Перайсці да зместу

Размовы з удзельнікам:Raleh123

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Дадаць тэму
З пляцоўкі Вікікрыніцы
Апошні каментар: 3 месяцы таму, ад удзельніка Gleb Leo у тэме Індэкс:Ziazula Andrej.Z rodnaha zahonu.djvu

Працяг адміністратарскіх правоў

[правіць]

Добры вечар! На пачатку наступнага году сканчаецца тэрмін маіх адміністратарскіх паўнамоцтваў. Калі ласка, паўдзельнічайце ў галасаваньні (падтрымайце або не) наконт працягу маіх правоў. Gleb Leo (размовы) 22:08, 26 снежня 2022 (+03)Адказаць

Індэкс:С. Грынкевіч Зацемкі.pdf

[правіць]

Добры вечар! Калі ласка, не чапайце дадзены індэкс, яго варта выдаліць, бо парушаюцца аўтарскія правы складальніка кнігі. Таксама карыстаюся нагодай: вялікі дзякуй за вычытваньне Казак, сабраных Аляксандрам Сержпутоўскім, і Гісторыі Вацлава Ластоўскага! Плёну Вам і надалей! Gleb Leo (размовы) 21:46, 8 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць

Выявы

[правіць]

Вітаю! Калі ласка, калі бачыце ў кнігах нейкія ілюстрацыі або узоры, пазначайце гэтыя старонкі шаблёнам {{Няма выявы}}. Ён складае падобныя старонкі ў асобную катэгорыю. Я пастараюся да іх дадаваць адпаведныя выявы. Gleb Leo (размовы) 21:11, 19 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць

У імёнах цароў, каралёў і г. д. (Мікалай I, Жыгімонт III), калі ласка, ужывайце лацінскае I, а не кірылічнае І. Gleb Leo (размовы) 11:28, 20 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць

Перасьцярога датычна афармленьня

[правіць]

Вітаю! Добра, што Вас зацікавілі Драматычныя паэмы Міхася Клімковіча. Як Вы маглі заўважыць, частка там ужо вычытаная і яна патрабуе дапрацаваньня:

1) <poem></poem> добра працуе толькі з паэтычнымі тэкстамі на адной старонцы. Калі такі тэкст на дзьве і больш, калі ласка, выкарыстоўвайце <br />, бо <poem></poem> стварае непатрэбны разрыў на мяжы старонак.

2) Калі ласка, выкарыстоўвайце {{smaller}}, {{larger}} і г. д., замест <small></small> і <big></big>. Эфэкт з шаблёнам можна пабачыць з тэлефона, а эфект <small></small> і <big></big> — толькі з кампутара.

3) <div style="margin-left: 8em></div> не абавязкова выкарыстоўваць на кожнай старонцы. Даволі паставіць на першай і апошняй старонцы твора, калі гэта патрэбна на працягу ўсяго твора. Калі Вы хочаце, каб пры праглядзе індэксу на кожнай старонцы быў такі зрух (дзеля лепшага ўспрыманьня і г. д.), Вы можаце ставіць <div style="margin-left: 8em> у верхнім калянтытуле, а </div> — у ніжнім. Такім чынам, гэта ня будзе ніяк перашкаджаць.

Прыемнае і плённае працы! Gleb Leo (размовы) 10:49, 30 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць

Добры вечар! Замест стварэньня новага разьдзелу, працягну стары. Заўважыў, што вы ў міжваенных выданьнях усюды ставіце стандартны апостраф (’), характэрны для нашаніўскіх і, здаецца, заходнебеларускіх выданьняў. Для БССР-аўскіх выданьняў больш характэрны адваротны апостраф (‘). Калі Вам не складана, захоўвайце гэтую адметнасьць розных тэкстаў, пагатоў тэхнічна гэта рэалізуецца лёгка. Gleb Leo (размовы) 20:04, 24 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Прашу прабачэння за тое, што лезу ў вашу дыскусію. Акрамя эстэтычнага, ёсць яшчэ і практычны нюанс з апострафамі. Некаторыя электронныя чыталкі маюць падтрымку слоўнікаў. Але падчас спробы вылучыць усё слова двайным клікам (у браўзеры на PC) ці доўгім націскам (у электроннай чыталцы), апостраф разрывае слова напапалам і пошук у слоўніку церпіць няўдачу. Бо амаль усе апострафы з'яўляюцца знакамі пунктуацыі і толькі U+02BC з'яўляецца спецыяльным апострафам-літарай. Прыклады: зʼява (U+02BC), з'ява (U+0027), з‘ява (U+2018), з’ява (U+2019). Можа мае сэнс выкарыстоўваць U+02BC для беларускіх кніг? Ssvb (размовы) 23:22, 24 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Ня вельмі разумею праблему з вылучэньнем. Праверыў з кампутара і чыталкі, у мяне ўсё супакойна вылучаецца без разрываў на апострафах… Gleb Leo (размовы) 23:32, 24 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Хмм, на PC у мяне сапраўды праблема толькі ў Firefox. Chrome вылучае ўсё слова. А электронная чыталка KOreader (bug). Ssvb (размовы) 23:46, 24 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
У мяне чыталка PocketBook. Добра было б зьведаць, як працуюць з гэтым чыталкі іншых кампаніяў. Gleb Leo (размовы) 11:21, 25 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Тут пытанне таго ж кшталту, што і выкарыстанне лацінскай літары "i" ў кірылічных тэкстах. Чалавек не бачыць розніцы, але для аўтаматычнай апрацоўкі тэкстаў ці пошуку можа быць нязручна. Стандарт Unicode рэкамендуе апостраф U+02BC для выкарыстання ў якасці літары, што якраз пасуе беларускай мове. Але ж прымусіць яны нікога не могуць і ў рэальным жыцці сустракаюцца розныя апострафы. Так склалася гістарычна. Дарэчы, здаецца была гісторыя пра тое, што Amazon быццам бы забараніў выкарыстанне знака "мінус" замест "дэфіса" ў кнігах на сваёй платформе, бо гэта, відаць, перашкаджае тэхналогіі text-to-speech. Напрыклад, "па-беларуску" можа быць прачытана ўголас як "па мінус беларуску". Ssvb (размовы) 09:18, 27 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
У пошуку лацінскую "i", калі ўвесьці кірылічную не пакажа, што безумоўна перашкаджае пры пошуку словаў у тэксьце. Апостраф жа, які не ўвядзеш, пакажа ўсе без выключэньня (падрабязьней, што ў пошуку лічыцца за апостраф і што зьяўляецца ўласна апострафам тут). Сапраўды фармальна "‘" лічыцца за частку двукосься. Што цікава, калі браць слоўнікі, то slounik.org і Verbum не разумее "‘", але Скарнік зь ім добра працуе. Gleb Leo (размовы) 10:34, 27 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
З аднаго боку выходзіць, што трэба ўжываць звычайны "ʼ", але зь іншага двукоснае "‘" ужывалі ў такой жа ролі. Як часам з працяжнікам (—) у ролі злучка (-), хаця ў тых жа выданьнях ёсьць і звычайны злучок. Можна сказаць, памылкі старой тыпаграфіі, якія такім чынам адлюстроўваюцца. Трэба б зірнуць як у іншых, наўрад ці мы адзіныя з гэтымі апострафамі. Gleb Leo (размовы) 11:48, 27 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Ва ўкраінцаў спрэс ', замест ʼ. І, здаецца, "‘" у іх у старых выданнях проста няма, каю параўнаць. Gleb Leo (размовы) 12:25, 27 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Лепш таксама перанесьці дыскусію на агульны форум, пагатоў гэта пытаньне ўсяго разьдзелу. Таксама выбачаюся перад Raleh123, што ягоная старонка стала месцам для агульнай дыскусіі. Gleb Leo (размовы) 12:35, 27 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Калі ласка, калі бачыце нейкую ілюстрацыю на старонцы, стаўце там {{Няма выявы}}. Гэты шаблён групуе такія старонкі ў асобную катэгорыю. Я пазьней пастараюся аздобіць іх, як рабіў ужо з Геаграфіяй Смоліча. Gleb Leo (размовы) 18:57, 1 лістапада 2023 (+03)Адказаць
Добры дзень! Заўважыў, што Вы праз адмысловыя эфэкты скарачаеце адлегласьць паміж урыўкамі тэксту (прыклад). І, калі на старонцы Індэксу гэта выглядае яшчэ добра, то на старонцы твора (прыклад), урыўкі накладваюцца адзін на аднаго, што абцяжарвае чытаньне. Вы, мабыць, рабеце не такое вялікае збліжэньне (не 1em, а, дапусьцім 0.5em). Gleb Leo (размовы) 12:29, 2 траўня 2024 (+03)
Вітаю! Вялікі дзякуй, што Вы ўзяліся за «Першую навука Закону Божага», мабыць, адзіны настолькі поўны падручнік Закону Божага па-беларуску і ў грамадзкім набытку. Аднак я заўважыў, што Вы неяк «звузілі тэкст». Зайшоўшы на старонкі індэксу я моцна зьдзівіўся афармленьню тэксту праз табліцу. Але чаго Вы такім чынам дасягаеце? Здаецца, да арыгіналу гэта ня моцна набліжае, таму мне не зусім зразумела, па што такая кардынальная зьмена «дызайну» празаічнага тэксту… Gleb Leo (размовы) 23:37, 23 траўня 2024 (+03)
Добры вечар! Пры вычытваньні «Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры», зьвярнеце ўвагу, што ўжо вычытаныя першы і чацьвёрты выпуск. Тэарэтычна афармленьне павінна быць аднастайным, бо як-ніяк частка аднаго выданьня. Таму пажадана або прытрымлівацца таго, што ўжо ёсьць, або перарабіць існае на новы ўзор і трымацца яго надалей.

Рымскія лічбы

[правіць]

Добры вечар! Будзьце ўважлівыя з рымскімі лічбамі ў главах, бо ў вас часта кірылічнае і або х, замест лацінскага (i, x). І ня варта рабіць павелічэньне загалоўкаў, калі яны памерам роўныя звычайнаму тэксту (калі ёсць сумненні, гэта лёгка ўдакладніць у любым графічным рэдактары, спампаваўшы старонку і паставіўшы побач літары з загалоўка і тэксту). Гэта мая колішняя памылка, якую трэба выпраўляць у многіх ранейшых тэкстах. Gleb Leo (размовы) 20:57, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

Лацінскія сымбалі ў беларускіх словах

[правіць]

Калі ласка, карыстайцеся беларускай раскладках пры наборы тэкстаў, бо лацінская „i“ ад кірылічнай „і“ адрозьніваецца. Taravyvan Adijene (размовы) 11:12, 8 снежня 2023 (+03)Адказаць

Зьвярнеце ўвагу, што карыстаючыся вычытваньнем праз Google, трэба замяняць некаторыя лацінскія сымбалі, падобныя да беларускіх. Найчасьцей гэта лацінскія i, ë, а таксама ў кароткіх словах e, a, c, y, x вялікае H (напрыклад, ха, у, не (ня), на і г. д.). Gleb Leo (размовы) 00:03, 7 лютага 2024 (+03)Адказаць

Шаблон:Рэпліка

[правіць]

Добры вечар! Калі ласка, не карыстайцеся шаблонам Рэпліка. Гэты вынаход рускага раздзела (у іншых раздзелах аналагічнага няма) практычнай карысці ў сабе не мае, бо нейкіх асаблівых эфектаў не дадае. Выбачаюся, што так папярэдзіў даволі позна. Gleb Leo (размовы) 19:44, 22 студзеня 2024 (+03)Адказаць

Як відаць, гэты шаблон да таго ж перашкаджае дакладнасці адлюстравання папяровага выдання, дадаючы курсіў дзе трэба і не трэба. Gleb Leo (размовы) 20:03, 22 студзеня 2024 (+03)Адказаць

Творы М. Багдановіча

[правіць]

Добры вечар! Сёлета Збор твораў нашага клясыка перайшоў у грамадзкі набытак. Я мяркую надалей яго вычытаць, але мне патрэбная дапамога. Ці можаце Вы зрабіць «Увагі» зь першага тома (старонкі скана 453—515) і другога (467—495, 527), як вызваліцеся ад «У зімовы вечар»? Без папярэдняй вычыткі каментароў вычытваць самі творы няма сэнсу, але, на жаль, сілаў на такія аб’ёмы празаічнага тэксту я ня маю. Калі што, я пасьля нейкія моманты магу падправіць. Gleb Leo (размовы) 21:00, 14 лютага 2024 (+03)Адказаць

Вітаю! Дапамагу чым змагу. Raleh123 (размовы) 18:26, 15 лютага 2024 (+03)Адказаць
Добры дзень! Заўважыў, што Вы выкарыстоўваеце кароткі працяжнік (–) у выпадках кшталту «№ 34-35», «1908-1909». Ва ўкраінскім і польскім разьдзелах у датах пераважна ставяць звычайны працяжнік (—) (прыклад), а ў злучаных нумарах злучок (-) (прыклад). Таму, мабыць, ня варта ставіць кароткі працяжнік дзеля аднастайнасці, якой, як відаць з прыведзенага мной прыкладу, польскі раздзел троху пазбаўлены (там можна знайсці і кароткія працяжнікі, але іх мала). У «Творах» жа, у любым разе, яўна стаяць злучкі. Gleb Leo (размовы) 15:26, 17 лютага 2024 (+03)Адказаць
Добры вечар! Вялікі дзякуй за ўжо вычытаную паэтычную частку Максіма Багдановіча! Расейскамоўныя творы варта вычытваць у межах расейскага разьдзелу, хоць Багдановіч відавочна беларускі аўтар. Gleb Leo (размовы) 21:47, 27 лютага 2024 (+03)Адказаць

Айвенго (1934)

[правіць]

Ёсць пытанне пра вычытку. А менавіта пра старонку 229. У кнізе надрукавана "Табе я думаю усіх" (няма косак, і нават калі яны не патрэбны, то бракуе "ў"). Але ўжо ў нават самым першым варыянце сканаванай старонкі ад @Raleh123 гэтай памылкі няма. Гэта сапраўды скан, ці копія тэксту іншай рэдакцыі гэтай кнігі з нейкай іншай крыніцы? Ssvb (размовы) 09:35, 23 лютага 2024 (+03)Адказаць

Мяне проста цікавіць, што далей рабіць з гэтай кнігай. Спрабаваць дакладна перадаваць усе памылкі арыгінальнай кнігі? Або можа выпраўляць іх і выкарыстоўваць шаблон "абмылка"? Выпраўляць без шаблона? Ці нешта іншае?
Дарэчы, вялікі дзякуй за вашу працу! Я выкарыстаў Вікікрыніцы для цытаты ў https://en.wiktionary.org/wiki/айцец і планую дадаць шмат іншых цытат у іншыя артыкулы. Ssvb (размовы) 10:11, 23 лютага 2024 (+03)Адказаць
Добры дзень! Зважаючы на адсутнасьць адказу, адкажу я. Відавочныя памылкі выпраўляюцца праз {{Абмылка}}. Але часам бывае незразумела, ці гэта памылка, або так і трэба (напрыклад, у многіх дарэвалюцыйных выданнях ў на пачатку словаў пісалі даволі хаатычна). Калі незразумела, лепш і не выпраўляць. Без шаблёна ня варта нічога выпраўляць.
Вельмі добра, што Вы знайшлі такое прымяненьне. Вікікрыніцы насамрэч маглі б стаць добрай асновай для корпусу беларускае мовы, які дагэтуль, на жаль, застаецца даволі бедным. Gleb Leo (размовы) 16:08, 23 лютага 2024 (+03)Адказаць

Сон на кургане

[правіць]

Добры дзень! У запаўненьні старонкі 123 Вам, верагодна, дапаможа індэкс Індэкс:Son na kurgane.pdf. Там тэкст наўрад ці значна адрозьніваецца. Gleb Leo (размовы) 20:53, 29 сакавіка 2024 (+03)Адказаць

Памылка

[правіць]

Вітаю, а чаму Індэкс:Хрэстаматыя па беларускай народнай музычнай творчасці.pdf не хоча рабіць старонкі? Мо ёсць нейкія ідэі? Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:11, 10 красавіка 2024 (+03)Адказаць

Pieršaja čytanka

[правіць]

Вітаю! Я, калі загружаў файл, пераблытаў год выданьня, таму просьба дачакацца перайменаваньня. Верагодна, ужо заўтра файл атрымае новую назву. Выбачаюся, што так выйшла Gleb Leo (размовы) 23:06, 3 ліпеня 2024 (+03)Адказаць

Вітаю! Па «Karotkaja historyja świataja» заўважыў, што Вы ставіце на месцы кірылічнага «ў» то «ŭ», то «ǔ», прычым перавагу Вы аддаяцё апошняму. Ня ведаю, ці гэта з-за недагляду, ці Вы наўмысна так робіце, таму на ўсялякі выпадак ўдакладняю, што ў беларускіх выданнях збольшага выкарыстоўваецца першы варыянт («ŭ»), які да таго ж быў зафіксаваны ў нядаўна скасаванай інструкцыі транслітарацыі беларускіх геаграфічных найменняў. У выданнях часоў нямецкай акупацыі (1914—1918) можна таксама знайсці «ů», узятае з чэшскай мовы. Выкарыстанне «ǔ» я пакуль не прыгадаю. Gleb Leo (размовы) 00:33, 14 ліпеня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo: Я заўважыў, што Tesseract OCR не распазнае лацінку наогул, а Google OCR робіць памылкі з выбарам некаторых літар. У тым ліку, шмат памылак якраз з літарай ŭ. Для аўтаматычнага вырашэння гэтага ёсць тры розныя тэхнічныя падыходы:
  • JavaScript гаджэт, які проста аўтаматычна падсвечвае праблемныя літары ў тэксце. Украінскія Вікікрыніцы маюць ажно два такіх гаджэты на выбар: адзін для падсветкі мешаніны кірыліцы/лацінкі ў межах аднаго слова, і другі для падсветкі ўсіх лацінскіх літар наогул.
  • JavaScript гаджэт, які дадае новую кнопку на панэль інструмантаў (як і "Вікіфікатар"). Націск на гэтую кнопку прыводзіць да аўтаматычнага выпраўлення непажаданых літараў у вакенцы рэдагавання.
  • Бот, які можа апрацаваць усе старонкі выбранай кнігі і аўтаматычна выправіць літары. Калі ёсць неабходнасць замяніць «ǔ» на «ŭ» у нейкім ужо цалкам распазнаным/вычытаным творы, то я магу з гэтым дапамагчы.
--Ssvb (размовы) 23:57, 17 жніўня 2024 (+03)Адказаць

Індэкс:Ziazula Andrej.Z rodnaha zahonu.djvu

[правіць]

Добры дзень! Гэты індэкс з’яўляецца факсімілье 1990-ых гадоў з дададзенай прадмовай. Электронная копія арыгіналу («Z rodnaha zahonu») была ўжо вычытаная мной. Gleb Leo (размовы) 22:01, 17 жніўня 2024 (+03)Адказаць

Добры вечар! Індэкс:BNT.Piesni pra kachannie.djvu парушае правы складальнікаў, таму дадзеную кнігу варта выдаліць. Лепш паглядзіце якое-небудзь іншае выданне. Gleb Leo (размовы) 22:16, 4 верасня 2024 (+03)Адказаць
Індэкс:Bujla.Kurhannaja kvietka.djvu таксама з’яўляецца факсімілье. Электронную копію арыгіналу я ўжо некалі вычытваў («Курганная кветка»). Выбачаюся, што пішу, не паспеўшы перасцерагчы Вас. Gleb Leo (размовы) 19:04, 5 верасня 2024 (+03)Адказаць