Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/Увагі/Вершы
← Агульны зьмест | Вершы Камэнтары Аўтар: Васіль Мачульскі 1929 год |
Апавяданьні → |
I. Орыгінальныя вершы
[правіць]I.
Орыгінальныя вершы
1908—1917
У першы разьдзел увайшлі ўсе сабраныя Камісіяй орыгінальныя вершы поэты, якія былі напісаны ім з першых дзён яго літаратурнай дзейнасьці, за выключэньнем „Вянка“, які захованы ў ранейшым выглядзе і выдрукаваны ў 2-ім разьдзеле I-га тому, і 2-х вершаў з папкі № VI — „Хмурныя, цёмныя гудзяць і шэпчуць елі“ і „Русалка“. Гэтыя абодва вершы, як узоры раньніх, неапрацаваных у мове (русіцызмы) і ў мастацкім стылі (рытміцы, падбору вобразаў), зьмешчаны ў канцы ўваг да I-га разьдзелу. Вершы 1908–1917 г. г. узяты часткаю з рукапісаў поэты і часткаю з пэрыодычных выданьняў (у тым ліку і з беларускіх календароў), дзе яны былі выдрукаваны.
Датуюцца гэтыя вершы ці на падставе аўтарскай паметкі ў аўтографе, ці, калі аўтографу няма, тым годам, калі яны былі ўпяршыню выдрукаваны. У паасобных выпадках даты ўстаноўлены гадана на падставе некаторых допытаў, аб чым ніжэй даюцца адпаведныя даведкі.
Пры датаваньні вершаў Камісіяй выкарыстаны сьпісы, якія былі ўкладзены поэтам для зборнікаў сваіх вершаў „Красавік“ і „Шыпшына“. Зборнікі гэтыя поэта выдаць не пасьпеў, але плян да іх складаўся ім і ў чарнавым выглядзе захаваўся ў папках IV (№№ 8, 39) і XI (№№ 11, 1). (Больш падрабязна аб гэтым гл. ўвагу да разьдзелу II).
1. Мае песьні. Верш друкуецца з аўтографу (папка IV, № 12). Напісаны, як зазначана аўтарам у аўтографе, у 1908 годзе.
1 р. „Смутак дзьме душу“ напісаны поэтам, мабыць, замест „дзьме ў душу“.
У слове „нявідзімы“ (15 р.) пісьменьнікам ужыта форма, утвораная на ўзор расійскае літаратурнае мовы.
2. Hoч. Верш друкуецца з аўтографу (папка VI, № 22). Напісаны ў 1908 г., як зазначана рукой аўтара ў аўтографе. Падпісаны „Максім Крыніца“. В. Ластоўскі ў лісьце да Літкамісіі ад 12-II-26 г. піша, што псэўдонім „Максім Крыніца“ быў даны Багдановічу Ядвігіным Ш.
Багдановіч ужываў форму дзеяпрыслоўя цяперашняга часу: „аблівая“ (5 р.), „качаясь“ (7 р.).
3. На чужыне. Верш першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1909 г. Захаваўся ён і ў аўтографе (папка VI, № 23).
Наогул, у I разьдзеле ёсьць вершы, якія друкаваліся ў „Нашай Ніве“ і захаваліся ў рукапісах поэты. Усе гэтыя вершы („На чужыне“, „Лясун“, „Прывольная цёмная пушча“) — № 11, „Пугач“ — № 13, „Асеньняй ноччу“ — № 14, „Зьмяіны цар“ — № 23) друкуюцца ў выданьні з тэксту „Нашае Нівы“ з тае прычыны, што тэкст вершаў у „Н. Н.“ больш апрацаваны. Кім рабіліся папраўкі ў вершах поэты, што друкаваліся ў „Нашай Ніве“, Літаратурнай Камісіі невядома. В. Ластоўскі ў сваім лісьце ад 12-II-26 г. гаворыць, што папраўкі ў вершах, якія прысылаліся у „Н. Н.“, павінен быў рабіць Я. Купала. Мажліва, што вершы М. Багдановіча былі выпраўлены Я. Купалам ці кім-небудзь іншым з складу рэдакцыі „Н. Н.“, але магло быць і так, што гэтыя папраўкі выпадкова рабіліся і самім поэтам. Напрыклад, нам вядома, што ў лісьце да рэдакцыі „Н. Н.“ ад 31-VII-1912 г., у якім поэта просіць надрукаваць у „Вянку“ свае пераклады з Вэрлена, ім-жа, між іншым, прысланы папраўкі да вершаў: „Рыцар Няшчасьце“ і „О, сум, усьні ў душы маей“.
Таму, што рукапісных тэкстаў вышэйпералічаных вершаў з аўтарскімі ці іншымі рэдакцыйнымі папраўкамі Літкамісія ня мела, дык для друку яна прымушана была браць друкаваны тэкст „Нашае Нівы“, як больш выпраўлены. З гэтае прычыны і верш „На чужыне“ друкуецца з „Нашае Нівы“.
У аўтографе верш задатаваны 1908 годам і падпісаны „Максім Крыніца“.
Рукапісныя варыянты:
1Навокала пышна цьвяты расьцьвятаюць…
4Наш родны, забыты ў цяню васілёк…
В. напамінае пераклад з А. Крымскага (гл. V разьдзел № 286).
Да в. „На чужыне“ даецца копія аўтографу, як характэрнага па пісьме да першых гадоў творчасьці поэты.
4. З цыклю „Эрос“. „У космах схаваліся кветы“… Верш друкуецца з аўтографу (п. VI, № 48). На падставе параўнаньня па пісьме з задатаванымі вершамі 1908 і 1909 г.г. Літаратурная Камісія ўмоўна адносіць дату напісаньня вершаў (з цыклю „Эрос“. №№ 4 і 5) да 1908-1909 г.г. Юнацкімі іх трэба лічыць і па характары трактоўкі выбранае поэтам тэмы.
У лексыцы зварачае на сябе ўвагу русіцызм — „няскромная“ (6).
5. З цыклю „Эрос“, Зірнуў, як між валос… Верш друкуецца з аўтографу (п. VI, № 30). Дата напісаньня (1908-1909 г.) устаноўлена гадана па пісьме (гл. вышэй увагу да в. № 4).
У 3-ім радку слова „згадаў“ ужыта поэтам у сэнсе „вызваў“.
6. Я бальны, бясскрыдлаты поэт… Верш выдаецца з аўтографу. Напісаны ў 1909 г. на фотографічнай картачцы, зьнімак з якой зьмешчаны на 9-ай стар. Вершы прысьвечаны М. А. К-ай, з якой поэта пазнаёміўся ў Крыме на фэрме „Шалаш“, дзе лячыўся ўлетку 1909 г. („Матар‘ялы для біографіі М. Багдановіча“ — бацькі поэты А. Я. Багдановіча). Гэтай-жа асобе прысьвечаны і в. „Цемень“ (№ 18).
7. Нашай Ніве. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“. Першы раз друкаваўся ў „Н. Н.“ 1909 г. № 46.
8. Прыдзе вясна. Верш друкуецца з „Нашае Нівы“ і задатаваны годам надрукаваньня — 1909. Напісаны быў не пазьней 1908 г. Гэта відаць з наступнага: у канцы вершу ў „Н. Н.“ ёсьць прыпіска: „Ніжні Ноўгарад“, а, як вядома, з Н.-Ноўгараду ў Яраслаўль поэта пераехаў улетку 1908 г. (Матэрыялы да біографіі М. Б. бацькі поэты).
У 9-ым р. „сна“ зам. „сну“ застаўлена для захаваньня рыфмы.
Прыводзім пераклад гэтага вершу на украінскую мову, выдрукаваны ў „Літературна-Навуковім Вістніку“ 1909 г. № 9.
Прийде весна! |
9. Хрэсьбіны лясуна. Верш друкуецца з „Нашае Нівы“ (1909 г. № 35-36), дзе першы раз надрукован.
10. Лясун. Сосны, елі… Верш друкуецца з аўтографу (п. VI, № 9). Дата ў аўтографе — 1909 г. Падпісаны: „Максім Крыніца“.
У лексыцы вершу трэба зазначыць русіцызм „дзьвіжэць“ (7 р.). У форме — „у бару“ (8 р.) канчатак застаўлены для захаваньня рыфмы з словам „кару“ (6 р.). У словах „калышэць“, „дзьвіжэць“ (7 р.) пакінута форма аўтографу.
11. Лясун. Прывольная, цёмная пушча… Верш захаваўся ў аўтографах (папка VI, №№ 14 і 34). Выдаецца з „Нашай Нівы“ 1909 г. № 35-36. Падпісаны — „М. Крыніца“.
Рукапісныя варыянты (п. VI, № 14 і 34):
6Гарачае сонца паліць…
8Лясун на прыпеке ляжыць.
5Словы — „дзіка“, „пустынна“ трэба разумець, як прыслоўі да дзеяслова „імшыцца“.
12. Старасьць. Верш выдаецца з аўтографу (папка VI, № 20). Задатаваны 1909 годам. У аўтографе захаваўся падзагаловак вершу „Лес“. Згодна са зьместам, верш зьмяшчаецца разам з іншымі вершамі, якія могуць быць аднесены да цыклю „Лясун“.
Рукапісны варыянт:
8Обломан…
Поэтам ужыта форма дзеяпрыметы і дзеяпрыслоўя цяперашняга часу: 3 р. — „жаўцеюшчай“, 12 — „упаўзая“.
13. Пугач. Верш выдаецца з „Наша Нівы“ (1909 г. № 43), дзе першы раз друкаваўся. Захаваўся ў аўтографах (п. VI, № 16) з подпісам „М. Крыніца“. Для выданьня ўзяты тэкст „Н. Н.“ (гл. ўвагу да в. „На чужыне“ № 3).
Чарнавыя варыянты:
4Пракацілась у гулкім лесе рэха.
5І дрыжа, трасясь, канца чакаеш ночы.
7Чырванеюць налітыя кроўю вочы…
У 2-ім радку „сьмеха“ зам. „сьмеху“ застаецца для захаваньня рыфмы з словам „рэха“ (2 р.).
14. Асеньняй ноччу. Перадрук з („Нашай Нівы“. 1909 г. № 41). Захаваўся ён і ў аўтографах поэты, п. VI, № 15 (Гл. ўвагу да в. гэтага разьдзелу „На чужыне“ № 3).
Напісаны, як зазначана рукою аўтара ў рукапісе, у 1909 годзе.
Рукапісныя варыянты:
1Чарнее за сажы стаў вечар…
5А мне харашо пад вадою…
7Калёсы штурхаю рукою.
8Драмлю ў цяпле ў цішыне.
9Калышацца, верціцца жорнаў.
10Трасецца ад ветру сьцяна…
Верш сваім зьместам падходзіць да прынятых поэтам цыкляў „Лясун“ і „Вадзянік“ (гл. в. 94), дзеля таго ён і зьмяшчаецца ў групе з вершамі „Лясун“ і „Пугач“.
У 12 р. „сна“ зам. „сну“ пакінута для рыфмы з словам „сьцяна“ (10 р.).
15. Падвей. Верш друкуецца з аўтографу (папка VI, № 17). Напісаны ў 1909 годзе. У аўтографе верш падпісаны — „Максім Крыніца“. Вобраз „падвея“ паўтараецца ў вершы „Завіруха“ (№ 135).
9„насоў“ — аўтарскі новатвор.
6„рукава“ пакінута для рыфмы з словам „галава“.
Русіцызм: 5 — „пляша“.
16. З песьняў Беларускага мужыка. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1909 г. № 39.
У 1-ым радку амест „гнуся“ Літ. Камісіяй унесена папраўка „гнусь“ для таго, каб вытрымаць разьмер вершу — анапэст.
У 9-ым — для рытму Літ. Камісіяй выпраўлена „дрыгвою“ зам. „дрыгвой“.
17. Над магілай. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1909 г. № 1.
7 У „Н. Н.“ надрукавана „абвівае“. Літ. Камісіяю ўнесена папраўка: „вецер абвявае“.
Верш друкаваўся і паукраінску ў часопісе „Літературна-Наўковый Вістнік“ 1909 г. № 9. Гэты пераклад прыводзім.
НАД МОГІЛОЮ. Біля шляху в чистім полі |
18. Цемень. Выдаецца з „Нашае Нівы“ (1909 г. № 51-52). Верш прысьвечаны М. А. Кіц-най. Трэба думаць, што М. Кіц-на тая-ж асоба, якой прысьвечаны быў трыолет на фотографічнай картцы (гл. в. гэтага разьдзелу № 6). Загаловак вершу ў „Н. Н.“ — „Цемень“, а ў тэксьце вершу ўжываецца „цемень“ і „цемнь“.
19. Ліст у рэдакцыю „Нашай Нівы“. Верш друкуецца з „Нашай Нівы“ (№ 47).
Віншаваньне рэдакцыі „Н. Нівы“ з чацьвертаю гадавінаю існаваньня газэты (23-ХI 1906—23-XI 1910).
20. Скрылась кветамі ў полі магіла… Друкуецца з „Наша Нівы“ 1912 г. № 30. Напісаны ў 1910 годзе, як зазначана ў „Н. Н.“ (у канцы вершу). Верш захаваўся ў чарнавых аўтографах пад загалоўкам, „Магіла ў полі“ (IV, № 12, ст. 16).
Рукапісныя варыянты:
1У чыстым полі схілітась магіла…
4Хто пакоіцца…
6Што ў цьвятох тваіх буйны бур‘ян.
7Прытаілась магіла сьцяпная,
8А ня просты пяшчаны курган,
9І ў жыцьці тое-ж самае. Людзі
10Не пазнаюць, пачуўшы твой сьмех,
11Колькі гора ў ізмучанай грудзі
12Пахавае пад ім (другі) чалавек.
У 7-ым р. поэтам ужыты прыназоўнік „із“ — „ізмучанай“ зам. „змучанай“.
У 1-ым радку ў тэксьце „Нашай Ніве“ стаяла: „Скрылася кветамі“… (дактыль); Літ. Камісіяй адпаведна з разьмерам усяго вершу выпраўлена на „Скрылась кветамі“… (анапэст).
21. Вечар. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1910 г. № 3.
22. Над морам. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1910 г. № 42. На тэй падставе, што ў „Н. Н.“ выдрукавана „вецер салёны“ (а не „салоны“), Літ. Камісія ўнесла папраўку — „шалёны“ (1-шы р.).
23. Зьмяіны цар. Верш друкуецца з тэксту „Нашае Нівы“ 1910 г. № 2.
Захаваўся аўтограф гэтага вершу (папка VI, № 13). Літ. Камісіяй прынята рэдакцыя „Н. Н.“ таму, што тэкст „Н. Н.“ больш апрацаваны (гл. увагу да вершу № 3).
Рукапісныя варыянты (п. VI, № 13):
2Жызнь канчаецца мая…
4Перад месяцам стая…
7Глуха дзяцел стукае ў дупло…
11Вецер ціха, смутна запяець.
12Зашуміць ён па кустох.
14Заблішчаць расой паля…
16Перад месяцам стая.
У 10-ым р. „яру“ зам. „яры“ застаўлена для рыфмы. У 17-ым — слова „серабра“, выдрукаванае ў „Н. Н.“, пакінута для захаваньня разьмеру (зам. „срэбра“).
У 18-ым радку націск у слове „расой“ не адпавядае рытму.
24. Лясун. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1910 г. № 51.
25. На магілай мужыка. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1910 г. № 31.
26. Дождж у полі і холад… Перадрук з „Першага Беларускага Каляндара „Нашае Нівы“ 1910 г.
У 7-ым р. ня вытрымана рыфма, трэба думаць, з прычыны таго, што рэдакцыяй „Нашае Нівы“ было выпраўлена ўжытае поэтам расійскае слова „ночной“ на „начны“.
27. Вось і ноч. Верш выдаецца з аўтографу № 24. Напісаны, як зазначана аўтарам, у 1910 годзе.
Русіцызм: „даверчыва“ (6 р.).
28. Мая душа. Выдаецца з „Нашае Нівы“ 1910 г. № 8.
29. Ціхія мае ўсе песьні… Выдаецца з аўтографу (папка VI, № 25). Напісаны быў, як зазначана аўтарам у рукапісе, у 1910 годзе.
30. Романс. Не знайсьці мне спакою… Выдаецца з аўтографу (п. VI, № 25). Задатаваны ў аўтографе 1910 г.
31. Пэўна любіце вы, пане… Перадрук з „Н. Н.“ 1911 г. № 4. Верш падобны да вершу № 90: „Вы, хто любіце патрапіць“, але тэма ў гэтым вершы больш разьвіта.
У 4-ым р., зам. выдрукаванага ў „Н. Н.“ слова „чога“, Літ. Камісіяю пастаноўлена „чаму“. „Чога“, трэба думаць, ужыта на ўзор рас. „чего“.
32. Разгарайся хутчэй мой агонь… Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1911 г. № 39.
33. Срэбныя зьмеі. Перадрук з „Н. Н.“ 1911 г. № 28-29. У тэксьце вершу ў „Н. Н.“ да загалоўку „Срэбныя зьмеі“ зроблены дадатак: „З цыклю — Вадзянік“.
34. Хаўтуры. Выдаецца з аўтографу (п. IV, № 4, ст. 14). Захавалася два аўтографы — чыставы і чарнавы.
Чарнавы варыянт вершу напісаны аднэю рукою і на адным тым-жа аркушы, на якім поэтам напісаны верш, задатаваны 1911 годам (IV, № 8, арт. 7). На гэтай падставе ён аднесены да 1911 г. Друкуецца з чыставога варыянту, які мог быць напісаны і пазьней 1911 году.
Чарнавыя варыянты (IV, 8, 7):
8 і цягнуліся ціха ізвошчыкі;
15 … так вядома.
Для рыфмы захованы канчаткі ў словах: „гноя“ зам. „гною“ (2 р.), „ладана“ зам. „ладану“ (13 р.).
35. Песьня пра князя Ізяслава Полацкага. Перадрук з „Беларускага календара „Наша Нівы“ (1911 г.).
У тэксьце „Белар. Календара“ 1 р. чытаецца: „Ізяслаў — князь, сын Васількоў“ і 5 р. — „Адняў славу ён у сваго“… Словы „князь“ і „ён“ выкінуты Літаратурнай Камісіяй на тэй падставе, што парушаюць разьмер радкоў. Наўрад ці маглі гэтыя словы стаяць у першапачатковым аўтарскім тэксьце; вярней яны былі ўнесены рэдакцыяй „Н. Н.“ для большай яснасьці зьместу і больш правільнай будовы мовы.
У 15-ым р. слова „птах“ трэба разумець, як родны склон множн. ліку.
Як русіцызм, трэба адзначыць прыстаўку „із“ („ізьбіты“, 11 р.).
Да загалоўку гэтага вершу у „Белар. Календары“ была дадана ўвага: „Слово о Полку Ігореве“ напісана 900 гадоў таму назад у даўнейшай заходня-рускай мове, з якой пайшла наша беларуская мова“.
Да „Усевалода“ (19 р.) і „Брачыслава“ (20 р.) у ўвагах дадана: „браты Ізяслава“. Да „Гародні“ (28 р.) — „Месца, дзе княжыў Ізяслаў“.
36. Першая любоў. Верш выдаецца з аўтографу (IV, № 8, 7). Вершы: „Першая любоў“, „Маркотна я чакаю“ (37) і „Пад ценьню цёмных ліп“… (38) напісаны на аркушы разам з 7-ма вершамі „Вянка“. Усе гэтыя вершы напісаны аднэю рукою, аднымі чарніламі і, як відаць, у адзін і той-жа час. А з прычыны, таго што адзін з іх — „За дахамі места памеркла нябёс пазалота“ — задатаваны 1911 годам, дык можна думаць, што і год напісаньня вершу „Першая любоў“ — 1911. Бацька поэты таксама дапушчае, што гэты в., як і два наступныя, быў напісаны у 1911 г. У лісьце ад 9-IV 1926 г. ён дадае: „Да гэтых вершаў не падходзіць толькі другі радок з вершу „Першая любоў“ — „на вузкіх вуліцах ляжыць“, бо ў Яраслаўлі вуліцы ня вузкія. Калі судзіць па гэтай прымеце, дык можна аднесьці гэты верш да Вільні, але наўрад ці былі ў Вільні ў поэты іншыя захапленьні, апроч прыроды і культурных помнікаў. Лепей выраз „на вузкіх вуліцах“ лічыць „поэтической вольностью“. Ва ўсім іншым гэтыя вершы падыходзяць да яраслаўскіх абставін, а прыкладам: „Пад ценьню цёмных ліп“ — дасканалы малюнак „яраслаўскага бульвару“.
37. Маркотна я чакаю… Верш выдаецца з аўтографу (папка IV, № 8, арк. 7). Адносна году напісаньня гл. ўвагу да вершу № 36.
38. Пад ценьню цёмных ліп. Верш выдаецца з аўтографу (IV, 8,7). Адносна году напісаньня гэтага вершу гл. ўвагу да в. № 36.
У 10-ым радку з двух розначытаньняў поэты: „узглянуць“ і „глядзець“ прынята Літ. Камісіяю — „глядзець“.
39. Як толькі закрыю… Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1911 г. № 18—19.
Русіцызм: „із“ („маку“, 5 р.), „Была ня ўсілах савацца“ (6 р.) — няўдалы зварот: для рытмікі націск трэба рабіць на складзе „бы“, між тым як, паводле правапісу, трэ‘ было-б чытаць „было“ (з націскам на канцы).
„Узьвіецца“ (зам. „узаўецца“) застаўлена, каб не парушаць рытмікі.
40. Дзябольскаму. Верш выдаецца з аўтографу (папка VI, № 31). Напісаны, як зазначана ў канцы вершу ў 1911 годзе. Адносна Дзябольскага бацька поэты гаворыць у сваіх „матар‘ялах“ да біографіі поэты, наступнае: „Дзіадор Дзябольскі быў таварышам Максіма па гімназіі і ліцэю. Часта заходзіў Максім да Дзябольскага пагутарыць і паспрачацца з братамі Дзябольскімі“…
У 11-ым р. „дна“ (зам. „дну“) астаўлена для рыфмы. У 15-ым р. у аўтографе напісана: „Мо‘ інакш“; Літ. Камісіяю словы перастаўлены для рытмікі — „Інакш мо‘“…
41. Сонэт. Перадрук з „Нашае Нівы“ 1912 г. № 10. Захаваўся чарнавы аўтограф (п. IV, № 5, ст. 15).
Рукапісныя варыянты:
1 | Замерзла шырокая крыніца… | |
Хоць не адразу, а замерзнула… |
4 Аж нават зьверху белы сьнег лажыцца…
6 Магутная, цалючая вада.
„Сьляда“ (зам. „сьляду“ ў 3 р.) застаўлена для захаваньня рыфмы з словам „нуда“ (2 р.).
42. „Учора шчасьце толькі глянула“… Выдаецца з аўтографу чарнавога рукапісу (п. XI, № 21).
Як відаць з расійскага тэксту гэтага вершу (гл. ніжэй), ён прысьвечаны Ане. „Аня, (Анна Я—на ці Анна Р—на К—ва) — адна і тая-ж асоба, яраслаўка, прыгожая дзяўчына. Яна мела ня мала паклоньнікаў, у ліку якіх быў і поэта. Знаёмства поэты з ёю адносіцца да 1912-13 г.г.“. (З ліста бацькі поэты ад 23-VI 1926 г.). Зьмешчаны в. у 1912 годзе таму, што ў ім гаворыцца як-бы аб першых днёх захапленьня поэты.
Прыводзім расійскі тэкст (IV, 13, 15):
Счастье, ты вчера блеснуло мне несмело, А сегодня вновь мечтой себя туманю, |
43. З цыклю „Усьмешкі“. Усе эпіграмы выдаюцца з аўтографу (п. VI. № 42, 44). Тры эпіграмы (II—IV) задатаваны ў аўтографе 1912 годам. Усе яны маюць подпіс „Sine ira“. Эпіграма „Пан і Мужык“ (№ 1) над загалоўкам мае прыпіску: „З цыклю „Усьмешкі“ і падпісана поўным імем і прозьвішчам поэты. Яна ў рукапісе не задатавана, але аднесена да групы эпіграм, зважаючы на зьмест і руку.
У вершы „Чытаю я журнал сучасны“ заўважаны русіцызм „прэкраснай“ (3 р.).
Захавалася ў аўтографах поэты яшчэ адна эпіграма, якая ня зьмешчана ў выданьні затым, што тэкст яе не расшыфраваны і, як відаць, нявыгодны для чытаньня. Прыводзім яе ў увагах:
За арыхметіку бярусь
Праз.........
Часьць роўна цэламу свайму.
— Чаму?
1912 г. у даным разьдзеле задатаваны толькі тры нумары вершаў (41—43). Гэта тлумачыцца тым, што шмат вершаў гэтага году выдрукавана ў зборніку „Вянок“, які быў канчаткова падрыхтаваны поэтам да друку у 1912 годзе і надрукаваны ў 1913 годзе (гл. ўвагу да „Вянка“).
44. Ліст да В. Ластоўскага. Перадрук з газэты „Гоман“ 1917 г. № 48. Напісаны, як зазначана ў канцы выдрукаванага ў газэце тэксту, у 1913 годзе.
Рукапісныя варыянты (п. IV, № 13, ст. 30):
36Даўно ўжо выводзіць па ёй вучня смык.
37І ад працы тэй зьмяніўся йскрыпкі зык.
38Якім ён ёмкім стаў!..
43Маглі-бы не зьмяніць, калі зьмянілі дрэва?..
У 16-ым р. на слове „уражэньне“ націск пастаўлены няправільна, але яго прыходзіцца аставіць для рытмікі.
У 34-ым р. „бачна“ — новатвор у сэнсе „відна“. 42 р. у слове „сьпева“ (зам. „сьпеву“) канчатак захованы для рыфмы.
Русіцызм: „стаўні“ (5 р.).
45. С. Полуяну. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1913 г. № 30. С. Е. Полуян — малады беларускі пісьменьнік. З 1909 г. супрацоўнічаў у „Нашай Ніве“. Скончыў жыцьцё самагубствам у 1910 г. (гл. ўвагу да 2-га разьдзелу).
46. Просьценькі вершык. Верш выданы з часопісу „Biełaruskaje Żyćcio“ 1919 г. № 4. Год напісаньня вершу прыблізна ўстаноўлены Літаратурнай Камісіяй па хронолёгічнай блізкасьці з вершам: „Народ, Беларускі народ“, задатаваным 1913 годам (гл. ўвагу да в. № 47).
47. Народ, Беларускі народ! Верш выдаецца з часопісу „Biełaruskaje Żyćcio“ 1919 г. № 2. Задатаваны в. 1913 годам. З прычыны таго, што вершы „Варажба“ і „Просьценькі вершык“ былі выдрукаваны ў сумежных
нумарох (3 і 4) часопісу „Biełaruskaje Żyćcio“, Літ. Камісія гадана ўстанаўляе год напісаньня гэтых вершаў, зважаючы на час напісаньня першага вершу гэтае групы. („Народ, Беларускі народ“).
Захаваўся рукапісны варыянт гэтага вершу (п. IV, № 4, ст. 17), у якім пасьля 2-га радку ўстаўлена: „Твой край у няволю забралі“.
Варыянты:
7 „У спудзе ад грознай бяды…
12 | Хто йшчэ можа чуваць… | |
Хто мае вушы, каб чуваць… |
У 12-ым радку „чуваць“ ужыта поэтам у сэнсе „пачуваць“, трэба думаць, для версыфікацыі.
48. Варажба. Выдаецца з тэксту газ. „Biełaruskaje Żyćcio“ 1919 г. № 3. Адносна году напісаньня гэтага вершу гл. ўвагу да папярэдняга вершу „Народ. Беларускі народ“ (№ 47).
Рукапісныя варыянты (п. IV, № 13, ст. 25):
3Клубяцца глыбамі астаткі…
4Як у вадзе сьвінец…
6Побач-жа: засіяў блеск ясны.
У газэце пад загалоўкам гэтага вершу зроблена прыпіска: „з архіву Ромуальда Земкевіча“.
49. Ізноў пабачыў я сялібы… Выдаецца з „Нашае Нівы“ 1913 г. № 20. У 2-ім радку поэта карыстаецца няправальнай формай „леты“ зам. „гады“. У 5-ым радку ў слове „пылу“ захованы канчатак (зам. „у пыле“) для версыфікацыі.
У канцы 16-га радка, замест працяжніка ў тэксьце „Н. Н.“, Літ. Камісіяй прынята двукроп‘е, як знак, які больш адпавядае сэнсу.
50. Споўненае абяцаньне. Перадрук з „Н. Н.“ 1913 г. № 44. У 3-ім радку ў тэксьце „Н. Н.“ выдрукавана: „на малюнкі“ (памылкова, а можа быць і для рыфмы з словам „чыгункі“, 2 р.). Літ. Камісіяй выпраўлена — „малюнку“.
Як на некалькі сваеасаблівую форму, можна ўказаць у 16-ым радку: „у край“ (зьдзіўлёны).
51. Дзед. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1913 г. № 28.
Рукапісныя варыянты (п. IV, № 8, 27):
3Сеў там, дзе гарачэй пякло…
5Скрозь тане сьнег, шуміць вада.
6Зіяе сонца, ўсюды людзі…
8Што хутка ён зямлёю будзе.
У даным зборніку зьмяшчаецца пераклад гэтага вершу на расійскую мову, зроблены самім поэтам (гл. в. № 314 у разьдзеле „Зеленя“).
52. Купідон. Перадрук з „Нашае Нівы“ 1913 г. № 26-27.
У 4-ым радку „Н. Н.“ выдрукавана „маё сэрца“. Слова „маё“, якое не ўкладаецца ў рытм, Літ. Камісія палічыла за друкарскую памылку і замяніла яго на „мне“.
У 5-ым радку „візэрункам“ — полёнізм.
Русіцызм: „чэрты“ (зам. „рысы“) у 16-ым радку.
Як неапрацаваны па форме зварот трэба зазначыць у 20-ым радку „пяяць готовым поўным згукам“. У „Н. Н.“ ў 28-ым радку вершу было выдрукавана: „Устае ў сувораму чаканьні“. Падобны няправільны зварот сустракаецца і ў іншых вершах Багдановіча, напр.: у „нуднаму рыпу“ (№ 181, 16-ты р.), „ў цудоўнаму сьне“ (№ 182, 5 р.). Камісія была прымушана пакінуць бяз зьмены гэтае напісаньне для захаваньня мэтрыкі вершу. — У вапошнім радку („Што лепш аб ёй маўчаць“) не хапае аднаго складу; лепей было-б сказаць: „Што лепш аб ёй і памаўчаць“.
Гл. тэкст гэтага вершу на расійскай мове ў разьдзеле „Зеленя“ № 303 пад загалоўкам „Скерцо“.
53. На могілках. Верш друкуецца з „Нашае Нівы“ 1913 г. № 22. Захаваўся ў чарнавікох аўтограф яго (п. IV, № 13, ст. 38).
У 10-ым радку трэба заўважыць няўдалую граматычную форму: „палёгшы“.
54. У старым садзе. Верш друкуецца з чарнавога аўтографу (папка IV, № 4, 17).
Дата напісаньня — 1913 г. — устаноўлена паводле нататкі поэты ў сьпісе „Красавік“.
Чарнавыя варыянты (IV, № 4, 17):
6У руках-жа кніжка новая: гартаю
7У забыцьці яе — і закрываю,
7-мы радок гэтага вершу спачатку чытаўся так: „У забыцьці яе я разгарнуў… і закрываю“… Потым словы „у забыцьці“ закасованы аўтарам, але правільная пабудова вершу парушылася. Літаратурная Камісія для захаваньня разьмеру аднавіла закасованыя словы „ў забыцьці“ і апусьціла „яе“.
У 8-ым радку трэба зазначыць „у край“ (гл. ўвагу да в. № 50).
Гл. тэкст гэтага вершу на расійскай мове ў разьдзеле „Зеленя“ № 302.
55. Трыолет. „Мне доўгае расстаньне з Вамі“. Верш выдаецца з „Нашай Нівы“ 1913 г. № 22.
Гл. аўтарскі пераклад гэтага вершу на расійскую мову, „Зеленя“ № 301.
56. Успамін. Верш выдаецца з „Нашай Нівы“ 1913 г. № 22. Захаваўся яго чарнавы рукапіс пад загалоўкам „Згадка“ (папка IV, № 13, ст. 38).
Варыянт гэтага рукапісу: „мовіў бы Катул“… (1-шы радок).
57. Пану Антону Навіне. Выдаецца з тэксту, выдрукаванага ў зборніку „Заходняя Беларусь“, які вышаў у Вільні ў 1924 г. Напісаны быў, як паказана ў зборніку, у 1914 г. Перад вершам рэдакцыяй зборніку была надрукавана невялікая прадмова. Гісторыя пахаджэньня вершу, як гаворыцца ў гэтай прадмове, наступная: „У 1913 г. ў Вільні вышаў зборнік вершаў М. Багдановіча „Вянок“. Крытычны артыкул аб зборніку надрукаваў у „Н. Н.“ Ант. Навіна. Прачытаўшы яе, поэта прыслаў свайму крытыку экзэмпляр „Вянка“ з гэткімі надпісамі: „Дзень добры, Пане!“… і г. д.
2-4 радкі гэтага вершу паўтараюцца ў 1-3 радкох адрыўку, які выдрукаваны ў выданьні пад загалоўкам: „Ёсьць гэткая японская забаўка“… (Разьдзел IV, № 246).
58. Эміграцкая песьня. Выдаецца з „Нашай Нівы“ 1914 г. № 17. Дата напісаньня прастаўлена ў сьпісе вершаў „Красавік“ — 1914 г.
59. Мяжы. Выдаецца з „Наша Нівы“ 1915 г. № 28. Напісаны верш, як зазначана ў канцы тэксту ў „Н. Н.“, у 1914 годзе. У „Нашай Ніве“ загаловак стаіць „Межы“. Літ. Камісіяю прынята „Мяжы“ з мэтаю дапасаваньня з тэкстам, дзе ўсюды стаіць „мяжы“. Ёсьць даведкі, што ў гэтым вершы царскаю цэнзураю былі зроблены пропускі, а якія іменна, пакуль што ўстанавіць не ўдалося.
60. За газэтай. Перадрук з „Нашай Нівы“ 1914 г. № 21-22. Захаваўся аўтограф гэтага вершу ў чарнавых рукапісах поэты (п. IV, № 10, 10), адкуль Літаратурнай Камісіяю ўзяты загаловак „За газэтай“. У „Н. Н.“ верш выдрукаваны без загалоўку.
61. Сонэт. Верш друкуецца з „Нашай Нівы“ 1914 г № 4. У чарнавікох захавалася два аўтографы гэтага вершу.
Чарнавыя варыянты (п. IV, № 3 і 20, п. IV, № 13,34):
12 | Ён іскры сыпле і, пылаючы, нясецца… | |
Гарашчы ярка, увесь у іскрах, ён нясецца… | ||
Гарашчы ён між буйных іскр нясецца… | ||
Ён, агнявы, між іскарак нясецца… |
Варыянты другога аўтографу (IV, 13,20):
12І вось між німі метеор нясецца
13Прарэзаўшы вячэрні небасхіл (змрок нябёс…)
14 | Ён, пылаючы, упопяляецца агнём… | |
Ён у глыбі халодным астаецца. |
Апошні радок гэтага вершу: „А ў глыбіні халоднай астаецца“ паўтараецца ў в. гэтага разьдзелу № 43, р. 31: „А ў глыбіні сваей халоднай астаецца“.
62. Мушка-Зелянушка. Перадрук з „Нашае Нівы“ 1915 г. № 18. Гэты нумар быў сконфіскаваны царскім урадам, але захаваўся ў прысланых бацькам поэты матар‘ялах.
У Літаратурнай Камісіі ёсьць рукапіс „Мушкі-Зелянушкі“ папка IV, №№ 1-4).
Рукапісныя варыянты (IV, 1):
1Зашумела ляшчынанька баравая…
Пасьля 4 радка ўстаўлена:
5Што ад ранку да вечара лятае
6Камароў пекнатой прымушае…
У рукапісе можна бачыць, як поэта адточваў паасобныя месцы гэтага жартаўлівага вершу, але варыянтаў, якія маюць асаблівую цікавасьць і значэньне зьместам і стылем, няма.
У 19-ым радку „лісьць альховы“ (зам. „лісьце“) ужыта поэтам, трэба думаць, для рытмікі.
63. Максім і Магдалена. Перадрук з газэты „Гоман“ 1918 г. № 40. Напісаны быў не пазьней 1915 году. (З ліста А. Луцкевіча ад 10-I 26 г.). Захаваліся чарнавыя накіды гэтага вершу ў п. IV, № 1 і п. IV, № 9, ст. 2, 6, 78, але сярод іх асабліва цікавых з боку значэньня і стылю варыянтаў няма.
Русіцызм „прэкраснае“ (96 р.).
1-шы радок у „Гомане“ чытаецца: „Гэй пайду-ка я па вуліцы“… Літ.
Камісіяю выкарыстаны варыянт з аўтографу (IV, 9, 2): „Гэй пайду-ж“…
64. Ой, лясы-бары… Верш друкуецца з „Н. Н.“ 1915 г. № 2. Захаваўся аўтограф гэтага вершу ў чарнавых рукапісах поэты (п. IV, № 1, 39).
Рукапісныя варыянты:
16Што маленькая там птушка заліваецца.
17Ды з дзяўчыны кпіць, насьмяхаецца…
18За вясновы свой павадак паўней…
65. Сярод вуліцы ў нас карагод… Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1915 г. № 29-30. Захаваўся верш гэты і ў чарнавым рукапісе поэты (п. IV, № 1, ст. 41).
66. У мясьцечку Церасьцечку… Верш друкуецца з аўтографу (XI, 7, 3). Захаваўся ён у чарнавых накідах, але даволі закончаны і таму зьмяшчаецца ў 1-ым разьдзеле. Пісьмом і стылістычнай апрацоўкаю падобны да групы аналёгічных вершаў 1915 году.
67. Цёмнай ноччу лучына дагарала… Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1915 г. № 3. Захаваўся аўтограф гэтага вершу (п. IV, № 1), у якім пасьля 5-га радка ўстаўлена: „Увайшла тут, сястрыца, шатаецца“… а пасьля 13-га радка ўстаўка: „Зорачкі з кашулі рассыпаліся“…
68. Як Базыль у паходзе канаў. Перадрук з „Нашае Нівы“ 1915 г. № 31. Аўтографы гэтага вершу захаваліся ў двух чарнавых рукапісах у папцы IV (№№ 9, 24 і 3, 3).
Рукапісныя варыянты: у 1-ым і 23-ім радкох, замест „Базыль“, стаіць „Рыгор“. Пасьля 2-га радка ўстаўлена:
Ты, дарожанька, куды пралягла? |
Пасьля 3-га радка ўстаўка: „Пакідаю я вас без пары“.
69. Я хацеў-бы спаткацца. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1915 г. № 7. У чарнавікох ёсьць няпоўнасьцю апрацаваны працяг гэтага вершу; ён выдрукаваны ў 4-ым разьдзеле пад № 268.
70. Варона і чыж. Верш выдаецца з аўтографу (п. VI, № 38). Задатаваны ў аўтографе 1915 годам.
71. Лявоніха. Верш выдаецца з аўтографу, які захаваўся ў папцы II, арк. 29. Гэты верш унесены поэтом у ўкладзены ім сьпіс вершаў для зборніку „На ціхім Дунаю“, які, аднак, не адбыўся. Плян да гэтага зборніку і да зборніку „Шыпшына“ (які таксама не адбыўся) складаўся поэтам у 1915-16 гадох, як можна лічыць з дат некаторых вершаў, якія ўвайшлі ў гэтыя сьпісы.
З прычыны таго, што больш дакладных дат няма, прыходзіцца аднесьці напісаньне ўсіх вершаў вышэйпамянёных сьпісаў да 1915-16 гадоў.
У плян гэтых зборнікаў поэтам унесены, апроч „Лявоніхі“, наступныя вершы, якія зьмяшчаюцца ў І-ым разьдзеле выданьня: „На Лявонавай кашулі“ (№ 72), „Скірпуся“ (№ 73), „Агата“ (№ 74), „Калі паласу агнявую“ (№ 75), „Маладыя гады“ (№ 76), „Вышаў з хаты. Циха сьпіць надворак“… (№ 77), „Сьцюжа, мрок“… (№ (78), „Прыдзецца, бачу, пазайздрыць“ (№ 79), „Непагодны вечар“ (№ 80).
72. На Лявонавай кашулі… Верш выдаецца з аўтографу (п. VI, 6). Варыянт яго быў выдрукаваны ў газеце „Вольная Беларусь“ 1918 г. № 15 у групе вершаў „На ціхім Дунаю“. Адносна году напісаньня гл. ўвагу да в. № 71.
Літ. Камісія выкарыстала варыянт аўтографу, як больш цікавы па композыцыі, а іменна: у тэксьце „Вольнай Беларусі“ аднолькава ва ўсіх строфах стаіць: „У Максіма на кашулі“, а ў аўтографе, які выкарыстаны Камісіяй, словы „У Максіма на кашулі“, адпаведна зьменены ў кожнай страфе: „на Лявонавай“, „на Сямёнавай“, „на Сапронавай“.
73. Скірпуся. Верш выдаецца з аўтографу (папка VI, № 8). Адносна даты напісаньня гл. ўвагу да гэтага разьдзелу № 71.
Рукапісныя варыянты (пачка № 11, № 3):
5Таргавала селязьня,
6Аж бражджала кішэня,
10Пачала казаць што-дня:
11Селязенька мой нехарош,
12Згубіла я астатні грош.
13Селязенька—селязенечка,
17Ці ўжо я не маладзенечка?“
і далей:
Ты за печкаю сядзі,
Селязенечка, ля хаты не хадзі…
74. Агата. Верш выдаецца з аўтографу (папка VI, № 32). Адносна часу напісаньня гэтага вершу гл. ўвагу да в. № 71. Захаваўся яшчэ чарнавы накід гэтага вершу ў папцы № 11 (№ VI, ст. 10), у якім у 5-ым р. знаходзім „ступою“ (зам. „хадою“). У абодвух аўтографах памылкова напісана: „марудаю“ зам. „маруднаю“ (5 р.).
У 14-ым радку ў слове „кужэль“ пакінута напісаньне аўтографу для рыфмы з словам „мяцель“ (16 р.).
У 21-ым радку поэтам ужываецца слова „хвігура“ відавочна для захаваньня народнага колёрыту. У чарнавым аўтографе стаіць „фігуру“.
75. Калі паласу агнявую… Верш выдаецца з аўтографу (п. IV, № 7). Аб годзе напісаньня гл. ўвагу да в. № 71.
Рукапісныя варыянты (XI, № 4, 3):
7З далёкай краіны благой…
9цёмнаю ночкай сьпявае,
10Калі загараюцца зоркі,
11Што радасьць на сьвеце бывае…
76. Маладыя гады… Верш выдаецца з аўтографу з папкі VI, № 4. Аб годзе напісаньня гл. ўвагу да вершу № 71. Да вершу дадаецца аўтограф, як характэрны для рукі ў апошнія гады творчасьці поэты.
Варыянты чарнавога аўтографу з п. IV (4, 18):
5Агнявым вечарком
6Ціха ў сэрца загляне,
7Наляціць вецярком,
8Агарне, затумане.
9І чаруе мяне
10У сіняватыя ночы,
11Павявае у сьне
12І цалуе у вочы.
13Кветні, век малады.
14....днямі
15Пралятайце, гады,
16Залатымі агнямі!
17І яно над зямлёй
18Залацістымі днямі
19Зіхаціць яснатой
20І красуе цьвятамі.
Мотывы данага вершу неадступна займалі поэту ў апошнія месяцы яго жыцьця. Гэта можна бачыць з шматлікіх накідаў і пераапрацовак паасобных строф, якія захаваліся на дзьвёх старонках, пераданых у камісію Я. Дыла і зьмешчаных у папцы № IV пад нумарам 14-ым. Найбольш апрацаваныя з гэтых накідаў друкуюцца пад 1917 годам (№№ 87—88).
У 2-ім радку канчатак у слове „жаданьня“ зам. „жаданьні“ захоўваецца для рыфмы з словам „каханьня“ (4 р.).
77. Вышаў з хаты… Выдаецца з аўтографу (VI, № 8, 31), які мае выгляд чарнавога накіду, аднак верш больш-менш закончаны зьместам і стылем. Адносна году напісаньня гл. ўвагу да вершу гэтага разьдзелу № 71.
78. Сьцюжа, мрок… Верш выдаецца з чарнавога аўтографу з папкі IV, № 8, 34. Гл. ўвагу да вершу № 71.
79. Прыдзецца, бачу… Верш выдаецца з аўтографу (п. XI, № 8, ст. 1). Адрыўкі яго знаходзяцца ў папцы № 8, ст. 13. Адносна году напісаньня гл. ўвагу да в. гэтага разьдзелу № 71.
80. Непагодны вечар… Верш выдаецца з аўтографу (п. XI № 10, арк. 2). Адносна даты гл. ўвагу да вершу гэтага разьдзелу № 71.
81. Мы гаворым удвох… Выдаецца з аўтографу (п. VI, № 5). На думку бацькі поэты, верш мог быць навеяны знаёмствам з М. А. К-ай, ялцінскай прыяцелькай поэты па першым яго падарожы ў Крым, і ў пачатковай рэдакцыі мог быць напісаны ў 1909-10 г. г. (гл. ўвагі да в.в. №№ 6 і 18); але Камісія мела гэты верш толькі ў апошняй рэдакцыі 1915-16 г. г., таму і зьмешчаны ён у групе 1915-16 г. г.
82. Ужо пара мне да дому… Верш выдаецца з аўтографу (п. XI, № 10, ст. 1). У пачатковай рэдакцыі ён мог быць напісаны значна раней, але Камісія карысталася аўтографам апошняй рэдакцыі, які напісаны быў не раней 1915 году.
83. Усё праходзе… Друкуецца з аўтографу (п. IV, 8, 34). На думку бацькі поэты, верш адносіцца да Ані К-ай (гл. ўвагу да в. № 42) і мог быць напісан не пазьней 1914 году. Літаратурная Камісія дапушчае, што верш зьяўляецца ўспамінам аб чымсь больш раньнім, але па характары аўтографу, які ў яе быў, аднесла яго да групы вершаў 1915-16 г.г.
84. Пагоня… Выдаецца з „Вольнае Беларусі“ 1917 г. Як паведамляе А. Смоліч, гэты верш быў зачытаны поэтам у „Беларускай Хатцы“ ў канцы 1916 г. разам з в. „Страцім-Лебедзь“. Трэба думаць, што напісаны гэтыя абодвы вершы былі ўжо ў Менску, а прыехаў поэта ў Менск увосень (у канцы верасьня ці пачатку кастрычніка) 1916 г.
У „Вольнай Беларусі“ в. пачынаўся словам „Як“. Літ. Камісіяю гэтае слова ня ўведзена ў тэкст з тае прычыны, што зьяўляецца непатрэбным для разьмеру; яго ня было і ў пачатковай аўтарскай рэдакцыі (са слоў А. Смоліча).
У аўтографе (п. XI, № 9) поэтам зроблена нататка: „У старай Вільні на муру Гострай Брамы высечены герб местовы — ваякі на імкнушчых конях. Герб гэты Вільня атрымала яшчэ за часы Вялікага Князьства Літоўскага, і завецца ён Літоўскай Пагоняй“.
85. Страцім-лебедзь… Выдаецца з тэксту газэты „Вольная Беларусь“ 1918 г. Захаваўся в. і ў аўтографах.
Падабенства рукі аўтографу гэтага вершу да аўтографаў іншых вершаў з групы „На ціхім Дунаю“, выдрукаваньне ў аднэй і тэй-жа газэце, дзе „Пагоня“ і „Вершы беларускага складу“, чытаньне поэтам яго ў „Беларускай Хатцы“ разам з в. „Пагоня“ (гл. ўвагу да папярэдняга вершу), — усё гэта дазваляе думаць, што напісаны ён быў у 1916 г.
Усе аўтографы вершаў М. Багдановіча, зьмешчаныя ў „Вольнай Беларусі“, былі пярэданы Я. Лёсіку Ядвігіным Ш. (Лявіцкім) у 1917 годзе, пасьля сьмерці поэты. Аўтограф данага в. прыслаў у камісію т. М. Касьпяровіч.
86. Вершы беларускага складу… Верш выдаецца з тэксту „Вольная Беларусь“ 1918 г. № 15. Аб часе напісаньня гэтых вершаў пэўных вестак няма. З тае прычыны, што ў гэтай групе ёсьць адрыўкі з „Максіма і Магдалены“, якія напісаны ў 1915 г., можна думаць, што ўся гэтая група магла скласьціся не раней 1915 г.
У „Вольнай Беларусі“ было выдрукавана 5 вершаў, блізкіх сваім зьместам: 1) „А чалом, чалом, мае госьцейкі“… 2) „У Максіма на кашулі вышыты галубкі“, 3) „Як прышла я на ток малаціць“, 4) „Хоць і зорачка
ды не вячэрняя“, 5)„ … А як сьмерцю Максіма скаралі“… — Усе пералічаныя вершы носяць агульны загаловак „На ціхім Дунаю“, які Літ. Камісія не паўтарае таму, што задуманы поэтам зборнік пад гэтаю назваю ня быў складзены.
Другі верш гэтае групы „У Максіма на кашулі“ выдрукаваны вышэй з аўтографу (гл. № 72), а апошні („А як сьмерцю Максіма скаралі“) зьяўляецца выняткаю з в. „Максім і Магдалена“ (гл. № 63). Таму пад даным нумарам друкуюцца толькі тры вершы — 1, 3 і 4.
Варыянты першага вершу („Бяседная“) п. XI, № 11, аркуш 10:
3У маю хатачку новую,
4За сталы мае дубовыя…
6Што бялёвыя-вышываныя,
7У срэбра-злата увабраныя.
Варыянты другога вершу („Як прышла я на ток малаціць“) п. XI, № 13, ст. 3:
4Я баюся на хатнія зірнуць…
Ды на хатнія аглядалася.
У „Вольнай Беларусі“ перад вершамі, якія друкуюцца ў выданьні пад № 86, быў зьмешчаны артыкул пад загалоўкам „Забыты Шлях“ (будзе выдрукаваны ў II томе збору твораў М. Багдановіча). У гэтым артыкуле поэта кажа, што беларуская поэзія, якая шмат шляхоў прайшла пры сваім разьвіцьці, адзін шлях абмінае — свой родны беларускі шлях народнай песеннай працы. Поэта гаворыць далей: „беларускіх вершаў (г. зн. вершаў народна-песеннага складу) яшчэ ня было“… і, як узор вершаў складу беларускага, прапануе вершы, выдрукаваныя пад № 86.
87-89. Набягае яно… Захаваліся дзьве рукапісныя старонкі з вершамі поэты, якія ён пісаў у 1917 годзе ў Ялце перад самаю сьмерцю. З гэтага рукапісу прыводзім некалькі чарнавых накідаў для таго, каб азначыць перажываньні поэты апошніх месяцаў жыцьця.
Адрыўкі пад №№ 87—88 зьяўляюцца дальнейшымі эскізамі, папраўкамі, варыянтамі вершу „Маладыя гады“ (гл. 76). Тэма гэта займае поэту, як відаць, і ў апошнія месяцы перад сьмерцю. Апроч таго, некалькі разоў ён паўтарае апошнія радкі вершу „Мы гаворым удвох пры агню ў цішыне“ (№ 81):
Маладое жыцьцё праляціць, прабяжыць,
Не забудзься вясёлых калёраў дажыць…
Да гэтых накідаў належаць вядомыя ўжо ў друку (гл. „Гісторыя беларускай літаратуры“ М. Гарэцкага, 1924 г. ст. 324) чатыры вершаваных радкі (№ 89), у якіх поэта гаворыць, як відаць, аб сваім зборніку „Вянок“, які разьдзяляе з ім адзіноцтва у Ялце.
Хмурныя, цёмныя гудзяць і шэпчуць елі. Сэрца гарачае да ствала прыжымаю, Даўней цураўся я вас, сосны, елкі, А цяпер бачу — неба борзда дагарае, |
Русалка. Скучна мне ў глыбіне, ў цішыне; Я вясною пляснусь-ўскалыхнусь, Выйду, белая, з цёмнай вады, — Кінусь, брошусь я за німі з ракі: А людзей атышчу, абайду, І туды, дзе лягла цемень, мгла, Ўсіх туды заваблю, завяду: Як пачну абнімаць, цалаваць, — А я гучна сьмяюсь, хахачу. Хараша ты, ігра, весяла! Але блізка гадзіна ўтра — І з нудою я ў рэчку лажусь. Там плывець, веець хмелем вясна, — |
II. Вянок
[правіць]
II.
„Вянок“.
1909—1912.
У другім разьдзеле выданьня зьмяшчаюцца вершы Багдановіча, якія былі выдрукаваны ў асобным зборніку „Вянок“. (Вільня 1913). На другой старонцы зборніку далей тлумачыцца: „Вянок на магілу С. Е. Полуяна“ (памёр 8-га красавіка 1910 г.).
З ліста В. Ластоўскага ад 12-11-26 г. відаць, што аўтарам зборнік быў названы: „Кніжка выбраных вершаў“; назву-ж „Вянок“ і затым дапіску „на магілу С. Е. Полуяна“ даў зборніку В. Ластоўскі з тае прычыны, што поэта быў у блізкім знаёмстве з Полуянам. Поэта вельмі быў здаволены прыдуманым Ластоўскім загалоўкам для свайго зборніку. Гэтая назва („Вянок“) пакінута Камісіяй і ў даным выданьні.
Зборнік, як вышэй было зазначана, прысьвечаны Полуяну.
Студэнт Кіеўскага унівэрсытэту С. Е. Полуян быў талентным беларускім пісьменьнікам. З 1909 году ён супрацоўнічаў у „Нашай Ніве“. Полуян з надзвычайным захапленьнем сустрэў першыя вершы М. Багдановіча і дабіўся, каб яны былі выдрукаваны ў „Нашай Hіве“ (1909 г.). З С. Полуянам поэта завязаў частую перапіску на нацыянальна-культурныя і літаратурныя тэмы, але цягнулася яна нядоўга, бо 8-га красавіка 1910 г. С. Полуян скончыў жыцьцё самагубствам.
„Вянок“ зьяўляецца адзіным зборнікам поэты, які быў выдрукаваны, але ў поэты было наогул імкненьне ўкласьці свае творы ў зборнікі. Аб пахаджэньнi „Вянка“ і іншых зборнікаў, якія проектаваліся, але выдрукаваны ня былі, поэта гаворыць у сваім лісьце (п. IX, № 1): „Праглядаю гэтымі днямі свой „Вянок“. Недахватаў рожных — гібель, ды і кніжка гэта зусім маладая: вершы яе пісаліся з паловы 1909 да паловы 1912 г. г., калі мне было 17—20 год. Але ў ёй усё-ж такі ёсьць і творчасьць, і натхненьне, і сур‘ёзная праца. Узяў я карандаш, палавіну вершаў выкасаваў зусім, другую прабую абгладзіць. Дадам да гэтай другой палавіны лепшыя з вершаў 1912—15 г.г., і выйдзе зборнік „Маладзік“ або „Красавік“… У 1913 г. я асабліва ахвотна пісаў, кажучы вялікарускае слова, „ізящные“ вершы; з іх бадай што ні адзін друку ня бачыў. Выйдзе яшчэ адзін зборнічак „Пярсьцёнак“. А з вершаў апошняга часу і трэці — „Шыпшына“. Укласьці гэтыя кніжачкі, пэўна, не пасьпею, але думаць аб іх прыемна…“
Як поэта прадбачыў, ніводнага зборнічку з памянёных ён укласьці не пасьпеў, але плян да „Красавіка“ і „Шыпшыны“ ім складаўся. У сьпісе твораў да „Красавіка“ поэтам прыведзена сорак дзьве даты. Пры ўстанаўленьні году напісаньня вершаў, якія зьмяшчаюцца ў выданьні, Літаратурнаю Камісіяю ўсе гэтыя даты выкарыстаны, што і зазначаецца ў паасобных увагах да вершаў.
Пры ўстанаўленьні тэксту Камісія карысталася двума экзэмплярамі „Вянка“.
Першы экзэмпляр — аўтарскі (№ 1), крыху абгарэлы, з паказаньнем вершавальных памераў, з невялічкімі папраўкамі і з зазначэньнем даты напісаньня некаторых вершаў.
Другі экзэмпляр „Вянка“ цэлы (№ 2). Ён знаходзіўся ў Ялце ў апошняе падарожжа туды поэты. На гэтым экзэмпляры рукою аўтара напісана: „Милому человеку и товарищу по работе Николаю Григорьевичу Огурцову от автора. Ярославль 1914-20/III“. Відаць кніга ня была адаслана Огурцову і засталася ў аўтара. На гэтым экзэмпляры поэтам зроблена шмат паправак як чарніламі, так і алоўкам. У гэтым-жа экзэмпляры закасована рукою поэты пятнаццаць наступных вершаў.
1)*** У небе ля хмары грымотнай (№ 97).
2)„Прывет табе, жыцьцё на волі“ (№ 29).
3)*** „Блішчыць у небе зор пасеў“ (№ 100).
4)*** „Вечар на захадзе ў попеле тушыць“ (104).
5)*** „Плакала лета, зямлю пакідаючы“ (106).
6)*** „Ноч. Газьніца гарыць, чырванее“ (109).
7)Зімовая дарога (110).
8)Романс „Зорка Вэнэра“ (115).
9)„Сумна мне, а ў сэрцы“… (118).
10)„Ня кувай ты, шэрая зязюля“ (119).
11)Ян і маці (120).
12)*** „Сэрца ные, кроіцца ад болю“ (121).
13)Думы. С. Е. Полуяну (139).
14)Каганцу (140).
15)Трыолет (173).
З прычыны таго, што новага тэксту да гэтых вершаў поэта ня даў, яны зьмяшчаюцца ў выданьні з тэксту „Вянка“.
З выкарыстаных Камісіяю двух экзэмпляраў „Вянка“ ў паасобных выпадках у друкаваны тэкст вершаў уведзены некаторыя зьмены на падставе аўтарскіх паправак. Уводзіліся яны толькі ў тых выпадках, калі давалі ўзоры больш дасканалага тэксту і лексыкі, якая болей адпавядае сучаснай літаратурнай мове. Ува ўсіх выпадках, калі да асноўнага тэксту ўнесены аўтарскія папраўкі, зроблены заўвагі да кожнага вершу паасобку, у якіх да адпаведнага месца прыводзіцца тэкст „Вянка“, пры гэтым уведзены ў тэкст варыянт друкуецца ўверсе (курсывам), а тэкст „Вянка“ — зьнізу. Прыкладам, да в. „Чуеш гул“ (гл. ўвагу № 91) у радку шостым: „Ці казаць ад чаго пацямнела рака“ — тэкст, прыняты Камісіяю, выдрукаваны ўверсе, а розначытаньне „Вянка“ — „І ці трэба казаць, чаму сьціхла рака“ — зьмешчана зьнізу.
90. Вы, хто любіце… Напісаны ў 1912 годзе, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1.
Блізак тэмаю да вершу „Пэўна любіце вы, пане“ (гл. 1-шы разьдзел № 31).
У „Вянку“ пасьля вершу № 90 („Вы, хто любіце натрапіць“…) цераз старонку выдрукавана:
„1.Малюнкі і сьпевы.
Этот листок что иссох и свалился.
Золотом вечным горит в песнопеньи.
А. Фет“.
91. Чуеш гул? Перадрук з тэксту „Вянка“ з наступнымі аўтарскімі зьменамі, узятымі з экзэмпляру „Вянка“ № 2.
У 3 р. „навяваючы“ зам. „разважаючы“.
6 | Ці казаць, ад чаго пацямнела рака. | |
І ці трэба казаць, чаму сьціхла рака. |
7 | Зашамрэлі мацней каласы. | |
Не шасьцяць у палёх каласы. |
8 | Шэпча ім… | |
… шапаціць… |
Дата напісаньня, як зазначана ў „Вянку“ ў канцы вершу, — 1910 год. Першы раз быў надрукаваны ў „Нашай Ніве“ 1910 г. № 30.
Варыянты „Н. Н.“:
2Каб пазбыцца жуды, пачаў граць.
7Не шапочуць у палёх каласы.
8І аб чым размаўляюць ціхутка лугі.
9Што гараць-зіхацяць на лісьцёх лазьняка…
Варыянты экзэмпляру 1-га:
7Зашапталі ў палёх каласы,
8І аб чым кажа ім галасок вецярка…
Варыянты экзэмпляру 2-га, апроч прынятых ужо ў асноўны тэкст (гл. вышэй).
3„Выліваючы“ зам. „разважаючы“.
92. Возера. Перадрук з „Вянка“ 1913 году з наступнымі зьменамі, ўведзенымі ў тэкст выданьня з экзэмпляру № 2.
6 | Як у нязнаны… | |
Маўляў у іншы… |
7„халоднае“ зам. „спакойнае“.
Рукою аўтара задатованы 1910 годам у экзэмпляры № 1. Першы раз надрукаваны ў „Н. Н.“ 1910 г. № 41.
93. Над возерам. Перадрук з тэксту „Вянка“ 1913 году з наступнымі зьменамі з варыянтаў экзэмпляру „Вянка“ № 2:
6 | Рвуць бліскучыя, яркія ніці; | |
Рвуць і блытаюць срэбныя ніці, |
У гэтым экзэмпляры 1—4 радкі закасованы і замест іх даны новыя чатыры радкі:
1Заціхае і грукат і гоман.
2Месяц выплыў у небе і сьвеціць.
3Як шырока ён кінуў на Нёман
4Залацістыя, яркія сеці.
Прыведзеныя чатыры радкі ня прыняты Камісіяй з тае прычыны, што яны ня поўнасьцю апрацаваны: аўтар кажа: „Месяц… сьвеціць… і кінуў на Нёман“, а загаловак вершу застаўлены: „Над возерам“.
У 6-м радку аўтарская папраўка: „бліскучыя, яркія“ прынята для таго, каб пазбавіцца паўтарэньня слоў: „заблуталі“, „блутаюць“ і „срэбныя“.
Верш задатаваны 1909 годам рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1. Першы раз друкаваўся ў „Н. Н.“ 1919 г.
Варыянты „Н. Н.“:
2Месяц белы снуецца і сьвеціць.
3Аглядае бахматыя зоркі…
5У іх русалкі запуталі косы, —
6„плутаюць“ зам. „блутаюць“.
8„усьніце“ зам. „засьніце“.
У лісьце С. Е. Полуяна М. Багдановічу ад 1-га кастрычніка 1909 г. прыводзіцца пераклад гэтага вершу на украінскую мову украінскага песьняра Шаповала:
Тихо скотилося сонце за гори… |
Полуян піша: „Шаповалу гэты верш дужа спадабаўся. „Він виявляе дійсного поэта-художніка“, кажа ён“ (Шаповал).
94. Вадзянік. Верш напісаны ў 1910 годзе, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1.
Першы раз друкаваўся ў „Н. Н.“ 1909 г. № 41.
Варыянты „Н. Нівы“: загаловак верша: — „Над соннай рэчкай“; у 1-2 радкох, замест першае асобы, пастаўлена трэцяя асоба: „ён залёг“"… — „грэецца“ — „сьпіць“… 3 р. „акутана“ зам. „аблутана“.
95. Зьмяіны цар. Верш выдаецца з „Вянка“ з наступнымі варыянтамі, зробленымі рукою аўтара ў экзэмпляры № 2:
5„Выходзім“ зам. „ўжо вышлі“.
19 | Убачыць знахар — пуць усьцеле… | |
А спаткаем чалавека. |
20 | Белым палатном, | |
Порт расьцеле ён. |
22 | І па белай палатніне… | |
І праз белу палатніну… |
Верш напісаны ў 1910 годзе, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1. Першы раз надрукаваны ў „Н. Н.“ 1911 г.
У 22-ім радку русіцызм „ураню“.
96. Бура. Выдаецца з „Вянка“ з наступнаю аўтарскаю папраўкаю, уведзенаю у тэкст з экзэмпляру № 2:
6„ня сьціхаюць“ зам. „не замаўкаюць“.
Апроч уведзенай у тэкст папраўкі, у гэтым экзэмпляры „Вянка“ ў канцы вершу аўтарам зроблена прыпіска: „кроў бледная цяче па ўсім абшары“.
Напісаны верш у 1911 г., як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры № 1. Першы раз выдрукаваны ў „Н. Н.“ 1911 г.
Варыянты „Н. Н.“:
6Бліскае грозны меч, грымяць удары далей,
7І кроў халодная ліецца з неба хваляй.
97. У небе ля хмары… Напісаны верш, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1 у 1910 годзе.
Першы раз выдрукаваны ў „Н. Н.“ 1910 год. № 39.
Варыянты „Н. Н.“:
3 | Трапілась зьліцца-б і ім тут, | |
дык зрабілася-б хмаркай магутнай. |
7 | І ў самаціне загінулі недзе | |
хмары дзьве тыя, |
8Чуючы, злосны, як вецер…
У экзэмпляры „Вянка“ № 2 увесь верш закасованы рукою аўтара, але новага тэксту ня дана (гл. ўвагу да II разьдз.).
98. Возера. Верш напісаны, як зазначана аўтарам у экзэмпляры „Вянка“ 1-шы, у 1910 годзе.
Першы раз надрукаваны ў „Н. Н.“ 1911 г. № 40, пад загалоўкам „Над возерам“ і з варыянтам у 3-ім радку:
„і халодным, сьветлым хмелем“ (зам. „хмелем сьветлым і халодным“).
99. Прывет табе, жыцьцё на волі… Верш друкуецца з „Вянка“, дзе быў першы раз надрукованы.
У экзэмпляры „Вянка“ № 2 рукою аўтара верш закасаваны разам з эпіграфам, але ніякіх паправак і замен няма (гл. ўвагу да II разьдзелу).
100. Блішчыць у небе зор пасеў… Напісаны ў 1911 годзе, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1.
Першы раз надрукованы ў „Вянку“.
Аўтарскі варыянт у экзэмпляры № 1:
Да рэчкі траплячы, ўзьляцеў.
У экзэмпляры № 2 верш закасованы, але новай пераапрацоўкі яго няма (гл. ўвагу да II разьдзелу).
У 7-ым радку „на палях“ зам. „палёх“ пакінута для рыфмы з словам на крылах" (5 р.).
101. Цёплы вечар… Перадрук з тэксту „Вянка“ 1913 г. з наступнымі заменамі, зробленымі рукою аўтара ў экзэмпляры № 2.
3 | Ня курыцца сьветлы пыл усьцяж дарог, | |
Не ўстае стаўпом пыл сьветлы ўздоўж дарог. |
6 | Зьнічка коціцца агністаю сьлязой, | |
Заварожаны вячэрняй цішыной. |
7 | Прашумела мякка скрыдламі сава; | |
Я ня цямлю, дзе рука, дзе галава; |
Апроч варыянтаў, уведзеных у тэкст выданьня, у экзэмпляры № 2 ёсьць варыянт пятага радка, дзе чытаем: „і к яму хмурынкі падплылі“… (зам. „у небе ціха зоркі расьцьвілі“).
Прынятыя варыянты пазбаўляюць верш ад некаторай шурпатасьці стылю.
Задатованы верш 1910 годам рукою аўтара ў экзэмпляры № 1. Першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
102. Добрай ночы, зара-зараніца! Напісаны верш, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1, у 1911 годзе.
Першы раз надрукованы ў „Вянку“.
Захаваўся чарнавы аўтограф вершу (п. IV. № 8) з наступнымі варыянтамі:
1Добры вечар…
7 | Правявае, варушыць ледзь чутна. | |
Чуць варуша, чуць лісьці калыша. |
Варыянты ў экзэмпляры „Вянка“ № 2:
8Пазваночкі сьмяюцца ў цішы…
103. Ціха па мяккай траве… Напісаны, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1, у 1911 годзе.
Першы раз выдрукаваны ў „Вянку“.
У экзэмпляры „Вянка“ № 2 шэсьць апошніх радкоў закасованы рукою аўтара, але паправак да іх ня дана.
104. Вечар на захадзе ў попеле… Верш напісаны, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1, у 1910 годзе.
Першы раз выдрукаваны ў „Вянку“.
У экзэмпляры „Вянка“ № 2 верш закасованы рукою аўтара (гл. ўвагу да разьдзелу II).
У 4 р. — „паля“ захоўваецца для рыфмы з словам „вугля“.
105. Сомнамбул. Першы раз выдрукаваны ў „Вянку“. Захаваўся аўтограф вершу (VI, 47) з наступнымі варыянтамі:
Спачатку вершу дадана два радкі:
Хто там быццам гаворыць у цёмнай вадзе?
3 кім ён гэтую гутарку сьцішна вядзе?
1Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай ракой,
2І павёў мяне у сінюю даль за сабой
3І прывабіў да цёмнай, халоднай вады, —
5Але ён пралажыў праз раку сьветлы шлях,
6„страх“ зам. „жах“.
7Вось яна, залатая мая пуціна!
8За табой, дзіўны край, дзе пануе вясна.
9Доўга, доўга цябе я чакаў і шукаў.
11„я“ зам. „ён“.
13І цяпер я ў царстве вясеньнем жыву.
14Бачу явь ува сьне, бачу сны наяву…
15Не хвалюе рака, заціхае ў ёй гул.
16І шапчу я: „шчасьліў ты, благі сомнамбул“.
12р. — „цішына“, „глыбіна“, — з цьвёрдым канчаткам застаюцца для захаваньня рыфмы.
106. Плакала лета… Першы раз выдрукаваны ў „Вянку“.
У экзэмпляры № 2 верш рукою аўтара закасованы (гл. ўвагу да II разьдзелу).
6„тугаю“ зам. „тугою“ пакінута для захаваньня разьмеру вершу.
107. Дзесь у хмарах жывуць павукі… Напісана, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1, у 1911 годзе.
Першы раз выдрукаваны ў „Вянку“.
Чарнавы варыянт (п. № IV. № 8, 7).
3Кожны драблы і мяккі такі.
Варыянты ў экзэмпляры № 2:
6Злосьць бясцэльная у мутных вачах…
7Чуеш? Во шораг ног павукоў.
У 6-ым — „вачах“ зам. „вачох“ застаўлена для захаваньня рыфмы з словамі: „вужа“ (4p.) і „дах“ (8p.).
108. Разрытая магіла. Напісаны, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1, у 1909 годзе.
Першы раз выдрукаваны ў „Н. Н.“ к 1909 г. № 47.
Варыянты „Нашае Нівы“:
2Буйны вецер у сьцены б‘ецца.
8Усё, што было, што прайшло.
16Ўраз, павее на мяне.
У экзэмпляры № 2 эпіграф закасованы рукою аўтара.
109. Ноч. Газьніца гарыць… Першы раз выдрукаваны ў „Вянку“.
У экзэмпляры № 2 рукою аўтара верш закасованы, але новай пераапрацоўкі яго няма (гл. ўвагу да разьдзелу II).
110. Зімовая дарога. Першы раз выдрукаваны ў „Н. Н.“ 1910 г. № Варыянты „Н. Нівы“.
1.Шпарка коні бягуць чыстым полем.
У экзэмпляры „Вянка“ № 2 рукою аўтара верш закасованы (гл. ўвагу да II разьдзелу).
111. Зімой. Верш выдаецца з „Вянка“, дзе ўпяршыню быў выдрукаваны.
112. Перад паводкай. Напісаны верш, як зазначана ў „Красавіку“, у 1910 годзе.
Першы раз надрукаваны ў „Н. Hіве“ 1912 г.
Варыянт „H. Нівы“:
16Распалі душу маю.
У 4-ым радку „ада сна“ (зам. „сну“) захоўваецца для рыфмоўкі з словам „вясна“ (2р.).
113. Падымі у гару… Верш упяршыню быў выдрукаваны ў „Вянку“.
Варыянты ў экзэмпляры № 1:
4А ў душы усе трывогі жыцьця.
5-8 радкі закасованы.
9Ёй ня трэба ні шчасьця, ні ласкі.
10Ў ёй няма ні нуды, ні клапот.
Варыянты ў экзэмпляры № 2:
1Добра у неба далёкае глянуць.
2 | Я любуюся ім, як дзіця. | |
Робішся зноў, як дзіця. |
3А ў душы і сьціхаюць і тануць
4Ўсе трывогі зямнога жыцьця.
10Ў ёй няма ні нуды, ні клапот.
У 5-ым радку пастаўлена „хмару“ зам. „тучу“, каб пазбавіцца русіцызму і дзеля таго, што ў 12-ым радку поэтам ужываецца „хмара“.
У 8-ым радку русіцызм „струях“.
114. Па-над белым… Верш напісаны, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 2, у 1910 годзе. Першы раз выдрукаваны ў „Н. Н.“ 1910 г. № 21 пад загалоўкам „Маёвая песьня“.
Строфіка вершу ў тэксьце „Н. Н.“ іншая, чым у „Вянку“: кожныя 2 радкі тэксту „Вянка“ ў „Нашай Ніве“ злучаны ў адзін, і верш, гэтакім чынам, мае удвойчы менш радкоў.
Чарнавыя варыянты (п. IV. № 12):
7-8Ён скрыламі блешча, плешча, звоніць ледзьве чутна ў іх.
Варыянты з экзэмпляру „Вянка“ № 1:
15Альбо-ж то высокі…
24Толькі той, хто сам поэт.
Варыянты з экзэмпляру № 2:
9І ліецца ціха песьня
10Аб красе і вясьне.
12Навявае гэта мне?
115. Романс. Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
У другім экзэмпляры „Вянка“ рукою поэты верш закасованы (гл. ўвагу да II разьдзелу).
Чарнавыя варыянты (п. IV, № 13, ст. 34):
2 | Сьветлыя радасьці ў сэрцы зажгла… | |
Згадкі збудзіла і (сэрца) радасьць зажгла (нуду разьвяла). |
18„зьліем“ надзвычайная форма (зам. „сальём“).
116. Досі ўжо працы. Верш першы раз друкаваўся ў „Н. Н.“ 1910 г. № 23-24.
117. Уся ў сьлязах дзяўчына… Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
118. Сумна мне… Першы раз надрукованы ў „Н. Н.“ 1911 г. № 22.
У другім экзэмпляры „Вянка“ рукою аўтара верш закасованы (гл. ўвагу да II разьдзелу).
119. Ня кувай ты, шэрая зязюля… Верш першы раз быў надрукованы ў „Вянку“.
У другім экзэмпляры „Вянка“ рукою аўтара ён закасованы (гл. ўвагу да разьдзелу II).
120. Ян і маці. Першы раз надрукованы ў „Н. Н.“ 1911 г. № 16-17.
Варыянты ў чарнавым аўтографе № IV (№ 5, ст. 18):
5Тае воск, і ўніз па сьвечцы кропелькі сьцякаюць.
10Усё зьнікае, дагарае…
У другім другім экзэмпляры „Вянка“ рукою аўтара ён закасованы (гл. ўвагу да разьдзелу II).
121. Сэрца ные… Верш першы раз надрукованы ў „Н. Н.“ 1911 год.
У другім другім экзэмпляры „Вянка“ рукою аўтара ён закасованы (гл. ўвагу да разьдзелу II).
122. Вечар. Верш друкуецца з „Вянка“ з аўтарскай папраўкай у 15-ым радку: „роднай“ зам. „горкай“.
Першы раз надрукованы ў „Н. Н.“ 1911 г. № 33.
Варыянты ў экзэмпляры „Вянка“ № 2.
1Ясны вечар, сьветлы месяц.
2Белая дарога.
3Выйду з цеснай, душнай хаты.
4Стану ля парога.
Гэты верш зьяўляецца пераапрацоўкай народнае песьні, якую сьпявала маці поэты: „А дзе-ж тая крынічанька, што голуб капаўся“. Пачатак песьні поэтам уведзены ў 11-12 радкі вершу. (Матар‘ялы да біографіі М. Багдановіча, напісаныя бацькам пісьменьніка, ст. 79).
123. Летапісец. Перадрук з тэксту „Вянка“ з наступнымі аўтарскімі зьменамі з варыянтаў у экзэмпляры „Вянка“ № 2:
3 | Тут ціша, тут спакой — ні шуму, ні клапот — | |
І… пільна летапіс другі ўжо год пішу: |
4 | Ён пільна летапіс чацьверты піша год… | |
Старэнна літары малыя вываджу. |
12… „аб чым спрачаліся“ зам. „чаго бажалі мы“…
14„узнаюць гэта“ зам. „хай зьведаюць“…
17„яго“ зам. „мае“.
19 | Так мора сіняе прымчыць да нас вадой… | |
Так мора — ў Гданску я чуваў — прымчыць вадой… |
Радкі 11-14 аўтарам закасованы, і Літ. Камісіяй у тэкст выданьня ня ўведзены.
Аўтару, мабыць, здавалася, што простая мова летапісца яму не ўдаецца, і дзеля гэтага ён лічыў за лепшае даць характарыстыку летапісца ў трэцяй асобе, як мы бачым з прынятых Літаратурнай Камісіяю паправак у р. p. 4, 17 і інш., але папраўкі гэтыя ня скончаны, напр., у 11-ым радку замест „тут“ лепей паставіць „там“.
Верш быў напісаны ў 1912 годзе, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры № 2. Першы раз друкаваўся ў „Н. Н.“ 1912 г. № 26.
Чарнавыя варыянты (IV, 8, 25):
9Зьбірае ў соты мёд і з ліп і з горкіх кветак.
12Пра быўшае калісь у нас і прошлы час.
13Пра войтаў, бурмістраў…
15Як нам жылося тут.
20І вось, маўляў з труны…
124. Перапішчык. Верш напісаны ў 1912 годзе, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 2.
Першы раз быў надрукаваны ў „Н. Н.“ 1912 г. № 26.
Чарнавы варыянт (IV, 13, 8):
4Чырвоную страку прыгожымі цьвятамі.
Русіцызм: 4 — „страку“, 7 — „знароўкі“.
Пераклад на расійскую мову гэтага вершу зьмяшчаецца ў VI разьдзеле пад № 316.
125. Кніга. Перадрук з „Вянка“ з аўтарскімі папраўкамі ў 3 р. — „радкі“ зам. „рады“, і ў 8 р. — „далей“ зам. „усё дальш“.
Напісаны ў 1912 годзе, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры № 2.
Першы раз быў надрукаваны ў „Н. Н.“ 1912 г. № 26.
Чарнавыя варыянты (п. № IV. 13):
9А на канцы знайшоў няхітрую прыпіску,
10Што кнігу гэтую дзеля душы сваёй
11Сьпісаў раб божы Ян у месту Валкавыску
12У рок з пачатку дзён сем тысяч сто другой.
У 5-ым радку „сьлічная“ (псальма) — полёнізм.
126. Слуцкія ткачыхі. Верш друкуецца ў дзьвёх рэдакцыях. Першая рэдакцыя (126-а) перадрукоўваецца з зборніку „Вянок“. У другой рэдакцыі (126-б) даецца роўналежны тэкст, устаноўлены Літаратурнай Камісіяй на падставе аўтарскіх паправак у экзэмпляры „Вянка“ № 2.
Варыянты экзэмпляру № 2 (апроч уведзеных у тэкст выданьня):
14Ужо сінеюць васількі…
20Там луг, як быццам з аксаміта…
Задатованы верш 1912 годам рукою аўтара ў экзэмпляры № 2. Першы раз надрукованы быў у „Н. Н.“ 1912 г. № 26.
16„ліючайся“ — дзеяслоўная прымета цяперашняга часу, утворана на ўзор расійскай мовы.
Зьмест вершу „Слуцкія ткачыхі“ ня зусім адпавядае гістарычным зьвесткам. Гісторык беларускага мастацтва М. Шчакаціхін дае наступную даведку:
„Вядомыя слуцкія тканіны, у тым ліку славутныя золаталітыя і шаўковыя слуцкія паясы, ніколі не вырабляліся, як гэта малюе Багдановіч, прыгоннымі сялянкамі ў панскім двары; для вырабу іх існавала ў Слуцку спэцыяльная, досыць вялікая фабрыка (у 24 варштаты), заснаваная Міхалам Радзівілам у 1758 г. (зачынілася ў 1844 г.). Як сьведчаць захаваныя ў Несьвіскім архіве дакумэнты, ніякіх ткачых на гэтай фабрыцы ня было, а
працавалі там выключна мужчыны, пераважна мяшчане з Слуцку і Несьвіжу, і часткова шляхцічы, што асобна зазначана ў сьпісе майстроў. Яны ня былі прыгоннымі і працавалі за плату (гл. дакумэнты, апублікаваныя
Ельскім: Wiadomóć hystoryczna o pasiarni Radziwiłowskiej w Słucku. W Krakowie. Nakładem Akademii umiejętnośсі, 1894. Стар. 9. 20-21, 22, 28-29). Правільнай рыскай у вершы Багдановіча зьяўляецца характарыстыка слуцкіх вырабаў, як тканых на лад пэрсідзкіх, бо запраўды ў слуцкіх тканінах, асабліва першапачатковых, заўважаецца сьціслае перайманьне пэрсідзкіх рысункаў, што тлумачыцца і самымі мэтамі заснаваньня слуцкае фабрыкі для разьвіцьця мясцовай вытворчасьці такіх прадметаў, галоўным чынам, паясоў, якія маглі-б конкураваць з прывазнымі пэрсідзкімі і турэцкімі вырабамі. Надзвычайна пашыранымі ў Беларусі і ў Польшчы ў XVI, XVII і пачатку XVIII ст. Поэтыцкі вобраз рукі, якая, забыўшыся, тчэ заміж пэрсідзкага вузору цьвяток радзімы васілька, — таксама мае пэўныя падставы ў тых відазьменах, якім падляглі ранейшыя пэрсідзкія рысункі пры вырабе іх у Слуцку, дзе запраўды досыць часта ў іх уносіліся мясцовыя элементы, узятыя, пераважна, з нашай беларускай флёры“.
Як відаць, Багдановіч пабудаваў свой верш на грунце тых матэрыалаў, якія ён атрымаў у часе свайго падарожжа ў Вільню ўлетку 1911 г., калі ён азнаёміўся з слуцкімі паясамі і наогул з беларускай культурнай старажытнасьцю.
Бацька поэты гаворыць, што на поэту ў Вільні асабліва глыбокае ўражаньне зрабілі рукапісы старасьвецкіх славянскіх кніг і дакумэнтаў, а таксама слуцкія паясы, якія ён па некалькі разоў пераглядаў. („Матар‘ялы“ А. Е. Багдановіча).
127. Безнадзейнасьць. Дата напісаньня зазначана рукою аўтара ў сьпісе вершаў „Красавік“ — 1913 год; але, прыняўшы пад увагу паказаньне самога аўтара, што ўсе вершы, якія ўвайшлі ў „Вянок“, пісаліся з паловы 1909 г. да паловы 1912 г. Дату „Красавіка“ трэба прызнаць ня зусім дакладнай.
Першы раз выдрукаваны ў „Вянку“.
128. Ціхі вечар… Перадрук з „Вянка“ з наступнымі аўтарскімі папраўкамі: у 36 р. „каменьні“ зам. „камні“ і ў апошнім радку: „яйкі ў рэшаце“ зам. „яек рэшата“. Дата напісаньня зазначана рукою аўтара ў сьпісе вершаў „Красавік“ 1912 г.
Першы раз выдрукаваны ў „Вянку“.
2„чарота“ зам. „чароту“ захоўваецца для рыфмы.
11„Крылечкам“ — націск аўтарам пастаўлены на 1-м складзе для захаваньня разьмеру радка.
129. На ляду у глухім бары… Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
У 14-ым р. аўтарам ужыта „умалота“ (зам. сучаснае формы „умалоту“), трэба думаць, для захаваньня рыфмы з словам „балота“ (15 р.).
130. Уступ. Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“. Захаваліся два чарнавых аўтографы гэтага вершу.
Варыянт аўтографу з п. IV, № 8:
5У грудзі хворыя запала…
Варыянты аўтографу з п. IV, № 13:
3Каменьні задрыжалі гулка…
5У (сэрца) грудзі хворыя запала…
7І стуль аб ім пральлю хваляй…
8Яго я бачу у ясным сьне…
Апошнія 4 радкі вершу ня зусім зразумелы ў сваёй сынтаксычнай пабудове, але друкуюцца з прычыны таго, што паўтараюцца ва ўсіх экзэмплярах „Вянка“ і ў чарнавікох, але ў аўтографах слова „дачка“ ўзята ў дужкі.
131. Вулкі Вільні зіяюць… Верш у першы раз быў надрукованы ў „Вянку“.
Рукапісныя варыянты (п. № VI, № 6):
3Зьяюць вокны, ліхтарні ў гары зіхацяць…
4Коні мчацца, трамваі трывожна зьвіняць…
Аўтарская папраўка ў 2-ім экзэмпляры „Вянка“:
3Коні мчацца, трамваі трывожна зьвіняць…
132. У Вільны. Верш у першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
Рукапісныя варыянты (п. VI. № 6):
2Вітрынамі зьяючыя крамы.
3Кавярні, мора вывесак; як плямы…
(Папка № IV, № 3):
6Газэтчыкі крычаць… Сьмяюцца дамы…
7 | Гул, гоман, грук на вуліцы імкне… | |
Гук, грукат, звон — усё п‘яніць мяне. | ||
Гоман: усё маўляў у сьне… |
5„суюшчыя“ — форма, утвораная на ўзор рас. літар. мовы.
133. За дахамі места… Дата напісаньня зазначана рукою аўтара ў сьпісе вершаў „Красавік“ — 1911 год. Першы раз выдрукаваны у „Вянку“.
Рукапісны варыянт (папка IV, № 8):
5музыкі рыданьне…
Русіцызм: „срэдзь“ (9 р.).
У 3-ім радку „дрота“ (зам. „дроту“) застаўлена для рыфмы з словам „пазалота“ (1 р.). У 4-ым радку у слове „далёкам“ (зам. „далекім“) канчатак, як відаць, ужыты поэтам для рыфмы з словам „мрокам“ (2 р.).
У 11-ым радку ў тэксьце „Вянка“ стаіць „Удыхалі“; для рытму выпраўлена: „І дыхалі“.
134. На глухіх вулках — ноч глухая… Верш першы раз выдрукаваны ў „Вянку“.
Рукапісны варыянт (папка № IV, № 8, 7):
8палёў, курганаў і магіл…
У 14-ым радку аўтарам ужыта форма „дрыжашчы“, утвораная на ўзор
расійскае літаратурнае мовы.
5„прастора“ (зам. „прастору“) застаецца для захаваньня рыфмы з словам „гора“ (7 р.).
135. Завіруха. Верш у першы раз выдрукаваны ў „Вянку“.
136. Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнага ганку. Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
137. Ад сьпекі пышуць дахі і асфальт. Верш у першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
Рукапісны варыянт (папка IV, № 8, 7):
5Хоць-бы на момант жадны адпачыць!
У 2-ім радку ў тэксьце „Вянка“: „На вуліцы“. Для захаваньня рытму выпраўлена: „На вулцы“…
138. Дзьве сьмерці. Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
Рукапісныя варыянты (папка IV, № 4):
1Калі патрыцый сьмерць сувора спатыкаў…
7„на… вуснах“ зам. „губах“.
139. С. Е. Полуяну. Верш першы раз быў надрукованы ў „Н. Н.“ № 50.
Аб С. Полуяне, якому прысьвечаны верш. гл. ўвагу да разьдзелу II.
Варыянты „Нашае Нівы“:
1Глянь, як зорка, сарваўшысь, ляціць,
2Сыпне яркага сьвету кругі,
3Дзіўным сьветам зірне-заблішчыць
4І патухне у небе глухім.
5Але ўсё-ж не прапаў яе сьвет —
6Ён аставіў у душы маёй сьлед…
10І пагаснуць, загінуць у мгле.
У экзэмпляры „Вянка“ № 2 верш закасованы рукою аўтара (гл. ўвагу да разьдзелу II).
У 10-ым р. „імглі“ (зам. „імгле“) застаўлена для захаваньня рыфмы з словам „зямлі“ (8 р.).
140. Каганцу. Верш першы раз быў надрукаваны ў „Нашай Ніве“ 1910 г. № 11.
Варыянты:
1Поэт замаўчаў, затаіў свае песьні,
2Ён болей іх нам не пяе.
4Лёд моцны душы пад напорам іх трэсьне.
5І вершы пальлюцца з яе.
6Дзесь у глыбі таемна бяжаць.
9І будзе на волі струіцца-каціцца
10І роднаму краю служыць.
У экзэмпляры „Вянка“ № 2 верш закасованы рукою аўтара, але новай перапрацоўкі яго ня дана (гл. ўвагу да II разьдз.).
Русіцызмы: 5 — „струёй“, 6 — „уходзіць“.
141. Упалі з грудзей пана бога… Перадрук з тэксту „Вянка“ з наступнымі варыянтамі з экзэмпляру № 2: 5 р. „І гэтак“ зам. „І стуль так“, 6 — „наш нядольны“ зам. „мой радзімы“, 7 — „што-ж чуюць яны там, што бачаць?“ зам. „што-ж там яны, ясныя, бачаць?“
Час напісаньня вершу паказаны аўтарам у сьпісе „Красавік“ — 1910 г. Першы раз друкаваўся ў „Беларускім календары Нашае Нівы“ ў 1911 г.
142. Краю мой родны, як выкляты богам. Першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1909 год № 38, але перадрукоўваўся некалькі разоў: у „Беларускім Календары Н. Н.“ 1912 г., у газэце „Беларускія ведамасьці“ 1921 г. і інш.
Варыянты „Н. Н.“:
1Край мой радзімы!..
Рукапісныя варыянты (VI, 35):
1Край мой радзімы! Ці проклят ты богам —
2 Толькі няма табе долі…
3Боры, балоты…
5Радам віднеюцца родныя вёскі,
6Сталі ў балотах, у брудзе;
10Вынесьлі вагі іх сьпіны;
12Боры, пяскі ды трасіны.
14…сэрца ад жалю…
16Столькі нуды і пячалі.
17Песьня гаворыць, як ўдовіна сына,
19Там, дзе панура хіліцца каліна.
143. Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі… Верш у аўтографе IV, 2, 11 рукою аўтара задатованы 1910 годам.
Першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1910 г. № 33.
Рукапісныя варыянты (папка IV, № 2, ст. 11):
2 | Каля агнішча лёг і задрамаў… | |
Каля агнішча ляжаў у лёгкім паўсьне. |
4І вясёла тады зрабілася разам мне!
5Хай, шэры попел, ты сваёй чэшуёю (луской)
10На душу попелам лажылась мне ўвесь час…
Варыянт „Нашае Нівы“:
8„блішчыць“ зам. „гарыць“.
144. Кінь вечны плач свой аб старонцы! Верш першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1911 год, № 36 пад загалоўкам „Хай іншы жаліцца старонцы“…
Чарнавыя варыянты (п. IV, № 5, 20):
1Хай іншы жаліцца старонцы,
2Я-ж сьлёзаў ня лію ракой.
3Бо бачу: ноччу смотрыць сонца…
7Не жартуйце вы над гэтай песьняй-казкай,
8Ня дзівецеся на гэці песьні-сны.
9Пад зімовай беласьнежнай маскай
10Бачу я чароўны твар вясны…
Варыянты „Нашае Нівы“:
1Хай іншы жаліцца старонцы,
2Я-ж сьлёзаў ня лію, як вы,
3Бо бачу: ноччу глядзіць сонца…
У 6-ым р. форма „ада сна“ (зам. „ад сну“) ўжыта поэтам на ўзор рас. „от сна“.
145. Зразаюць галіны таполі адну за адной. Дата напісаньня зазначана рукою аўтара ў сьпісе вершаў „Красавік“ — 1910 год. Першы раз выдрукаваны ў „Беларускім Календары Нашае Нівы“ 1911 г.
У 8-ым радку ў экзэмпляры № 2 слова „легчы“ поэтам перапраўлена на „палеч“.
146. Рушымся, брацьця, хутчэй… Верш першы раз быў надрукаваны ў „Нашай Ніве“ 1910 год.
Варыянты „Нашае Нівы“:
2На бой з жыцьцём, пакінуўшы страх…
Разьмер вершу ня зусім вытрыманы. Звычайна поэтам разьмер паказваецца аловачнай нататкай у экзэмпляры „Вянка“ № 1; пад гэтым-жа вершам замест яе аўтарскаю рукою пастаўлены пытальнік.
147. Нашых дзедаў душылі абшары лясоў… Верш першы раз быў надрукованы ў „Вянку“.
„Дзедаў“ (зам. „дзядоў“) у 1-ым і 9-ым радкох застаўлена па вымаганьні рытмікі.
148. Ўстань, навальніца, мкні нанова. Верш першы раз быў надрукованы ў „Вянку“.
149. Ня блішчыць у час зьмярканьня і ў глыбокай цемні ночы…
Верш першы раз быў надрукованы ў „Нашай Ніве“ 1911 г., № 51-52.
Варыянты „Н. Н.“:
1„цёмнай“ зам. „цёмні“.
5„Упадуць“ зам. „упадзець“.
150. Напілося сонца са крыніц сьцюдзёных… Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
Рукапісныя варыянты (п. № IV. 5, ст. 22):
2Прыпадняла ў неба з іх ваду, як пар;
4Пар зрабіўся ў вышы чарадою хмар.
5Ўдаль яны памкнулі над зямлёй панурай.
6Мігаціць пад імі поле, бор, лука.
7Але што блішчыць там? Ці ня ты, сястрыца…
8„родная“ зам. „срэбная“.
11 | Уніз памкнулі хмары да радзімых грудзей… | |
Рынуліся хмары ўніз к грудзям радзімым |
12І зьліліся з імі праз крыніцы сьлёз.
У 1-ым р. прыназоўнік „са“ замест прынятага ў літаратурнай мове „з“ закінута для захаваньня разьмену вершу.
151. Ой, чаму я стаў поэтам… Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
152. Даўно ўжо целам я хварэю… Верш першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1912 г. № 4.
Рукапісныя варыянты (папка IV, № 12, 10):
1Мне цяжка. Я даўно ўжо хварэю,
2Бальны душой…
5На роднай старане маёй цячэць крыніца…
7 | Там я, бальны, змагу пазбыцца. | |
Прынікну я да ёй, каб пазбыцца… | ||
Нап‘юсь з яе, каб пазбыцца… |
9Ня скаржусь я!
10І нават калі ў ім загіну.
11Ня цяжкай будзеш свайму сыну
12Ты, маць-зямля.
У аўтографе верш падзелены на 4 строфы па 4 радкі ў кожнай строфе.
153. Калі зваліў дужы Геракл у пыл Антэя… Верш першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1910 год.
Рукапісныя варыянты (папка № IV, № 12, ст. 24):
4І з новай сілаю (і каб змагацца зноў), яшчэ чым раньш, сільнее.
5Падняўся ён, моцны, як дуб стары, з зямлі…
Варыянты „Н. Н.“:
Ён, каб змагацца зноў, падняўся ўраз з зямлі.
У чарнавікох захаваўся тэкст гэтага вершу на расійскай мове (п. № IV, № 13, ст. 8).
154. Бледны, хілы, ўсё-ж люблю я… Верш першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1910 г. № 37.
У аўтографе 1 р. „чахлы“ зам. „хілы“.
155. Жывеш ня вечна, чалавек, — перажыві-ж у момант век! Верш першы раз быў надрукованы ў „Нашай Ніве“ 1911 г.
156. Мудрай прамовы мёд залацісты… Верш першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1911 год, № 46.
157. Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты? Верш першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1911 год, № 49.
Варыянт аўтографу (п. № 1, № 5, ст. 3) і „Нашай Нівы“: 2 „мароз (іх) вас загубіў“.
158. „Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы“… Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
159. Сьвяча бліскучая зіяе… Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
У 8-м радку форма „ём“ зам. „ім“ застаўлена для рыфмы з словам „агнём“ (6 р.).
160. Песьняру. Верш першы раз друкаваўся ў „Нашай Hіве“ 1910 год, № 15.
161. Нізка вершаў „Вольныя думы“. Уступ. Першы радок друкуецца з перастаноўкаю слоў („я думы, путамі ня скутыя“) згодна з аўтарскаю папраўкаю ў экзэмпляры „Вянка“ № 2. Папраўка прынята, каб захаваць ямбічны разьмер вершу: у экзэмпляры „Вянка“ № 1 аўтарскаю рукою зроблена надпіс „4 ямб“.
Першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
162. Гутарка з паненкамі. Першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1912 г. № 23.
У папцы IV (№ 6, 29) захаваўся чарнавы накід гэтага вершу на расійскай мове ў некалькі іншай апрацоўцы:
Ах, как уютно, чисто, мило
Касаточка гнездо для птенчиков слепила!
Увидевши его, мамаша говорила;
Папаша излагал солидно поученье
Про трудолюбие, терпение, уменье,
И дети пальцы в нос совали в восхищении.
Придя, шептали, веселясь.
А надо им сказать тогда,
Что входит грязь
В состав уютного гнезда.
Мораль сама понятна, господа!
163. Вы кажаце мне, што душа у поэта… Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
У чарнавікох (папка № IV, № 13, ст. 8) захаваўся тэкст гэтага вершу ў расійскай мове: „Вы говорите, что в душе моей…“
164. Вы, панове, пазіраеце далёка… Верш першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1913 год, № 9, 3. У Багдановіча, мабыць, стаяла „сьветла“; папраўка — „сьвятло“, як відаць, рэдакцыйная. Яна парушае рытм.
165. Мы доўга плылі ў бурным моры… Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
166. Была калісь пара: гучэла завіруха… Верш першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1911 год. № 2.
Рукапісныя варыянты (папка IV, № 6, ст. 20):
1Была калісь пара: ўзравела завіруха.
2І замяла майго прашоўшага сьляды.
3Уціхла ўжо яна, і доўгія гады…
167. Мне сьнілася. Перадрук з тэксту „Вянка“ з зьменамі ў 1-м і 7-м радкох. Першы радок у „Вянку“ выдрукаваны так: „Ўсё вышэй і вышэй я на гору узьбіраўся“, у „Н. Н.“ займеньнік „я“ быў перастаўлены: „ўсё вышэй і вышэй на гару я ўзьбіраўся“. Літкамісіяю прыняты тэкст першага радку па „Н. Н.“ для большага захаваньня рытміткі. У 7-мы радок унесена аўтарская папраўка з экзэмпляру „Вянка“ № 2 — „стамлёны“ зам. „прыстаўшы“.
Першы раз быў выдрукаваны ў „Н. Н.“ — 1911 г.
Варыянт „Н. Н.“:
8Там хоць сонца і далей…
168. Шмат у нашым жыцьці ёсьць дарог… Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
У 11-м радку аўтарам ужыта ўтвораная на ўзор расійскае літаратурнае мовы форма дзеяпрыметніку цяперашняга часу „паўзушчы“.
169. Пэнтамэтры.
Перадрук з тэксу „Вянка“. Першыя два радкі былі выдрукаваны ў „Нашай Ніве“ 1910 г., № 28.
Варыянты „Беларускага Календара Н. Нівы“ 1913-га году:
1Ясныя, чыстыя сьлёзы з вачэй пакаціліся,
2Але з зямлёю зьмяшаўшысь, гразьзю зрабіліся…
Аўтарскія папраўкі ў экзэмпляры „Вянка“ № 2: закасованы загаловак „Пэнтамэтры“ і напісаны „Элегічныя дысьціхі“.
З радок: „бліжыцца“ зам. „хіліцца“.
У 3-м пэнтамэтры 3-ці радок „прыбрэжнай страмніны“ — выраз запазычаны з расійскае мовы.
170. Непагодаю маёвай. Першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
171. Сонэт. Першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1911 г.
Рукапісныя варыянты з п. № IV, № 6 ст. 2:
4Там жмненю зёрнаў у гаршку нашлі,
5Сухімі, пэўна, семяна былі…
7Збудзілася шчасьліва і буйна ўскаласілася
8Вясною тое збожжа на ральлі.
10Відаць, цяпер дарэмна не засьне.
11Зварушаны нарэшце дух народны,
12Каторы ўперад моцна рвецца, імкне,
14Як гучная прывольная крыніца,
15Што цераз глебу ўтрапіла прабіцца.
Зпапкі № IV, № 5. 15:
1Там, дзе ляжаць Ягіпецкія полі,
2Ліюцца ціха хвалі бела Ніла,
3 | Стаіць разрытая даўнейшая магіла: | |
Ужо шмат тысяч год стаіць адна магіла… | ||
Шмат тысяч год схаваныя ў зямлі. |
4 | Гавораць, — зёрнаў жменю у ёй нашлі… | |
У гаршчку пад ёй зярнятак шмат… |
5 | Замёрзшыя яны усе былі… | |
Сталецьці пад зямлёй замёрзшыя… | ||
Бяз руху сотні лет былі яны ў зямлі |
5 | Сталецьці бяз жызьні ляжаўшыя ў зямлі… | |
Бяз руху, бяз жыцьця шмат… |
6 | Зямля радзімая іх сокамі ўспаіла, | |
І прабудзілася ў іх жыцьцёвая сіла… |
7 | І буйным коласам от… | |
Над імі сотні лет… | ||
Яны-ж драмалі ўсё… | ||
Сталецьці чарадой над сьветам прашлі. | ||
Яны-ж… прарасьлі. |
У чарнавікох (папка № IV, № 6, ст. 28) захаваўся тэкст гэтага вершу ў расійскай мове.
У 9-м радку аўтарам, як звычайна, ужыта слова „сымвол“ зам. сучаснага літаратурнага „сымболь“.
172. Сонэт. Перадрук з тэксту „Вянка“ з зьменамі, узятымі з экзэмпляру № 2 і чарновага аўтографу п. IV (№ 6, 4 і 16 ст.).
З экзэмпляру № 2 у тэкст вершу ўнесены наступныя варыянты:
З — „Закрасавалі“ зам. „кругом паўсталі“.
9 | Цяпер нават здаволена багно! (экзэмпляр № 2). | |
Цяпер давольна топкае багно („Вянок“). |
3 аўтографу прыняты Камісіяй наступныя зьмены:
4„Каранёў“, зам. „карэньняў“.
7„Часамі“ зам. „парою“.
У 4-м радку ўнесены варыянт з аўтографу „каранёў“ для захаваньня рытмоўкі. У 7-м радку Літ. Камісіяю прынята слова „часамі“ з прычыны таго, што больш адпавядае сэнсу вершу і пазбаўляе радок ад слова „парою“, якое ўжыта тут не ў адпаведным бел. слову сэнсе.
Апроч уведзеных у тэкст, у экзэмпляры № 2 поэтам даны наступныя варыянты:
1У калюжыне глухой сярод балота.
2За… мяккі сьнег бялей…
5Паўсюды плесьня, бруд, гнілая слота,
10Сьмярдзючае, бруднае, яно…
У чарнавікох захавалася некалькі аўтографаў вершу.
Варыянты з рукапісу (п. IV, № 8, ст. 1):
1„Брудных“ зам. „сонных“.
2Ад сьнегу з неба… бялей,
3Расьце грамада чыстая лілей.
4Схаваная трасьцінкамі чарота.
7 | Паўзе-ж пад імі тлусты, сьлізкі зьмей. | |
…Паўдзенная сьпякота… |
8 | Укруг ціна да іржа… | |
Ўкруг бруд іржы, благая пазалота… |
Варыянты з аўтографу папкі IV-ай, (№ 6, ст. 7):
1„вод“ зам. „луж“; „лятушчы“ зам. „нябеснай“,
3Гуртком красуе некалькі лілей…
8Мкнуць жабы, раса ляжыць, як пазалота.
9Быць мо‘, цяпер апраўдана багно,
10Сталецьцямі зьбірала гной яно,
11 | Урэшце чыстыя цьвяты ўзрасьціла | |
Смуродным сокам тым узгадавала. |
173. Як птушка ў гібкіх трасьніках… Верш друкаваўся першы раз у „Вянку“.
У экзэмпляры „Вянка“ № 2 рукою аўтара верш закасованы і ніякіх замен і паправак ня дана (гл. ўвагу да разьдзелу II-га).
4 і 7 „Трасьніках“ — русіцызм.
174. Трыолет. Калісь глядзеў на сонца я. Верш друкаваўся ў „Вянку“ і ў „Н. Н.“ 1913 г., № 39.
Рукапісныя варыянты з аўтаграфу (п. IV, 10,2).
1На сонца заглядзеўся я,
3Шукаючы красы жыцьця,
4На сонца заглядзеўся я.
5Таму, што сьветла, сэрцу міла,
6Ня ў сорам сьлепата мая.
Рукапісныя варыянты з аўтографу п. IV (№ 13, ст. 34):
1 і 4На сонца я калісь глядзеў.
5Няхай з мяне цяпер хахочуць…
175. Рондо. „Узор прыгожы пекных зор“. Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“. У „Красавіку“ вершы з такімі самымі загалоўкамі „Рондо“ і „Октава“ (гл. № 176) задатованы 1911-м годам. З прычыны таго, што поэта сьпіс вершаў да задуманага зборніку папаўняў з „Вянка“, трэба думаць, што і „Рондо“ і „Октава“ — тыя самыя вершы, якія выдрукаваны ў „Вянку“.
Рукапісныя варыянты (п. IV, 13, 14):
1Жывы вузор прыгожых, ясных зор,
2Гараць на сіняй шыры небасхіла;
3Як хороша агні адбіла
4Вада калюжын і гнілых вазёр!
5Якую пекнасьць ноч паўсюль зьявіла!
7Калюжын муць: напоўніць мрок прастор,
8І (устае) бачны будзе ў ёй гарашчы, мілы
9Жывы вузор.
11І чуе бор…
12І чуе луг, як жаба крэхча хіла.
13Ды ня чуваць яе вышэй ад гор…
Гэты верш ня зусім закончаны, — пабудова канцавых радкоў некалькі цяжкаватая; Літ. Камісія пакідае яго ў выданьні, каб не парушаць цэльнасьці зборніку.
1„пекных“ — полёнізм.
У 8-м р. поэтам ужыта форма дзеяпрыметы цяперашняга часу — „гарашчы“.
176. Октава. „Як моцны рэактыў, каморы выклікае“… Верш першы раз быў выдрукаваны ў „Вянку“. Аб годзе напісаньня гл. ўвагу да папярэдняга вершу № 175.
Рукапісныя варыянты з аўтографу (п. № IV, 13. ст. 14):
1Як рэактыў…
2Між строк лістка, ўсё роўна, як з магіл.
3Ня бачны (сакрытыя) значкі, — так цемень залівае
4Зеленаваты, чысты небасхіл,
5І праз яго патроху выглядае
6Агністых зор…
8І аб красе да сэрца гаворыць.
177. Тэрціны. Перадрук з „Вянка“ з наступнымі аўтарскімі зьменамі ўведзенымі ў тэкст з экзэмпляру № 2:
3„І жыць“ зам. „пажыць“
4 | Мы любім час далёкі | |
Быцьцё дзядоў у смутку. |
7„Таму вярнуўся“ зам. „і вось зьвярнуўся“.
10„Даўняю“ зам. „даўніх форм“.
Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
178. Грамада зорак „карона“.
Верш друкаваўся ў „Вянку“.
Рукапісныя варыянты (IV, 5, 4):
2У сьветлым паветры яна ляціць, як страла, і агнямі
3Яркімі ў ёй на ляту каменьні каштоўныя сталі робіцца ў небе…
179. З Крымскага. (Пераклад з украінскае мовы).
Верш выдаецца з „Вянка“ з наступным варыянтам у апошнім радку, уведзеным у тэкст з экзэмпляру № 2:
12„Сьлёзы-ж ліць“ зам. „а плакаць“.
Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
180. З Чарняўскага. (Пераклад з украінскае мовы).
Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
181. 3 Олеся. (3 украінскае мовы).
Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
13„асьцюжэная“ — рус.
16„У нуднаму „рыпу“ зам. „у нудным рыпе“ застаўлена для захаваньня рыфмы з словам „ліпу“ (14 р.) (гл. увагу да № 52 — „Купідон“).
182. Астры. Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
5„У цудоўнаму сьне“ зам. „у цудоўным сьне“ застаўлена для захаваньня рытмікі вершу (гл. увагу да в. № 52 — „Купідон“).
У апошнім радку ў поэты стаяла, мабыць, форма „усех“, якая, як відаць, рэдакцыяй „Вянка“ была выпраўлена на „ўсіх“.
183. У вёсцы. Верш друкаваўся першы раз у „Вянку“.
У 39-м радку ў „Вянку“ выдрукавана: „І вось, дабраўшыся ў падолак разам з ёй“. Згодна аўтографу (IV, 3, 2) выпраўлена: „разам к ёй“.
У канцы вершу ў 57-м радку Камісіяй для захаваньня рытмікі ўнесена слова „ўжо“:
„Хай шмат чаго [ўжо] з тых гадоў крыніца змыла“…
Рукапісныя варыянты (IV, 13, 33):
18З бакоў, калёсамі ізьбітай…
22Адны расьліны тут хоць трохі аздабляла…
23Расьлінамі вясковую нуду, — бо скрозь яго мак…
26Усыпалі гарод і пацешалі душу.
Рукапісны варыянт (IV, 3, 2):
40Трывожна плачучы, уткнуўся галавой…
Рукапісныя варыянты (папка IV, 8, 9):
55Вось што у вёсцы ўбачыў я,
56І ажыла ў грудзях душа мая…
57 | І помніць ‘шчэ душа і сэрца не забыла… | |
Ні мала облікаў душа мая забыла… |
59 | І, можа, зьнікне у цёмнай глыбіне… | |
Хоць губіцца яна ў сардэчнай глыбіне… | ||
Што зьнікне облік твой у цёмнай глыбіне… | ||
І тоне твой абраз у цёмнай глыбіне, — |
60Я веру, ў цяжкі дзень ты глянеш на мяне.
Русіцызмы: 2 — „мацярэй“, 8 — „чэрты“.
У 17-м радку зам. „абодвых“ застаўлена „абох“ для захаваньня разьмеру радку.
184. Вэроніка. Перадрук з тэксту „Вянка“ з наступнымі зьменамі паводле варыянтаў у экземпляры № 2:
21 | Зьбіваў здалёку… (Экзэмпляр № 2). | |
Ураз „браў на вынас“. („Вянок“). |
49 | Таму з маленства… | |
І змалку шчыра… |
94. „няпрыкметна“ зам. „панямногу“.
У 132 і 133 радкох „больна“ зам. „прыкра“.
У прыведзенай у канцы „Вянка“ нататцы зазначана, што трэба пасьля V-й строфы паставіць IX, X і XI, а потым VI, VII і VIII. Літ. Камісія разьмясьціла строфы згодна гэтаму паказаньню, а таму ў 1-м радку IX-е строфы для ўстанаўленьня большай сувязі і прынята аўтарская папраўка (з экзэмпляру № 2) „таму з маленства“…
Іншыя аўтарскія папраўкі, апроч уведзеных у тэкст, у экзэмпляры „Вянка“ № 2:
І „уражлівай“ зам. „васковай“.
49-54 і 61-72 радкі закасованы рукою поэты.
161. — Таемны надпіс у лісьце.
Рукапісныя варыянты (папка IV, № 11):
12А ў пруд схіліўся тын стары.
14Знаемых нашых належаў;
24Калі садзіў у плечы мяч…
51Дзе разрасьліся макі…
123Ён сплёў цьвяток любві маёй,
124Ён разарваў каханьня сеці
125І тую службу саслужыў,
126Што нас адразу падружыў.
Рукапісныя варыянты (п. IV, 3, 7):
40Дачка маленькая ўзрастала.
46Айцец быў заўсегда ў бальніцы, —
47Няма сясьцёр у Вэронікі.
Рукапісныя варыянты: (п. IV, № 6, ст. 24):
19 Я не забыў і гульні нашы,
20 | Наш шум, калі размах рукі… | |
На бок схіліўшыся забор… | ||
Рукапісныя варыянты (п. IV, 6, 23):
151Прад пекнасьцю яе жывой…
152Зачараваны ў момант ёй…
155І к сэрцу сьветла паплыло,
156 | І стала ў ім цяпло, сьвятло… | |
І неяк стала ў ім сьвятло. |
157І гэта сьветла не згасае!
158І дасюль яго жывы прамень…
…з дзён мінулых…
І сэрца іх не забывае.
Русіцызмы: 103 — „струёй“, 146 — „чэрты“.
Каханьне і сьмерць. Нізка вершаў (№№ 185-198).
Друкуецца з аўтографу, пераданага ў Літаратурную Камісію С. М. Некрашэвічам у верасьні 1926-га году. Некрашэвіч-жа атрымаў гэтыя вершы ад Р. Зямкевіча ў часе сваёй падарожы ў Заходнюю Беларусь.
Тэма аб каханьні ў шлюбе і жанчыне-матцы асабліва цікавіла некаторых поэтаў у эпоху сымболізму. Яна распрацоўваецца і М. Багдановічам ня толькі з вялікаю ўвагаю, але і з вядомым піэтэтам. (Гл. увагу да в. № 287 — „Осенью“). З гэтага боку яго накіды напамінаюць трактоўку тае-ж тэмы В. Брусава (параўнаць вершы В. Брусава „Habet illa in alvo“).
Усе вершы цыклю „Каханьне і сьмерць“ (№№ 185-198). М. Багдановіч меў на мэце зьмясьціць у „Вянку“ разам з цыклем вершаў „Мадонны“, як бачна з ліста В. Ластоўскага поэце ад 24 кастрычніка 1913-га году, дзе
Ластоўскі між іншым піша: „Пытаньне, што да мейсца поэматаў, адносілася да цыклю „Мадонны“ і „Каханьне“ і сьмерць“: ці іх ставіць перад аддзелам „З чужой нівы“ ці посьле?“. Ластоўскі пытаўся у поэты ў часе выдрукаваньня „Вянка“, дзе зьмяшчаць поэмы „Мадонны“ і „Каханьне і сьмерць“. Літаратурнай Камісіі невядома, чаму нізка вершаў „Каханьне і сьмерць“ ня была выдрукавана ў „Вянку“, але Камісія, маючы поўны сьпіс вершаў гэтага цыклю, выконвае пачатковы намер аўтара і зьмяшчае „Каханьне і сьмерць“ у канцы „Вянка“ і, як гаворыцца ў лісьце, разам з цыклем „Мадонны“. Разьдзелу-ж „Вянка“ — „З чужое нівы“ ці „З чужое глебы“ Камісіі поўнасьцю аднавіць не ўдалося, і таму некаторыя вершы, якія па думцы поэты павінны былі ўвайсьці ў склад гэтага цыклю, Літаратурная Камісія прымушана была зьмясьціць у агульным разьдзеле „Пераклады“ (гл. разьдзел III, пераклады з Вэрлена).
У аўтографе вершаў „Каханьне і сьмерць“ рукою аўтара зазначана: „Яраслаўль, серпень-кастрычнік 1912 г.“ З гэтае дапіскі відаць, што і па часе напісаньня гэтая нізка вершаў супадае з „Вянком“.
У аўтографе, як відаць, рукою рэдактара былі зроблены папраўкі правапіснага характару. Некаторыя з гэтых паправак Камісіяю прыняты.
186. Пачуцьцю цёмнаму… 8-ы радок — „Ірвучыся“ — форма, запазычаная з pасійскае мовы.
187. Цёмнае неба… Камісія ў гэтым вершы захоўвае аўтарскі тэкст: „зардзеўшыся“ (12 р.) замест рэдакцыйнай папраўкі „стыдліва ты“, „дрогнула“ (13 р.), замест рэдакцыйнай папраўкі „ўдарыла“, „празіяла“ (19 р.) зам. „запылала“. У 17-м р. для рыфмы пакінута аўтарскае напісаньне „дрыжала“.
188-189. Да Вагітнай. Слова „вагітнай“ поэта ўжывае ў сэнсе „цяжарная“ (гл. вершы №№ 192, 197). Яно і было выпраўлена рэдактарам на „цяжарная“.
190. Трыолет. „Удаем“ (2 р.) аўтарам ужыта ў сэнсе „прадстаўляем“, „уяўляем“.
192. Пракляцьце вагітнай. У першым радку прынята рэдакцыйная папраўка „каля“ зам. аўтарскага „дзеля“.
У 3-м, 4-м і 7-м радкох пакінуты аўтарскі тэкст „зрэбных“ замест „крамных“, „шыпіць“ зам. „сіпіць“ і „з“ (паглядам) зам. „с“.
196. Смертію сьмерть…
2-гі р. У аўтографе стаіць „апачыла“. Камісіяю гэтае слова выпраўлена на „адпачыла“ на тэй паставе, што ў чарнавых аўтографах гэтага вершыку сустракаецца напісаньне „адпачыла“ (папка IV. № 8, аркуш 17).
III. Пераклады і насьледаваньні
[правіць]
III.
Пераклады і насьледаваньні.
* 1909—1915.
У трэцім разьдзеле сабраны пераклады поэты з чужаземных літаратур, а таксама вершы, якія маюць характар насьледаваньняў чужаземным літаратурным стылям і жанрам. У большасьці яны ўзяты з чарнавых рукапісаў поэты, і гэтакім чынам выдаюцца ў першы раз; частка перадрукоўваецца з газэт.
Вершы, якія маюць характар наследаваньняў, поэта меў на мэце ўкласьці ў асобны зборнік, сьпіс вершаў для якога захаваўся ў папцы XI (№ 11; 7). Некаторыя пераклады ня зусім удала зроблены, і з гэтага боку наводзяць на параўнаньні з орыгіналам. У ўвагах параўнаньні даюцца да перакладаў з Вэрлена і Вэрхарна.
Орыгіналы, з якіх зроблены пераклады, у большасьці выпадкаў устаноўлены і паказаны, за выключэньнем двух: „Паво“ (пераклад з Рунеберга і „Сонэт“ (№ 209) — з Арвэра; тэксту якіх Літаратурная Камісія ня (№ 201) мела.
199. Памятнік. Перадрук з тэксту час. „Krywičanin“ (1918 г., № 1) з наступнымі аўтарскімі зьменамі паводле аўтографу (п. IV, 4. 4):
У 1-м радку ў тэкст часопісу Камісіяй з аўтографу ўстаўлена слова „сабе“ для больш правільнай пабудовы вершу.
У 4-м радку ў „Krywičaninе“ выдрукавана „часу вечнага“… Згодназ аўтографам і для рытму Камісіяй словы перастаўлены („вечнага часу“).
16-ы радок Камісіяй узяты з аўтографу „І лаўровым вянком мне валасы крый“. У „Krywičaninе“ — „валасы мне“…
Варыянты аўтографу, апроч уведзеных у тэкст:
8З дзевай Весты ўсхадзіць удвох на Капітольлі жрэц…
12… хоць і ня з панства быў…
200. Ікар і Дзедал. Выдаецца з двух аўтографаў: вершы 189—205 чыставога аўтографу п. VI, 43; вершы 206—220 — з чарнавых накідаў, якія хаваліся ў рукапісах поэты (п. IV, № 5, ст. 14).
У 19-м радку ў аўтографе стаяла: „Геліну“; Літаратурная Камісія згодна з лацінскім тэкстам выправіла — „Геліку“.
201. Паво. Выдаецца з аўтографу (папка VI, № 49).
Пераклад вершу выдатнага фінна-швэдзкага поэты Іоганна Людвіга Рунэбэрга, які жыў у 1804—1877 г.г.
Гэты верш, як відаць, зьяўляецца перакладам аднае з песень Рунэбэрга, якія носяць агульны загаловак „Idyll och Epigramm“ і прысьвечаны малюнкам штодзённага фінскага жыцьця; сваім складам яны напамінаюць фінскі і сэрбскі эпос. Тэкстаў гэтых вершаў Літаратурная Камісія ня мела.
У 25-м радку ня вытрымана рытміка; лепей было-б паставіць словы так: „Але збожжа не пабіла Паво“.
202. З Шылера. Перадрук з „Нашае Нівы“ 1910 г. № 31. Пераклад вершу Шылера пад назваю „Der Schlüssel“, з разьдзелу, „Votivtafeln“ (Tabulae votivae).
203. З Гэйнэ. „У паўночным крае на кургане“. Перадрук з „Нашае Нівы“ 1909 г. № 44. Пераклад вядомага верша H. Heine „Ein Fichtenbaum steh einsam“ (Buch der Lieder, Lirisches Intermezzo).
У 6-м радку канчатак у слове „зямле“ (зам. „зямлі“) Камісіяю застаўлены для захаваньня рыфмы з словам „скале“ (8 р.).
204. Азра. Выдаецца з чарнавога аўтографу, які захаваўся ў папцы IV, № 4, 3.
Пераклад вершу H. Heine „der Astra“ з разьдзелу „Gedichte“. Romanzero. Historien“.
У аўтографе верш выпраўлены чыеюсь рукою, але ня аўтарам. Камісіяй прыняты аўтарскі тэкст бяз гэтых чужых паправак.
205. Дзяцюк шчыра любіць дзяўчыну. Выдаецца заўтографу папкі IV, № 28. Задатованы ў аўтографе 1909-м годам. Пераклад вершу H. Heine „Ein lüngling liebt ein Mädchen“ („Buch der Lieder, Lirisches Intermezzo“).
Два апошнія радкі выдаюцца Літаратурнай Камісіяй згодна з праўкаю, якая зроблена ў аўтографе (як відаць, ня рукою поэты), дзеля таго, каб замяніць форму займеньніку ў множным ліку „кімі“, якая ў беларускай мове ня ўжываецца. У пачатковым тэксьце аўтографу яны чыталіся так:
„Як з кімі здарыцца — напэўне
Сэрца разаб‘е ім тады“…
Камісіяй прынята:
Як з кім яна здарыцца — пэўне
Пакрыша ім сэрцы тады“…
206. Калі любоў ізмучыць… Выдаецца з аўтографу (п. VI, № 27). Пераклад вершу H. Heine „Wenn junge Herzen brechen“ („Buch der Lieder, Lirisches Intermezzo“).
Задатованы ў аўтографе 1909-м годам.
У аўтографе вершу зроблены чыеюсь рукою наступныя папраўкі:
1„каханьне“ зам. „любоў“.
7Каханьне гне іх…
11Бо мы любіць ня ўмеем…
12„такіх“ зам. „яе“
Літ. Камісіяю прыняты тэкст аўтографу бяз ніякіх паправак.
207. Калі маеш шмат чаго… Друкуецца з аўтографу (папка VI, № 46). Пераклад вершу H. Heine „Weltlauf“ (Romanzero. Lamentationen, Lazarus).
Задатованы ў аўтографе 1909 годам.
У аўтографе чыеюсь рукою, але ня аўтарам, зроблены наступныя папраўкі:
З „мала“ зам. „трохі”, „аддай“ зам. „вазьмуць“.
Літаратурнай Камісіяй яны ня прыняты.
208. Гэнрых. Выдаецца з аўтографу (п. VI, № 98). Пераклад вершу H. Heine „Heinrich“ (Zeitgedichte) напісаны ў 1909-м г.
У аўтографе невядома кiм зроблены папраўкі ў радкох: 13, 17 i 22-м. Папраўка 13-га і 17-га радкоў прынята Камісіяй („Там далёка, у краю родным“). Прынята таксама і папраўка 22-га радку „Зродзіш, край, ты чалавека“, зам. „Ты зродзіш, край, чалавека“.
209. Сонет Арвэра. Выдаецца з чарнавога рукапісу з папкі IV, № 8, 10.
Арвэр (Arvers Alexis-Felix) францускі пісьменьнік; радзіўся ў 1806 г., у Парыжы, памёр у 1850-м г.
Літаратурнай Камісіі, за адсутнасьцю твораў Арвэра ў Менску, не ўдалося ўстанавіць, чым зьяўляецца „Сонэт Арвэра“, — перакладам вершу ці насьледаваньнем.
Варыянт з чарнавога адрыўку з папкі IV, 6, 15:
6Самотны, на‘т калі-б і з ёй ішоў.
У апошнім радку русіцызм „жэншчына“.
У рукапісах поэты захаваўся той-жа верш у расійскай мове (IV, 13, 1), які тут прыводзім:
СОНЕТ АРВЕРА. Святую тайну глубь моей души скрывает, — Ее господь создал и нежной и не злой. |
Пераклады з Вэрлена друкуюцца з дзьвёх крыніц. Дзевяць нумароў — з газэт (№№ 223 і 230 з „Нашае Нівы“ 1913-га г.; №№ 211, 213, 215, 216, 219, 220, 224 — з „Нашае Будучыны“ 1923 г.; астатнія дванаццаць нумароў — чарнавых аўтографаў. Усе яны канчаткова да друку былі падрыхтаваны поэтам ў 1912-м годзе (ліст А. Луцкевіча ад 3-VI—25 г. з копіямі некаторых вершаў і лістоў поэты). Парадак друкаваньня перакладаў прыняты Літаратурнай Камісіяй той, які быў вызначаны самім поэтам у пісьме да рэдакцыі „Н. Нівы“ ад 31-VII-1912 г. (дадаткі да ліста А. Луцкевіча ад 3-VI—25 г.). З пералічаных поэтам у гэтым лісьце вершаў не знашлося толькі аднаго — „Ракаўкі“, а ў канцы групы перакладаў з Вэрлена дадзены яшчэ адзін пераклад („Млоснасьць“ пад № 216), перадрукаваны з „Н. Н.“ 1913-га году, якога няма ў сьпісе поэты.
Пераклады з Вэрлена зроблены месцамі добра і з боку перадачы зьместу і з боку набліжэньня да мастацкага стылю орыгіналу. Але некаторыя месцы павінны быць прызнаны ня зусім закончанымі і нават няяснымі ў сэнсе, што прыходзіцца аднесьці часткаю на орыгінал, часам даволі складана скомпанаваны, а часткаю на няўдалы пераклад. Да гэткіх ня зусім ясных месц у ўвагах даецца роўналежны тэкст з орыгіналу па выданьні „Euvres complètes de Paule Verlaine. Tome premier. Paris. 1911.“
210. Рыцар Няшчасьце… Выдаецца з аўтографу, які захаваўся ў папцы з чарнавымі рукапісамі (IV, № 3, 13). Пераклад вершу P. Verlaine „Bon chevalier masqué qui chevauche en silence“ з разьдзелу „Sagesse“.
(Разьдзелы вершаў П. Вэрлена паказваюцца з вышэйпамянёнага выданьня).
Перакладзены асклепіадаўскім вершам (гл. в. „Памятнік“ № 199).
211. Трэ‘ нам, бачыш… Перадрук з газэты „Наша Будучына“ 1923 г.
№ 1. Пераклад вершу P. Verlaine „Il faut, voyez vous, nous pardonner les choses“ з разьдзелу „Romances sans paroles“.
Апошняя строфа, ня зусім ясная ў перакладзе, у Вэрлена чытаецца так:
Soyons deux enfants, soyons deux jeunes filles
Eprises de rien et de tout étonnées,
Qui s’en vont pâlir sous les chastes charmilles
Sans même savoir qu‘ elles sont pardonnées.
212. Ціхі і сіні блішча над хатай… Выдаецца з аўтографу (п. IV, № 6, 14). Пераклад вершу P. Verlaine „Le ciel est pardessus le toit“… з разьдзелу „Sagesse“.
У аўтографе ёсьць варыянт трэцяе строфы, напісаны алоўкам, які прыводзім:
9Божа мой, божа! вее зусюля
10Ціша і мір,
11У места адлюнуў, пэўна зусюля
12Гоману вір.
Прыводзім францускі тэкст трэцяе і чацьвертае строфы для параўнаньня iх з орыгiналам:
Mon Dieu, mon Dieu, la vie est là, |
Да гэтага вершу даецца ў выданьнi зьнiмак з аўтографу.
213. О сум, засьні ў душы маёй… Перадрук з газэты „Наша Будучына“ 1923 г., № 1. Пераклад вершу P. Verlaine „O triste, triste ètait mon âme“ з разьдзелу „Romances sans paroles“.
Апошнія шэсьць радкоў, далёкія ад орыгiналу Вэрлена, чытаюцца так:
Est-il possible, — le fût-il, — |
Рукапісныя варыянты (п. IV, 4, 15):
1 | Нуда, нуда ў душы маёй! | |
Ах смутак над маёй душой! |
2 | Кабета гэтаму віной. | |
Нуда аб ёй, нуда аб ёй. |
3Успакаеньня я ня меў,
4Хаця ўйсьці ад ей (тады) здалеў.
5Хоць сэрца і душа мая
6Былі далёка ад яе…
214. Сон цёмны ўсё мацнее… Выдаецца з аўтографу (п. IV, № 8, 33).
Пераклад вершу P. Verlaine „Un grand sommeil noir“ з разьдзелу „Sagesse“.
Рукапісны варыянт (IV, 4. 6):
5.Я ліха забываю…
У 3-м і 4-м радкох русіцызм „усьніце“.
215. Асеньняя песьня. Перадрукоўваецца з газэты „Наша будучына“ 1923 г. у № 1. Пераклад вершу P. Verlaine „Chanson d‘automne“ з разьдзелу „Poèmes saturniens“.
У „Нашай Будучыне“ верш быў выдрукаваны пад загалоўкам у францускай мове, („Chanson d‘automne“), а ў аўтарскім сьпісе перакладаў ён названы „Асеньняя песьня“, адкуль Літаратурнай Камісіяй загаловак і ўведзены ў выданьне (ліст М. Багдановіча ў рэд. „Н. Н.“ ад 31-VII 1912 г., з матар‘ялаў, дасланых у Камісію А. Луцкевічам).
У чарнавым рукапісе (IV, 6.20) захаваўся варыянт шасьці першых радкоў гэтага вершу:
Працяжны зык |
216. Плач сэрца майго… Выдаецца з газэты „Наша Будучына“ 1923 г. № 1. Пераклад вершу P. Verlaine „II pleure dans mon coeur“ з разьдзелу „Romances sans paroles“.
Чарнавыя варыянты (п. IV, 8.3):
6. | … па дахам зямлі… | |
Над зямлёю чуваць | ||
У дах і ў зямлю… |
Прыводзім францускі тэкст другое і чацьвертае строф для параўнаньня перакладу з аўтэнтыкам:
O bruit doux de la pluie |
217. Захад. Друкуецца з чарнавога аўтографу (п. IV. № 6, ст. 21). Пераклад вершу P. Verlaine „Soleils couchants“. 3 разьдзелу „Poèmes Saturniens“.
218. Глянь: месяц бледны… Выдаецца з чарнавога аўтографу (п. IV, № 6, 6). Пераклад вершу P. Verlaine „La lune blanche“ з разьдзелу „La
bonne chanson“.
Чарнавыя варыянты (IV, 6, 6):
17.Блеск фарбаў рожы…
18.О, час прыгожы!
219. Пакуль, зорка, ўраньні твой… Перадрук з газэты „Наша Будучына“ 1923 г., № 1. Пераклад вершу P. Verlaine „Avant que tu ne t‘en ailles“ з разьдзелу „La bonne chanson“.
Рукапісныя варыянты (папка IV, 6, 5):
10Бо ўранку неба сіне…
20Вось і залатое сонца!
Пераклад гэтага вершу даволі далёкі ад орыгіналу; для прыкладу можна параўнаць трэцюю і чацьвертую строфы з францускім тэкстам, які ніжэй прыводзім:
Tourne ton regard que noie Puis fais luire ma pensée |
220. Раяль цалуе тонкая рука… Выдаецца з газэты „Наша Будучына“ 1923 г. № 1. Пераклад вершу P. Verlane „Le piano que baise une main frêle“ з разьдзелу „Romances sans paroles“.
У 2-м радку ў тэксьце „Н. Будучыны“ выдрукавана „шэра-рожаваты“; у копіі, якую прыслаў А. Луцкевіч, стаіць „шэра-ружаваты“; Літаратурнаю Камісіяй прынята „шэра-ружаваты“.
У 5-м радку з двух розначытаньняў: „пужліва“ (з лісту Луцкевіча) і „пужліва“, таму, што адпавядае францускаму выразу „épeurè quasiment“.
У папцы IV, (№ 4. 15) захаваўся варыянт першае строфы гэтага
вершу:
Рояль бліскучую нямоцная рука |
221. „У полі мрок“… Выдаецца з аўтографу (IV, № 6, 13). Пераклад вершу P. Verlaine „Dans l‘interminable“ з разьдзелу „Romances sans paroles“.
Чарнавы варыянт трэцяе строфы (п. IV, 6, 13):
1. | Дубы ўставаюць | |
Там, дзе папар | ||
Як шэры пар | ||
Шарэй ад хмар… |
У 3-м радку пакінута ўжытае аўтарам слова „блішчае“.
У 13-м радку ў слове „прамянёў“ поэтам ужыты націск на канчатку, як відаць, для захаваньня рыфмы.
222. Малюнак мора. Выдаецца з чарнавога аўтографу, які захаваўся ў папцы IV (№ 8, 33). Пераклад вершу Р. Verlaine „Marine“ з разьдзелу „Poèmes saturniens“.
У 6-м радку ўжыта слова „крае“ (ад „кроіць“) у сэнсе „расьсякае“.
У 8-м радку кідаецца ў вочы неўласьцівая беларускай мове прыстаўка „із“ („ізлом“).
223. Сантымэнтальная бяседа. Перадрук з „Нашае Нівы“ 1913 г. № 12. Пераклад вершу P. Verlaene „Colloque sentimental“ з разьдзелу „Fêtes galantes“.
224. Зіяньне месяца. Перадрук з газэты „Наша Будучына“. Пераклад вершу Р. Verlaine „Clair de lune“ з разьдзелу „Fêtes galantes“.
Захаваўся верш у чыставым рукапісе (п. VI, II) і ў чарнавікох — бяз двух апошніх радкоў (IV, 8, 35).
225. Рака срэдзь вулкі. Выдаецца з аўтографу (IV, 8. 33). Пераклад вершу P. Verlaine „O la rivière dans la rue“ з разьдзелу „Romances sans paroles. Streets“.
Рукапісныя варыянты (IV, 4, 6):
2Ці ява дзіўная, яна
3За морам фут у пяць зіяе…
У 6-м радку поэтам ужыта слова „мейсца“ ў значэньні „гораду“; яно выпраўлена на „места“.
Для параўнаньна з орыгіналам прыводзім францускі тэкст апошняе строфы.
La chaussée est très large, en sorte |
226. Шынок. Выдаецца з аўтографу (VI, II). Пераклад вершу P. Verlaine „L’ Auberge“ з разьдзелу „Jadis et naguère“.
Русіцызмы: „спросяць“ (4 р.), „слышыце“ (12 р.).
Прыводзім францускі тэкст другое строфы для параўнаньня перекладу з орыгіналам.
Jci l‘on fume, ici l‘on chante, ici l‘on dort. |
У 10-м радку чытаем: „Кароль чараўнікам“; у орыгінале: „les Rois Mages“.
227. Гул вулічных шынкоў. Выдаецца з аўтографу (IV, 6, 5). Пераклад вершу Р. Verlaine „Le bruit des cabarets, la fange des trottoirs“ з разьдзелу „La bonne chanson“.
У гэтым перакладзе аўтар ужывае наступныя дзеяпрыметнікі цяперашняга часу, утвораныя на ўзор расійскае літаратурнае мовы: „рыпяшчых“ (4 р.), „дымяшчы“ (7 р.), „ідушчы“ (10).
У слове „істоптаны“ (9 р.), ужыта неўласьцівая беларускай мове прыстаўка „із“.
Для параўнаньня з орыгіналам прыводзім францускі тэкст трох апошніх радкоў:
Toits qui dégouttent, murs suintants, pavé qui glisse, |
228. Трэск дроў; газьніцы блеск няяркі… Выдаецца з аўтографу (IV, 6, 21). Пераклад вершу P. Verlaine „Le foyer, la lueur étroite de la lampe“ з разьдзелу „La bonne chanson“.
Захаваўся чарнавы накід гэтага перакладу (у папцы IV. 6), у якім 3-ці радок чытаецца „у вачох каханкі“. Літ. Камісіяй прынята чытаньне першага аўтографу: „у вачох каханай“.
У 4-м радку поэтам ужыта дзеяпрыслоўе цяперашняга часу „дымяшчайся“, утворанае на узор рас. літаратурнае мовы; у гэтым-жа радку слова „пара́“ (з націскам на канцы) ужыта поэтам у сэнсе „час“.
229. Ноч, Дождж… Верш выдаецца з аўтографу (IV, 6. 6), але чацьверты і пяты радкі ўведзены ў тэкст з другога чарнавога аўтографу, які захаваўся ў тэй-жа папцы (IV) пад нумарам 6, 17. У першым аўтографе гэтыя радкі чыталіся так:
4Пляц. Слупы шыбеніц трымаюць ля зямлі.
5Гурт мерцьвякоў. Вятры вясёла іх гайдаюць…
Пераклад вершу P. Verlaine „Effet de nuit“ з разьдзелу „Poèmes Saturniens“. У 2-м радку поэтам ужыты прыметнік „скразныя“, утвораны, як відаць, ад прыназоўніку „скрозь“.
Формы дзеяпрыметнікаў, утвораных на ўзор расійскае літаратурнае мовы: „іссохшыя“ (9 р.), „чарнеюшчым“ (10).
230. Млоснасьць. Перадрук з „Нашае Нівы“ 1913 г., № 47. Пераклад вершу P. Verlaine „Lanqueur“ з разьдзелу „Jadis et naguère“.
У 10-м радку ў „Нашай Ніве“ была выдрукавана „Бахіль“, у францускім тэксьце стаіць „Bathylle“.
231. Паўстаньне. Выдаецца з аўтографу (IV, 8, 32). Пераклад першых пяці строф вершу E. Verhaeren „La révolte“.
У аўтографе рукою поэты да пачатковага тэксту даданы ўстаўкі ў наступных радкох: 7-м — „у глыбі“ — між словамі „крыюць яе“, у 11-м радку — „зіхацяшчыя саблі“ — між „агні і штыкі“, і ў 13-м — „на канцох“ — пасьля слоў „узьдзеты ў іх“.
У 1-м радку „кракоў“ (зам. „крокаў“) ужыта поэтам, як відаць, для рыфмы з словам „кустоў“ (3 р).
У 2-м радку слова „страх“ („зьбялеўшы страх“) трэба разумець як прыслоўе „вельмі“, „дужа“, „надта“. У 5-м радку дзеяпрыметнікі цяперашняга часу („мкнушчай“, „дрыжашчай“) ужыты поэтам на ўзор расійскае літаратурнае мовы.
Радкі 8-3 і 20-23 у перакладзе ня зусім ясны, таму для параўнаньня да іх прыводзім францускі тэкст:
Toute la mort Le temps normal n‘ existant plus |
232. Дзьве песьні. З. Ю. Сьвятагора. Перадрук з „Нашае Нівы“ 1909 г. № 9. Захаваўся аўтограф вершу (п. VI, № 29).
Варыянты гэтага аўтографу:
2Зоркі ясныя блешчуць — гараць у вышыне…
3Вось ў зялёных садох, каля ціхай ракі
4Засьвяцілісь адзін за адным аганькі…
5 | Хто-та плывець | |
Па уснуушай раке, |
6 | Гучна песьню пяець | |
На чужом языке. |
13А як песьню пачую, што льлецца ваўной
14За зялёнай гарой над шырокай ракой, —
15Шмат я зыкаў мне зьвесных убачу у ей
16Што я чуяў у песьнях радзімых палей…
19 | І праснуўшысь душой | |
Чую я ўдалеке |
20 | Сэрцу гук дарагой | |
Hа чужом языке. |
У 21-м радку поэтам ужыта „мгле“ (зам. „імгле“), як відаць, для захаваньня разьмеру радку.
У 23-м радку „квапяць“ ужыта поэтам у сэнсе „вабяць“.
233. Сяджу я ў турме за рашоткай. Выдаецца з аўтографу (п. VI, № 33). Пераклад вядомага вершу А. С. Пушкіна „Узник“.
У 12-м радку „края“ зам. „краі“ застаўлена для рыфмы з словам „я“ (12 р).
У аўтографе рукою поэты зроблена прыпіска: „Адрес мой: Ярославль, Ильинская улица, д. Кузнецовой“.
234. Золата, золата падае з неба… Выдаецца з аўтографу (п. VI, № 33). Пераклад вершу А. Майкава.
235. Цяжкая дарога… Выдаецца з аўтографу (п. VI, № 33). Пераклад вершу М. Розенгейма.
Да гэтага вершу ў аўтографе чыеюсь рукою зазначаны русіцызмы; тут-жа зроблена, як відаць, рэдакцыйная прыпіска: „переводы с русского
слабые“.
236. Скандынаўская. „Была Інгеборг, як сасонка страйна“. У папцы адзінаццатай (№ 11, аркуш 7-мы) поэтам зроблена нататка: „Сэрбская, Беларуская, Велікаруская, Украінская, Скандынаўская, Гішпанская, Японская, Пэрсідзкая“… Яна паказвае, папершае, тое, што вершы, якія зьмяшчаюцца ў выданьні пад № 236-242, названы самым поэтам імёнамі таго народу, насьледваньнем песень якога яны зьяўляюцца, і, падругое, — што ўсе гэтыя вершы аднесены поэтам да аднаго цыклю.
Верш выдаецца з аўтографу (п. XI, № 15) з далучэньнем апошніх двух радкоў з другога аўтографу (№ 11 тае-ж папкі). Задатованы (у другім аўтографе) 1915-м годам.
У аўтографе верш названы „Скандынавы“. Згодна з памянёнай нататкай самога поэты, Камісія гэты загаловак зьмяніла на „Скандынаўская“.
237. Гішпанскія. „Яснавокая Аніта“… „Донна Кляра твар закрыла“… „Найясьнейшая сіньора“… Выдаюцца з аўтографаў (п. XI, № 11). У аўтографе да іх поэтам даданы падзагаловак: „Касьцільскія“.
Слова „твар“ поэта ўжывае ў жаночым родзе.
238. Сэрбская. „Сьмерць шэршня“. Выдаецца з чыставога аўтографу (п. VI, IV 9), у якім верш зьмешчаны поўнасьцю, але без загалоўку. Задатаваны ў аўтографе 1915-ым г. (VI, 8, 18). Захавалася два чарнавых аўтографы этага вершу, — у папцы ХI-ой пад № 12 і ў папцы IV (IV 8, 18). З апошняга аўтографу Камісіяй узяты загаловак „Сьмерць шэршня“.
Варыянты (п. IV, 8, 18):
6Што у нас калюжынай завецца.
Затым устаўлена два радкі:
Хто ні йдзе — па берагу абходзіць,
Ці плытом-лістком яго пераплывае.
7Паглядзеў на тое слаўны шэршань
8І пасьля такія словы кажа:
10Я карміў цябе травой-мятліцай,
11Я паіў цябе расой сьцюдзёнай…
13Пераскоч на гэны бераг мора.
20Цяжкі сон сястры тваёй прысьніўся.
33З-пад падкоў пасыпалася гліна;
34Ды рвануўся ён — і перамогся…
43Скакануў — ды ў кепскую
гадзіну!
44Прыгнуў ён няўдала ў тое мора…
46Так знайшоў прадчаснае скананьне…
239. Украінскія. „У каго ты, дзяўчынанька, тварай удалася“… „Стаў хлапчына ля дзяўчыны“… „Сьлічна Галя Васілёва“… „А чаго-ж там на вуліцы“… Выдаюцца з аўтографаў (XI, № 11, аркуш 3).
Слова „твар“ („тварай“ у 1-м радку) поэта ўжывае ў жаночым родзе.
240. Расійская. „Сёньні дзень у нас сьветлы“. Выдаецца з аўтографу (п. XI, Nº 11, 4).
241. Пэрсыдзкія. „Я ўсё забыў на сьвеце і ведаю адно“… „Празрыстым пакрывалам ты агарнула твар“… Выдаецца з аўтографу (XI, № 11, 6).
242. Японскія. „Ах, як сьпявае…“ „Мілая, згадай…“ „Дзіўна кволыя…“ „Усё зьнікае…“ Выдаюцца з аўтографаў (п. XI, № 11, 7). У аўтографе вершы маюць падзагаловак „Танкі“. Згодна з нататкаю поэты (гл. ўвагу да в. № 236) Камісіяй прыняты загаловак „Японскія“.
IV. З чарнавых накідаў
[правіць]
IV.
3 чарнавых накідаў.
* 1909 — 1915.
У рукапіснай спадчыне Багдановіча пераважваюць чарнавыя аўтографы, якія былі выкарыстаны для папярэдніх разьдзелаў (I — III) і для разьдзелу V на ўсіх выпадках, калі чарнавы аўтограф зьяўляўся больш ці менш закончаным і апрацаваным вершам. Рэшта чарнавога вершаванага матар‘ялу, які прадстаўляе сабою ці накіды ці цэльныя п‘есы, няпоўнасьцю, аднак, закончаныя ў стылі і версыфікацыі, выбрана Камісіяй і зьмешчана ў гэтым разьдзеле, як узор працы поэты над тэмай, мовай і вершам.
Дзеля таго, што гэтыя чарнавыя накіды групуюцца каля азначанага ліку тэм, асабліва ўлюбёных поэтам, Камісія знайшла магчымым разьмеркаваць іх у некаторыя ўзорныя цыклі, абазначаныя зоркаю*.
Устанавіць даты для кожнага адрыўку няма магчымасьці. Але таму, што ёсьць некаторыя накіды, якія адносяцца да 1909-10 г. г., і цэлы шэраг накідаў 1915 году, Літ. Камісія ўстанаўляе агульную да гэтага разьдзелу дату 1909—1915 г. г.
У чарнавых накідах некаторыя месцы (словы, выразы, цэлыя радкі) не закончаны аўтарам, а часам былі і ня ў поўнай меры расчытаны Камісіяй. Яны, як недакладна ўстаноўленыя, пастаўлены ў дужкі. Тэкст чарнавых накідаў падпарадкаваны сучаснаму правапісу, але лексыка застаўлена бяз ніякай зьмены.
243. Бывае, вада перапоўніць. Друкуецца з чарнавога аўтографу (п. IV, № 5, 10). Час напісаньня прыблізна можа быць вызначаны гадамі 1909—1911 таму, што аўтограф зьмешчаны ў чарнавым сшытку апошніх гадоў навучаньня ў гімназіі (1909—1911). У тым-жа сшытку знаходзіцца верш „Дзябольскаму“, задатаваны 1911 годам.
У радку 11-ым словы „ўсе, што мае“ друкуюцца ў дужках, як дагадка Камісіі, замест нерасчытанага тэксту.
244. Двайняткі. Друкуецца з чарнавога аўтографу (п. IV, 10, 14). Год напісаньня вызначаецца рукапісным суседзтвам з в. „За газэтай“ — 1914 г. У даны разьдзел п‘еса ўнесена, як узор няўкладзенага ў рытм і нярыфмаванага эскізу, які, як відаць, поэта меў на мэце апрацаваць у закончаны верш.
245. Я — няпрыкметны, шэры чалавек. З чарнавога аўтографу — п. IV, 10, 12 і 14. Аб часе напісаньня гл. ўвагу да папярэдняга вершу (№ 244).
246. Ёсьць гэткая японская забаўка. Тут пахаваны мае пачуваньні. Сьпеў залунаў.
Чарнавыя накіды з аўтографаў, зьмешчаных у п. VI, № 4, 4. Выстарчаючых даных для вызначэньня году напісаньня няма.
Адзін з мотываў першага адрыўку ўвайшоў у верш „Пану Антону Навіне на спамін ад аўтара“ (№ 57).
247. Ўсё ў жыцьці мне даўно ўжо абрыдла… З чарнавога накіду (п. IV, 2, 16). Напісаны на кавалку, адарваным ад аркушу лінаванай паперы, — як відаць, з сшытку (in 80). Зьверху стаіць „III“; гэта дазваляе думаць, што гэты накід ці адна з строф нейкага вершу ці невялічкая п‘еса з сэрыі вершаў на тую-ж тэму. Па пісьме дату напісаньня можна прыблізна азначыць гадамі „Вянка“ — 1909—1912.
248. Тая крыніца, што раньш к акіяну нясла свае хвалі… Друкуецца з аўтографу (VI, 10). Верш напісаны чытэльна, але закончанага віду ня мае. Да вершу даданы пераклад некаторых беларускіх слоў на расійскую мову. Па пісьме адносіцца да раньніх гадоў (1909—1910).
Верш ясны сваёй мастацкай композыцыяй, але ня зусім ясны сваім пераносным значэньнем. З тае прычыны, што над ім надпісана: „Девиз, Белоруссия“, трэба думаць, што поэта меў на мэце ў гэтым вершы (а можа быць і ў цэлым радзе іх) разьвіць тэму аб беларускім адраджэньні, але тэма гэтая, як відаць, засталася няпоўнасьцю апрацаванай.
Чарнавы накід вершу захаваўся ў папцы IV, 13, 27.
249. Ты ня згасьнеш… Друкуецца з чарнавога аўтографу (XI, 5. 1). Аўтограф зьмешчаны ў абгарэлай папцы (№3 XI) разам з некаторымі вершамі 1915 г.; гэтым прыблізна вызначаецца час яго напісаньня. Абгарэлыя краі аўтографу расчытаны (у радкох 1, 3 і 4) па дагадцы; адноўленыя месцы тэксту пастаўлены ў простыя дужкі.
250. Беларусь, твой народ дачакаецца… 251. Доля мужыка.
252. Досі ўжо браты… Усе тры накіды захаваліся ў адзінаццатай папцы (№ 5, 2, 1 і № 1, 2). Прыблізна час іх напісаньня трэба аднесьці да 1915 году па тых-жа домыслах, як і чарнавога накіду № 249.
Верш „Доля мужыка“ (251) не характэрны для стылю і версыфікацыі М. Багдановіча; ён хутчэй напамінае і, мажліва, зьяўляецца насьледаваньнем каму-небудзь з пісьменьнікаў нашаніўскага часу.
253. Ой, грымі, грымі, труба, ўранку рана. Друкуецца з чарнавога накіду (IV. 8, 4). Чарнавік вельмі нячытэльны. Аб годзе напісаньня гл. ўвагу да наступнага вершу (№ 254).
254. Ой, скацілася, зорачка, скацілася… Друкуецца з чарнавога аўтографу (IV, № 1, 28). Шосты радок у аўтографе закасованы; ён пастаўлены ў простыя дужкі. Час напісаньня прыблізна вызначаецца — таксама, як і для папярэдняга вершу, — гадамі захапленьня поэты мастацкім фольклёрызмам, г. зн. 1914—15 г. г.
255. „Аня, Анечка“… Друкуецца з чарнавога аўтографу (IV, № 1, 29). Чарнавы накід напамінае сваім стылем адно месца вершу „Максім і Магдалена“ („Магда, Магдачка, мая зоранька ясная“)… Гэта падабенства дае падставу час напісаньня яго аднесьці, прыблізна, да 1915 году, калі ўхіл поэты ў галіне мастацкага фольклёрызму асабліва прыметны.
256. Ўстужку сінюю ўплятаю… Друкуецца з чарнавога аўтографу (IV, 4, 13). Шосты радок, відавочна, прадстаўляе варыянт да 7-га. Па аўтографічных даных (знаходзіліся ў папцы № XI, дзе шмат вершаў 1914-15 г. г.) накіды могуць быць датаваны таксама, як і папярэдні верш.
257. Залілось сьлязьмі, быццам зоркамі… Друкуецца з аўтографу (IV, 12, 22). Гэты накід становіць сабою асобную перапрацоўку тае-ж тэмы, тых-жа вобразаў, што і ў вершы разьдзелу № 27 „Вось і ноч“.
Варыянт у 2-ім радку (таго-ж аўтографу):
„Неба цёмнае і бязбрэжнае“.
Захаваўся ў чарнавікох разам з вершам „Па-над белым пухам вішняў“ разьдзел II, № 114). Напісаны абодва вершы адным чарнілам і падобным пісьмом, — можна думаць, што прыблізна ў адзін і той-жа час, г. зн. у 1910 г. (у кожным разе ў час напісаньня „Вянка“ — 1909—1912 г. г.).
258. Ноч імглою сізай… Друкуецца з аўтографу (IV, 12, 15). Гэты накід па тэме блізкі да вершу з разьдзелу V—277. Аўтограф зьмешчаны ў сшытку, які прыблізна датуецца 1910 годам.
259. Ліецца па бары… Выдаецца з аўтографу (папка IV, № 6, ст. 15).
260. Сягоньня ноччу я ў царстве казкі… Выдаецца з аўтографу (п. IV, № 10, 4.)
Слова „відаць“ (7 р.) закасована поэтам; словы „апеў нябёс“ (12) нячытэльны і ўстаноўлены прыблізна.
261. Усплывае грамада — сыфонофора… Друкуецца з аўтографу (п. IV, № 4. 1). Накід ня зусім апрацаваны, на тэму аб грамадзе. Поэта цікавіўся на соцыяльныя пытаньні (п. 1, № 4). Гл. таксама артыкул „Н. Д. Ножин“ („Ежемесячный Журнал“. Петроград, 1916, № 6).
262. Вы так часта пазіралі ў люстру… 263. Халодная, ясная ноч… Адрыўкі выдаюцца з аўтографу (п. IV, № 10, 8 і IV, 10, 9.).
Узоры нярыфмованых накідаў, якія наогул нярэдка сустракаюцца ў чарнавікох Багдановіча. Адносна „Ані“ гл. ўвагу да вершу першага разьдзелу № 42.
264. Толькі чаму-ж гэта ў ночы глыбокія… Выдаецца з аўтографу (п. IV, 13, 21). Аб „Ані“ гл. ўвагу да в. 1 разьдзелу № 42. Накід блізкі па тэме да вершу на расійскай мове: „Я вспоминаю Вас“… (V разьдзел, № 283). На ст. 21-ай 13-га нумару, IV-ае папкі поэтам зроблены надпіс: „Полынь-трава. Стихи об Ане Р…не, с ея портретом, автографом, с коментариями к стихам“. Відаць, у поэты намячаўся цыкль вершаў аб Анне Р…не. Зьмешчаныя ў выданьні вершы I разьдзелу пад №№ 42, 83, IV разьдзелу №№ 262—271 і V разьдзелу №№ 285 і 286 зьяўляюцца, трэба думаць, адрыўкамі задуманага, але нявыкананага цыклю.
265. Вашай цётцы, здаецца… Друкуецца з аўтографу (п. IV, № 10, 9). Нярыфмованы накід (гл. ўвагу да вершу №№ 262—3) аб цётцы Анны Р…ны (гл. ўвагу да в. першага разьдзелу № 42) Тацяне Р…не, да якой адносіцца і наступны верш № 266 (Весткі ўзяты з ліста бацькі поэты ад 21-га сакавіка 1926 году).
266. Мая гаспадыня, Тацяна Р-на!.. Выдаецца з аўтографу (п. IV, № 10, ст. 10). Гл. ўвагу да папярэдняга вершу (№ 265).
267. Усё адна цяпер мне думка сэрца сушыць… Друкуецца з аўтографу (п. XI, 21, 3). Другая строфа вершу, пачатак якога (1-ая строфа) напалову абгарэла. Аб „палынь-траве“ гл. ўвагу да в. № 264.
268. Я хацеў-бы спаткацца з вамі на вуліцы… Выдаецца з аўтографу, (папка IV, № 1 ст. 16-17). Працяг вершу I разьдзелу (№ 69), які мае біографічную цікавасьць.
269. Больш за ўсё на сьвеце жадаю я… Друкуецца з аўтографу — (п. IV. № 10, 15). Гл. ўвагі да вершаў №№ 262 і 264.
270. Буду сьніць і днямі і начамі… Друкуецца з аўтографу, які захаваўся ў папцы XI, № 21. Адносіцца, мабыць, да цыклю вершаў аб „Ані“ (гл. ўвагу да в. 264).
271. Муар двума колерамі… Друкуецца з аўтографу, які захаваўся ў папцы IV (№ 10, ст. 7).
272а. Ці ведаеце вы, цёмнавокая пані… 272б. Цёмнавокая пані, канец! Выдаюцца з аўтографаў папкі IV (№ 10, ст. 13 і 15). Да першага з гэтых вершаў поэтам быў прыведзены эпіграф з А. Блока:
„Но знаю: не пройдет бесследно
Всё, что так страстно я любил —
Весь трепет этой жизни бедной,
Весь этот непонятный пыл“.
У простыя дужкі ўзяты няпоўнасьцю расчытаныя месцы.
Вершы цікавы, як узор працы поэты над абранай тэмай: першы — толькі нярыфмованы накід, другі — той-жа накід, але ўжо ўкладзены ў рыфмы.
273-276. Жанчына-маці. У гэты разьдзел у пачатку ўваходзіла каля дзесятка вершаў, але з дасылкаю ў верасьні 1926 г. ў Камісію нізкі вершаў „Каханьне і сьмерць“, якая зьмешчана ў канцы II разьдзелу пад №№ 185-198, некаторыя чарнавыя накіды прышлося выкінуць, бо яны зьяўляюцца роўналежнымі эскізамі з вершаў памянёнага цыклю.
273. Апусьціўшы густыя расьніцы… Друкуецца з чарнавога накіду, які захаваўся ў папцы IV, № 8, аркуш 17. Да гэтага вершу даецца зьнімак з аўтографу, як характэрны для рукі поэты ў чарнавых накідах.
274. Шчасьцем яна аж да краю… Друкуецца з аўтографу (п. IV, № 8, 17). Гэты чарнавы накід складаецца з дзьвёх строф. Пад № 274 друкуецца толькі першая строфа, таму што другая строфа, якая пачынаецца з радка „Шчыра мяне ты любіла“, зьмешчана пад № 193 у вершы „З ёнкам дзіцё ты раджаеш“…
275. Прычасьціўся целу мацеры. Выдаецца з аўтографу (п. IV, № 4, 12).
276. Ласун. Друкуецца з аўтографу (п. IV, 13, 12).
IV. Вершы на расійскай мове
[правіць]
V.
* 1909—1915.
У V разьдзеле згрупованы тыя вершы ў расійскай мове, якія захаваліся ў паперах поэты. Да большасьці з іх роўналежных вершаў у беларускай мове ня знойдзена; можна думаць, што гэтыя вершы былі напісаны толькі парасійску.
Роўналежны беларускі тэкст у адрыўках захаваўся толькі да двух вершаў: „Хорошо прозрачной теплой ночью мая“… (№ 277) і „Костел Св. Анны в Вильне“ (№ 280).
277. Хорошо прозрачной теплой ночью мая. Верш друкуецца з аўтографу (IV, 13, 8). У папцы чацьвертай, у сшытку № 12, задатованым 1910 годам, рабіліся поэтам чарнавыя накіды гэтага вершу ў беларускай мове. Адзін з іх прыводзім тут:
1Як чудава сіняй ноччу пакрывае…
(Як чудава) Сіняй ноччу, ноччу мая.
2На палях раса сырая зіхаціць.
3(Як чудава) Зорак россыпь залатая.
4У небе іскрыцца — дрыжыць…
Другі чарнавы накід — гл. IV разьдзел в. № 258 „Ноч імглою сізай“.
278. Жниво. Выдаецца з аўтографу (IV, 3, 16). Розныя нататкі ў аўтографе (прыкладам, задачы з лёгарытмамі) гавораць за тое, што напісаны ён быў у апошнія гады навучаньня ў гімназіі (1910-1912 г.г.).
279. Зеленая любовь. Выдаецца з аўтографу (VI, 41). У чарнавым накідзе (IV, 8, 9) верш названы „Молодятник“.
280. Костел св. Анны в Вильне. Выдаецца з чарнавога рукапісу (IV, 13, 8). Верш адносіцца да віленскіх уражаньняў поэты. Прызначаўся стрэчнай сястры поэты Ганне Гапановіч, па мужу Селіванавай, якой таксама быў прысьвечаны зборнік „Зеленя“; таму будзе зусім правільна задатаваць гэты в. тым-жа часам, як і „Зеленя" (1909-1913). (3 ліста бацькі поэты ад 9/IV-26 г.).
Адрывак беларускага тэксту вершу (захаваўся ў папцы XI, старонка 2):
Каб загаіць на сэрцы раны,
Забыць пра долі горкі глум,
Прыдзеце да касьцёла Анны!
Там зьнікнуць сьцені цяжкіх дум.
Як лёгка да гары, як красна
Узносіць вежы ён свае!
Іх очэрк стройны ў небе ясна
Ізломам строгім устае.
А гастрыі іх так высока.
Так тонка ў вышу неба (ткуць)…
281. Я вспоминаю дом старинный. Верш сьпісаны з фотографічнай картачкі, якая зьмешчана ў выданьні на старонцы 184. Задатованы 1911 годам.
282. Забудется многое, Клава… Выдаецца з аўтографу (IV, 8, 14). Бацька поэты ў лісьце ад 21/III-26 году піша: „Клава — гэта, як відаць, крымская прыяцельніца поэты, знаёмства з якою адносіцца да часу пражываньня яго ў Старым Крыме“ (1915 г.). У матар‘ялах, якія захоўваюцца ў папцы IX (пад № 8-м), знаходзіцца пачатак ліста поэты да яе.
283. Я вспоминаю вас такой прекрасной. Выдаецца з чарнавога аўтографу (IV, 10, 21).
Варыянты:
2И мне опять милы
И вновь мне дороги.
7„желанья“ (зам. „мысли“)
284. Зачем грустна она была… Выдаецца з чарнавога аўтографу (п. IV, 13, 5).
285. Четверной Акростих. Выдаецца з чыставога аўтографу (VI, 2). Захаваўся аўтограф гэтага вершу і ў чарнавым рукапісе (IV, 13, 1). Прысьвечаны Ані (гл. ўвагу да в. № 42 I разьдзелу).
286. Уймитесь, волнения страсти… Выдаецца з чарнавога аўтографу (п. IV, 10, 20). Пра Аню гл. ўвагу да вершу № 42 I разьдзелу.
287. Осенью. Выдаецца з чыставога аўтографу (п. VI, 45). Падпісаны верш „Ек. Февралёва“. Выдрукаваны ў газ. „Голос“ 1916 г. № 154.
Восьмы радок чытаецца яшчэ так: „И в душе я тайно мы сли рада“.
Супрацоўнік яраслаўскай газэты „Голос“, у якой працаваў і поэта, — А. Цітоў у сваім артыкуле „Из воспоминаний о М. А. Богдановиче“ аб гэтым вершы гаворыць наступнае: „В одном из номеров „Голоса“ я прочел небольшое стихотворение, в котором говорилось об женщине, готовящейся быть матерью, сидящей за „теплой чашкой чаю“ и гадающей „по тоненьким чаинкам“: что родится — девочка иль мальчик?
Стихотворение мне очень понравилось, но автор укрылся под женским псевдонимом.
Я спросил Максима Адамовича, не известен ли ему автор этого
стихотворения.
„Автор этого стихотворения — я“, сказал М. А. „Знаете, я очень люблю видеть беременных женщин. Я всегда готов преклоняться пред такой женщиной, которая готовится воспризвести на свет будущего члена общества — человека. Поистине она выполняет величайшее назначение женщины“. (Гл. вершы II разьдзелу №№ 185—198 — „Каханьне і сьмерць“).
288. Слушай, Рона, эту сказочку… Друкуецца з аўтографу (п. VI, № 50). Задатаваны 1911 годам.
289. Икра. Выдаецца з аўтографу, які захаваўся ў чарнавікох поэты (IV, 13, 37).
Пад нумарамі 290—298 зьмяшчаюцца пераклады М. Багдановіча на расійскую мову вершаў Т. Шаўчэнка (№№ 290—295), B. Самійленка (№ 296), І. Франка (№ 297) і А. Крымскага (№ 298).
Усе пераклады з Шаўчэнкі выдаюцца з чыставых аўтографаў, якія захоўваюцца ў папцы VI. Пераклады гэтыя напісаны былі поэтам у часе яго навучаньня ў Яраслаўскім Ліцэі, што відаць з дапіскі поэты ў аўтографе пад апошнім вершам: „Ярославль. Демидовский Лицей“ (п. VI, № 1 і 39). Загалоўкі аўтэнтыку ў перакладах з Шаўчэнкі поэтам захованы, апроч вершу „В неволе“ (гл. ўвагу да в. № 291).
290. Н. И. Костомарову. Аўтограф захоўваецца ў папцы VI пад № 2. У канцы вершу прыпіска: „19. V. 1846. Петербург, в цитадели“.
291. В неволе. Выдаецца з чыставога аўтографу (п. VI, № 1). Загаловак дадзены поэтам. У Шаўчэнкі гэты верш загалоўку ня мае. Захаваўся накід яго ў папцы IV (13, 3) з наступнымі варыянтамі:
1в Украйне жить мне можно
2 | Возможно ль жить в Украйне будет, не все равно ли мне? | |
Иль нет, — мне все равно вполне. |
3Иль будет помнить, иль забудет
4Круг близких в дальней стороне, —
5Мне одинаково вполне.
У 3-ім радку зьнізу ў перакладзе поэтам ужыта слова „приспят“, якому ў украінскім тэксьце адпавядае „приспляць“.
У канцы вершу прыпіска: „1847. Петербург, в цитадели“.
292. В неволе тяжко… Выдаецца з чыставога аўтографу (п. VI, № 37). Захаваўся чарнавы накід перакладу ў абгарэлай папцы (№ 11, 9, стар. 1-ая).
У канцы вершу рукою аўтара дапісана: „1847, Петербург, в цитадели“.
293. А. О. Козачковскому. Аўтограф захоўваецца ў папцы VI пад нумарам 2. У канцы вершу прыпіска: „1847. Орская крепость“. — Верш быў выдрукаваны ў „Ежемесячном Журнале литературы, науки и общественной жизни“. СПБ, 1914, № 3.
294. И серое небо, и сонныя воды. Выдаецца з чыставога аўтографу. Захаваўся чарнавы рукапіс яго ў папцы IV (13,3). У канцы вершу прыпіска: „1848. Над Аралом“.
У 1-ым радку рытм ня вытрыманы. Лепей было-б сказаць: „И серо небо, сонны воды“… ці „Так серо небо“…
295. Готово! парус распустили… Выдаецца з аўтографу (VI, 1). Захаваўся чарнавы рукапіс вершу ў папцы IV (13,3). У канцы вершу прыпіска: „IX, 1849. На Арале“.
296. Из В. Самийленко. Те, что в холодных сердцах любви ни к кому не имеют… Выдаецца з чыставога аўтографу (п. VI, № 40).
297. Из Ив. Франко. На реке Вавилонской. Выдаецца з чыставога аўтографу (VI, аркуш 39-ты); на адвароце аркушу знаходзіцца дапіска, мабыць, ад рэдакцыі, у якой даецца ацэнка перакладаў поэты на расійскую мову. Подпіс пад дапіскаю нявыразны.
Верш быў выдрукаваны ў „Нижегородском Листке“ 1915 г. № 183. 24-ты радок у выдрукаваным экзэмпляры чытаецца: „Не пришлось бы рабом наделить ваш народ“.
298. Из А. Крымскаго. Пальмы гордыя и лавры… Выдаецца з чыставога аўтографу (п. VI, № 39). Захаваўся верш і ў чарнавым рукапісе (п. IV, 2, 5).
V. Зеленя
[правіць]
VI.
„Зеленя“.
„Стихи. Перевод с белорусского автора. Ярославль. 1909-1913 г. г.“
У зборнічку „Зеленя“ зьмешчана поэтам 22 вершы.
Аб пахаджэньні гэтага зборніку бацька поэты кажа наступнае: „У 1913 ці 1914 годзе была ў госьцях у Яраслаўлі стрэчная сястра Максіма Адамавіча — Анна Іванаўна Гапановіч. Ёй поэта падараваў кніжку сваіх вершаў. Яна сказала, што ня зможа ацаніць поэтычных вартасьцяй яго твораў, бо нядобра разумее беларускую мову. Тады Максім Адамавіч, уласнаручна перапісаўшы, прыпаднес ёй сшытак перакладаў у расійскай мове, які ў яе і захоўваецца. З гэтага сшытку зьнята копія стрэчным братам поэты Андрэем Пятровічам Галаванавым. Ці былі зроблены пераклады раней ці знарок для сястры — невядома“.
На загалоўнай старонцы сшытку поэтам прыведзена „нямецкая пясьнярская пагаворка“: „Переводы стихотворений — словно женщины: если красивы, то неверны; если верны, то некрасивы“.
Ня ўсе вершы „Зеленя“ маюць роўналежны тэкст у беларускай мове. Да наступных трох вершаў адпаведнага тэксту на беларускай мове ў матар‘ялах, якія былі выкарыстаны Літаратурнаю Камісіяю, не знашлося:
1.*** „Смех и говор. В пестрой юбке обезьянка“ (№ 304):
2.*** „Прочтите с участьем правдивую эту печальную быль“ (№ 307).
Апошняя строфа гэтага вершу напамінае першы з пэнтамэтраў, якія выдрукаваны ў другім разьдзеле (№ 169).
3.*** „Белым цветом одета калина“ (№ 312).
У адным з аўтографаў, які захаваўся ў абгарэлай папцы (№ XI), рукою поэты зроблена нататка: „Дзед, Вечар, Марына“. Як відаць, гэты верш быў напісаны ў беларускай мове пад загалоўкам „Марына“, толькі беларускага тэксту Літаратурная Камісія ня мела.
Верш „Сонет“ (299) мае роўналежны тэкст у беларускай мове толькі да 6-ці апошніх радкоў (гл. разьдзел I, № 61).
Іншыя вершы зборніку „Зеленя“ зьмешчаны на беларускай мове ў I і II разьдзелах гэтага выданьня поўнасьцю:
1.„Триолет“ (№ 300), гл. разьдзел II, № 174.
2.„Триолет XVIII века“, (№ 301) гл. разьдзел I, № 55.
3.„В старом саду“ (№ 302) — разьдзел I, № 54.
4.„Скерцо“ (№ 393) — разьдзел I, № 52.
5.„Подыми к небесам свои взоры“ (305) — разьдзел II, № 113.
6.„Уж синее небо темнеет“ (№ 396) — разьдзел II, № 141 („Упалі з грудзей пана бога!“).
7.„Слышишь гул? Это дико-печальный лесун“ (308), гл. разьдзел II, № 91.
8.„Озеро“ (309) — разьдзел II. № 92.
9.„Скоро вечер в прошедшее канет“ (310), гл. разьдзел II, № 93 („Над возерам“).
10.„На нас томительно, угрюмо наплывает“ (311), гл. разьдзел II, №96 („Бура“).
11.„Дед“ (314), гл. разьдзел I, № 51.
12.„Теплый вечер, тихий ветер“… (315) — разьдзел II, № 101.
13.„Переписчик“ (316) — разьдзел II, № 124.
14.„Книга“ (317) — разьдзел II, № 125.
15.„Мне снилось“ (318) — разьдзел II, № 167.
16.„Бледный, тихий все-ж люблю я“… (319), гл. разьдзел II, № 154.
17.„Давно завянулі цветы“ (320) — разьдзел II, № 157.
Да вершу „Ты вечером крещенским ворожила“ (№ 313) беларускі тэкст быў дасланы ў Камісію Ал. Шлюбскім ужо пасьля таго, як першыя разьдзелы былі выдрукаваны (Альбом аўтографаў беларускіх дзеячоў Ал. Шлюбскага. Кніга II-ая, стар. 272).
Прыводзім яго ў увагах:
∗ ∗
∗ |
Ты ночкаю каляднай варажыла І броўкі хмурачы, са дна ўзяла
|