Перайсці да зместу

Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/А. Ельскі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
А. Дарэўскі-Вярыга З вершу «В. Дуніну-Марцінкевічу»
Верш
Аўтар: Аляксандр Ельскі
1922 год
Ф. Тапчэўскі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Аляксандар Ельскі.

(1834—1916).

З ВЕРША «В. ДУНІНУ-МАРЦІНКЕВІЧУ».

Здароў, Вінцэсь, айцец „Гапона“!
Табе паклон ад Гэлікона
За „Вечарніцы“, й за „Дудара“,
І за „Навума” — сяла гаспадара.

Бо твае песьні гладкі і лоўкі —
Яны гамоняць нам да галоўкі
І сэрцу кажуць скакаць пад час,
Калі ты ўзьлезеш на наш Парнас.

Маўчыш цяпер, а чаму так?…
Няўжо-ж у цябе мысьлі брак?
Няўжо-ж гутарку мог ты забыць?
Няўжо-ж ня хочаш гаманіць?

Эй! — разгукайся толькі ўзноў,
Ды пацеш-жа мужычкоў,
Ім трэба песенькі сваей!
Дык ты-ж, Вінцэсь, ты ім запей…

… сумленны дзед,
Наш стары лірнік і поэт,
Слаўцо із сэрца я кладу,
Ды толькі нам зайграй: ду-ду!

Бо ўжо вельмі сумна стала,
Як твая песьня замаўчала.
Брокгауз ў Ліпску выдрукуець
І грошам цябе пачастуець…

Паслухай толькі братняй рады
І ня бойся жаднай[1] зрады.
Бо ты сядзіш у Люцыне,
Ў сваёй хаце пры каміне,

І ня ведаеш, што можна, —
Толькі з толкам, асьцярожна…
Будзь здароў-жа, пане браце,
Зычу: хай у тваёй хаце

Ляжыць бохан на стале
Ды ў мяшочку у цябе
Няхай будзе поўна грошы,
Сэрцам будзь нам ўсё харошы!

Кабы статачак ручыўся,
Каб ты ніўкаю разжыўся,
Каб зубатыя ваўкі
Не паелі жарабкі,

Пчолкі каб давалі мёду,
Каб да сотага ты году
Весела, здарова жыў,
А па сьмерці піва піў…

Замосьце,
27 чэрвеня 1872 г.



  1. Ніякай.

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.