Вікікрыніцы:Паэзія сёння/снежань

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
студзень люты сакавік красавік травень чэрвень
ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань

Вікікрыніцы:Каляндар/снежань
Вікікрыніцы:Проза сёння/снежань

канец 1890-х—пачатак 1900-х

Ужо птушкі пяюць ўсюды,
Ужо кветкі зацьвілі…
„Вясна прыдзе“ — кажуць людзі…
Ды скуль прыдзе і калі?

І на што-ж вясна нам, Божа?
Мы адвыклі ад вясны…
Елкі ў лесе, мох на стрэсе
Зелянеюць заўсягды…


1911

На небе зоры ўжо мігцяць,
На полі срыбны сьнег іскрыцца;
На бел-сьвет дзівы выпраўляць
Пляцецца ночка-чараўніца.
Глуш абнялася с цішыной
І спавівае ўсё у чары,
Паўзуць і сеюць шорах свой
Старым парадкам цені-мары.
Вылазе с цемры бледны звод,
Глядзіць сьліўнём на долы, горы,
І тут і там пускае ў ход
Свае нямые загаворы.
І тут і тамка свой прыгон
Распасьцірае царство ночы;
Салодкі сон, магільны сон
Сьмяецца сьвету ўсяму ў вочы.