючы свае творы на страніцах памененых часопісаў, процілежных сабе кірункаў, даюць нам далей магчымасьць відзець адзін, супольны ім усім, абраз Беларусі з яе доляй-нядоляй. Прыслухаймася-ж да гэных песьняў, якія чутны былі ў вадзін, болей-меней, час ува ўсіх гэных частках Беларусі. Перш-на-перш з Вільні, цэнтру Беларусі старое оккупацыі, куды, з заняткам немцамі новае часткі Беларусі, даляцелі разам з звычайнымі весткамі і ідэі рэволюцыі, як звон магутны нясецца моцны кліч паэты Я. Монвіда: „Ўставай!“.
Так, прыгнечаная трохгоднім уціскам нямецкага окупанта, Старая Беларусь з адвечнай Вільняй сваім духам чула, што блізіцца час яе асвабаджэньня, што „Воля“, — гэта сьвятое пачуцьцё вольнага жыцьця, неўзабаве надойдзе. А ў той-жа час, Беларусь новае окупацыі, што відзела ўжо „вяснавы сон“ аб „Волі“, жыла ёю і страціла яе, б‘ецца як рыба аб лёд у думках аб утраце і нявыкарыстаньні гэтае волі. Паэта Ясакар на страніцах „Вольнае Беларусі“ гэткую песьню снуе нам аб „Волі“:
Аднак, гэткія сумныя матывы, матывы роспачы, належаць толькі да першага ўражэньня па ўтраце „Волі“. У той час, калі па „старой окупацыі“ Беларусі разносіцца магутны кліч „Уставай!“, там, дзе народ ужо жыў вольна, дзе меў „вяснавы сон“, ня можа доўга трываць прыгнечаны настрой. І ось, праз кароткі час перарыву, чуецца новая песьня, новыя адраджаючыя „Настроі“ песьняра Алеся Гаруна:
І ў гэты-ж самы час, у частцы Беларусі, якая асталася няокупованай пры Расеі, сярод тых беларусаў, якія былі раскіданы па ўсёй тэррыторыі Расейскага гаспадарства, чуюцца песьні навеяныя нібы-то абвешчанаю воляю для ўсіх жыхароў Расеі; ужо значна (хоць у аблудзе, на кароткі час) выжэй і лягчэй уздымаюцца грудзі і адвечна гаротнага беларуса: Цішка Гартны ў сваім вершы — „Да працы“, гэты прызыў выражае досыць моцна і сьмела.
Найсільней аднак чуецца той прызыў да барацьбы за „Волю“, за здабыткі рэволюцыі прызыў найбольш па духу свайму падходзячы да прызываў Беларусі, „старое і новае окупацыі, — у песьні Цішкі Гартнага „Далакопам рэволюцыі“.
У гэткіх словах чуецца народны адказ на окупацыю і ўціск нямецкага імпэрыялізму. І за гэтым пэрыодам парываў, узноў мала-памалу надыходзіць час спакойнае творчае працы ў тых варунках, у якіх апынуўся ўвесь край, падзелены на часткі. Жыцьцё стаяць ня можа: яно імчыцца сваім шляхам усё наперад і наперад. Новыя страніцы пішуцца дзень за днём гісторыі Беларусі — страніцы революцыі, страніцы будзённага жыцьця народу. Узноў пачынаюць ліцца даўнейшыя жаласьлівыя песьні, „Песьні жальбы“ Беларусі, песьні прызыву да адраджэньня, песьні каханьня краю:
Гэтак пяе сваю песьню Беларусі паэта Я. Монвід. За ім, быццам хочучы адказаць песьняру, што і ў Беларусі „сады цьвітуць“ і „неба сіняе“ бывае, другія паэты даюць колькі чародных абразкоў прыроднага хараства і багацьця краю. Вось веснавы абразок Ф. Калінкі:
А вось іншы веснавы абразок паэты Ясакара:
Гэты-ж самы пясьняр, захоплены чарамі веснавое прыроды, хоча пераказаць гэтае пачуцьцё ўсяму народу, прыпамінаючы яму, што вясна — гэта сьвята земляробаў і ратаёў.
У гэты ж вянок хараства Беларусі ўплятае сваю кветку-песьню і Алесь Гарун.
У гэткую народную моц верыць, аднак, ня толькі Алесь Гарун: у ягоных словах вера ўсяе Беларусі, што "Народ - ні слабы чалавек. Народ - Крыніца". І толькі верачы ў нявычэрпаннасьць гэтае "Крыніцы" песьняр Язэп Беларус кліча:
Сярод гэтых песьняў іншым напевам разносяцца песьні- "одгукі вайны".
І сапраўды, здавалася-б, была пара сказаць: „Годзе сьмерці, сьлёз"! Але вайна — рэзультат цэлага сьцягу ўсялякіх экономічна - політычных і гістарычных умоў ня можа так раптам зацерці сваіх сьлядоў. Яна ня можа вярнуць захопленых ахвяр, пралітых сьлёз і крыві, а таму ня можа й замяніць другімі, народжаных ёю, песень вайны". Да таго ж вайна, зьліквідованая на фронце Беларусі Берасьцейскай умовай, засталася ў поўнай сіле, нат'яшчэ акрэпшы, на фронце Заходняе Эўропы і замянілася хатняй вайной на нашых палетках.
Гэтак пытае ў сваёй песьні песьняр Невядомы, а другі песьняр - Захар Вехаць у іншай песьні дае яму адказ:
Новыя абставіны і ўклад жыцьця, яго няпэўнасьць, ставаўшая выразьней з кожным днём, зразумела кожнаму, магла выклікаць з глыбі душы толькі сумныя песьні аб долі Бацькаўшчыны. Узноў ня выходзіць з галавы пытаньне калі-ж народ здабудзе сабе волю, каб самому быць "уладарцам" і гаспадаром свае зямлі.
Такое вострае пытаньне кідае Янка Купала. За ім Алесь Гарун, ўспамінаючы свой "Край няволі", адкуль вярнуўся на Бацькаўшчыну пасьля цяжкіх гадоў ссылкі, жаліцца, быццам трацючы сваю веру ў лепшую будучыну, на тое, што ягоныя лятункі, ягоныя „сны шчасьця", якія ён сьніў у гэным краю у думках аб Беларусі, ня зьдзейсьніліся.
Але аслабшую веру паэты, веру народу на лепшыя часы, падтрымоўвае сваймі песьнямі-прызывамі песьняр Цішка Гартны.
А у тон Гартнаму пяе і Якуб Колас:
Сярод гэткай жыцьцёвай барацьбы, пад сьпеў магутных родных песьняў, Беларусь падыходзіла да канца 1918 году. І хоць у гэты час узноў пачалі "грамадзіцца чорны хмары", узноў з страшэнным гукам даносіўся гарматні гром і з Захаду і з Усходу, Беларускі народ верыў, што канец сусьветнае“ завірухі блізіцца. І з гэтаю вераю Беларусь, вуснамі паэты Ясакара, пяе сваю магутную прарочую песьню:
Прароцтва гэтае ня доўга змусіла чакаць, бо пад цяжкім, апошнім напорам пасыпаліся ў грузы усе фундаманты нямецкага імпэрыалізму, захісталася Эўропэйская ваенная аднавага.
У гэткіх словах пяе Захар Вехаць повесьць революцыі ў Нямеччыне і адходную песьню нямецкім окупантам Беларусі. Пасьля чатырохгодняга ўціску, пасьля чатырохгодняе вакханаліі, адбываўшаеся назбалелых, параненых грудзёх нашае Маці-Краіны, Яна, Беларусь, парэзаная на часткі, ўзноў злучаецца ў адно цэлае, жывучае цела, каб уваскросшы ня ўмерці больш. |
VIII
[правіць]
Сумны, няпрыглядны абраз нашае Бацькаўшчына Беларусі прайшоў перад нашымі вачыма.
Сумныя, жаласьлівыя песьні чулі мы праходзячы праз яе цярпялівае жыцьцё.
То родныя нашыя песьні, то думы нашыя.
Ня чураймася-ж іх!
Хай вялікія перажываньні нашае Бацькаўшчыны у працягу прасьледжаных намі часоў загартуюць нашыя маладыя душы!
Хай тыя сілы, зложаныя Бацькаўшчынай нашай у ахвяру за лепшую дэлю і булучыну новых пакаленьняў, будуць тэй крыніцаю ажыўчай, адкуль павінны чэрпаць зерняты новыя сяўбіты.
А сіл тых многа зложана на аўтар Беларусі.
Песьняры нашыя клалі іх не шкадуючы, з поўнаю вераю, што іх месцы заступяць новыя сыны Беларусі, узгадаваныя іх думкамі, іх клічам.
Пойдзем тады іх сьледам, каб з поўным спакоем сумленьня, што мы зрабілі для Бацькаўшчыны ўсё, што павінны былі і маглі, спакойна злажыць на магілах "Беларусі найлепшых сіл" наш, у думках сплецяны, вянок, як ад сябе паэта Ясакар злажыў ужо ім на "Задушкі".
То ня зоркі у небе блішчаць і міргаюць, У душы і у сэрцы бы зоркі зіяюць, Вось Палуян, пінчук удалы, Лявон Гмырак, з душой магутнай, Вось Багдановіч, наш паэта,
Ігнат Буйніцкі, наш артыста, Вось Каганец, наш сівы тата, Яшчэ адзін дзяцюк вясковы. І доўга а ціхай паўночы, О, сьпіце ў магілах, о, сьпіце, |
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі і ЗША, бо тэрмін абароны выключнага права, які доўжыцца на тэрыторыі Беларусі 50 гадоў, скончыўся.
Падрабязней гл. у дакументацыі.