Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/Увагі/Вершы/Хмурыя, цёмныя гудзяць і шэпчуць елі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Хмурыя, цёмныя гудзяць і шэпчуць елі
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Русалка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Хмурныя, цёмныя гудзяць і шэпчуць елі.
Бор чырванее на яснай зары.
Грудзь вольна дыша, кроў калышацца ў целе, —
Ціха цалую мяккі мох на кары.

Сэрца гарачае да ствала прыжымаю,
Ясныя сьлёзы на смалу ціха льлю,
У неба сінеючыя вочы падымаю, —
Дзіўнае нешта грудзь калыша маю.

Даўней цураўся я вас, сосны, елкі,
У месцы пыльным і душным праклятым жыцьцё прайшло,
А цяпер бачу я зялёныя іголкі,
Чую, як глуха стучыць дзяцел у дупло.

А цяпер бачу — неба борзда дагарае,
Сам у гэтым сьвеце ледзьве-ледзьве гарыш;
Ноч ідзе: месяц тонкі, белы выплывае
Там, дзе падняла ель зялёны свой крыж.