Перайсці да зместу

Вікікрыніцы:Каментары

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэтая старонка тлумачыць Правілы і парады Вікікрыніцаў. Яно агульнапрынятае сярод удзельнікаў і прызнаецца за норму, якой мусяць прытрымлівацца ўсе карыстальнікі. Перад зьмяненьнем правілаў любыя зьмены, акрамя невялічкіх правак, варта абмяркоўваць на старонцы размоваў.

Пракаментаваныя ўдзельнікамі версіі твораў на Вікікрыніцах павінны:

  • Быць пазначаныя як пракаментаваныя і знаходзіцца ў катэгорыі Катэгорыя:Каментары Вікікрыніц
  • Мець некаментаваны «чысты тэкст» твора, даступны ў Вікікрыніцах побач з пракаментаванай версіяй.
  • Захоўваць нейтральнасць і аб’ектыўнасць.
  • Дадаваць у канцы кожнага напісанага ўдзельнікам каментара «(Вікікрыніцы )». Напрыклад: «Удвору (дыялект.) — дадому, дахаты. (Вікікрыніцы )».


Што такое каментары

[правіць]

Каментары змяняюць інфармацыйны змест твора ў Вікікрыніцах у параўнанні з яго першакрыніцай, якімі б трывіяльнымі ні былі гэтыя змены. Мэта добрых каментароў — дадаць звесткі або даць чытачу кантэкст, каб дапамагчы растлумачыць што-небудзь у тэксце. Некаторыя прапанаваныя формы каментароў можна знайсці на Даведка:Каментары, але, якім чынам каментаваць твор, застаецца на суд асобных удзельнікаў Вікікрыніц.

Прыклады ўключаюць:

  • Некаторыя ўнутраныя спасылкі. Калі ласка, пагл. Вікікрыніцы:Унутраныя спасылкі.
  • Любы дадатковы тэкст, які не з’яўляецца часткай першапачатковага твора, як унутры тэксту, так і па-за ім (напрыклад, зноскі, бакавыя заўвагі, канцавыя заўвагі ці падобнае)
  • Пераклад асобных слоў або фраз.
  • Файлы, якія не з’яўляюцца часткай першапачатковага твора, напрыклад выявы.
  • Выдаленне любога арыгінальнага тэксту.

Гэтыя правілы не распаўсюджваецца на творы, апублікаваныя разам з каментарамі, а таксама на любы іншы твор, які адпавядае правілу «Вікікрыніцы:Што змяшчаюць Вікікрыніцы».

Гэтыя правілы не стасуюцца да арыгінальных перакладаў небеларускамоўных твораў, якія не дадаюць новай інфармацыі ў твор; па больш падрабязную інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Пераклады. Больш дэталёва пракаментаваныя творы могуць быць створаныя на роднасным праекце Вікікрыніц Вікікнігі.

Патрабаванні

[правіць]

Што не з’яўляецца каментарамі

[правіць]

Наступнае не прызнаецца за каментары ў адпаведнасці з гэтымі правіламі і вызваляецца ад іх (г. зн. тэксты з гэтымі асаблівасцямі не павінны мець асобныя чыстыя тэксты і г.д.).

  • Унутраныя спасылкі, як апісана ў правіле пра іх.
  • Выкарыстанне шаблона {{Абмылка}}, каб пазначыць, што памылкі друку з’яўляюцца часткай арыгінальнага тэксту і не былі дапушчаныя падчас вычытвання.
  • Шаблон {{Загаловак}}. Ён патрабуецца на кожнай старонцы і не прызнаецца за частку асноўнага тэксту.
    • Тэкст, звесткі і іншае, што захоўваецца ў шаблоне {{Загаловак}}. Гэтыя рэчы прыкметна адрозніваюцца ад асноўнай часткі тэксту і не прызнаюцца за частку самога тэксту.
  • Чыста навігацыйныя шаблоны, такія як {{Падобнае}} ды {{Дадатковы зьмест}}. Акрамя свайго практычнага прызначэння, яны вылучаюцца з тэксту сваім становішчам або выглядам.
  • Шаблоны ліцэнзій. Яны павінны абавязкова змяшчацца у канцы кожнага твора і не прызнаюцца за частку тэксту.
  • Шаблоны дагляду. Яны не павінны быць пастаяннымі і не з’яўляюцца часткай самога тэксту.
  • HTML-каментарыі дададзеныя як дапаможнік для наступных/пазнейшых праверак.
  • Указальнікі на якасць скану (выкарыстанне шаблонаў {{Неразборліва}}, {{Няма табліцы}}, {{Няма нот}}, {{Няма выявы}} [магчымае супадзенне з шаблонамідагляду, указанымі вышэй].)

Выдаленне каментароў да твораў

[правіць]

Творы, якія былі апублікаваныя ў іншых месцах з каментарамі, могуць пазбавіцца каментароў (можна выдаліць каментары), калі выконваюцца ўсе наступныя ўмовы:

  1. Няма звестак пра існаванне непракаментаванай версіі твора. Твор ніколі не публікаваўся без каментароў або непракаментаваны варыянт недаступны з іншай прычыны.
  2. Поўная арыгінальная версія (з арыгінальнымі каментарамі) змешчаная ў Вікікрыніцах асобна.
  3. Выдаляюцца ўсе каментары, пакідаючы твор зусім непракаментаваным. Частковае выдаленне каментароў не дапускаецца.

Нельга

[правіць]

Наступныя рэчы ў Вікікрыніцах забароненыя:

  • Старонкі-параўнанні: старонкі розных версій аднаго і таго ж твора, цэлыя творы або ўрыўкі, змешчаныя адна побач адной (паслядоўна або паралельна), каб забяспечыць параўнанне паміж рознымі версіямі.
  • Дадаванне чыста дэкаратыўных ілюстрацый і выяў.
  • Інтэрпрэтацыйныя каментары, то бок любыя каментары, якія змяшчаюць высновы, здагадкі і/або прапановы.

Гл. таксама

[правіць]