Маладыя гады…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Маладыя гады…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/381

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




 * * *

Маладыя гады,
Маладыя жаданьня!
Ні жуды, ні нуды,
Толькі шчасьце каханьня.

Помніш толькі красу,
Мілы тварык дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы.

Цёмны сад — вінаград,
Цьвет бяленькі вішнёвы, —
І вагністы пагляд,
І гарачыя словы.

Будзь жа, век малады,
Поўны сьветлымі днямі!
Пралятайце, гады,
Залатымі вагнямі!

(1915—1916)