Ракаўкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ракаўкі
Верш
Аўтар: Поль Вэрлен
1911—1912
Пераклад: Максім Багдановіч
Крыніца: Багдановіч М. Поўны збор твораў у 3 тамах. Т. 1. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. Ст. 182
Гл. таксама http://aniolski.at.tut.by/dliaWianku.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У кожнай з ракавак, пакрасіўшых сабой
Пячэру слічную, дзе ты мяне кахала,
Былі асобнасці свае і выгляд свой.

Адна, чырвоная, як быццам выяўляла
Ўкрай распалённую каханнем сэрцаў кроў,
Калі я аж палаў, а ты разгарачала.

Другая нагадаць цябе магла б ізноў,
Ды толькі бледую, прыстаўшую, у мленні,
Калі, каб скрыць вачэй пасмех, я хмуру броў.

Вось гэта удала ад шыі уражэнне, —
Ружова-белая, кароткая яна, —
А тая — вушанят прыгожых закругленне.

І сэрца хваляваць магла між іх адна.

<1911—1912>