Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/II/Увагі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
33. Сонэт Увагі
Камэнтары
Аўтар: Васіль Мачульскі
1928 год
Узоры прозы М. Багдановіча ў дакладных копіях

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УВАГІ.

Увагі да артыкулаў М. Багдановіча складзены паводле таго-ж пляну, як і да яго вершаў і апавяданьняў. (Гл. Акадэмічная бібліотека беларускіх пісьменьнікаў. Кніга першая. Творы М. Багдановіча. Т. I Менск, 1927). У іх паказваецца орыгінал, з якога перадрукоўваецца артыкул; калі артыкул друкуецца не з часопісі, а з аўтографу, дык зазначаецца шыфр, паводле якога даны аўтограф захоўваецца ў зборы рукапісаў катэдры гісторыі беларускае літаратуры.
Датуюцца творы ці на падставе нататак самого поэты ці годам іх першага надрукаваньня, бо для большасьці артыкулаў паводле даных камісіі дата друкаваньня прыблізна супадае з часам яго напісаньня. У тых-жа выпадках, калі дату ўдалася устанавіць толькі прыблізна, яна адзначана зоркаю.
Увагі апроч таго зьмяшчаюць у сабе некаторыя тлумачэньні тэксту з літаратурнага і гістарычнага боку.
Адносна падзелу артыкулаў на раьздзелы і падразьдзелы гл. прадмову.
Мова прозы М. Багдановіча наогул ня можа лічыцца літаратурна апрацаванай. З аднаго боку у артыкулах, што напісаны на расійскай і украінскай мовах, у яго заўважаюцца беларусізмы (гл. напр. заўвагі да артыкулаў №№ 11 і 62). З другога-ж боку ў беларускім тэксьце сустракаюцца русіцызмы (напр. „гасударства“, „гасударственнага“, „дрэмучых“ — у аўтографе артыкулу № 3 „зраўненьні“, „меткія“ — у друкаваным орыгінале арт. № 6 і інш.), полёнізмы (напр. „уфундованую“ у аўтографе артыкулу № 3, „адрадзэньне““ — у аўтографе артык. № 4, „заўшэ“ у аўтографе арт. № 8 і інш.). Спатыкаюцца ў яго таксама неўласьцівыя сучаснай літаратурнай мове фонэтычныя і морфолёгічныя асаблівасьці.
Адным з найбольш характэрных прыкладаў у галіне фонэтыкі можна лічыць ужываньне пісьменьнікам жд замест дж на месцы праславянскага *dj, напр. „нараждаліся“ у аўтографе арт. № 4, „заграмаждаўшыя“ — у аўтографе арт. № 3 і інш. Свабодна ён карыстаецца формаю дзеяпрыметы цяперашняга часу: „узрастаючых“, „прымаючых“, „прыпамінаючый“ — артыкул № 2, „пракладваючага“, „ражаючыхся“, „пашыраючыйся“ — № 3 і інш. У якасьці прыкладу мовы Б-ча можна прывесьці займеньнік „ніх“ (зам. іx), які М. Б. ужывае ў беларускім тэксьце (у аўтографе артыкулу № 4). Часта заўважаюцца ў аўтографах М. Б-ча таксама выпадкі карыстаньня зьмешанымі орфографэмамі. Ім бярэцца слова расійскае і перадаецца беларускім правапісам з захаваньнем аднак і некаторых асаблівасьцяй расійскага правапісу, і гэткім чынам напісаньне слова зьяўляецца напалову як-бы беларускім і напалову расійскім. Як і ў першым томе, правапіс усіх артыкулаў перакладзены на сучасны. Для узору-ж мовы М. Б-ча ў дадатках даюцца два яго артыкулы з поўным захаваньнем яго граматычных асаблівасьцяй, орфографіі і пунктуацыі.
Пры ўкладаньні уваг ужыты наступныя скарачэньні:
Т. I. — Акадэмічная бібліотека беларускіх пісьменьнікаў. Т. I. Менск. 1927.
„Н. Н.“ — „Наша Ніва“, газэта, якая выходзіла ў Вільні з 10 23 лістапада 1906-га году да восені 1915-га году.
М. Б. — Максім Багдановіч.
Газ. — газэта.
Час. — часопіс.
Зам. — замест.



I. Гісторыя літаратуры і крытыка

[правіць]

I.

ГІСТОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ І КРЫТЫКА.

1910—1916.

У першы разьдзел увайшло семнаццаць сабраных Камісіяй для выданьня твораў беларускіх пісьменьнікаў артыкулаў М. Багдановіча па гісторыі беларускай, украінскай і расійскай літаратуры, а таксама і па крытыцы. З іх дзевяць нумароў друкуецца з аўтографаў і восем — перадрукоўваецца з газэт, „Нашая Ніва“, „Голос“, з часопісу „Украинская Жизнь“ і зборніку „Калядная Пісанка“, Петр. 1913 г. З тых твораў, якія друкуюцца з аўтографаў толькі адзін — „Забыты шлях“ (№ 8) быў ужо выдрукаваны ў 1918-м годзе у газ. „Вольная Беларусь“. Іншыя-ж восем узятыя з аўтографаў артыкулы, як відаць, нідзе не друкаваліся.

Усе артыкулы данага разьдзелу разьбіты на тры падразьдзелы: беларуская літаратура — восем нумароў, украінская літаратура — пяць нумароў і расійская літаратура — чатыры нумары.

Пабеларуску напісана шэсьць артыкулаў, адзін — паукраінску і дзесяць — парасійску.

Аўтарскае даты ніводзін з гэтых артыкулаў ня мае, а таму датуюцца яны ці на падставе розных даведак фактычнага характару, ці тым годам, калі яны былі ўпяршыню пры жыцьці пісьменьніка выдрукаваны. Да выдрукаванага пасьля сьмерці поэты артыкулу „Забыты Шлях“ (№ 8), які ў выданьні друкуецца з незадатаванага аўтографу, устаноўлена дакладная дата — 1915-ты год (гл. увагу да артыкулу № 8).


Артыкулы пра украінскую літаратуру паводле просьбы Камісіі былі прагледжаны П. П. Філіповічам; некаторыя заўвагі да паасобных месц тэксту гэтага-ж разьдзелу былі дадзены М. А. Драй-Хмараю, А. К. Дарашкевічам і М. К. Зеравым.

1. Ів. Няслухоўскі. Няскончаны артыкул. Друкуецца з аўтографу (1, 3.).

У адным з сваіх лістоў (IX — № 4) М. Б. піша: „пачаў крытычную стацейку аб Няслухоўскім“. Ліст даты ня мае, але са зьместу можна лічыць, што ён напісаны быў яшчэ да падарожы пісьменьніка ў Вільню, мабыць у 1910-м годзе.

Да 3 стар. Перадрукоўваўся ўзята ў дужкі, як папраўка, дапушчаная Камісіяй (у аўтографе стаіць „перадруківаўся“). — Зьявілася колькі ксёнжачак Ельскага. Ельскі беларускі пісьменьнік і культурны дзеяч (1834—1916); яму належаць пераклады, некаторыя ўласныя вершы, популярна-асьветныя брошуры і выданьні народных твораў. Выраз Надта-ж яно міла думаць думкі, і як дзеці, пушчаць пузыр з мыла… узяты Багдановічам з вершу Няслухоўскага „Надта салодкія думкі“ („Вязанка“. Петр. 1903, ст. 19).

2. Глыбы і слаі. Перадрук з „Нашае Нівы“ 1911 г. №№ 3, 4, 5, дзе артыкул быў выдрукаваны з подпісам „М. Б. Ярасласлаўль“.

Да 8 стар. Доля… расійскага поэмы С. Гарадзецкага. — Гарадзецкі нарадзіўся ў 1894 г.; яму належаць зборнікі „Ярь“, „Перун“ і інш. — „Кніжка твораў Якуба Коласа „Песьні жальбы“. Зборнік „Песьні жальбы“ выдадзены быў у Вільні (1910 г.).

Да 9 стар. Руху ўперад няма і ў жартах А. Паўловіча. Паўловіч А. Ф. беларускі пісьменьнік, нарадз. ў 1875 г.; у 1910 г. ён надрукаваў у „Н. Н.“ жарты „Лыкі не каўбасы“ (№ 35), „З падслуханага“ (№ 39), „Лепей заўтра зрана“ (№ 49) і інш. творы (гл. №№ 26, 29, 38)… — Зборнічак „Снапок — ён вышаў першы раз у Вільні (1910 г.).

Да 10 стар. Што да Багдановіча, то ў ім няпрыкметна шпаркага разьвіцьця, хоць асобнасьці яго таленту выступаюць ужо даволі ясна. Цяжка устанавіць, ці дае тут Багдановіч аўтохарактарыстыку, ці прыведзеныя радкі былі ўнесены рэдакцыяй „Нашае Нівы“, як гэта было зроблена ёю ў адносінах да С. Палуяна, што бачна з наступнага ліста С. Палуяна да Багдановіча: „Паслаў сваю стацьцю аб нашай літаратуры ў 1909 г. [у Нашую Ніву], а яе… перайначылі… і ўрэшце пахвалілі мяне“. (Ліст ад 14-га лютага 1910 г. Захоўваецца ў схове рукапісаў катэдры гісторыі беларускае літаратуры

Да 10 стар. Ёсьць тут і даўныя знаёмыя (А. Гарун, Г. Леўчык, Стары Ўлас, Ц. Гартны). А. Гарун (запраўднае прозьвішча яго А. Прушынскі) нарадз. ў Менску ў 1887 г., памёр у Кракаве ў 1920 г.: пачаў друкаваць свае вершы ў „Н. Н.“ яшчэ ў 1906 г. (гл. напр. верш „Маці Баларусі“, № 23 і інш.). У 1910 г. зьмешчаны ў „Н. Н.“ вершы „Мае думкі“ (№ 4), „Беларусам у чатырохлецьце Н. Н.“ (№ 49) і інш. — Г. Леўчык запраўднае прозьвішча якога І. Ляўковіч, поэта родам з Слонімшчыны. — Стары Улас (запраўднае прозьвішча яго Ўладзіслаў Сівы) лясьнік з Валошына; пачаў друкаваць свае вершы ў „Нашай Ніве“ ў 1909 г. (гл. №№ 22, 23, 27, 45), 1910 г. (№№ 21, 28). Цішка Гартны (запраўднае прозьвішча яго З. Жылуновіч) нарадз. ў 1887 г.; пачаў друкаваць свае творы ў „Н. Н.“ з 1909 г. (першы верш „Бяздольны“ надр. у № 2); 1910 г. (гл. №№ 30, 39 і інш.).

Да 10 стар. Ёсьць і некалькі новых імён (Чарнышэвіч і Піліпаў) Чарнышэвіч Ф. — пісьменьнік родам з Капыля, профэсіяй кравец, пачаў друкаваць свае творы ў „Н. Н.“ ў 1910 г. (гл. №№ 10. 20, 32, 41 і інш.). — Піліпаў (запраўднае прозьвішча яго Нялепка Іван, з Горадзеншчыны) пачаў друкаваць свае творы ў „Н. Н.“ ў 1909 г. (№ 48), 1910 г. (гл. №№ 16-17, 19, 32, 35, 38). — Лепшыя вершы Гартнага і Леўчыка ў „Календары“. Леўчык зьмясьціў у „Беларускім Календары Нашай Нівы“ на 1911 г. два вершы — „На параходзе, у далі зьнікае“ і „Як чайка слабая і тонка“ (стар. 82), Цішка Гартны — „Песьню Гарбара“ (ст. 82-83).

Да 10 стар. Адна толькі Канстацыя Буйла абяцае разьвіцца ў праўдзівы асабісты талент. К. Буйла поэтэса, родам з Ашмяншчыны, ёй належыць зборнік твораў „Курганная кветка“ (Вільня, 1914 г. 80 мал, стар. 88). — Каганец, Крапіўка, Будзька і інш. Каганец — псэўдонім Казіміра Кастравіцкага, які памёр у 1918 г.; за 1910 г. у „Н. Н.“ надрукаваны яго творы: „Прамова“ (№ 7, напісаны яшчэ ў 1893 г.), „Кабзар“ (№ 3); апроч таго „Малітва“ („Календар Н. Н.“ на 1910 г., 59). — Крапіўка — псэўдонім Пашкевіч-Кэйрыс (Цёткі), якая пачала друкаваць свае творы яшчэ ў „Нашай долі“ і „Н. Н.“ за 1906 г. Пад псэўдонімам Крапіўка гл. таксама творы у „Календары“ на 1910 г. стар. 59. — Будзька Эдзюк пачаў друкаваць свае творы ў „Н. Н.“ з 1906 г. (гл. № 5); 1910 г. № 4, а таксама „Календар Н. Н.“ за 1910 г. стар. 61. — Зборнік народных песьняў (сабраў Грыневіч). Маецца на ўвазе зборнік „Biełaruskije pieśni z notami. Sabrau i wydau A. Hryniewicz T I. Pieciarburch 1910. (8º. стар. 31.).

Да 11 стар. Пераходзячы да апавяданьняў, адзначым перш за ўсё двух пісьменьнікаў: Власта і Ядвігіна Ш. — Власт — псэўдонім Ластоўскага В. Ю. У „Н. Н.“ за 1910 г. зьмешчаны яго творы „Лебядзіная песьня“ (№ 32), „Панас гуляе“ (№ 34), , „Краскі“ (№ 36); апроч таго, у „Календары Н. Н.“ за той-жа год — твор „Ёсьць боль“ (стар. 67). — Ядвігін Ш. — псэўдонім Лявіцкага; у 1910 г. надрукаваны яго твор „Дзед Завала“ (В. 16º, стар. 14). — Ахвяра“ Гурло. Гурло — поэта родам з Копыля; пачаў друкаваць свае творы ў „Н. Н.“ у 1910 г.

Да 12 стар. З розных драм, напісаных у беларускай мове, летась прадстаўлялі „Моднага Шляхцюка“ К. Каганца і перакладную „Па рэвізіі“ і „Ня розумам паняў, а сэрцам“.Модны Шляхцюк“ — бытавая комэдыя ў 1 дзеі. П. 1910 80. — „Па рэвізіі“. Комэдыя ў 1 дзеі. Перароблена з украінскай мовы. Напісаў па-украінску М. Крапіўніцкі. П. 1911. (8º. стар. 34). Абедзьве п‘есы выдадзены Суполкай „Загляне сонца і ў наша ваконца“ літографскім спосабам, толькі вокладкі друкаваныя. Комэдыя „Па рэвізіі“ першы раз пастаўлена была у Вільні 12 лютага 1910 г. Што да пресы „Ня розумам паняў, а сэрцам“, то яна была надрукавана ў часопісе „Крестьянин“ (Вільня, 1909 г.); аўтар яе Аўдзей Вікенці, які выступіў пад псэўдонімам Касьян Вясёлы.

Да 12 стар. …абдаленьня — новатвор М. Багдановіча, утвораны, мабыць, ад дзеяслова „абдолець“.

3. Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасьці да ХVІ сталецьця. Друкуецца з аўтографу (1,10).

У лісьце да рэдакцыі „Нашае Нівы“ (IX, 5) М. Багдановіч піша „Пішу нарыс даўнейшай беларускай пісьменнасьці па Карскаму, як рэфэрат да нашага будучага яраслаўскага гуртка, можа ў сакрашчэньні падыйдзе і для „Нашае Нівы“. — Калі прыпусьціць, што ў лісьце гаворыцца аб гэтым артыкуле, дык тады яго можна задатаваць годам напісаньня ліста, г. зн. — 1911-м годам. Падзел данага артыкулу на разьдзелы дае падставу думаць, што аўтар меў намер укласьці нарыс, ці, мабыць, і падручнік гісторыі беларускае літаратуры.

Да 13 стар. „Трыедзінае“ дрэва расійскага народу. Тэрмін „расійскі“ М. Б. ужывае ў больш пашыраным сэнсе, які прыблізна адпавядае тэрміну „ўсходня-славянскі“, што можна бачыць з наступнага выразу: „мы (беларусы) трэці народ рускага кораню“ (гл. арт. № 21 — „Хто мы такія“). Погляды М. Б. на еднасьць пахаджэньня беларусаў, украінцаў і вялікарусаў, відаць, склаліся пад уплывам тых лінгвістых, якіх ён чытаў у студэнцкія гады (гл. „Крытыка-біографічны нарыс, разьдзел IV-ты).

Да 15 стар. …як цьвяткі якогась гэрбарыя … — Параўнаньне, якое сустракаецца ў вершах М. Б-ча. Гл., напрыклад, т. 1, № 90 — эпіграф да „Вянка“.

У аўтографе поэтам было закасована некалькі радкоў, пачынаючы з слоў „а яна“… і да „І доўга“… Уведзенае ў тэкст закасаванае месца адзначана простымі дужкамі.

Да 17-й стар. …дагавор, зроблены між Рыгай і смаленскім князем у 1229-м г. — першы даволі доўгай чаргі (дагавораў)… Як зазначана ў „Гісторыі беларускае кнігіЛастоўскага, адбываліся дагаворы беларускіх гарадоў з немцамі і раней, напрыклад, „Умова Полацку з Рыгай“ 1210-га году „(В. Ластоўскі)“, „Гісторыя беларускае (крыўскае) кнігі“. Коўна. 1926 г. стар. 63-я). — …усяго твораў …зьявіўшыхся на працягу двух сталецьцяў (XIII-XIV), меецца цяпер каля 40. У „Гісторыі беларускае (крыўскае) кнігі“ В. Ластоўскага за гэтыя стагодзьдзі (XIII-VIV) налічваецца ўсяго беларускіх пісаных помнікаў больш за 80.

Да 18 стар. За ХV-ае стагодзьдзе ў памянёнай кнізе В. Ластоўскага налічваецца больш за 140 помнікаў.

Закрэсьленыя аўтарам у аўтографе месцы ўведзены камісіяй у простыя дужкі, гл. напр. на старонцы 18-й сказ „калі беларуская народная культура“, „гэтых“ і інш.

Да 19 стар. У артыкуле „Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасьці да ХVI-га сталецьця“ Багдановіч прыводзіць шэраг назваў твораў і прозьвішч аўтараў з старога пісьменства. Гэтыя назвы пакінуты у аўтарскай транскрыпцыі; перакласьці іх на беларускае напісаньне было цяжка, бо гэтае напісаньне ў адносінах да старажытнага пісьменства не ўстаноўлена, а прыводзіць загалоўкі помнікаў дакладнай (царк.-слав.) транскрыпцыяй камісія ня мела магчымасьці, бо такое напісаньне зьявілася-б вельмі вялікім адхіленьнем ад аўтарскага тэксту артыкулу.

Прыметнік „гасударственны“ ў артыкуле пакінуты ў транскрыпцыі аўтара (апроч канчатку), бо згодна з прынятым у 1-м т. парадкам правапіc выразных русізмаў поўнасьцю на беларускі правапіс не перакладаецца.

У загалоўку „Слова о полку Ігорэве“ у гэтым артыкуле вытрымана транскрыпцыя, прынятая камісіяй для 1-га тому твораў Багдановіча.

4. За сто лет. Артыкул ня скончаны. Друкуецца з чарнавога аўтотрафу (1, 3, 8). Укладзены быў, ма‘быць, у часе напісаньня „Кароткае гісторыі беларускае пісьменнасьці“ (1911 г.), як адзін з нарысаў задуманага М. Б-чам гістарычнага агляду беларускае літаратуры (гл. увагу да папярэдняга артыкулу).

Да 21-й стар. Гэтым іменем (інтэлігенцыя) мы адзначаем сьвядомых людзей, нясушчых сваю сьвядомасьць на карысьць простага народу нават і проці ўласнага інтарэсу. — Азначэньне паняцьця „інтэлігенцыя“ дадзена Багдановічам у народніцкім дусе, відаць, пад уплывам Лаўрова і Міхайлоўскага.

У аўтографе: „адрадзэньне, нараждаліся“, спараджаючые камісіяю вытрымана „дж“, адраджэньне, нараджаліся", „спараджаючы“.

Да 22 стар. …і абое яны… — месца, ня досыць добра апрацаванае аўтарам, а таму пастаўлены ў простыя дужкі. (Замест „яны“, трэ‘ было-б сказаць „народы“). — „Хадакоўскага“ ў аўтографе закрэсьлена.

Да 23 стар. У сказе „за для гэтага аўтары іх марыць не маглі“… Багдановічам ужыты нязвычайны выраз „за для“, у якім ён сам, як відаць, ня быў упэўнены, бо напісаўшы яго адзін раз, закрэсьліў, а потым ізноў аднавіў. Камісія, каб не парушаць тэксту аўтэнтыку, пакінула гэты выраз, але адзначыла яго нязвычайнасьць простымі дужкамі. „Энэідзе“ пераробленай з украінскага… Беларуская Энэіда на выварат твор невядомага аўтара, ня была перароблена з украінскага, — на ёй толькі адчуваецца некаторы ўплыў Энэіды Катлярэўскага.

Іменьні архэолёгаў, гісторыкаў і этнографаў, што сустракаюцца ў даным артыкуле, узяты Багдановічам, як відаць, з „Истории русской этнографии“ Пыпина, ч. IV, стар. 25 і інш.

5. Новый период в истории белорусской литературы. Друкуецца з чарнавога аўтографу (1. 3. 1). Напісаны ў канцы 1912-га ці ў пачатку 1913-га году, як відаць з наступных слоў: „Эти лица вынесли на своих плечах тяжесть шестилетнего издания газеты“, г. зн. „Наша Нівы“, якая, як вядома, пачала выходзіць у канцы 1906-га году.

У аўтографе артыкул ня меў загалоўку. У часе апісу рукапісаў пісьменьніка пры удзеле яго бацькі А. Ю. Багдановіча артыкулу наданы загаловак, які рэдакцыяю прыняты і ўведзены ў тэкст; таму ён і зазначаны зоркаю.

Камісіяю былі расчытаны ўсе артыкулы Багдановіча, якія можна было расчытаць. Некаторыя з іх напісаны вельмі нячытэльна. Да апошніх належыць і няскончаны артыкул „Новый период в истории белорусской литературы“, які, ня гледзячы на значную неапрацаванасьць, зьмяшчаецца зараз у II-м томе, як накід задуманага Багдановічам вялікага артыкулу, у якім поэта меў на мэце азнаёміць расійскага чытача з шэрагам беларускіх пісьменьнікаў: Ядвігіным Ш., Т. Гушчаю, З. Бядуляю, Палуянам, Властам, Аляхновічам, Журбою, Гаруном і інш.

Да стар. 26—7. Некаторыя вельмі нячытэльныя месцы аўтографу недакладна расчытаны, а таму пастаўлены ў простыя дужкі, напр. „гражданский“, „мнение“, „оставил“, „простое или упрощенное“, „отстой“, „его“, „психологических“; ужытае аўтарам на стар. 26 слова „них“ (зам. „нее“) таксама адзначана дужкамі.

Да 27 стар. Між словамі „сдавленной“ і „беллетристике“ не расчытана некалькі слоў. Іх пропуск адзначаны знакам [—]. — Для нас, русских читателей… М. Б. гаворыць так, ма‘быць, таму, што артыкул прызначаўся для расійскай часопісі. — „Таковы были Веневитинов…, Станкевич…, Полуян“. — Веневіцінаў — (1805—1827), расійскі поэта, крытык і ўдзельнік гуртка „любомудров“; творчасьць яго мае сузерцальна-філëзофскі характар. — Станкевіч (1813—1840) стаяў на чале вядомага гегельянскага гуртка 30-х гадоў, які аб‘яднаў навокал сябе некаторыя выдатныя разумовыя і літаратурныя сілы тагочаснай Расіі (К. Аксакаў, Белінскі). Полуян С. — таленавіты беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч, нар. у 1890 г. і пакончыў самагубствам у 1910 г.

Да 28 стар. В 1912 г. вышел небольшой, крайне неполный зборник его (Ядвігіна Ш.) рассказов. Маецца на ўвазе зборнік „Бярозка“ (Вільня, 16°, 32).

6. За тры гады. Перадрук з „Каляднае Пісанкі“ 1913-га году.

Да 30 стар. Першае слова — аб Я. Купале і яго вялікай, пекна выдадзенай кнізе вершаў „Шляхам жыцьця“.Шляхам жыцьця“ быў выдадзены ў Пецярбурзе ў 1913 г. (8º, стар. 264).

Да 31 стар. Купала надрукаваў… драму „Сон на кургане“… і „Паўлінку“…Сон на кургане“, драматычная поэма ў 4-х абразох — п. 1912, 8, стар. 100, а гэтак сама надрукавана была ў „Маладой Беларусі“ (сэрыя I, сшытак 1, стар. 41—141). „Паўлінка“ сцэны з шляхоцкага жыцьця ў 2 актах. (П. 1913. 8º, стар. 85). — …асаблівую ўвагу зьвяртаюць на сябе вершы-апавяданьні „Лясьнікова пасада“… „Лясьнікова пасада,“ адзін з разьдзелаў поэмы „Новая ЗямляЯкуба Коласа, надрукаваны быў у зборніку „Нашай Нівы“, № 2. — …першы з двух (вершаў-апавяданьняў Якуба Коласа) памешчаных у № 2 „Маладой Беларусі“… Такім першым творам быў „Батрак“, апавяданьне з жыцьця паляшукоў („Маладая Беларусь“, Пецярбуг, 1912 г. сэрыя 1, сшытак 2, стар. 17—36). — Некалькі яго (Паўловіча) твораў, зьяўвіўшыхся ў „Biełarusie“ і „Маладой Беларусі“. У „Маладой Беларусі“ надрукаваны верш Паўловіча „Родны край“ (сэр. 1, сш. 2. стар. 37-39).

Да 32 стар. Дзе што было памешчана (Паўловічам) і ў „Нашай Ніве“. У „Нашай Ніве“ вершы Паўловіча зьмешчаны за даны пэрыод (1911—1913) у наступных №№: 1911 г. №№ 12, 40; 1912 г. №№ 11, 22, 37; 1913 г. №№ 3, 37. Ц. Гартны і Ф. Чарнышэвіч… шмат вершаў адразу надрукавалі ў № 2 „Маладой Беларусі“. Ц. Гартны ў „Маладой Беларусі“ (сэр. 1, сш. 2, 72-121) надрукаваў вершы, якія потым выдадзены былі асобным зборнікам „Песьні“. П. 1913 г. — Чарнышэвіч Ф. (гл. заўв. да 10 стар.) надрукаваў у „Маладой Беларусі“ (стар. 129—146) цэлую нізку вершаў.

Да 32 стар. Г. Леўчык выдаў зборнік вершаў „Чыжык Беларускі“. Гальляш Леўчык, запраўднае прозьвішча якога Ільля Ляўковіч, поэта родам з Слонімшчыны; зборнік яго вершаў быў выдадзены ў Вільні (1912 г. 80 стар. 48). — „Л. Лобік і Стары Улас далі некалькі дужа няхітрых, але верных і таму цікавых малюнкаў нашай вёскі“. Лявон Лобік — поэта родам з Случчыны. Яму належаць тры апавяданьні, зьмешчаныя ў зборніку „Apawiedańnia i lehendy“: „Залом у жыце“ (стар. 59—63), „Лекар ведзьмар(80—87) i „Калядны вечар“ (88—91). — Стары Ўлас — гл. заўвагу вышэй (да 10 стар.).

Да 32 стар. Трэба адмеціць яшчэ Я. Журбу, К. Арла і Янука Д. Журба Янук — заўпраўднае прозьвішча яго Івашын, — у тыя часы надрукаваў ужо некалькі вершаў у „Н. Н.“ за 1909—1913 г. і ў „Маладой Беларусі“ (1, 3, стар. 64—68). — Што да К. Арла і Янука Д., то трэба адзначыць, што ў слоўніку Карскага (Белорусы, т. III, вып. 3, стар. 377) значыцца Арол М. i Янук Д., як псэўдонімы пісьменьніка, настаўніка з Чарнігаўшчыны, запраўднае прозьвішча якога Пяцельскі і якому належыць каля двух дзесяткаў вершаў, зьмешчаных у „Н. Н.“ (1909—1913 г.).

Да 33 стар. Пераходзячы да апавяданьняў, пачнём наш агляд з твораў Ядвігіна Ш. Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі), радз. ў 1869 г., памёр у 1922 г. Галоўныя яго творы: „Дзед Завала“ (Вільня, 1910 г. 16º, стар. 14), „Бярозка“ (В. 1912, 16, стар. 32), „Васiлькi“ (В. 1914, 16, стар. 119).

Да 34 стар. Власт надрукаваў усяго 3-4 рэчы… Асабліва хораша напiсаны апавяданьні „Сож і Няпро“… i „Дзень рожавай кветкі“… Власт — В. Ю. Ластоўскі (гл. увагу да 11 стар.) Апавяданьне Сож і Няпро надрукавана ў „Беларускім Календары Н. Н.“ на 1914 г.“ (Вільня, стар. 96—97), „Дзень рожавай кветкі“ — у „Н. Н.“ 1912 г., № 12-13. — …добра напісаны Властам і жарцік, памешчаны ў № 2 „Маладой Беларусі“. У даным № „Маладой Беларусі“ (I сэр. 2 сшыт.) надрукованы 2 апавяданьнi Власта: „Прывiд“ (стар. 120-124) і „ххСябра з каўбасой|Сябра з каўбасай]]“ (стар. 125—128).

Да 34 стар. Галубок, як і раньш, пісаў бойкія і вясёлыя апавяданьні. За пэрыод 1911—1913 г. Галубок зьмясьціў два вершы ў „Н. Н.“ (1912, № 12; 1913 г. № 14), тры апавяданьні ў „Маладой Беларусі“ (I, 3), і, апроч таго, за гэты час вышаў яго зборнічак Апавяданьні (П. 1913, 80, стар. 24). — …вызначаецца Новіч, каторы першы папрабаваў напісаць вялікшую рэч прозай пабеларуску… Новіч — псэўдонім доктара Цехановіча, які напісаў апавяданьне „Амэрыканец“ („Маладая Беларусь“, I, 2). У друкаваным паасобніку („Калядная Пісанка“) у месцы, якое цытуецца, было, як відаць, памылкова выдрукавана, „перш“ замест „першы“, камісія памылку выправіла і прыняла „першы“. — Жывіца хораша і цікава намаляваў постаць свайго пана Шабуневіча. Жывіца — псэўдонім Алеся Прушынскага; маецца на ўвазе апавяданьне яго „Пан Шабуневіч“. — („Н. Н.“ 1913, № 6) — Два апавяданьні надрукавала Цётка ў № 1 „Маладой Беларусі“. Тут маюцца на ўвазе апавяданьні „Асеньнія лісты“ (стар. 141—144), „Лішняя“ (стар. 145—148). — М. Кепскага. Прозьвішча перадрукавана нязьменна з „Каляднае Пісанкі“ 1913 г. стар. 11.

7. Булгарин в Белорусской Шуточной Поэме. Друкуецца з аўтографу (1, 16).

Артыкул перапісаны пісьменьнікам чытэльна, ма‘быць для адсылкі ў рэдакцыю. У канцы яго рукою аўтара прыпісаны адрас: „Яраслаўль“, рэдакцыя газ. „Голос“. — Часам супрацоўніцтва М. Б-ча ў рэдакцыі памянёнае газэты і вызначаецца дата напісаньня данага артыкулу. Першыя рэцэнзіі і нататкі М. Багдановіча пачалі зьяўляцца ў „Голосе“ ў 1913-м годзе, а таму і гэты артыкул мог быць напісаны не раней 1913-га году; характарам пісьма ён нагадвае аўтографы 1914-га году.

Да 37 стар. …для нас, впрочем, эти страницы не интересны — „не интересны“, трэба думаць з погляду абранае аўтарам тэмы.

Да 38 стар. Што ў семінарнях абучаюць. У некаторых сьпісах „Тараса на Парнасе“, (напр., у рукапісным экзэмпляры, які захоўваецца ў зборы рукапісаў пры катэдры гісторыі літаратуры БК) адпаведны радок чытаецца іначай: „Што семінарыстаў абучаюць“; у выданьнях 1896-га году, Витебск, і „Вольнае Беларусі“ 1917 г., Менск — „семінарнях“. 8. Забыты шлях. Друкуецца з аўтографу (1, 21).

Напісаны артыкул у 1915-м годзе, як зазначана ў лісьце М. Багдановіча ў Беларускую Кнігарню ад 14-га лістапада 1915 году (IХ, ліст № 16).

„Забыты шлях“ быў выдрукаваны ў газэце „Вольная Беларусь“ (1918 г.) разам з вершамі беларускага складу „Бяседная“, „Як прышла я на ток малаціць“, „Хоць і зорачка — ды не вячэрняя“ (т. I, № 86), „У Максіма на кашулі вышыты галубкі“ (т. I, 72) і „А як сьмерцю Максіма скаралі“ (вынятка з в. „Максім і Магдалена“, т. I, № 63). Пералічаныя вершы і былі Багдановічам прапанованы, як узоры твораў народна-песеннага складу, і да пэўнай ступені прыстасаваны да данага артыкулу (гл. т. I, увага да верша № 86).

Да 40 стар. Сантымэнталізм, романтызм… у аўтографе: „сенціменталізм, романтызм“. Да 42 стар. можам… у аўтографе: „можэмо“.

Багдановічам быў напісаны на тую-ж тэму няскончаны артыкул на украінскай мове „Забутий шлях“, які зьмяшчаецца ў гэтым разьдзеле за нумарам 11-м.

9. Краса и сила. Опыт исследования стиха Т. Г. Шевченка.

Перадрукоўваецца з „Украинской Жизни“ 1914 г. № 2.

Да 50 стар. — Гюйо — францускі філёзоф (1854—1888). А значэньні рыфмы ён выказваецца ў кнізе „L‘art au point de vue sociologique“. Ёсьць пераклад на расійскую мову: [М. Гюйо.] „Искусство с социологической точки зрения“. Спб. 1900.

Да 52 стар. …паронамазией называецца прыём набліжэньня двох слоў, якія падобна гучаць. Аллитерации мимоходом указывались г. К. Чуковским (зноска да стар. 52). Гэтыя прыклады алітэрацыі даны ў кнізе яго „Лица и маски“. Изд. Шиповник, СПБ (год у выданьні не зазначаны) і ў часопісі „Русская Мысль“ 1911 г., май і далей.

У зборніку „Тарас Шевченко“, выдадзеным у Кіеве пад рэдакцыяй Е. Грыгарука і П. Філіповіча (Держ. Видав. Киів, 1921) у артыкуле Б. Якубскага „Форма поэзій Шевченка“ на стар. 66-й зазначана пра гэты артыкул М. Багдановіча: „На де які метри… пісень уже вказував М. Багданович у своій статті „Краса и сила“ — „Украинская Жизнь“ 1914, 11, — до речі, поки що в единій спробі оглянути форму поезій Шевченка“.

Правапіс і інтэрпункцыя прыведзеных у артыкуле вынятак з твораў Т. Шаўчэнка вывераны паводле наступнага выданьня яго твораў: „Украіньска Академія Наук. Т. Шевченко. Під редакціею акад. Ефремова і М. Новицького. Т. I і II. Книгоспілка“.

10. Памяти Т. Г. Шевченко. Перадрук з газэты „Голос“ 1914 г. № 46.

Да 60 стар. Многообразными нитями связаны наши души — души русских читателей“… Артыкул быў выдрукаваны ў расійскай газэце, прызначаўся для чытача-расійца, чаму аўтар і называе „душу чытача“ — „рускою душой“.

Як і ў папярэднім артыкуле правапіс і інтэрпункцыя прыведзеных аўтарам вынятак з твораў Т. Шаўчэнка выпраўлены паводле выданьня твораў Т. Шаўчэнка, падрыхтаванага Украінскаю Акадэміяю Навук, (гл. увагу да папярэдняга артыкулу.

11. Забутий шлях. — Пачатак артыкулу на украінскай мове. Друкуецца з аўтографу (I, 13). Як відаць з пачатку артыкулу („Коли читач звернеться думкою до українського життя перед війною…“) напісаны ён быў не раней другое паловы 1914-га году, але магчыма, што ён быў напісаны ў адзін час з артыкулам пад гэткім-жа загалоўкам на беларускай мове („Забыты шлях“), які зьмешчаны ў даным разьдзеле за нумарам восьмым і задатаваны 1915-м годам.

Да 63 стар. — Котляревський (скрізь писав строфою у шість рядків). Звычайнаю для Катлярэўскага зьяўляецца страфа ў дзесяць радкоў напр. „Энеіда“, „Ода до кн. Куракина“). У сказе „полюбили так байкову форму“ у аўтографе замест байкову стаяла слова „байочну“, якое заменена на тэй падставе, што вышэй у гэтым-жа артыкуле аўтарам ужыта „канонічна байкова форма“.

У даным артыкуле Багдановічам ужыты наступныя беларусізмы: „старожитне“ — зам. украінскага „старовинне“, „замічав“ — зам. „помічав“, „дбаючы об іі живості“ зам. „дбаючы за (ці про) іі живість“…

Правапіс артыкулу перакладзены на сучасны, згодна з парадкам, прынятым для ўсяго другога тому.

12. В. Самийленко. Перадрук з „Украинской жизни“ 1916 г. №№ 7-8.

В. Самийленко (1864-1925) — украінскі пісьменьнік, вядомы сваімі перакладамі на украінскую мову з Дантэ, Мольера, Боккачіо („Декамерон“) і інш.

Артыкул Багдановіча аб Самійленку зьяўляецца адным з першых грунтоўных досьледаў творчасьці гэтага пісьменьніка.

Да 67 стар. Так ручей иногда уходит в землю и долго струится там в глуби невидимкой… Параўнаньне „забытага краю роднага“ з „крыніцаю“, якая „гучна мкне, здалеўшы з глебы на прастор прабіцца“, сустракаецца ў вершы Багдановіча „Сонэт“ (т. I, № 171).

Да 71 стар. „Эльдорадо“, фактура стиха которого перенята Самийленком у А. Толстого.

Прыводзім пачатак гэтага вершу „Ельдорадо“ (або „Щасливый край“):

Десь далеко есть краіна
Пишна, вільна, щастям горда,
Кожний там живе щасливо
Держиморда, держиморда.
В тій краіні любляць волю,

Всяк і шука по змозі
І про неі розмовляє —
У острозі, у острозі…

Да 72 стар. Слова „элегія“ ў новым значэньні, якое ня зьвязвае яе з дапасаваньнем да вызначанага памеру вершу (так званага элегічнага дысьціха), ужываецца ня з часу зьяўленьня романтызму, як піша Багдановіч, але ўжо і ў эпоху клясыцызму.

Да 77 стар. Гаворачы аб „эхо“, як аб асобнай, штучнай форме пабудовы вершу, Багдановіч мог мець на ўвазе верш Франсуа Коппэ „Эхо“, чатыры вершы якога зьмяшчаюць у сабе пытаньні поэты аб сваім лёсе, пры чым апошняя рыфма кожнае строфы дае поэту сумны адказ у форме эхо. У свой час гэты верш зьвярнуў на сябе ўвагу орыгінальнасьцю свайго пабудаваньня. Прататыпам падобнага віду строфічных пабудаваньняў зьяўляецца вельмі вядомы верш амэрыканскага поэты Эдгара По „Ворон“, верш, кожная строфа якога заканчываецца жудасным адказам птушкі — „ніколі“. Гэты верш высока ставілі сымболістыя, як францускія, так потым і расійскія. — …элегическом диметре. Дыметрам (літаральна — падвойны памер) у антычным вершаскладаньні называўся верш, які складаўся з двох падвойных стоп, у якіх адзін націск быў асноўным, другі — другазначным. У гэтым сэнсе, напрыклад, чатырохстопны хорэй ці ямб часам называецца хорэічным ці ямбічным дыметрам. Багдановіч, як відаць, меў на ўвазе тут назваць не дыметр, а элегічны дысьціх, г. зн. двуверш, які складаецца з аднаго гэкзамэтра і аднаго пэнтамэтра, памер для антычнае элегіі абавязковы.

Да 77 стар. (зноска) …секстина (написана Меем). Маецца на ўвазе сэкстына Мея „Опять, опять звучит в душе моей унылой“ (гл. Л. А. Мей. Полное собрание сочинений. Спб. 1887, т. I, стар. 214). У ХХ-м стагодзьдзі сэкстыны ў расійскай літаратуры пісалі В. Брусаў, Вяч. Іванаў, М. Кузьмін.

Багдановіч уважліва спыняецца ў артыкуле на заслугах Самійленкі, як пісьменьніка, які перанёс у украінскую поэзію заходня-эўропейскія формы. Як вядома, М. Багдановіч паставіў для сябе і зьдзейсьніў тую-ж задачу ў адносінах да беларускае поэзіі.

13. Грицько Чупринка (1879—1919). Перадрук з „Украинской жизни“ 1916 г. №№ 11-12.

Да 79 стар. …среди поэтов всех трех русских литератур. М. Багдановіч карыстаецца сучаснай яму тэрмінолёгіяй, якая аб‘яднала мову і літаратуру расійскую, беларускую і украінскую пад аднэю назваю. Аб тэрміне „русский“ гл. заўвагу да артыкулу № 3 „Кароткая гісторыя беларускае пісьменнасьці“. Н. М. Языков (1803-1846) малодшы сучасьнік Пушкіна, поэта, які аддаў немалую даніну вакхічным мотывам.

Да 80 стар. Городецкий — гл. увагу да артыкулу „Глыбы і слаі“ (№ 2). У сваіх раньніх зборніках С. М. Гарадзецкі імкнуўся выявіць стыхійную, поўную буйнага жыцьця паганскую Русь.

У канцы артыкулу (5 радок зьнізу) ва „Украинской жизни было выдрукавана, не безусловно, не бесплатно“. Камісіяй такое надрукаваньне было палічана за памылку і выпраўлена ў поўнай узгодненасьці з зьместам на „бесславно“ і „бесплодно“.

14. Поэзия гениального ученого. Друкуецца з аўтографу (I, 8).

Артыкул ня скончаны. Напісаны быў чытэльна, на паасобных старонках гэткага выгляду, як звычайна поэта пісаў для рэдакцый. Апошнія старонкі рукапісу загубіліся і сярод аўтографаў поэты не знайшліся.

Зважаючы на характар пісьма аўтографу, яго можна аднесьці да 1911 году, прычым магчыма, што ён быў напісаны ў зьвязку з сьвяткаваньнем 200-лецьця дня нараджэньня М. В. Ламаносава.

Да 97 стар. …И поэзия и наука имеют… одну и ту же… цель: удовлетворение познавательной потребности человека… Положение это настолько прочно установлено… Багдановіч…, як відаць, мае на ўвазе творчасьць францускага поэты Рэнэ Гіля (нарадзіўся ў 1862-м г.) і створаную ім тэорыю навуковае поэзіі. У Расіі Рэнэ Гіль быў вядомы дзякуючы часопісі расійскіх сымболістых „Весы“, супрацоўнікам якой ён быў.

Да 100 стар. И нечто тютчевское слышимся в другом варианте этой последней мысли… Косьмічныя пачуцьці выяўлены Тютчевым у многіх вершах, прысьвечаных прыродзе.

15. Дрожжин. Юбилейная памятка. Перадрук з газ. „Голос“ 1913 г.

16. К генеологии одного стихотворения. Выдаецца з аўтографу (I, 12).

Аўтограф напісаны чытэльна, як відаць для адсылкі ў рэдакцыю аднэй з часопісаў, дзе М. Б. друкаваў свае творы. У аўтографе ёсьць аўтарская дапіска: „адрес мой: Ярославль, редакции газ. „Голос“. З прычыны таго, што супрацоўнічаць у „Голосе“ М. Б. пачаў з 1913-га году, можна лічыць, што артыкул напісаны быў не раней 1913-га году, прычым характар пісьма нагадвае рукапісы 1915-га году.

17. Одинокий. Перадрук з газэты „Голос“, 1914 г. № 226.


II. Гісторыя літаратуры і крытыка

[правіць]

II.

БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАДЗКАСЬЦЬ.

* 1912—1917.

У другім разьдзеле друкуюцца дзевяць артыкулаў да пытаньня аб беларускай грамадзкасьці. З іх сем — закончаных, а два ўяўляюць сабою ўрыўкі артыкулаў (№№ 18, 24).

Тры артыкулы друкуюцца з аўтографаў (№№ 18, 24 і 25), рэшта перадрукоўваецца з беларускіх, украінскіх і расійскіх выданьняў, якія зазначаюцца ў заўвагах да кожнага артыкулу.

18. Сталецьце руху беларускага народу. Пачатак артыкулу. Друкуецца з чарнавога аўтографу. (1, 3, 6).

Артыкул можа разглядацца, як эскіз да „Белорусского возрождения“, і таму ён мог быць напісаны не пазьней 1914-га году (калі быў напісаны арт. „Белорусское возрождение“), а зважаючы на характар рукі нават некалькі раней гэтага часу — прыблізна каля 1912-га году.

Да 117 стар. …панаваўшае колькі сталецьцяў… „Колькі“ ўжыта М. Б-чам у сэнсе „ці мала“, „шмат“.

Да 118 стар. …мужыкі павінны былі адбываць… „падарашчызну“. У аўтографе было „падарашчызна“, камісіяй дапасавана — „падарашчызну“ — такі-то мужык… такая-то кабета… Ужытая аўтарам часьціна „то“, якая ў беларускай мове ня ўжываецца, пакінута бяз зьмены.

19. Белорусское возрождение. Перадрук з брошуры „Белорусское возрождение“. Москва. 1916 г. (Отдельный оттиск из журнала „Украинская Жизнь“, 1915 г. №№ 1-2). Напісаны быў, як зазначана аўтарам у „Post scriptum“ да данага артыкулу, у ліпні 1914-га году.

Да 121 стар. (зноска): Белорусское население этой территории исчисляется 8 миллионами. У артыкуле „Хто мы такія“ (№ 21) аўтарам колькасьць беларусоў вылічаецца ў 12 мільёнаў. У. М. Ігнатоўскі ў „Кароткім нарысе гісторыі Беларусі“ (Менск, 1926, стар. 8) гаворыць наступнае: „Што датыча ліку насяленьня на Беларусі, дык ён вылічаецца рознымі лічбамі, сярэдняю з якіх можа быць прынята лічба ў дзесяць мільёнаў“.

Да 122 стар. „Писар земски маеть по-руску (т. е. по-белоруски)… писати“. У тэксьце брошуры пры словах „писар земски“ стаяла заўвага „государственный канцлер“. Пры перадруку гэтая заўвага апушчана, як фактычна недакладная.

Да 123 стар. …прекрасная повесть о Тристане и Изольде, видение Тундала, сказание о Трое, длинный фантастический рассказ об Александре Македонском — Александрия и т. п. Тут пералічаны перакладныя сьвецкія аповесьці XVI—XVII в. Рыцарская аповесьць „аб Трышчане і Іжоце“ распрацоўвае поэтычную сярэднявечную легенду аб каханьні Трышчана і Іжоты; твор зьмешчаны ў зборніку XVI в. бібліотэкі гр. Рачынскіх у Пазнані (так званы Пазнанскі зборнік); зборніку пасьвечаны працы: а) А. Brückner. Ein weissrussischer Codex miscellaneus der Gräflich. — Raczyńskischen Bibliotek in Posen. („Archiv f. sl. Philologie“, IX, 345 sg.) і б) А. Н. Веселовский. „Белорусские повести о Тристане, Бове и Аттиле“ в Познанской рукописи конца XVI в. („Из истории романа и повести“, II, — „Сборник отд. русск. яз. и слов. Ак. Н.“, XLIV, 123—361, 1—262); тут выдадзены і тэкст аповесьці. „Видение Тундала“ належыць да вельмі пашыранай ў сярэднія вякі літаратуры „відзеній“ аб замагільным сьвеце. Дасьледваны помнік ак. Карскім („Варшавск. Универ. Извест.“, 1894 г. и Брукнерам: „Die Visio Tundali in bömischer und russischer Uebersetzung“ („Archiv f. sl. Ph.“ XIII).

Да 123 стар. …сказание о Трое апавядае аб Траянскай вайне і разбурэньні Троі; ёсьць некалькі сьпісаў беларускай рэдакцыі гэтага твору; найбольш старажытны сьпіс зьмешчаны ў рукапісу пачатку XVII в. Публічнай бібліотэкі (F. XVII, № 5, л. 67). Гл. працы: а) А. Н. Пыпин. „Очерк литературной истории старинных повестей и сказок русских“; б) А. Н. Веселовский. „Из истории романа и повести“ II, славяно-романский отд., СПБ. 1888 г., 25—121, из „Сборника отд. русск. яз. и слов.“, т. 44. — „Александрия“ апавядае аб розных фантастычных прыгодах Аляксандра Македонскага; існуе шмат сьпісаў розных беларускіх рэдакцый гэтага твору. Гл., апроч Пыпіна, працы: а) А. Н. Веселовский. „Из истории романа и повести.“ СПБ. 1886, б) V. Iagić. Źivot Alexandra Velikoga, Starina, III; в) Истрин. „Александрия, русских хронографов.“ Москва, 1893.

Да 123 стар. …полоцкие стенные росписи кисти Сальватора Розы… Гісторык беларускага мастацтва М. Шчакаціхін дае наступную даведку: „Памінаючы аб насьценных росьпісах працы Сальватара Розы ў Полацку, Багдановіч робіць памылку. Гэткіх росьпісаў у Полацку ня было. Але запраўды ў Полацку знаходзіліся абразы, цяпер перавезеныя ў Віцебскі Музэй, — сярод іх вядомае „Забойства пакутніка Стэфана“, — якія ня зусім дакладна прыпісваліся пэндзалю Сальватара Розы. Фактычна, на „Забойстве“ ёсьць напалову сьцёрты подпіс, дзе можна бачыць словы: „Xaverius… Veronae… pinxit“ і ўмоўны знак у выглядзе розы, які ёсьць таксама і на іншых малюнках данае групы. Адсюль вынікае, што малюнкі гэтыя былі напісаны не Сальватарам, але Ксавэрам Розай, і хутчэй за ўсё ня ў самым Полацку, але ў Італіі, адкуль яны і былі прывезены ў Полацак“.

Да 123-124 стар. Все это, взятое вместе, выдвигало Белоруссию на одно из первых мест среди культурного славянства, ставя ее далеко впереди Московщины, — тогдашнего славянского захолустья, питавшегося, как чужеядное растение, духовными соками Белой Руси. — Максіму Багдановічу, як і іншым нашым пісьменьнікам нашаніўскага пэрыоду, было ў пэўнай меры ўласьціва захапленьне романтычным нацыяналізмам, якое часам прыводзіла яго да ідэалізацыі мінулага айчыны. Само-па-сабе пытаньне аб культурных узаемаадносінах Беларусі і Вялікарусі зьяўляецца вельмі складаным і маладасьледваным.

Да 125 стар. …письмо на политические и бытовые темы, исходившее якобы от известного краснослова Мелешки… Тут Багдановіч мае на ўвазе вядомую „Прамову Івана Мялешкі, кашталяна Смаленскага, якая нібы гаварылася ім на Варшаўскім Сойме ў прысутнасьці караля Жыгімонта III ў 1589 г.“. — Гл. Карский, „Белорусы“, т. III, вып. 2, Петроград, 1921 г., стр. 113-116. Сумцов, „Речь Ивана Мелешки, как литературный памятник“ („Киевская старина“, 1894 г., май).

Да 125 стар. Назовем… кс. Цецерского, автора ком. „Doctor przymuszony“ (1787 г.), его современника проф. риторики и поэзии в Забельской гимназии К. Морашевского… Твор кс. Цецерского напісаны на польскай мове пад уплывам комэдыі Мольера „Le médecin malgré lui“, але тут уведзены і беларускі элемэнт: замест мольераўскіх сялян Цібо і яго сына Пэрэна выступаюць у комэдыі двое сялян-беларусаў — Хвёдар і Апанас, якія гавораць у мове беларускай, прычым самая гэтая сцэна ў параўнаньні з адпаведнай мольераўскай значна пашырана.

Што да кс. Морашэўскага, то ён зьяўляецца аўтарам твору „Komedya“, якая напісана ў стылі старой школьнай драмы і ў якой выведзены комічныя пэрсонажы ніжэйшага гатунку (Chłop, Żyd, Djabeł, Pokutujący і інш.); з гэтых пэрсонажаў па-беларуску гавораць Chłop і Zyd; усе іншыя па-польску. Абодва творы зьмешчаны ў зборніку другой паловы XVIII ст. (1787), які знаходзіцца ў Віленскай публічнай бібліотэцы. Больш падрабязныя весткі гл.: а) Карский, „Белоруссы“, т. I, вып. 2, стар. 228—233; б) Сычевская, „К вопросу о Мольере в польской драматической литературе XVIII в.“ („Русский Филол. Вестник“, LXII, 73—109); в) В. Н. Перетц. „К истории польского и русского народного театра“ („Известия Отд. русск. яз. и слов. Ак. Н.“ 1911 г., № 3).

Да 126 стар. …плоское и написанное скверной речью подражание „Энеиде“ Котляревского, принадлежащее перу смоленского помещика Ровинского. Прыналежнасьць беларускай „Энеіды навыварат“ Равінскаму зьяўляецца спрэчнай, — паказваюць і на другога аўтара Манькоўскага з Віцебшчыны.

Да 126 стар. …трагические стихи крестьянского мальчика Петрука из-под Крошина. Гаворыцца, мабыць, пра Паўлюка Бахрыма з Крошына на Случчыне; гэты першы беларускі поэта з сялян; у 1828 г. ён вучыўся ў ксяндза — народніка Магнушэўскага, памёр у 1891 г.; вядомы адзін друкаваны верш Бахрыма „Заграй, заграй, хлопча малы“ (параўн. „Powieść z czasu mojego czyli przygody litewskie“, Poznań, 1858); прыпісваюць Бахрыму гэтак сама і твор „Гутарка Данілы з Сьцяпанам“, які пашыраўся ананімна. Гл. а) Карский, „Белорусы“, т. I, вып. 3; б) Янулайціс, „Аб маладым поэце з Крошына“ („Маладая Беларусь“, 1913 г. № 3, 9—16).

Да 127 стар. …вышедшем за границей очерке „Biełaruś“ Рыпинского… Рыпінскі адзін з прадстаўнікоў романтычнага народніцтва ў беларускай літаратуры. Яго кніжка „Białoruś. Kilka słów o poezii prostego ludu teś naszej polskiej prowincii, o iego muzyce, śpiewie, tańcach etc.“, прадстаўляе сабой курс лекцый, якія былі чытаны аўтарам у гуртку эмігрантаў у Парыжы ў 1839 г.; кніжка вышла там-жа ў 1840 г. (160 мал., 231).

Да 127 стар. …книге Барщевского“ „Szlachcic Zawalnia“. Яна зьмяшчае апрацаваныя ў польскай мове беларускія легенды; вышла ў Пецярбурзе ў 1844-1846 г. у 4-х томіках.

Да 129 стар. …поэму „Тарас на Парнасе“, содержащую между прочим выпады против Греча и Булгарина. Гэтыя „выпады“ асьветлены М. Багдановічам у спэцыяльным артыкуле „Булгарин в белорусской шуточной поэме“ (гл. артыкул № 7). Да 129 стар. Родился он (Дунін-Марцынкевіч) в 1808 г. …умер в 1885 г. Ак. Карскі зазначае іншыя даты: 1807— 1884, — гл. „Белорусы“, т. I, вып. 3, стар. 49.

Да 130 стар. …следует упомянуть богато одаренного „краевого“ поэта Владислава Сырокомлю (Кондратовича). Сырокомля (1823—1862) выдатны польскі поэта-народнік.

Да 131 стар. …польский поэт Винцук Коротынский. Беларускія вершы Каратынскага зьмешчаны ў розных выданьнях: у Альбоме, які паднесены быў у 1858 г. Александру II, пры наведваньні ім Вільні, гуртком польска-беларускіх пісьменьнікаў, зьмешчаны быў верш пад назвай „Песьня з паклонам“; другі верш знаходзіцца ў Альбоме Дарэўскага-Вярыгі; адзін верш Каратынскага „Туга на чужой старане" надрукаваны ў „Н. Н.“ 1912 г. № 49-50; нарэшце яму належыць і адзін рэволюцыйны верш „Hutarka staroha dzieda“, які быў надрукаваны два разы: у Пазнані ў 1861 і ў Парыжы ў 1862 г., — гл. Карскі, ор. cit., стар. 70—72.

Да 131 стар. Еще больше писал по-белорусски Артем Верига Даревский… Из крупнейших его произведений известны перевод „Конрада Валенрода“ Мицкевича, поэма „Братом Ліцьвінам“, юмористические повести „Паўрот Михалка“, „Быхаў“, „Гутарка з пляндроўкі на зямлі Латыскай“ и т. п. Дарэўскі-Вярыга, сучасьнік Дуніна-Марцынкевіча; назвы яго твораў Багдановіч, відаць, узяў з Кіркора („Живописная Россия“, III, 327), але гэтыя творы ня былі надрукаваны і пашыраліся ў рукапісах, — гл. Карскі, ор. с., стар. 66.

Да 131 стар. …поэты Ялеш Франциш Вуль, Н. Короткевич, Юлиан Лясковский, Якуб Т-ки, Юлиан Мрочек и мн. др. Jaheli Prancisz Wul (запраўднае прозьвішча яго Franciszek Eligiusz Karaffa-Korbut) памёр у Варшаве ў 80-х гадох; у яго, згодна паведамленьню Р. Зямкевіча, у Варшаве зьбіраўся беларускі гурток (Плуг-Петкевіч А., Каратынскі і інш.). Ў Альбоме, прысьвечаным Дарэўскаму-Вярыгу, зьмешчаны адзін верш Вуля: „K dudaru Arciomu at nad dźwinskaha muzyka“ (Wiciabsk, 23 marca 1859). Там-жа зьмешчаны і вершы Н. Короткевіча і Якуба Т-кі, якіх памінае Багдановіч. Што да Юліана Ляскоўскага і Мрочака, дык аб першым вядома, што ён зьяўляецца аўтарам польскага зборніка „Białoruski Bandurysta“ (Wilno, 1861) і, відаць, пісаў вершы па-беларуску, а адносна другога вестак няма.

Да 132 стар. „Хвэлька из Рукшэниц“ (Феликс Топчевский) поэта родам з Лепельскай шляхты, яго вершы маюцца ў рукапісах Ольгерд Обухович. Пісьменьнік-поэта (1840-1898), пісаў сатыры на зямляўласьнікаў, рабіў пераклады з розных польскіх і расійскіх аўтараў.

Да 132 стар. (зноска) …стихотворения Блуса… Прозьвішча Блус не ўстаноўлена.

Да 133 стар. Апанас Кисель. Яму прыпісваюць антырэволюцыйную брошуру „Беседа старога вольника з новым“. — Ян Шемет-Полочанский. Яму прыпісваюць „Панскае ігрышча“. Егалковский — інжынэр; яму належыць твор "Лятэстат". Адам Гурынович належаў да рэдакцыі нелегальнай газэты „Гоман“; выдаў кніжку „Dziaćka Anton, albo hutarka ab usim czysta, szto balić“.

Да 143 стар. …инициатор и руководитель „Нашай Нівы“ А. Новина. А. Новіна — псэўдонім беларускага крытыка і публіцыстага Антона Луцкевіча. — Л. Гмырак. Лявон Гмырак, Заяц Б. — псэўдонімы Мячыслава Бабровіча, які пісаў апавяданьні і крытычныя артыкулы, (памёр у 1915 г.).

У брошуры, з якой друкуецца даны артыкул, прозьвішчы беларускіх аўтараў паданы Багдановічам у расійскай транскрыпцыі і пры перадруку пакінуты бяз зьмены; што-ж датычыцца назваў беларускіх твораў, дык у іх аўтарам брошуры была дадзена зьмешаная транскрыпцыя (беларуская і расійская), якая пры перадруку па магчымасьці перакладзена на беларускую.

20. О гуманизме и неосмотрительности. Перадрук з „Украинской Жизни“ 1914 г. (№№ 11-12).

Захаваўся аўтограф прыблізна на тую-ж тэму з пачаткам артыкулу „Этнографическая Польша“ (1,6), у якім М. Б. адказвае на думку Курнатоўскага, што Сакольскі і Беластоцкі паветы Гродзенскай губ. і Аўгустоўскі павет Сувальскай губ. населены палякамі.

21. Хто мы такія? — Перадрук з зборніку „Што трэба ведаць кожнаму беларусу“. Выданьне „Вольнае Беларусі“, Менск, 1918 г.

Дзьве старонкі аўтографу гэтага артыкулу была пераданы ў Камісію Я. Ю. Лёсікам (XIV, 2). На думку Я. Лёсіка рукапіс гэтага артыкулу (з якога ён і быў выдрукаваны ў зборніку), можа быць аднесены прыблізна да 1914-1915 г. Калі прыняць пад увагу, што даны аўтограф знаходзіўся ў архіве газ. „Вольная Беларусь“, дык напісаньне яго можна аднесьці да 1915-га году, бо і іншыя выдрукаваныя ў гэтай газэце творы М. Багдановіча задатаваны 1915-м годам, як напр. „Забыты шлях“ (артыкул № 8), „вершы беларускага складу“ (т. 1, № 86).

Да 149 стар. Мы (беларусы) — вялікі народ. нас дванаццаць мільлёнаў. Глядзі вышэй заўвагу да артыкулу „Белорусского возрождения“ (№ 19, „да 121 стар.“).

22. Белоруссы. Перадрук з час. „Национальные Проблемы“, Москва, 1915, № 2.

Артыкул „Белоруссы“ зьяўляецца пераапрацоўкаю артыкулу „Белорусское возрождение“ (№ 19). Часам гэтая пераапрацоўка зроблена ў бок больш пашыранага этнографічнага нарысу аб беларусах наогул; канец-жа артыкулу, наадварот, зьяўляецца скарачэньнем „Белорусского возрождения“.

Да 151 стар. …русских …величин… гл. заўвагу да 13 старонкі.

Да 155 стар. …Кроме „Нашай Нівы“ выходили сельско-хозяйственный орган „Саха“, литературно-публицистический временник „Маладая Беларусь“, католический еженедельник „Biełarus“, журнал для детей „Лучынка“ и для студенчества „Раніца“. „Саха“ выдавалася ў Менску, „Маладая Беларусь“ у Пецярбурзе суполкай „Загляне сонца і ў наша ваконца“, вышлі 3 выпускі 1912-1913 г.; „Biełarus“ пачаў выходзіць у 1913 г. у Вільні, „Лучынка“ — выдавалася не для дзяцей, — гэта быў літаратурна-навуковы месячнік беларускай моладзі, выдаваўся ў Менску Уласавым; для дзяцей ім-жа выдавалася „Іскра“; „Раніца“ вышла ў Пецярбурзе ў 1914 г. толькі ў адным нумары.

23. На Белорусские темы. Перадрук з час. „Украинская Жизнь“ 1916 г. № 2 ст. 80-85. Захавалася 2 старонкі аўтографу гэтага артыкулу (I, 23).

Да 161 стар. Одной русской культурой на свете было бы больше. Слова „русский“ аўтарам, як відаць, ужыта ў разуменьні, усходня-славян- (гл. заўвагу да 13-й стар.).

24. Белорусский беженский приют. Незакончаны артыкул. Друкуецца з чарнавога вельмі нячытэльнага аўтографу (I, 3, 2). М. Багдановіч, як вядома з успамінаў аб ім, наведаў бежанскі прытулак у Ратамцы хутка пасьля свайго прыезду ў Менск у восень 1916-га году. На тэй падставе, што артыкул пачынаецца словамі: „Недавно мне довелось побывать в одном из немногих беженских приютов“, можна лічыць, што напісаны ён быў у канцы 1916-га году.

У апісе рукапісаў, які быў зроблены пры ўдзеле бацькі поэты, артыкулу нададзены загаловак „Аб Ратамскім прытулку“. У адпаведнасьці з тэкстам камісіяю загаловак зьменены; ён адзначаны зоркаю.

Спачатку артыкулу, пасьля слоў „где обучение ведется по-белорусски“, аўтарам быў устаўлены сказ, які ён потым закрэсьліў: „еще недавно о возможности такого обучения приходилось только мечтать“.

25. Голос из Белоруссии. Друкуецца з аўтографу (I, 14).

У канцы артыкулу рукою аўтара прыпісана: „Минск, Губернское Земство, Максиму Адамовичу Богдановичу“. Як вядома, у Менск М. Б. прыехаў у восень 1916-га году, — значыць гэты артыкул мог быць напісаны не раней восені 1916-га году.

Да 169-170 стар. У сказе „мы ведем к растрате результатов громадной, многовековой духовной работы“… як відаць аўтарам апушчана дапаўненьне да дзеяслова „ведем“, але можа ён тут хацеў сказаць „идем“?

26. Деятельность Минского беженского комитета. Перадрук з „Украинской Жизни“ 1917 г. №№ 1-2, 3 стар. 104—106.

Да артыкулу была дадана рэдакцыйная заўвага: „от нашего корреспондента“.


III. Славянства

[правіць]

III.

СЛАВЯНСТВА.

* 1913—1916.

У трэцім разьдзеле друкуюцца артыкулы М. Багдановіча аб славянстве. Сюды ўваходзіць пяць артыкулаў аб пытаньнях гісторыі і этнографіі Украіны і адзін з гісторыі першабытнае беларускае культуры.

Артыкулы аб Украіне ня могуць прэтэндаваць на навуковую вытрыманасьць. Прызначаліся яны аўтарам для шырокага карыстаньня і гэтым тлумачыцца як залішне сьціслае і популярнае ўкладаньне, так і многія гістарычныя недакладнасьці, якія мейсцамі ў іх дапушчаны. Зьмешчаны яны ў выданьні для паўнаты сабраньня твораў М. Багдановіча і для асьвятленьня яго літаратурнай чыннасьці.

Адзін артыкул, а іменна „Братья чехи“, у якім гістарычныя факты ўкладзены павярхоўна і зблытана, у выданьні не зьмяшчаецца.

Няяснасьці і недакладнасьці ў укладаньні фактаў па магчымасці паказаны ва ўвагах.

Паводле просьбы камісіі артыкулы на украінскія тэмы, што ўваходзяць у гэты разьдзел, былі прагледжаны проф. А. М. Ясінскім і навуковым супрацоўнікам Украінскае Акадэміі навук М. З. Леўчэнкай, таксама была ўкладзена значная частка ўваг да гэтага разьдзелу. Яны зазначаны ініцыяламі „М. Л.“.

27. Украинскае казачество. Друкуенца з аўтографу (I.19). прычым

У зборы рукапісаў пры катэдры беларускае літаратуры БК знаходзіцца два паасобнікі гэтага артыкулу, — першы паасобнік поўны, без загалоўку і другі няскончаны, з загалоўкам „Украинское казачество“. У выданьні артыкул друкуецца з першага аўтографу, загаловак-жа ўзяты з другога. Другі паасобнік крыху адрозьніваецца ад першага, але цікавымі варыянтамі не вызначаецца.

У канцы артыкулу аўтарскаю рукою зроблена прыпіска: „Адрес мой Ярославль, редакция газеты „Голос“. Супрацоўнічаць у „Голосе“ М. Б. пачаў з 1913-га году, — значыць даны артыкул мог быць напісаны не раней як у гэтым годзе, але, прыняўшы пад увагу на мер аўтара нарыс аб украінскім казацтве выдаць паасобнаю кніжкаю, можна думаць, што ён даны артыкул напісаў прыблізна тады, калі і іншыя артыкулы аб славянстве, якія былі выдадзены паасобнымі брошурамі ў сэрыі „Библиотека войны“ (гл. артыкулы №№ 29 і 30), менавіта ў 1914-м годзе.

Да 177 стар. Неудивительно, што наши пращуры боялись селиться по этой степи. Украінская колёнізацыя так званых „степей“ увасходзіць да вельмі даўных часоў, і з стэпаў украінскія пляменьні ніколі зусім не выцясьняліся, але памеры занятае тэрыторыі і густасьць насельніцтва ў розныя часы былі далёка неаднолькавыя. (М. Л.).

Да 177 стар. В княжеские времена (лет 700-900 назад). Першым гістарычным князем прынята ў навуцы лічыць Алега, які княжыў каля 913-га году. (М. Л.).

Да 178 стар. В половине 13 столетия… орды татар разгромили… поселения… Руйнаваньні і спусташэньні, зробленыя татарамі, былі вельмі вялікія, але жыцьцё на ўсходніх і паўднёвых украінскіх землях не замерла. Разбураны Кіеў памалу адбудоўваецца і, хоць на доўгі час траціць політычнае значэньне, але мае і свайго князя. Насельніцтва вельмі зьменшылася ў сваёй колькасьці, адсунуўшыся на захад і поўнач, але знайшліся і гэткія, што ахвотна аддаліся татарам, згадзіўшыся плаціць ім даніну; гэта так званыя „татарскія людзі“, яны захавалі свой лад і затрымаліся на даўнейшых тэрыторыях. (М. Л.).

Да 178 стар. А другой русский народ, белорусский, подпал под власть Литвы… Процэс утварэньня Маскоўскае дзяржавы і магутнага яго супраціўніка Вялікага Літоўска-Рускага княства цягнуўся досыць доўгі час. Не адразу і Польшча заўладала Галіцкім краем. Перад гэтым заходнія украінскія землі перажылі славутны ў украінскай гісторыі пэрыод Валынска-Галіцкага княства (канцом яго трэба лічыць 1349 г.). (М. Л.).

Да 178-179 стар. Спасылкі на аўтара і твор, адкуль узята цытата, якая пачынаецца словамі: Земля, говорили, дает там невероятные урожаи… у аўтографе ня дана.

Да 179 стар. …польским замкам-крепостицам… Уласна польскія замкі і польская ўлада на украінскіх землях адносіцца да больш позняга пэрыоду. Як землі беларускія, таксама і украінскія ў сярэдзіне XIV-га сталецьця ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўска-Рускага, якое і дало першы адпор татарам. (М. Л.).

Да 179 стар. …возвращаясь домой в Польшу или Литву… Ставіць побач Польшчу і Літву ў гэткім контэксьце не зьяляўецца магчымым. Вунія Польшчы і Літвы адбылася ў 1385-м годзе. Але на украінскія ўсходнія землі пашыралася ўлада літоўскіх князёў, і толькі ў 1569-м годзе Польшча захапіла гэтыя землі ў свае рукі. (М. Л.).

Да 180 стар. Звали их „казаками“. Тут асьветлены далёка ня поўна прычыны і самы процэс узьнікненьня казацтва. Адсылаем чытачоў да спэцыяльных прац, напр. „Історія України-Русі“ М. Грушевского. (М. Л.). бродяга, перекати-поле. Больш правільна: бадзяга, што займаецца вайной. (М. Л.).

Да 180 стар. (зноска). Впервые упоминаются казаки около 1500 года. Першае гістарычнае паведамленьне аб казацкіх набегах на Крым адносіцца да 1492-га году. (М. Л.).

Да 181 стар. Француз Боплан… Боплан вядомы картограф, які даў апісаньне украінскіх зямель і ўклаў карту згодна даручэньню офіцыйнае ўлады. (М. Л.).

Да 181 стар. Иные казаки… стали и землю пахать, хмель растить… Гэта адносіцца да пазьнейшага пэрыоду разьвіцьця казацтва — канца XV-га і пачатку XVI-га сталецьця, а што датычыцца продажы солі і рыбы, дык гэта яшчэ больш позьняя зьява XVII-га пачатку XVII-га сталецьця (М. Л.).

Да 182 стар. В иных „сотнях“ было всего несколько десятков человек… У сотні магла заўсёды жыць меншая колькасьць казакоў, але звычайна сотня складалася з 100 і больш асоб, з якіх большая частка зьяжджалася у Сеч у выпаду патрэбы — сечи… Сечы ў простым сэнсе гэтага слова ўзьнікалі і раней, але стварэньне „Запароскай Сечы“ трэба аднесьці да 1552 году, калі князь Зьміцер Вішневецкій пабудаваў замак на востраве Хорціцы. Пасьля месца Запароскае Сечы некалькі разоў мянялася. (М. Л.).

Да 182 стар. Во главе „войска запорожского“ стоял гетман… Абраньне запароскіх гэтманаў адносіцца да больш позняга пэрыоду. Звычайна на чале Запароскае Сечы стаяў кашавы атаман. Зорганізаваньне Сечы аўтар выкладае ня зусім дакладна, таму адсылаем чытачоў да працы проф. Слабчэнка „Організацыя Запорозької Січи“ ці да працы акад. М.Грушэўскага „Історія України-Руси“. (М. Л.).

Да 183 стар. …било казачество и турок… Адсылаем да працы акад. Крымского „Історія Туреччини“, т. I. К. 1925, дзе вельмі добра асьветлены казацкія паходы на Крым і Турцыю і ўзаемаадносіны між Крымскім ханствам і Турцыяй. Там-жа падрабязана высьветлена пытаньне аб значэньні казацкіх нападаў, і жыва расказана аб нявольніцтве. (М. Л.).

Да 185 стар. Польские вельможи-магнаты записывали за собой… Гэта адбывалася пачыняючы з 1569-га году, пасьля пераходу ўсходня-украінскіх зямель пад непасрэднае падначаленьне Польшчы. (М. Л.).

Да 185 стар. Между ними и пришельцами… завязалась нескончаемая война. Першая больш сур‘ёзная сутычка адносіцца да 1591-га году. Тады казакі пад верхаводзтвам Крыштофа Касінскага ваявалі з уціскаўшым іх кн. Янушам Астроўскім. (М. Л.). Русская народность в польских землях… М. Багдановіч пад „русскай народностью“ разумее і беларусаў і украінцаў (гл. заўвагу да 13 стар. арт. № 3).

Да 186 стар. …казаки… совершили поход с гетманами Лободой и Наливайко, но затем… прошли по русским землям Польши и Литвы… Гэтая падзея з барацьбы казакоў з Польшчаю адносіцца да 1596-га году. (М. Л.).

Да 187 стар. Казацкая сила была сломлена. Вядома, аднак, што даволі вялікая армія запароскіх казакоў не пасьпела прыбыць на месца і ня ўдзельнічала ў бойцы, у тым ліку казакі Падвысоцкага. З самага табару абложаных казакоў аднэй частцы пад камандай Крэмпоўскага ўдалося прабіцца скрозь польскія шэрагі і ўвайсьці ў Запарожжа. (М. Л.).

Да 187 стар. …нападали… на Москву под предводительством гетмана Сагайдачного. — У 1616-1618 г. г. (М. Л.). Совершил Сагайдачный и поход против турок… У 1622-м годзе, калі ў бойцы пад Хоціным толькі дзякуючы казакам не загінула ўсё польскае войска. Але тут быў забіты сам Сагайдачны. (М. Л.). — „Острянин“ …Астраніну з вялікаю колькасьцю казакоў удалося перабрацца на Маскоўскія землі, дзе яны паклалі пачатак украінскае колёнізацыі Слабажаншчыны. (М. Л.).

Да 188 стар. …в Украине разразилось знаменитейшее восстание под предводительством Богдана Хмельницкого Апроч паказаных тут казацкіх боек можна было-б назваць яшчэ многія, напр. паўстаньне Паўлюка і інш., але лічым за лепшае адаслаць чытачоў да працы акад. М. Грушэўскага „Історія України-Руси“ (М. Л.).

28. Галицкая Русь. Друкуецца з аўтографу. (I, 15).

Даны ўрывак можа разглядацца як накід да паасобных нарысаў „Червонная Русь“ (арт. № 29) і „Угорская Русь“ (арт. № 30), напісаных у 1914-м годзе, значыцца яго дату можна аднесьці таксама да 1914-га году.

Да 189 стар. Галиция отошла к Австрии… Дакладней не да Аўстрыі, а да Вэнгрыі, якая прад‘явіла свае гістарычныя і дынастычныя правы ў адносінах да Галіцыі. (М. Л.). — … 4 миллиона человек… Перад вайною 1914-га году ў Аўстра-Венгрыі налічвалася каля 5 мільёнаў украінскага насельніцтва. (М. Л.).

Да 190 стар. …кончилось с присоединением в (XIV) столетии Галиции к Польше. У 1352-м годзе польскі кароль Казімір пасьля доўгае ўпартае барацьбы з Літоўскім княствам захапіў Галіцыю, якая перад тым некалькі дзесяткаў гадоў была ўключана ў склад вялікага княства Літоўска-Рускага. (М. Л.). У гэтай цытаце цыфравое зазначэньне сталецьця ў аўтографе апушчана. Камісія паставіла „XIV“ і сваю папраўку адзначыла дужкамі.

Да 190 стар. …создавался на основе разговорной речи книжный украинскай язык… Апрацоўка літаратурнае украінскае мовы прайшла ў Галіцыі некалькі этапаў. Так зван. „кніжная мова“, аб якой гаворыць аўтар, мела аснову не народную, а царкоўна-славянскую — кніжную. Калі да гэтага далучыліся яшчэ і польскія ўплывы, дык выпрацавалася такая далёкая ад народнае асновы мова, што ў пэрыод адраджэньня ад яе прышлося зусім адмовіцца, і яна носіць зараз назву „язычие“, у адрозьненьне ад літаратурнае мовы на чыстай народнай аснове, якою зараз карыстаюцца украінцы па ўсёй тэрыторыі, заселенай украінскім народам. (М. Л.).

Да 191-192 стар. … Аўтар дае тут вельмі чорнымі фарбамі малюнак украінскага нацыянальнага жыцьця ў Галіцыі. У запраўднасьці культурнае украінскае жыцьцё, ня гледзячы ні на якія цяжкія абставіны, ніколі тут не прыпынялася і ў XIX сталецьці буйна закрасавала пры першай магчымасьці. (М. Л.).

29. Червонная Русь. (Австрийские украинцы). Перадрук з брошуры выдадзенае ў 1914-м годзе ў Маскве („Библиотека войны. Книгоиздательство К. Ф. Некрасова“). Аўтографу не захавалася.

У даным артыкуле пісьменьнікам прыводзяцца русінскія песьні. Тэкст іх вывераны паводле зборніку Я. Галавацкага „Народныя пѣсни Галицкой и угорской Руси“ (М. 1878 г.), якім карыстаўся М. Б., і, перадрукоўваецца з захаваньнем орфографіі орыгіналу (апушчана толькі літара ъ).

Да 192 стар. Червонная Русь (загаловак). Хоць назва „Червонная Русь“, і вельмі даўняга пахаджэньня (яна сустракаецца ў найстарэйшых летапісах), але сярод украінцаў цяпер яна зусім не пашырана. Замест гэтага тэрміну звычайна ўжываюць — „Галіччына“. (М. Л.) — Всего русин в Австрии находится четыре миллиона с лишним. Перад вайною 1914-га г. колькасьць украінскага насельніцтва ў Аўстра-Вэнгрыі дасягала 5 мільёнаў. (М. Л.).

Да 194 стар. Украинский музей. Багдановіч гаворыць, як відаць, аб украінскім нацыянальным музэі, які ў цяперашні час зьяўляецца адным з найлепшых музэяў Украіны. Апроч вельмі каштоўных экспонатаў, ён мае добра падабраную бібліотэку і сваё ўласнае выдавецтва. Выданьні музэю вызначаюцца ня толькі сваёю навуковасьцю, але і надзвычайна прыгожым выглядам. (М. Л.).

Да 194 стар. …в Львове находится ряд общественных учреждений… Аўтарам не названа тут адна з найбольш выдатных устаноў Украіны, уласна „Навуковае Таварыства ім. Т. Шаўчэнка“ ў Львове. Гэтая ўстанова заснавана ў 1873-м годзе. Дзякуючы цеснай сувязі гэтага таварыства з Прыдняпроўем яму ўдалася разьвінуць нязвычайна буйную навуковую і выдавецкую чыннасьць, якая набыла яму вялікую вядомасьць у навуковым сьвеце. У цяперашні час „Навуковае Таварыства“ мае сваю вельмі добрую бібліотэку, друкарню, кнігарню, некалькі зямельных надзелаў і дамоў, і гэта дае яму магчымасьць абыходзіцца без дзяржаўнае дапамогі. „Навуковае Таварыства ім. Т. Шаўчэнка“ запраўды можа лічыцца другою Украінскаю Акадэміяю Навук. (М. Л.). У канцы данага артыкулу М. Б. гаворыць аб „Навуковым Таварыстве ім. Шаўчэнка“, але толькі ў кароткіх словах.

Да 194 стар. …население состоит главным образом из евреев и поляков. Процант украінскага насельніцтва ў Львове параўнальна невялікі — 25—30 процантаў, але ў справе адраджэньня украінскага народу Львоў адыграў вялікую ролю. (М. Л.).

Да 194 стар. …Перемышле и Коломые… Ва ўсіх пералічаных аўтарам гарадох культурна-нацыянальнае жыцьцё ўкраінскага народу канчальна ня ўмірала. Асабліва трэба адзначыць у гэтых адносінах Каламыю, дзе працавала некалькі выдатных украінскіх дзеячоў. Апроч таго ў Каламыі выдана даволі многа каштоўных украінскіх кніжок. (М. Л.). — …упомянем Марамарош… Апроч Марамароша трэба адзначыць яшчэ і Ужгород. (М. Л.).

Да 196 стар. Першая зноска на гэтай старонцы (Но еще в 1900 г. 79,8% русского населения было неграмотно) супярэчыць таму, што аўтар гаворыць у тэксьце; можна думаць, яна была зроблена што рэдакцыяй, як папраўка да паданых ім зьвестак. Магчыма, што некаторыя іншыя заўвагі ў брошурах „Червонная Русь“ і „Угорская Русь“ (адкуль і перадрукоўваюцца артыкулы з аднолькавым загалоўкам — №№ 29 і 30) былі зроблены ня аўтарам, а рэдакцыяй, але з тае прычыны, што аўтографаў да гэтых артыкулаў не захавалася, немагчыма ўстанавіць, што належыць Багдановічу і што дадана рэдакцыяй.

Да 196 стар. Земельное утеснение заставляет многих крестьян бросать хозяйство и, уезжать… в Америку. Трэба заўважыць, што украінская эміграцыя ў Амэрыку перад вайною 1914-га году набыла агромністыя памеры. Так у Амэрыцы зараз налічваецца звыш мільёну украінцаў. Яны маюць тут свае політычныя, грамадзкія і нацыянальна-культурныя ўстановы, выдаюць звыш дзесятка газэт, некалькі часопісаў і многа кніг (М. Л.).

Да 201 стар. …они (закарпатские русские земли) были захвачены венграми… Пасьля доўгай упартай барацьбы з пераменным посьпехам. (М. Л.) — …она (Галиция) жила спокойно, войн не вела… У запраўднасьці Галіцкаму княству прыходзілася абараняць сябе ад вэнгерскіх і польскіх захватніцкіх імкненьняў. (М. Л.).

Да 204 стар. Папа …короновал его в Дорогичине… У 1253-м годзе. (М. Л.). Пробовал Даниил подбить литовцев итти… на татар, но тоже неудачно. Тады Данііл пачаў барацьбу сваімі ўласнымі сіламі. Пачынаючы 3 1254-га году ён зрабіў некалькі паходаў супроць татар Пабужжа і вёў з посьпехам барацьбу з так званымі „татарскімі людзьмі“ (М. Л.).

Да 205 стар. …он (Болеслав) не пользовался доверием народа… Асабліва ім былі незадаволены з тае прычыны, што ён набліжаў да сябе палякаў-каталікоў і адсоўваў прадстаўнікоў мясцовага магнацтва. (М. Л.). — Болеслав был отравлен… у 1340-м годзе. (М. Л.).

Да 208 стар. Зноска (Жилось ему сравнительно легко. В Буковине удержалось православие.) ня ўвязана з тэкстам. Адсутнасьць аўтографу не дае магчымасьці ўстанавіць, кім яна зроблена — аўтарам ці рэдакцыяй (гл. вышэй заўвагу да 196 стар. гэтага ж артыкулу).

Да 209 стар. „Народный Дом“ зрабіўся потым асяродкам „масквафільскага руху“ (М. Л.).

Да 210 стар. …кружок, собравшийся вокруг М. Шашкевича. Маркіян Шашкевіч (1811-1843) — галіцкі украінскі поэт, які першы стаў пісаць чыста народнаю моваю. У 1837-м годзе ён разам з сваімі аднадумцамі І. Вагілевічам і Я. Галавацкім выдаў зборнік „Русалка Дністрова“, якім пакладзены пачатак новае украінскае літаратуры ў Галіцыі. (М. Л.).

Да 211 стар. „Науковое товариство імени Шевченка“… выпустило более ста научных сборников. Да 1914-га году гэтае таварыства выдала больш за 300 зборнікаў і зараз з посьпехам вядзе сваю працу, ня гледзячы на ўсе цяжкасьці цяперашняга жыцьця Украінскае Галіцыі пад уладаю Польшчы. (М. Л.).

Да 211 стар. Выступил ряд писателей, известных своими рассказами и стихотворениями… Аб украінскіх пісьменьніках Галіцыі падрабязныя зьвесткі гл. у працы акадэміка С. А. Ефрэмава „Історія українського письменства“. (М. Л.).

Да 211 стар. …загорелась настоящая война. У выніку імпэрыялістычнае вайны Галіцыя ўвайшла ў склад Польшчы, Букавіна — у склад Румыніі, а Падкарпацкія землі дасталіся Чэхіі. (М. Л.).

Апошнія радкі артыкулаў „Червоная Русь“ і „Угорская Русь“ (№№ 29 і 30), у якіх М. Б. выказвае свае погляды на вынікі імпэрыялістычнай вайны, камісія знайшла магчымым апусьціць, бо яны ня маюць непасрэднае сувязі з зьместам гэтых гісторыка-этнографічных нарысаў.

30. Угорская Русь. — Перадрук з брошуры, выдадзенае ў 1914-м годзе ў Маскве („Библиотека войны. Книгоиздательство К. Ф. Некрасова“). Аўтографу не захавалася.

Да 212 стар. Их землю принято у нас называть Угорской, т. е. Венгерской Русью. Зараз гэтая частка украінскіх зямель увайшла ў склад Чэха-Славаччыны пад назваю „Падкарпацкая Украіна“. (М. Л.).

Да 212-213 стар. Вот одно из его (Коцюбинского) живых и картинных описаний (Карпат). Пераклад Багдановіча ўрыўку з Кацюбінскага зроблены ўдала, але даволі далёка ад орыгіналу, чаму ніжэй да яго зьмяшчаецца украінскі тэкст паводле наступнага выданьня: „М. Коцюбинський, Вибрані твори, кн. II, Киів“, 1926, стар. 124—126. „Тіні забутих предків“.

„Теплим весняним ранком Іван ішов у полонину. Ліси ще дихали холодкамі, гірські води шуміли на скоках, а плай[1] радісно підіймався угору поміж вориннем[2]. Хоч йому тяжко було покидати Марічку, а проте сонце і та шумлива зелена воля, що підпірала верхами небо, вливали в нього бадьорість. Він легко стрибав з каменя на камінь, наче гірський потік, і вітав стрічних, аби тільки почути свій голос.

— Слава Ісусу!…

— На-віки слава!

По далеких горбах самотіли тихі гоцульські оседки, вишневі од смерекового диму, яким прокурились гострі дашки оборогів[3] з запашним сіном, а в долині кучерявий Черемош сердито поблискував сивиною та світив по-під скелі недобрим зеленим вогнем… Переходячи потік за потоком, минаючи хмурі ліси, де озивалась часом дзвінком корова, або білиця сипала вниз під смереку об‘ідки шишок, Іван піднімався все вище. Сонце починало пекти і кам‘яниста доріжка мулила ноги. Тепер вже хати попадалися рідше. Черемош простягся в долині, як срібна нитка, і шум його сюди не доходив. Ліси уступали місце гірським сіножатям, м‘якким і повним. Іван брів серед них, як по озерах квіток, нагинаючись часом, щоб закосичить кресаню жмутком червоної грані або блідим вінком невістульки. Вниз западалися боки гори у глибокі чорні ізвори, звідки родились холодні потоки, куди не ступала людська нога, де плекався тільки бурий ведмідь страшний ворог маржини „вуйко“. Вода пападалася рідше. Зате, як припадав він до неї, коли знаходив потік, той холодний кришталь, що омивав десь жовті корні смерек і аж сюди приносив гомін лісів. Коло такого поточку якась добра душа лишала горнятко або коновочку гуслянки…

А стежка вела все далі, кудись у ломи, де гнили одна на одній голі колючі смереки, без кори й фої, як кістяки. Пусто і дико було на тих лісових кладовищах, забутих богом й людьми, де лишь готури гутіли та вились гадюки. Тут була тиша, великий спокій природи, строгість і сум. За плечима в Івана росли вже гори і голубіли у далині. Орел здіймався з кам‘яних шпиць, благословляючи їх широким розмахом крил, чулось холодне полонинське дихання і розросталось небо. Замість лісів тепер слався землею жереп, чорний килим повзучих смерек, в якому плутались ноги, і мхи одягали камінь зеленим шовком. Де які гори одкривали один за одним свої верхи, вигинали хребти, вставали як хвилі в синьому морі. Здавалось, морські буруни застигли саме в ту мить, коли буря підняла іх з дна, щоб кинути на землю та заллять світ. Вже синіми хмарами підпірали край небо буковинські верхи, оповились блакиттю близькі Синиці, Дземброня і Біла Кобила, курився Ігрець, колола небо гострим шпилем Говерля, і Чорногора важким своїм тілом давила землю.

Полонина. Він вже стояв на ній, на цій високій луці, вкритій густою травою. Блакитне море збурених гір обняло Івана широким колом і здавалось, що ті безконечні сині вали таки ідуть на нього, готові впасти до ніг“…

Прыведзены вышэй урывак з Кацюбінскага паўтараецца ў наступным артыкуле (№ 31) „Образы Галиции в художественной литературе“.

Да 213 стар. У другой зносцы да слова „верст“ устаўлена ў дужках слова „квадратных“, апушчанае ў друкуваным орыгінале. — Ужгород… Сярод „сёл і гарадоў“. Ужгород зьяўляецца вялікім горадам і запраўды можа лічыцца культурным асяродзьдзем Падкарпацкай Украіны. (М. Л.)

Да 214 стар. Теперь, когда, быть может, уже близок час ее освобождения… Артыкул пісаўся ў часе разьвіцьця вайсковых падзей у Галіцыі ў 1914 г. і аўтар гаворыць аб магчымасьці вызваленьня Угорскае Русі з-пад улады Аўстра-Вэнгрыі.

Да 217 стар.… среди угрорусского населения… пронеслись слухи… что,восточные владетели обещают освободить перешедших в православие от крепостной зависимости… Трэба заўважыць, што расійскі ўрад рабіў усё магчымае, каб прыцягнуць сымпатыі насельніцтва Галіцыі і Угорскай Русі да Расіі. У гэтых адносінах яму многае ўдалося зрабіць. У другой палове XIX сталецьця партыя „масквафілаў“ была аднэю з найбольш уплывовых партый і да гэтага часу мае ў Ужгарадзе ня толькі сваіх прыхільнікаў, але нават выдае свае газэты, кнігі, організоўвае клюбы і інш. (М. Л.).

Да 218 стар. Ныне русским здесь (в Угорской Руси) осталось только крестьянство. Аб апошнім часе гэтага сказаць нельга. Тут зараз вельмі разьвіта нацыянальная сьвядомасьць, выдаецца некалькі газэт, заснаваны украінскія школы „просвіти“, партыйныя і нацыянальна-спортыўныя організацыі. (М. Л).

Да 221 стар. В 1848 г.… выдвинулся руснак А. Добрянский и взялся за развитие страны. Аб А. Дабранскім глядзі першую зноску на сторонцы 209-й (артыкул „Червоная Русь“).

Апошнія радкі данага артыкулу, у якіх М. Б. выказвае свае погляды на вынікі імпэрыялістычнай вайны, апушчаны (гл. заўвагу да канца папярэдняга артыкулу — № 29).

31. Образы Галиции в художественной литературе. Перадрук з часоп. „Русский Экскурсант“ 1915 г., № 1. Аўтографу не захавалася.

Да 223 стар.… завоевание ее (Галиции)… тут разумеецца заняцьце Галіцыі расійскім войскам у 1914-м годзе.

Да 224-225 стар. Урывак з твору Коцюбінскага „Тени забытых предков“ прыведзены быў ужо вышэй у папярэднім артыкуле „Угорская Русь“ (№ 30). У заўвазе да таго-ж артыкулу паданы да яго украінскі тэкст (гл. увагу да 212—213 стар.).

Да 233 стар. Сярод прозьвішчаў украінскіх пісьменьнікаў, якія названы ў артыкуле, няпэўным зьяўляецца „Виткевич“, паколькі не удалося Камісіі ўстанавіць асобу гэтага пісьменьніка і характар яго твораў. Можна думаць, што ў рукапісе Багдановіча стаяла іншае прозьвішча, напрыклад, „Вагилевич“ (Галіцкі пісьменьнік, 1811—1866 г.г.), зьмест твораў якога падыходзіць да данага артыкулу, і тады прозьвішча „Виткевич“ можна лічыць за недагляд рэдакцыі час. „Русский Экскурсант“. 32. Аб веры нашых прашчураў. Друкуецца з аўтографу (III, 10).

Можна думаць, што нарыс прызначаўся для хрыстаматыі, як, напрыклад, і апавяданьне „Гарадок“, выдрукаванае ў I-м томе (разьдзел VII, № 7). На падставе паведамленьня А. Смоліча (гл. заўвагу да апавяданьня „Гарадок“, т. I стар. 492) дату напісаньня яго, значыць, можна аднесьці да канца 1916-га году, калі ў Б-ча была думка скласьці беларускую хрыстаматыю.

Першы абзац нарысу, у якім памінаецца Каліна, быў прыведзены поэтам у аўтографе разам з апавяданьнем „Сярод глухой пушчы стаіць невялікая вёсачка“ (т. I, № 7) і на гэтай падставе быў выдрукаваны ў I-м томе непасрэдна за названым апавяданьнем і за адным з ім нумарам. Зараз гэты абзац ня друкуецца.

У аўтографе да канца нарысу аўтарам было дадана запытаньне: „Якія звычаі і абрады спрадвечных часоў захаваліся ў вашай ваколіцы? Або якія ёсьць насьледаваньні іх?“ Дапіска да артыкулу пытаньняў, якія разьлічаны на яго школьную прапрацоўку, падмацоўвае домысел аб тым, што артыкул прызначаўся да хрыстаматыі.


IV. Нататкі і рэцэнзіі

[правіць]

IV.

НАТАТКІ І РЭЦЭНЗІІ.

* 1911—1917.

У чацьвертым разьдзеле сабрана дваццаць сем нататак і рэцэнзій М. Багдановіча, якія былі ім напісаны прыблізна за час 1911-1917 г. і друкаваліся ў час. „Музыка“, зборніку Акадэміі Навук „Пушкин и его современники“, час. „Русский Экскурсант“ і газ. „Голос“; артыкул „Сонэт“ (№ 33) друкуецца з аўтографу.

Усе нататкі і рэцэнзіі разьбіты на два падразьдзелы — „Літаратура“ і „Навука, мастацтва і публіцыстка“ для таго, каб надаць ім большую тэматычную зьвязанасьць.

У першым падразьдзеле зьмешчаны чатырнаццаць нумароў — дзьве нататкі поэты (№№ 34 і 38) і дванаццаць рэцэнзій.

У другім падразьдзеле друкуюцца тры артыкулы (№№ 47, 51 і 58) і адзінаццаць рэцэнзій на творы навуковага, мастацкага і публіцыстычнага характару. 33. Сонэт. Тэорытычна-гістарычны нарыс. Друкуецца з чарнавога аўтографу (IV, 8, 2) з некаторымі зьменамі, узятымі з друкаванага тэксту чаconicy „Krywićanin“ 1918 r. № I.

Рукапіс нарысу захаваўся на старонцы поў-аркуша, на другой старонцы якога знаходзіцца чарнавы накід вершу „Добрай ночы, зара-зараніца“ (гл. том I, № 102), задатаваны 1911-м годам. Абодвы накіды (нарысу і вершу) напісаны адным почыркам і, як відаць, у адзін і той жа час (уласна ў 1911-м годзе). Падтрыманьне гэтае думкі можна знайсьці таксама і ў тым, што якраз у гэтым-жа годзе М. Б-ч з асаблівым захапленьнем пісаў сонэты, — гл., напрыклад, „Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі“ і „На цёмнай гладзі сонных луж балота“ (т. I, №№ 171 i 172).

Нарыс друкаваўся ў час. „Кrywićanin“ (1918 г. № 1) і быў перадрукованы ў кнізе проф. А. І. БарычэўскагаТэорыя сонэту“, Менск, 1927.

8-I Тэкст „Сонэту“ у „Krywićaninie“ крыху адрозьніваецца ад аўтографу. Напрыклад, у „Krywićaninie“

252 стар. 3—4 радкі: чытаюцца так: „апошняя канцоўка першага з іх і пярэдняя другога павінны быць аднолькавымі“.

Тая-ж стар. 13—14 р.: „звычайна, гэта шкодзіла б прабуджэньню ў чытача пачуваньня красы і нават забівала-б яе“ 16—17 р.: „сонэт быццам, орэх-спарыш, павінен хаваць пад адной скарлупой два асобныя, аддзельныя хоць і шчыльна прылягаючыя адно да аднаго ядры“. Апроч таго ў „Krywićanine“ няма аўтарскага перакладу вершу Буало ў канцы артыкулу — „пэўна напісаны сонэт варт цэлай поэмы“.

Прыведзены ў канцы артыкулу выраз з клясычнага вершу Буало („un sonnet sans dèfaut waut seul un long poème“) былі выкарыстаны поэтам як эпіграф да сонэту „Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі“ (т. I, № 171).

34. Роман Тристана и Изольды в изложении Ж. Бедье. Перевод Е. С. Урениус. Перадрук з газэты „Голос“ 1913 г., № 202.

Тристан и Изольда“ — сярэднявечная легенда, якая атрымала шматлікія літаратурныя распрацоўкі як у форме песень, таксама і ў форме романаў.

35. Рабиндранат Тагор. „Гитанджали“ (жертвопесни). Перевод под редакцией Ю. Балтрушайтиса, с портретом Р. Тагора, работы Ротенштейна. Перадрук з газ. „Голос“ 1914 г. № 62.

Рабіндранат Тагор — славуты індускі поэт (нарадзіўся ў 1861-м годзе). Зборнік „Гітанджалі“ — першы яго зборнік вершаў, які стаў шырока вядомым у Эўропе. Ён напісаны поэтам у час цяжкіх іспытаў, калі памерлі адзін за другім яго жонка, дачка і малодшы сын.

36. А. Н. Афанасьев. Народные русские легенды. Редакция и предисловие прив.-доцента С. К. Шамбинаго. Перадрук з газ. „Голос“ 1914 г., № 50.

37. Две заметки о стихотворениях Пушкина. Перадрук з кнігі „Пушкин и его современники. Материалы и исследования“ Изд. Ак. Наук. Вып. XXVIII. Петроград, 1917.

38. Собрание сочинений К. Рылеева и Одоевского. Перадрук з газ. „Голос“ 1914 г., № 14.

К. Рылеев — поэт, адзін з пяці дэкабрыстаў, якія былі прыгавораны да павешаньня (1795—1826). Ён быў першым у Расіі выдатным прадстаўніком грамадзка-політычнае поэзіі. Асабліва вядомы яго „Думы“ і поэма „Войнаровский“. — А. Одоевский — поэт-дэкабрысты, сасланы за ўдзел у паўстаньні ў Сібір, потым пераведзены салдатам на Каўказ, дзе хутка і памёр (1803—1839). Амаль усе яго творы былі ўпяршыню надрукаваны пасьля яго сьмерці.

39. Полное собрание сочинений Е. А. Боратынского. Том первый. Под редакцией и с примеч. М. Л. Гофмана. Перадрук з газ. „Голос“ 1914 г., № 153.

Е. А. Боратынский — найбольш выдатны з поэтаў-сучасьнікаў Пушкіна (1800—1844).

У данай рэцэнзіі М. Багдановіч выказвае свой погляд на прынцыпы акадэмічных выданьняў твораў пісьменьнікаў.

40. „Архив села Карабихи“. Письма Н. А. Некрасова и к Некрасову. Примечания составил Н. Ашукин. Перадрук з газ. „Голос“ 1916 г., № 24.

41. Письма А. П. Чехова. Т. VI (1900—1904). Перадрук з газ. „Голос“ 1916 г., № 65.

42. Валерий Брюсов. „Семь цветов радуги“. Перадрук з газ. „Голос“ 1916 г., № 179.

43. Иван Морозов. „Красный звон“. Стихотворения с биографическим очерком С. Д. Дрожжина. Перадрук з газ. „Голос“ 1916 г., № 188.

44. „Жатва“, сборник, кн. V. Перадрук з газ. „Голос“ 1914 г., № 141.

45. В. Винниченко. Собрание сочинений т. I—VIII. Перевод с украинского. Перадрук з газ. „Голос“ 1916 г., № 121.

Да гэтае рэцэнзіі захаваўся ўрывак аўтографу (I, 17).

46. Michał Orzeński. Storczyki poezyi. Перадрук з газ. „Голос“ 1916 г., № 200.

47. „Безумец“. (Памяти Галилея). Перадрук з газ. „Голос“ 1914 г., № 29.

Артыкул падпісаны ініцыяламі „М. Б.“ На дасланым бацькам пісьменьніка ў Камісію паасобніку гэтага артыкулу яго рукою зроблена нататка: „Былы рэдактар газ. „Голос“ С. С. Каныгін сьведчыць, што артыкул належыць М. А. Багдановічу“.

48. А. Л. Погодин, проф. Харьк. Унив. „Славянский Мир“. Политическое и экономическое положение славянских народов перед войной 1914 года. Перадрук з газ. „Голос“ 1915 г., № 139. Да гэтае рэцэнзіі захаваўся аўтограф (I, № 5).

49. М. М. Путеводитель по Галиции и ее курортам. Перадрук з час. „Русский Экскурсант“ 1915 г., № 1.

50. Н. А. Рубакин. „Среди Книг“, т. III. Часть первая. Перадрук з газ. „Голос“ 1915 г., № 139.

51. Об интересном мнении г. Глебова. Перадрук з час. „Музыка. Еженедельник“. Москва. 1915 г., № 211.

52. Ю. Энгель „Музыкальный словарь“. Перадрук з газ. „Голос“ 1914 г. № 264.

Да стар. 287… „Кучкистов…“ „Мощная кучка“ — гурток расійскіх композытараў, які складаўся з Балакірава, Рымскага Корсакава, Барадзіна і Мусоргскага. Для „кучкістаў“ характэрна зацікаўленасьць расійскай эпічнай старадаўнасьцю, расійскімі мэлёдыямі і народнымі легендамі. Нацыянальная стыхія у іх творчасьці зьвязана з уплывамі з боку заходня-эўропейскіх нэоромантыкаў (Шумана, Бэрліоза, Ліста).

53. „Музыкальный современник“ №№ 1—6. Перадрук з газ. „Голос“ 1916 г., № 76.

54. „Национальные проблемы“, двухнедельный журнал, №№ 1—2, Москва, 1915 г. Перадрук з газ. „Голос“ 1915 г., № 138.

55. Г. В. Плеханов. Дневник социал-демократа. Перадрук з газ. „Голос“ 1916 г., № 138.

56. С. М. Чевкин. Шестая держава. Этнография неведомой страны. Перадрук з газ. „Голос“ 1914 г., № 149.

57. Н. Снесарев. „Мираж нового времени“. Перадрук з газ. „Голос“ 1914 г., № 129.

58. Желтые цветы. Перадрук з газ. „Голос“, 1914 г. № 35.

Да 297 стар. Настоящая статья посвящена журналу „Микроскоп“. Аб „Микроскопе“ А. Ю. Багдановіч дае наступную даведку: „Гэты як-бы сатырычны, а па сутнасьці шантажны штотыднёвы невялічкі часопіс выдаваўся ў 1913 і 14 г. г. у Яраслаўлі, а потым быў перанесены ў Рыбінск. Друкаваўся, ён на паковачнай каляровай паперы ў адзін аркуш з дрэнна намаляванымі карыкатурамі — часопіс самага, нікчэмнага характару. Досьціпам, едкасьцю сатыры ён не вызначаўся, а адзначаўся грубымі выпадамі супроць грамадзкіх дзеячоў ці гандлёвых фірм і прадпрыемстваў, прычэпліваўся да якіх-небудзь паасобных выпадкаў — груба, з нацяжкамі, гвалтоўна. Ад яго кпін можна было адкупляцца, зьмяшчаючы абвестку ў гэтым брудным часопісу. Пачаўшы выходзіць зусім без абвестак, ён разьвіў такімі прыёмамі кліентуру, якая падтрымоўвала часопіс, зьмяшчаючы ў ім свае абвесткі“. (З лісту А. Ю. Багдановіча ад 20-га верасьня 1928 г.).

59. Ежемесячный журнал. 1914 г. № 1. Ред.-изд. Миролюбов. Перадрук з газ. „Голос“ 1914 г., № 8.


V. Varia

[правіць]

V.

VARIA.

1914-1916.

У пятым разьдзеле друкуюцца тыя прозаічныя творы Багдановіча, якія ня былі зьмешчаны ў першым томе яго твораў і не ўвайшлі ні ў адзін з папярэдніх разьдзелаў данага тому. Усяго тут друкуецца шэсьць твораў; падзелены яны на тры падразьдзелы: у першым падразьдзеле зьмешчана два нарысы з гісторыі расійскае грамадзкае думкі („Н. Д. Ножин“ и „Н. К. Михайловский“); у другім падразьдзеле — тры нарысы: „Феодосия“, „Старый Крым“ і „Поездка в Коктебель“ з агульным загалоўкам „Из летних впечатлений“; у трэцім падразьдзеле надрукованы тры пераклады М. Б-ча, — два з Стэфаныка („Кленовые листочки“ і „Смерть“) і адзін з Ів. Франко („Каменщик“).

60. Николай Димитриевич Ножин. Перадрук з часоп. Ежемесячный журнал. Петроград, 1916.

Да 311 стар. Сифонофоры — простейшие морские животныя. У чарнавых накідах вершаў М. Б-ча захаваўся ўрывак вершу аб сыфонофоры, выдрукаваны ў I-м томе пад назваю „Усплывае грамада сыфонофора“ (№ 261).

61. Н. К. Михайловский. Перадрук з газэты „Голос“ 1914, № 22. Артыкул падпісаны ініцыяламі М. Б. На дасланым бацькам пісьменьніка ў Камісію паасобніку гэтага нарысу яго рукою зроблена нататка: „Згодна пасьведчаньню былога рэдактара „Голоса“ С. С. Каныгіна артыкул належыць М. А. Багдановічу. Я магу з свайго боку пасьведчыць, што погляды і думкі, у ім укладзеныя, зусім аднолькавыя з яго (М. Б-ча) поглядамі“.

62. Из летних впечатлений. Перадрук з час. „Русский Экскурсант“. Ярославль. 1916, № 1.

Да 317 стар. …одна из них („Митридатовых“ гор) описана в чудесном рассказе В. Короленки. М. Багдановіч мае на ўвазе апавяданьне Караленкі „Рыбалка Нечипор“ (другі з двух нарысаў, аб‘яднаных загалоўкам „В Крыму“) гл. В. Г. Караленка, Полное собрание сочинений, выд. „Нивы“, том IX, стар. 96—110.

Да 318 стар. Левкон устроил новый торговый порт Феодосию“… Ляўкон I, босфорскі цар, пасьля доўгае аблогі, узяў Феадосію каля 393-га году дахрысьціянскае эры. Пры ім Феадосія дасягнула значэньня першакляснага порту. Імя Феадосіі паводле некаторых домыслаў была дана гораду Ляўконам.

Да 319 стар. …Кафа… Кафа — гэнуэцкая назва Феадосіі, ад яе і турэцкае — „Кефе“.

Да 321 стар. …в вечерних сумерках навстречу плывут красноватые огоньки папирос… М. Багдановіч паўтарае тут вобраз з вершу „Пад ценьню цёмных ліп“: „У цемні к нам плывуць рубіны папіросаў“… (т. I, № 38).

Да 330 стар. …сюда (в Коктебель) с‘езжаются представители литературного, музыкального, художественного мира…

Коктебель у значнай ступені дзякуючы поэту Максіміліяну Валошыну, які ў ім жыў, стаў курортам, асабліва ўлюбёным пісьменьнікамі і мастакамі. Апроч вялікай дачы Валошына ў Коктэбелі знаходзілася дача цяпер нябожчыка публіцыста Рыгора Пятрова. Таксама гэтае месца спадабалася і вядомаму белетрысту Верасаеву, які тут мае сваю дачу.

…Кандинский, Лентулов… Кандзінскі і Лянтулаў — прадстаўнікі найбольш левага кірунку ў малярстве таго часу.

У даным артыкуле М. Б-чам у расійскім тэксьце ўжыты беларусізмы — „выгляд“ (318 стар.), „безлесыми“ (зам. безлесными, — 382 стар.).

63. Из В. Стефаника. I. Кленовые листочки. II. Смерть. Перадрук з газ. „Голос“ 1916 г. №№ 129 і 137.

У „Голосе“ да першага апавяданьня быў загаловак: „Из рассказа „Кленовые листочки“.

Украінскі пісьменьнік Васіль Стэфанык нарадзіўся ў 1871-м годзе. Тэматыка яго апавяданьняў зьвязана з жыцьцём бяднейшага сялянства. Абодвы апавяданьні, якія пераклаў Багдановіч, зьяўляюцца ўзорамі гэтае тэматыкі.

Да 336 стар. Пёс стоял с открытой пастью; так же и он разевал свой рот. У украінскім тэксьце гэтае месца чытаецца: „Пес мав роззявлену морду, и вин и соби рота роззявляв“. (Васыль Стэфаник. Оповидання. С. Петербург. 1905. — Ст. 126-127). „Кленови листки“

Да апавяданьня „Кленовые листочки“ у тэксьце „Голоса“ знаходзіліся дзьве вынаскі: да слова „криница“ — ключ (334 стар.) і да слова „кулеши“ — кушанье (336 стар.).

64. Каменщик. Перадрукоўваецца з газ. „Нижегородский листок“ 1915 г. №№ 94 i 98.

Пераклад твору украінскага пісьменьніка І. Франко.

Пісьменьнік І. Франко (1856—1916) быў сынам каваля. Сваю літаратурную чыннасьць ён пачынае пераважна з тэм аб жыцьці эксплёатаваных клясаў. За свае соцыялістычныя пераконаньні І. Ф. некалькі разоў сядзеў у турме, адкуль кожны раз выносіў большую ўпэўненасьць у правільнасьці сваёй ідэёвае позіцыі. Апавяданьне „Каменщик“ паводле сваёй тэмы набліжаецца да твораў групы яго апавяданьняў з быту рабочае клясы[4].

У тэксьце „Нижегор. листка“ ў большасьці выпадкаў стаіць „нарядчик“, але сустракаецца і „подрядчик“. Камісіяй прынята „нарядчик“.



  1. Плай — гірська стежка.
  2. Воринне — огорожа з дерев‘яних лат.
  3. Оборіг — повітка на сіно.
  4. О. Дорошкевич. „Підручник історії української літератури“ Харків. 1927. стар. 148—155.