Перайсці да зместу

Матчын дар (1918)/На чужыне/З. Б-ку

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ноч ⁂ З. Б-ку
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Малітва
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хрыстос нарадзіўся! Хрыстос нарадзіўся!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

З. Б-ку

Хрыстос нарадзіуся! Хрыстос нарадзіуся!
Сьпеваюць у небі Анелі:
Збавіцель для сьвету на сьвеці зьявіуся
Збавіцель, якога ні мелі!

„Хрыстос нарадзіуся!“ Каб гэтая прауда
Зьісьцілася, браце, сягоння…
Каб устала на сьвеці вялікая Прауда.
Што крыуду у цемры прагоне.

„Хрыстос нарадзіуся!“ Ці-ж мала мы чулі
Такую з нябес абецанку?
А вочы свае ледзь ад сну разамкнулі. —
Німа і ні відна паранку!

„Хрыстос нарадзіуся!“ А дзе-ж яго знакі?
Цяпер я Тамаш і ні веру.
Здаецца мне сьвет, як і быу, адзінакі,
А у ім лютаванне над меру.

„Хрыстос нарадзіуся!“ Не, хіба што будзе
Яго нараджэнне. Мы знаем,
Яго дачакаюцца іншыя людзі, —
Ні мы дачакаем.