Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/II/З Новым Годам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У вырай З Новым Годам
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Безназоўнае
Іншыя публікацыі гэтага твора: З Новым годам! (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З НОВЫМ ГОДАМ!

З Новым Годам, з Новым Годам!
З новай песьняй, з новай казкай!
Зачаруем мімаходам
Долі ходы думкай-краскай!

Кінем покліч гулказвонны
Ад ваконца да ваконца,
Сьвет паклічам мёртва-сонны
Аж да сонца, аж да сонца!

Для унукаў, для праўнукаў
Расьцярэбім сьцежкі-шляхі;
Хай пануюць над прынукай —
Каб аж к небу лёту ўзмахі!..

Над зямлёй зардзіць вясёлка
Посьле бураў, ліхалецьцяў;
Бацьку, маці жыць нялёгка —
Хай-жа лёгка жывуць дзеці!

З Новым Годам, што крыніцай
Новай пойдзе ў пераходзе,
Беларуская зямліца!
Беларускі наш народзе!

1922 г.