Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Каханьне і сьмерць/193

З пляцоўкі Вікікрыніцы
192. Пракляцьце вагітнай 193. ⁂ З ёнкам дзіця ты раджаеш
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
194. ⁂ Бяз сіл, уся ў пату, як белы сьнег, блядна

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




193.

∗     ∗

З ёнкам дзіцё ты раджаеш,
Болю ня змогшы сьцярпець,
Стогнамі сэрца ўражаеш…
Што я магу зразумець?

Шчыра мяне ты любіла,
Шчыра цябе я кахаў,
Але давёў да магілы,
Сам на мучэньні аддаў.