Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Раптам даўгая страла прасвісцела за ёй — другая[1] загрымелі кінутыя каменні; але, дрэнна накіраваныя (баяліся дакрануцца заімфа), яны праляталі над яго галавой. Ён ішоў усё хутчэй і хутчэй, паварочваючы ў адкрытыя вуліцы. Шмат якія з іх ужо былі перагароджаны працягнутымі вяроўкамі, калёсамі, пасткамі; ледзь ні пасля кожнага павароту Мато павінен быў вяртацца назад. Нарэшце ён ступіў на пляц Камона, дзе загінулі балеары; Мато спыніўся, збялеўшы, як паміраючы. На гэты раз гібель была немінучай; натоўп загадзя аплёдыраваў.

Ён падбег да велізарнай зачыненай брамы. Яна была вельмі высокая, цалкам з дубовай асяродкавіны, жалезнымі цвікамі і абабітая бронзай. Мато з ўсёй сілай кінуўся грудзмі на яе. Народ топаў нагамі ад радасці, бачачы яго бяссільную ярасць. Тады, зняўшы сандалю, ён плюнуў на яе і пачаў біць ёю нерухомыя палавіны брамы. Весь горад завыў ад ярасці. Цяпер на пакрывала забыліся: яны гатовы былі яго раздзёрці.

Мато агледзеў натоўп шырока расплюшчанымі затуманенымі вачыма. Віскі яго стучэлі да адурэння. Раптам ён заўважыў даўгі ланцуг, якім адчынялі браму. Адным скокам ён зачапіўся за яе, напружваючы рукі, упіраючыся нагамі і, нарэшце, велізарная брама расчынілася.

Вышаўшы ўзне, ён зняў з шыі велізарнае пакрывала і падняў як толькі было магчыма, над галавой. Тканіна, развіваючыся ад ветру з мора, зіхацела на сонцы ўсімі сваімі фарбамі, каштоўнымі каменнямі і ўвабражэннямі багоў. Мато пранёс яго так праз усю раўніну, да самых палатак салдат; а народ са сцен глядзеў, як адыходзіла ад яго шчасце Карфагена.


РАЗДЗЕЛ V

Ганон

Вельмі радасна віталі Мато, калі ён звярнуўся з пакрывалам багіні; нават воіны, якія не належылі да ханаанскай веры, і тыя па ахапіўшым іх няясным ўвадушаўленні адчулі, што ў іх з’явіўся гені-абаронца.

Спендзі, Нар-Гавас і Мато разаслалі ганцоў па ўсіх плямёнах пуніцкай вобласці, падуладнай Карфагену.

Карфаген знясільваў гэтыя народы. Ён выцягваў з іх празмерныя подаці; кайданы, сякера і крыж былі карай за спа-

  1. Курсіўны тэкст дададзены на аснове расейскага перакладу Аляксандра Менскага. У электроннай копіі кнігі гэты ўрывак не відаць. (Вікікрыніцы )