Колькі слоў аб дзявочай апратцы на Беларусі (1911)
Колькі слоў аб дзявочай апратцы на Беларусі Этнаграфічная праца Аўтар: Альгерд Бульба 1911 год |
А. Бульба.
Колькі слоу аб дзявочай апратцы на Беларусі
ВІЛЬНЯ.
Друкарня Марціна Кухты, Татарская, д. № 20.
1911.
Колькі слоу аб дзявочай апратцы на Беларусі.
Німа на зямлі народу, каторы бы ня меў пачуцьця хараства і не даказаў гэтаго у які-небудзь спосаб. Гэта выяўляецца у ўселякіх прыладах, у адзежы, у танцы, песьні, ў крою апратак; у гэтым відаць характэр, асобеннасць даннаго народу. Мы бачым, што экономічнае развіцьце гандлю і промыслу — с кожным днём выціскае ручную работу, заменяючы яе машыннай; што вёска пачынае ставацца падобнай да гораду; што адзежа самадзяловая ў вёсках каля гарадоў заменяецца крамнай тандэтай, і толькі ў глыбі нашай Беларусі заховываець народны характэр і на харошай адзежы, і на прыладзе і ўсюды ў штодзенным жыцьці людзей. — На вытварэньне таго, ці іншаго узору, або цэлай апраткі складалося шмат варункоў; акуратна разбіраючы ўсё гэта, мы бы шмат даведаліся аб характэры і жыцьці народу.
У даўнай мінуўшчыне мы бачым гэтаго краю, акрытаго скурай, у портках з скуры да кален і у хадаках. Адзежа славян складалася з портак і з сэрдака (накідкі) каторы служыў як кашуля і плашч. Пасьля, калі пачалі ужываць лён, то сталі шыць ільняные кашулі, сарочкі, «гала», а як кашулі выймалі на верх, то празвалі іх жупанамі, гарафанамі. Адзежа жаноцкая глубокай мінуўшчыны мала нам вядома; дайшлі да нас толькі весткі, што кабеты насілі кашулі з рукавамі у складкі, на іх кабаты да кален; дзеўчаты хадзілі з доўгімі косамі, замужніе завівалі косы каля галавы і пакрывалі наміткай, або каптуром.
Характэрыстыкай славянскаго штукарства (іскуства) ёсць прэдстаўленьне багацтва у спосаб скромны і цьвярозы, каб прыдаць характэр сілы і красы. — На славянскае штукарство мелі ўплыў штукарство ўсходняе бізантыйскае і пэрскае і грэцко-рымскае, такі быў пачатак, але мейсцовые народы павэдлуг сваіх варункоў і спадобы перэраблялі ўсё.
Пасьля гэтаго кароткаго ўступленьня перайду да апісаньня дзявочай адзежы, якую можэм цяпер напаткаць на нашай Беларусі.
Адзежа дзяўчыны складаецца с кашулі, спадніцы, гарсеціка, закладкі, каралёў, панчохоў, боцікоў або лапцёў і хустачкі на галаву.
Кашуля — вольная, белая — палатняная, за каленькі, з выкладаным каўняром і з разрэзам спераду. Рукавы ўшываные на плечах, шырокіе, закончэные ў складкі, манкецікам, або сабраные і сьцягнутые у канцы ў форме крэзы, — рукавы ад плеча бываюць вытканы узорам больш, як на палавіну; калі ёсць вышыўка на рукавох;
Апраткі дзеўчат з Магілёўскай губ. Корэцкаго павету села Хвашчоўкі.
то ня крыжыкамі, а гладкая; бываюць нашыўкі ўстужкамі ў форме зубцоў. Каўнерык абрамаваны, ценкім анталяжам (карункай) і вузкай вышыўкай, або тканымі узорамі, толькі цяглымі, а не рванымі. Каўнерык звязаны чырвонай вузенькай устужэчкай у форме какардкі (мятлікам).
Каралі. На шыі носяць ад 3 да 12 шнуроў каралёў, сьветлых колероў, падхадзячых пад агульны тон адзежы.
Дзявочая апратка з пад Новагрудка Мінскай губ.
Гарсэцік — без рукавоў. Шыецца з цёмных колеровых матэр’ялоў або чорных (Новагрудзкі і Вілейскі паветы). Скроены да стану, ззаду заходзіць пад каўнер кашулі, спераду выразаны досі глыбока ў авальнай форме; канчаецца «скірдэлямі» (— даўней было 4, цяпер 8); скірдэлі заходзяць адзін на другі, так што німа прарэхоў (як гэто бывае у кракоўскіх і літоўскіх). Даўжыня гар-
Апраткі дзеўчат с пад Слуцка Мінскай губ.
сэціка — на далонь ад стану. Вышываецца на плечах і на грудзях вольна, несымэтрычна кінутымі кветкамі, або узорамі (вышыўка цёмна- чырвонымі, сьвятлейшымі ад гарсэціка ніткамі; у багатых — золатам, або серабром). С перэду гузікі, або кручкі крытые, або відные гузікі, абцягнутые тэй самай матэрыей, з якой зроблен гарсэт, — усяго 12 гузікоў, каторые у два рады, сходзяцца да стану клінам. Бывае гарсэцік абрамаваны анталяжамі, або вузенькай устужкай. — Надзеваецца паверх кашулі і спадніцы. Гарсэцікі часам шыюцца на фішбінах.
У слуцкім павеці (у Міншчыне) шыюць на спосаб жупаноў, гарафаноў. Вырэз с пераду клінам ажно да стану, даўжыні ніжэй стану на ¼ аршына без скірдэлёў, без рукавоў, усё з аднэй матэрыі; гарсэцік вольны, трохі да стану. Агульным кроем прыпамінае сэрбскую дзявочую верхнюю апратку, толькі карацейшы. Так сама с цёмных колеровых матэр’ялоў. С абрамоўкай антэляжамі, або устужкай, з вышыўкамі на плечох, с перэду і пры нізе у багатых, а у бедных — аднатонны.
Палескі гарсэцік. Шыецца з лёгкіх шоўкавых, надта сьветлых матэр’ялоў. Падходзіць пад пахі і трымаецца на плечах перакінутай вузкай устужэчкай, або вышыўкай з мерэжкі. — Закладаецца пала на палу, так, што шчылна абкручывае стан; закладаецца за спадніцу. Матэр’ялы з кветкамі. Стан падпаясываецца шалем с ценькай, лёгкай матэрыі (цямнейшаго колеру, як гарсэцік); ззаду канцы шаля звязываюцца багатай, пекнай какардай (мятлікам), а доўгіе канцы шаля спускаюцца вольна на спадніцы да каленак. На грудзях і на шыі у палескім гарсэціку бывае ажуровы гафт (мерэжка).
Закладка. Часам закладаецца вырэз гарсэціка ад каўнера да стану цьвёрдай закладкай з матэр’ялу, с таго колеру, што і гарсэцік, багата золатам вышываны, узорам у кветкі — больш румянак, або шыпель; гарсэт тады багато золатам вышываецца.
Спадніца. Шырокая, багата ззаду фалдаваная, с перэду гладкавата, даўжыні такой, каб добра відаць было с пад яе боцікі ці лапці. Часам, калі хораша вытканы ніз кашулі, с пад спадніцы яго відаць. Ніз спадніцы расходзіцца і робіцца з сьветлых узорыстых матэр’ялоў у адзін або у колькі колероў, ці ў кветкі с самадзелоў, усё надта яркае. Ніз спадніцы абрамовываецца. Старые спадніцы белые з вытканым шлякам у нізе. Могуць быць і суконные і аднатонные, — тады цямнейшых колероў, але заўсягды сьвятлейшых, як гарсэцік.
Фартушток. Белы з багата сатканым узорам больш як на палавіну ад нізу фартуха. Фартушок у версе трохі сабраны у складкі і трохі вузейшы, як у нізе. Бывае запаясан пекным самадзяловым паяском, вузкім, ззаду завязаным мятлікам з спушчэнымі, ні надта доўгімі канцамі; — закладаецца на спадніцу пад гарсэцік. Калі спадніца сьветлая, то фартушок аднатонны, цёмны, з шырокай антэляжай у нізе, і за ёй вышэй ешчэ адзін — два рады вузейшай антэляжы.
Чэравікі шнураваные колеровым шнурком, на высокіх абцасах і з высокімі халеўкамі, або лапці ліповые, высока сырцом пекна шнураваные, каб відаць, было с пад спадніцы. Шнуруюцца так пекна, як мы бачым на старых рысунках у рымлян.
Панчохі чорные, або белые; пры лапцёх анучы тонкаго, беленькаго палатна.
Хустачкі (галоўны убор). Валасы чэшуцца гладка, на дзьве стараны, надпушчэны крыху над вушамі. На галаве заўсёды ясна-чырвоные хустачкі у кветкі, завязаные каронай, або звязаные ззаду пад канцом хустачкі. Бываюць і белые с чырвоным у адным вугле дробным узорам; яго відаць з верху галавы.
Даўней рабілі так, што стараліся прыдаць галаве плоскую форму, і дзеля гэтаго падкладалі валак з лёну, абшыты палатном у форме вяночка.
Замужніе кабеты носяць каптуры і наметкі. Каптуры робяць с тонкаго сукна, фарбаванаго дамовым спосабам, або с палатна з вушамі і устужкамі, ці без вушэй. Даўней замужніе кабеты завязывалі галаву такой палатнянай матэрыей, як бы ручніком, даўжыні 5 локцёў, шырыні ½ локця: гэта завязывалі так, што галаве надавалі выгляд Егіпецкаго сфінкса. Ад галавы канцы наметкі апускаліся с перэду аж да паясьніцы і былі закончэны вытканым, або нашытым чырвоным узорам, цацкамі; узоры колькіх колероў.
Узоры на гарсэціках, спадніцах, кашулях бываюць адразу вытканы, або часам пашываны.
Колеры глаўные, якіе спатыкаемо на Беларусі гэта белы, шэры, чорны, чырвоны (маліновы) і зялёны і іх тонаціі.
У узорах найбольш выкарыстаны крывулі, ёлка, — тые, што на паясках, а з кветак — васількі, пеляргоніі, дурман, шыпель, розы. — Багацтво народных узороў можэм знайсьці на златалітых і шаўковых слуцкіх тканінах, гдзе народные мотывы былі стылізаваны; аграмаднае багацтво узороў і падбор (гармонію) колероў прэдстаўляюць слуцкіе паясы і старые узоры на кнігах.
А. Бульба.
Гл. таксама
[правіць]- Тройца, В. Колькі слоў аб дзявочай апратцы // Маладая Беларусь. — 1912. — Сшытак 1