Размовы з удзельнікам:Gleb Leo

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Новая зямля[правіць]

А навошта вы выдалілі Новая зямля (паэма)/БАП-2008? Там былі ўжо створаныя некалькі разьдзелаў. Taravyvan Adijene (размовы) 07:05, 20 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]

Бо гэта тэкст, скапіяваны зь Беларускае палічкі. На маю думку, варта пераходзіць на мадэль польскага і ўкраінскага разьдзелаў (што за гэты год збольшага зроблена), дзе пераважна творы зь нейкіх адносна старых выданьняў, а ня тэксты з сучасных хрэстаматыяў або рэдакцыі з інтэрнэту. Тым больш Новая зямля шмат разоў перавыдавалася. Зараз я займаюся вычытваньнем першага выданьня. Можна сказаць, што я пасьпяшыў з выдаленьнем, але, як паказвае статыстыка, Новую зямлю ў нас фактычна не чыталі. Зь іншымі творамі я прыбіраў і прыбіраю падобныя тэксты, толькі па зьяўленьні тэксту зь якога-небудзь выданьня. Gleb Leo (размовы) 09:56, 20 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]

Беларусь і суседзі[правіць]

Яшчэ адно пытаньне наконт прычыны выдаленьня Індэкс:Мікалай Шкялёнак.pdf. Там мноства ўжо створаных старонак, якія цяпер павісьлі ў пустэчы! --Taravyvan Adijene (размовы) 20:03, 20 лістапада 2022 (+03)Адказаць[адказаць]

Гэта фактычна зборнік выбраных твораў, парушаліся правы ўкладальнікаў, не гаворучы ўжо пра прадмову Сяргея Чыгрына. Здаецца, старонкі гэтага скану нідзе не ўжываюцца. Варта, калі там будуць поўныя артыкулы, стварыць для іх старонкі і скапіяваць туды тэкст, выдаліўшы пазьней дадзеныя бачыны індэксу. Gleb Leo (размовы) 20:45, 20 лістапада 2022 (+03)Адказаць[адказаць]

ВікіВясна-2023[правіць]

Вітаю. Арганізатары ВікіВясны хочуць з табой зьвязацца, бо ты запісаўся ў арганізатары конкурсу ў беларускай Вікіпэдыі, але не пакінуў кантактаў. Пазнач пошту ва ўласных наладах ці тут (тады я ім перадам). Taravyvan Adijene (размовы) 13:14, 15 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Вітаю. Указаў пошту ў наладах. Дзякуй за папярэджаньне. Gleb Leo (размовы) 19:29, 15 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Максім Танк[правіць]

Вітаю! А навошта Вы выставілі да хуткага выдалення творы Максіма Танка? Dzianis Niadbajla (размовы) 12:14, 18 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Вітаю! Творчасьць Максіма Танка ахоўваецца аўтарскім правам і не знаходзіцца пад вольнай ліцэнзіяй, адпаведна ягоныя творы быць на Вікікрыніцах ня могуць. Але Вы можаце зьвязацца з праваўладальнікам (хутчэй за ўсё, гэта нашчадкі пісьменніка), і папрасіць дазвол на публікацыю некаторых твораў пад вольнай ліцэнзіяй, засведчыўшы гэта. Для прыкладу глядзіце Дзень Перамогі ды Нататкі фітахіміка. Gleb Leo (размовы) 15:59, 18 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]