Перайсці да зместу

Сонечнымі сьцежкамі (1925)/Горад/За маім акном — абрывы…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Цені ⁂ За маім акном — абрывы…
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1925 год
⁂ Вось цяпер безнадзейна шукаю…
Іншыя публікацыі гэтага твора: За маім акном — абрывы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

За маім акном — абрывы,
а на дне іх — пыльны брук.
Ў дротах мечацца пужліва
сонца — вогненны павук.

Ліжа жоўтыя каменьні
ценяў шэрая кайма —
звонка ляскае аб землю
іскрай звонкаю трамвай…

Ах, я знаю!.. Звонкім гулам
ўсьпеняць раніцу гудкі,
загудзіць завод, як вулей,
запыхцяць рухавікі…

Гэй, далёкія палеткі!
Над ракой сутулы клён!..
Наш пасеў — жалезных кветак
забуяніў над зямлёй

Можа заўтра паравозы
загудзяць паміж лясоў,
можа зьвякне вербалозьзе
намі зробленай касой…

За маім акном — абрывы,
пад бальконам скача цень…
Тут вясною гаварлівай
сіні клён не расьцьвіце.

Не запеніць тут адценьняў
жоўтатканая трава…
Звонка ляскае аб землю
векам будучым трамвай.