Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
72. ⁂ На Лявонавай кашулі вышыты галубкі 73. Скірпуся
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
74. Агата

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




73.

СКІРПУСЯ.

Ой, пайшла сабе Скірпуся на кірмаш,
Паглядзець, ці селязенькаў нямаш, —
Mo’ варона, мо’ сава,
Mo’ Скірпусенька ўдава.
Прадала яна каня,
Ўтаргавала селязьня,
Селязенька чубаценькага,
Маладога, зухаваценькага.
Пакупіўшы селязьня,
Мела клопату штодня:
Селязенька умываецца,
Сам на вулку узіраецца;
Узіраецца на вулічку,
Ці ня ўбачыць тую вутачку.
Селязенька — Івашачка,
Ён цалуецца з Наташачкай.

1915-16.

Увагі

[правіць]

73. Скірпуся. Верш выдаецца з аўтографу (папка VI, № 8). Адносна даты напісаньня гл. ўвагу да гэтага разьдзелу № 71.
Рукапісныя варыянты (пачка № 11, № 3):
5Таргавала селязьня,
6Аж бражджала кішэня,
10Пачала казаць што-дня:
11Селязенька мой нехарош,
12Згубіла я астатні грош.
13Селязенька—селязенечка,
17Ці ўжо я не маладзенечка?“
і далей:
Ты за печкаю сядзі,
Селязенечка, ля хаты не хадзі…