Лю́дзи ка́жуць, — ко́лись дак гэ: дзѣ бало́то, там и чорт. Але не то штоб тǒлько ў бало́це, куды́ ни зирни́, ўсю́ды тра́пиш ґэ́стую не́чысь. Вада́ ба́ло кишы́ць чарценя́тами. Тǒльки на Вадо́хрыщэ (Боґоявленіе), як павыґаня́юць чарце́й з вады́, та ены́ таўку́тца ў павѣ́тры да паднима́юць таку́ю хви́лю, што ни пи, ни ѣж и з хаты не лѣ́зь. Заты́м-то па Вадо́хрыщы за́ўжды быва́юць ґане́бные меце́лицы. Ча́сам усхо́дзитца така́я круцѣ́ль да завиру́ха, што спрэ́су пазано́сиць вески. Беда́ таґды́ ў по́ли: свѣ́ту Бо́жаґо не бачно́. Пападу́тца ў по́ли лю́дзи, дак нечы́сцики закру́цяць их кале́ са́маґо села́ да й заґу́бяць. Ба́ло баґа́цько хви́ля ни́щыла людзе́й. Цепе́р ужэ́ рє́дко быва́е ґане́бная завиру́ха, бо меныш ста́ло чарце́й, а чарценя́та спрэ́су перавели́са: их Илья́ паби́ў ґро́мам, а друґи́е не раджа́ютца. Перш чэ́рци были́ ве́льми плǒдные, але Палешу́к перахитры́ў и чǒрта. От як то́е было́. Абабра́ў сабѣ́ Палешу́к седзи́бу пами́ж бало́та кале́ раки́ да й дава́й там раби́ць будǒўлю. Збудава́ў ё́н сабѣ́ перш стано́к, накла́ў аґню́, налави́ў вьюнǒў, напьё́к их, наѣ́ўса да й апѣ́каетца сабѣ́ кале́ аґню́. Ба́чыць чорт, што Палешук не лека́етца ни бало́та, ни раки́, ни лѣ́су, от и дава́й ё́н усю́дах пужа́ць чалавѣ́ка, дава́й раби́ць ему́ ўселя́кую па́кась, каб вы́ґнаць еґо́ з таѣ́ седзи́бы. Куды Палешу́к ни су́нетца, чорт ужэ́ там чака́е да наро́виць, каб зраби́ць яку́юсь па́кась. Пашоў чалавѣ́к у лѣс, каб наґле́дзяць зда́тнаго дзе́рава сабѣ́ на будǒўлю, а тут чорт дава́й еґо́ вадзи́ць да кружы́ць, каб ен заблудзи́ўса да й заґи́б. Але́ Палешу́к идзе́ сабѣ́ па лѣ́се да ўсе залы́свае сакѣ́ркаю дзераўля́ки. Вадзиў-вадзи́ў чорт Палешука́ па лѣ́се, кружы́ў-кружы́ў, аж сам заплу́таўса, а той наґле́дзяў сабѣ́ зда́тнаґо дзе́рава, надра́ў лы́ка на ла́пци да й пашо́ў про́сто да ґаспо́ды, пазира́ючи на залы́сленые дзераўля́ки. Ба́чыць чорт, што чалавѣ́к не заблудзи́ўса, забѣ́ґ упе́рад, сустрє́ўса да й пыта́е, на што ё́н залы́сиў так баґа́цько дзераўля́чын. — Гэ́то мнѣ зда́тнае дзе́раво на будǒўлю — кажэ Палешук. На што-ж табѣ́ так баґато? — Я хачу́ забудава́ць усе Палѣ́се.