Перайсці да зместу

Размовы з удзельнікам:Ssvb

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Дадаць тэму
З пляцоўкі Вікікрыніцы
Апошні каментар: 3 месяцы таму, ад удзельніка Gleb Leo у тэме Перайменаванні

Змест на старонках Індэксаў

[правіць]

Вітаю! Заўважыў, што Вы пачалі дадаваць зместы твораў на іхнія Індэксы, згодна з практыкай у ангельскім раздзеле. І дадзеная рэч, як мне падаецца, мае дзве праблемы:

1) нязручнасць прагляду старонак Індэксаў з тэлефона

2) празмерная расцягнутасць старонак, з-за доўгага зместу

У польскім і ўкраінскім падобнае распаўсюджання не атрымала. Гледзячы на азначаныя праблемы ды на практыку адных з найбуйнешых раздзелаў, па-мойму, гэта залішняе мудрагельства, якое не прыносіць карысці. Gleb Leo (размовы) 19:04, 2 жніўня 2024 (+03)Адказаць

@Gleb Leo: Так. Некаторыя зместы сапраўды занадта расцягнуты па вышыні. З шырынёй таксама ёсць праблемы на тэлефоне?
Я бачу нейкую карысць ад зместаў у індэксах. Бо яны даюць магчымасць выбарачный вычыткі твораў (калі я зацікаўлены ў асобных апавяданнях са зборніка). --Ssvb (размовы) 19:14, 2 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo: І яшчэ я хацеў спытацца пра імёны цэтлікаў для спецыяльных старонак. Слова "вокладка" трохі праблематычнае, бо яно шырэйшае за межы поля і налазіць на тэкст: Швэйк_за_дзяншчыка_ў_фэльдкурата_(1931). Ёсць карацейшы варыянт "аправа", але ён гучыць неяк архаічна. Ці лепш проста пісаць "вокл" або нават "В"? Падобная праблема і з цэтлікам "памылкі", які я змяніў на "хібы". --Ssvb (размовы) 19:24, 2 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Можна было б, як Вы і прапанавалі зрабіць дзеля паслядоўнасці і адпаведнасці шырыні ўсё першымі літарамі: В (вокладка), Б/БЗ (бібліяграфічныя звесткі), П/Х/А (памылкі/хібы/абмылкі), З (змест), пазначыўшы ў адпаведнай даведцы значэнні. У іншых раздзелах, здаецца, нічога датычна гэтага не выдумлялі і жывуць з гэтым. Gleb Leo (размовы) 19:29, 2 жніўня 2024 (+03)Адказаць
На тэлефоне змест «з’ядае» траціну экрана, з-за чаго ні яго, ні звестак пра Індэкс камфортна не паглядзець. Gleb Leo (размовы) 19:32, 2 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Спаслацца на «Голас душы», каб не капіяваць, нельга, прынамсі, я не ведаю, як гэта можна рэалізаваць. Gleb Leo (размовы) 19:37, 2 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo: Калі некамфортна на тэлефоне, то будзем выдаляць змест. Невялічкі змест з Індэкс:Швейк_1.pdf таксама дрэнна выглядае на тэлефоне? --Ssvb (размовы) 19:40, 2 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Калонка са зместам, нягледзячы на сваю даўжыню, будзе займаць адное й тое ж месца на экране. Вы можаце самі ў гэты пераканацца, наколькі гэта зручна, можа, гэта я проста капрызны. Gleb Leo (размовы) 19:46, 2 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo: Так, у мабільнай версіі змест сапраўды выглядае брыдка. Што цікава, ангельскія Вікікрыніцы ў мабільнай версіі старонку індэкса паказваюць па-іншаму. Там дэталі аб аўтары і іншая інфармацыя паказваецца пад выявай вокладкі, а не справа ад яе. Таксама было б цікава даведацца, ці можна змест адключыць толькі для мабільнай версіі і пакінуць для дэсктопнай. --Ssvb (размовы) 20:11, 2 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Датычна тэхнічных пытанняў найлепш звяртацца да Taravyvan Adijene. Ён вельмі дасведчаны ўдзельнік і, як я зразумеў, разбіраецца ў гэтых рэчах. Да таго ж ён на дадзены момант адзіны адміністратар. Gleb Leo (размовы) 21:07, 2 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Добры дзень! А чаму Вы вырашылі ўзяць за аснову скаротаў у Індэксах лацінскія літары, а не кірыліцу? І чаму рымскія лічбы варта падаваць малымі літарамі (vi), а не вялікімі (VI), як гэта звычайна і робіцца? Gleb Leo (размовы) 10:40, 3 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo: Скарачэнне "З" для "змест" выглядае як нумар 3 :-( Цяжка знайсці схему без недахопаў. Рымскія лічбы малымі літарамі ўжываюцца ў ангельскіх вікікрыніцах, таксама яны адрозніваюцца па вышыні ад звычайных нумароў старонак. Я пакуль што спрабую знайсці нейкую пачатковую схему, а потым яе можна абмеркаваць з супольнасцю. --Ssvb (размовы) 10:45, 3 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Варта б навогул перакласці Help:Index pages, каб там ужо і змясціць гэтыя інструкцыі, бо пачаткоўцам усё ж трэба даваць самае асноўнае і як мага карацей. Gleb Leo (размовы) 10:59, 3 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo: Так, я якраз і спрабую зрабіць кароткую і зразумелую інструкцыю. Дзякую з спасылку. --Ssvb (размовы) 11:09, 3 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo: Ад скарачэнняў да адной літары я адмовіўся з двух прычын: (1) розныя рэчы могуць прыпадаць на адну літару і (2) для чытача, які выпадкова ўпершыню зайшоў на Вікікрыніцы, такія скарачэнні не заўсёды відавочныя. Першапачатковы варыянт інструкцыі ёсць. Надыйшоў час абмеркаваць яе з супольнасцю? --Ssvb (размовы) 13:10, 3 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Я недзе бачыў, як у старонках Індэксаў яшчэ робяць падзагалоўкі, згодна з часткамі кнігі. Пакуль знайшоў толькі такі прыклад. Тэарэтычна гэта спрашчае арыентацыю ў Індэксе, але таксама робіць пералік старонак больш грувасткім. А так, мабыць, больш нічога не дадаць. Але, як я ўжо зазначыў, грузіць гэтым пачаткоўцаў, імаверна, такая сабе ідэя і лепш перанесці на аналаг Help:Index pages «Даведка:Старонкі-індэксы», што яшчэ трэба перакласці, пакінуўшы пачаткоўцам нейкі зусім спрошчаны варыянт, тым больш у фармаце табліцы гэта выглядае не вельмі добра (асабліва прыклад). Gleb Leo (размовы) 13:39, 3 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Шаблон {{Пошук}} створаны перадусім для слоўнікаў, на раманах кшталту «Домбі і сын» яго нідзе не ставяць. Gleb Leo (размовы) 13:44, 3 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo: У https://ru.wikisource.org/wiki/Анна_Каренина_(Толстой) ёсць знізу старонкі пошук. Для тых, хто шукае цытаты. --Ssvb (размовы) 14:10, 3 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Хаця, параўноўваючы з тым, як было ў першапачатковым варыянце, выгляд прыкладу прынцыпова не змяніўся, проста ён стаў большым, таму наракаць на ягоны выгляд сэнсу мала. Gleb Leo (размовы) 13:49, 3 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo: Для пачаткоўцаў спрошчаны прыклад - гэта Індэкс:Liondan.Biely_klyk.djvu. Там толькі нумары старонак трохі пасунуты на 2 пазіцыі і больш нічога не трэба. Я яго з гэтай прычыны і згадваю ў інструкцыі. --Ssvb (размовы) 14:18, 3 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Вашая інструкцыя на старонцы для пачаткоўцаў, адпаведна пачатковец павінен неяк адразу ўсё гэта засвоіць, а не спыніцца на «Клыку». Магчыма, гэта добра, калі новы ўдзельнік сходу ўсё вывучае, але, мне здаецца, паступовасць, як зроблена ў ангельскім і некаторых іншых раздзелах (базавыя рэчы пачаткоўцам, з далейшай перасылкай на даведку з больш складанымі) павінна ўспрымацца прасцей і не пазбаўляць ахвоты, маўляў «шо ж так шмат». Gleb Leo (размовы) 14:47, 3 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo: Можна спыніцца і на «Клыку». Гэта якраз вырашае прынцыповую праблему для большасці кніг. Усё астатняе не так важна. --Ssvb (размовы) 15:11, 3 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo: Вось прыклад «клыкаўскай» праўкі, а вось усё астатняе. --Ssvb (размовы) 16:07, 3 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Я пастараюся перакласці хаця б часткова згаданую даведку, пасля асноўную частку інструкцыі туды і перанясем, падобна. Gleb Leo (размовы) 16:12, 3 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo: OK, супраць гэтага я нічога не маю. --Ssvb (размовы) 17:57, 3 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo: Вяртаючыся да "зместу" на старонках індэкса. Нам сапраўды з гэтым хутчэй за ўсё патрэбна дапамога @Taravyvan Adijene. Тут я бачу 3 варыянты:
  • Адкаціць усе праўкі і выдаліць "зместы" з індэксаў.
  • Паспрабаваць зрабіць у мабільнай версіі дзве калонкі для індэкса. Левая калонка: выява вокладкі, пад ёй бібліяграфічныя звесткі і ўжо ніжэй цэтлікі з нумарамі старонак. Правая калонка: змест. Так працуе мабільная версія ангельсках Вікікрыніц на тэлефоне (на кампутары мабільная версія ангельскіх Вікікрыніц чамусьці працуе так жа, як і беларускія - тры калонкі, бібліяграфічныя звесткі пасярэдзіне старонкі справа ад выявы вокладкі і агідная мешаніна).
  • Паспрабаваць у мабільнай версіі "змест" проста не паказваць, але пакінуць яго ў дэсктопнай версіі. Прыклад старонкі для тэсту: Швэйк за дзяншчыка ў фэльдкурата (на маю думку, было б шкада выдаліць змест з дэсктопнай версіі).
Калі Taravyvan Adijene не мае дастаткова вольнага часу на тое, каб паглядзець, ці можна што зрабіць, то, відаць, прыйдзецца ўсё выдаляць. --Ssvb (размовы) 17:36, 3 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo, @Taravyvan Adijene: Я вырашыў задаць пытанне пра мабільную версію ў ангельскіх Вікікрыніцах і там дапамаглі з патрэбнай інфармацыяй. Для беларускіх Вікікрыніц гэта будзе
#remarks { display: none; }
і змест знікае з экрана (гэта можна праверыць, бо для кожнага індэкса можна задаць свой CSS у закладцы на старонцы індэкса). Але дадатковая прастора на экране не вызваляецца і працягвае займаць месца як проста белая пляма. Таксама не зусім зразумела, як змяніць канфігурацыю мабільнай версіі і не чапаць дэсктопную. Я амаль нічога не ведаю пра CSS. --Ssvb (размовы) 15:39, 6 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Ці ёсць тэарэтычная магчымасць адрэдагаваць адну тэхнічную старонку, замест сотні індэксаў? Gleb Leo (размовы) 16:13, 6 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo: Магчымасць павінна быць. Але такую глабальную настройку, відаць, можа зрабіць толькі адмін. --Ssvb (размовы) 16:44, 6 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Сюды (у Вікікрыніцы) раней зрэдчас заходзіў @Vitaly Zdanevich. Ён праграміст, таму, можа, ён ведае, што з гэтым рабіць. Gleb Leo (размовы) 17:54, 6 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Прывiтанне, трэба CSS? Vitaly Zdanevich (размовы) 20:00, 7 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Калі ласка, ці не маглі-б Вы глянуць на гэтую старонку: Індэкс:Швейк_1.pdf? Знізу старонкі ёсць спасылка "Мабільная версія". Таксама ёсць закладка "Стылі". Стылі можна рэдагаваць, а потым там жа ў полі "Папярэдні прагляд старонкі з гэтым шаблонам" можна ўвесці "Індэкс:Швейк_1.pdf" націснуць кнопку "Як будзе".
А зараз пытанні:
  • Ці можна так зрабіць, каб схаваць "ЗЬМЕСТ" справа такім чынам, каб ён зусім не займаў ніякай прасторы на экране? Бо "#remarks { display: none; }" толькі робіць яго нябачным, але шэраг каляровых цэтлікаў нумароў старонак не дасягае правага краю экрана і тое месца на экране ўсё яшчэ змарнавана.
  • Ці можна так зрабіць, каб гэты змест быў схаваны толькі для мабільнай версіі?
  • У якім месцы сайта Вікікрыніц патрэбна штосьці памяняць, каб гэта запрацавала для ўсіх кніг па дэфолту? І ці можна зрабіць такія праўкі без правоў адміністратара?
Але гэта не нейкая тэрміновая крытычная праблема. Калі занадта складана ці не відавочна, то не марнуйце часу. Дзякую за тое, што адгукнуліся. --Ssvb (размовы) 21:24, 7 жніўня 2024 (+03)Адказаць
1) Ці можна так зрабіць, каб схаваць "ЗЬМЕСТ"
Так
Трэба дадаць display:none да гэтага элемента.
2) толькі для мабільнай версіі?
Можна напрыклад для заданай шырынi:
@media all and (min-width:960px) and (max-width: 1024px) {
/* Стылi */
}
3) У якім месцы сайта Вікікрыніц патрэбна штосьці памяняць
Ня ведаю :(
Мы можам мяняць CSS бо HTML таксама? Можам мяняць код гэтай навiгацыы? Vitaly Zdanevich (размовы) 21:49, 7 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Дзякуй вялікі! Ці можна дадаць display:none менавіта да гэтага элемента праз нейкі CSS у закладцы "Стылі", або для гэтага патрэбна мяняць HTML? Я таксама пакуль што не ведаю, адкуль бярэцца гэты HTML. Можа генеруецца адным з шаблонаў вікі? Ці можа аднекуль яшчэ? Тут ёсць і нейкія "Параметры"->"Від", "Vector legacy (2010)"/"Vector (2022)" да ўсяго іншага.
Вышэй @Gleb Leo згадаў, што адзіным адмінам Вікікрыніц з'яўляецца @Taravyvan Adijene. Але ад яго нешта нічога апошнім часам не чуваць у Вікікрыніцах. Аднак я бачу актыўнасць у w:be-tarask:Спэцыяльныя:Унёсак/Taravyvan_Adijene. Ізноў жа, чалавек можа быць вельмі заняты іншымі справамі і нічога сапраўды тэрміновага пакуль што няма. Але тое, што ён чамусьці зусім не адгукаецца, пачынае мяне трохі непакоіць.
Тым часам, ёсць яшчэ адна справа, якую без адміна будзе цяжка вырашыць на фінальнай стадыі (гаджэт, які будзе правераны з пункту гледжання бяспекі і аўтаматычна даступны для ўсіх удзельнікаў): https://be.wikisource.org/wiki/Вікікрыніцы:Супольнасць#Гаджэт_для_аўтаматызацыі_аблічбоўкі_і_вычыткі_кніг
На маю думку, прадуктыўнасць і лёгкасць працэсу вычыткі можна значна павысіць, і тым самым дапамагчы ўсім удзельнікам (якія і без таго робяць вельмі добрую справу). --Ssvb (размовы) 23:18, 7 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Ці можна дадаць display:none менавіта да гэтага элемента
Можна i без HTML. Vitaly Zdanevich (размовы) 00:08, 8 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Прашу прабачэння, але як гэта зрабіць? Я амаль зусім нічога не ведаю пра сінтаксіс CSS. Тым часам, я знайшоў шаблон (абаронены ад вандалізму), які адказвае за стварэнне старонкі індэкса кнігі: https://be.wikisource.org/wiki/MediaWiki:Proofreadpage_index_template --Ssvb (размовы) 00:17, 8 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Дайце мне edit-доступ да гэтай старонкi - я зраблю каб на вузкiм экране хаваць зьмест. Цi можна пiхнуть яго пад вокладку. Vitaly Zdanevich (размовы) 00:40, 8 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Там трэба стварыць падстаронку styles.css Vitaly Zdanevich (размовы) 11:47, 9 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Бачу, што Вы стварылі падстаронкі «Індэкс:Швейк 1.pdf/styles.css» ды «Індэкс:Домбі і сын.pdf/styles.css‎». Такім чынам, як я зразумеў, такое трэба рабіць з кожным індэксам? Gleb Leo (размовы) 00:18, 10 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo: Не, гэта быў толькі эксперымент. Няўдалы. Той CSS на самой справе адказвае за тыпаграфію/афармленне тэкстаў у асноўнай прасторы, а не самой старонкі індэкса кнігі. Можна мяняць выгляд тэксту, шрыфты, нават зрабіць водступы абзацаў. Дакументацыя пра гэта ёсць тут: https://en.wikisource.org/wiki/Help:Page_styles
Што датычыцца самой старонкі індэкса, то мы ўжо ведаем, дзе і што патрэбна памяняць, як і пісаў вышэй @Vitaly Zdanevich, але неабходныя правы доступу мае толькі адмін. Таму чакаем @Taravyvan Adijene. Спадзяюся, што ў яго знойдзецца час і дойдуць да гэтага рукі. --Ssvb (размовы) 00:42, 10 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Можа, тады паставіць на выдаленне або Вы мяркуеце яшчэ нешта з гэтым зрабіць? Gleb Leo (размовы) 01:06, 10 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo Калі да панядзелка не будзе ніякіх зрухаў, то я ўсе раней дададзеныя зместы з індэксаў павыдаляю. --Ssvb (размовы) 11:12, 10 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Да панядзелку я не пасьпею нічога паглядзець. Лепей проста скажыце, што трэба зрабіць. Taravyvan Adijene (размовы) 12:19, 10 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Taravyvan Adijene: Дзякую. Трэба:
  • у MediaWiki:Proofreadpage index template верхні радок <includeonly> замяніць на <includeonly><templatestyles src="MediaWiki:Proofreadpage index template/styles.css" />
  • знайсці там жа width="30%" і замяніць на class="remarks-column" style="width: 30%"
  • стварыць MediaWiki:Proofreadpage index template/styles.css і дадаць туды штосьці накшталт .mw-mf .remarks-column { display: none; }
Такім чынам, гэты элемент будзе схаваны ў мабільнай версіі, але застанецца ў стацыянарнай. Спадзяюся, што гэта запрацуе. Можа ў @Vitaly Zdanevich таксама ёсць якія заўвагі. Я б для пачатку не рабіў складаныя правілы, завязаныя на шырыню экрана, бо гэта невідавочныя і не зусім прадказальныя адрозненні ў паводзінах, якія могуць заблытаць карыстальнікаў. --Ssvb (размовы) 14:02, 10 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Для параўнання, ангельскія Вікікрыніцы перарабілі гэты шаблон у адмысловы Lua модуль з вось такім CSS (там ёсць і правілы датычна шырыні экрана). Але калі мы можам абысціся мінімальнымі зменамі ў тым, што ёсць - то і добра. --Ssvb (размовы) 14:37, 10 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Taravyvan Adijene: Калі ласка, зрабіце тыя невялічкія зьмены, адпаведна інструкцыі, прыведзенай вышэй (тры дэталёвыя крокі). Калі не запрацуе як трэба, то можна будзе вярнуць усё назад. --Ssvb (размовы) 14:50, 14 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Зрабіў, правярайце. --Taravyvan Adijene (размовы) 16:11, 14 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Taravyvan Adijene Вялікі дзякуй! Вылезла адна праблема: "Старонка MediaWiki:Proofreadpage index template/styles.css павінна мець мадэль зместу «Ачышчаны CSS» для TemplateStyles (цяперашняя мадэль — «CSS»)."
Зараз спрабую знайсці, які будзе ангельскі адпаведнік для «Ачышчаны CSS». Але мяркую, што гэта нейкі парэзаны непаўнавартасны варыянт CSS, які дазволены ў шаблёнах. Таму, калі ласка, перанясіце .mw-mf .remarks-column { display: none; } у MediaWiki:Common.css (з каментам /* Схаваны змест на старонках індэксаў у мабільнай вэрсіі */) --Ssvb (размовы) 16:36, 14 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Найперш я зьмяніў мадэль зьместу на патрэбную «Ачышчаны CSS». Так дапамагло? --Taravyvan Adijene (размовы) 16:49, 14 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Taravyvan Adijene Дзякую! Дапамагло, але толькі часткова. У генеруемым HTML дадаецца: <style data-mw-deduplicate="TemplateStyles:r220695">.mw-parser-output .mw-mf .remarks-column{display:none}</style>. Такім чынам, рухавік вікі аўтаматычна дадае яшчэ .mw-parser-output у пачатак тэга style, але гэта ня тое, што трэба (калі перанесьці .mw-mf наперад, то ўсё пачынае працаваць).
Таму, відаць, без MediaWiki:Common.css усё ж не абысьціся. --Ssvb (размовы) 17:08, 14 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo, @Taravyvan Adijene: Калі падвесьці вынікі, то:
  • ад зьменаў шкоды няма
  • кожны карыстальнік можа дадаць радок .mw-mf .remarks-column { display: none; } у свой user CSS і схаваць зьмест на старонках індэксаў у мабільным рэжыме.
  • дзеля таго, каб гэта працавала для ўсіх карыстальнікаў Вікікрыніц, у тым ліку ананімных, трэба дадаць радок .mw-mf .remarks-column { display: none; } у MediaWiki:Common.css
  • а вось у MediaWiki:Proofreadpage_index_template/styles.css гэты радок неактыўны. Ад яго зараз няма ні шкоды, ні карысьці. Але іншыя налады CSS з гэтай старонкі, якія не залежаць ад спасылкі на клясу .mw-mf, будуць працаваць.
Праверыць можна на старонцы Індэкс:Швейк_1.pdf (пераключацца паміж мабільным і стацыянарным рэжымамі і назіраць за выглядам старонкі). Іншыя індэксы абновяцца з цягам часу (*).
(*) Здаецца, стварылася сітуацыя [1]. Тут я вінаваты з маімі апошнімі рэдагаваньнямі Module:Сапраўдны нумар старонкі, бо кожнае з такіх рэдагаваньняў стварае вялікую чаргу старонак на абнаўленьне. Я гэтую праблему выпраўлю (сьпіс замежных кніг трэба адтуль прыбраць) і часта мяняць модуль будзе непатрэбна. --Ssvb (размовы) 19:27, 14 жніўня 2024 (+03)Адказаць

Перайменаванні

[правіць]

Добры дзень! Ці можаце Вы праз бота перайменаваць ніжэй пададзеныя старонкі індэксаў і іхнія старонкі? І ці магчыма праз яго змяніць спасылкі на старонкі індэкса на старонках твора, каб яны былі актуальнымі і не рабіць гэтага ўручную?
1) Індэкс:Bielaruski-chryscijanski-ruch-histarycny-narys.pdf‎ на Індэкс:Biełaruski chryścijanski ruch (1939).pdf
2) Індэкс:Stankevich 1935.pdf на Індэкс:Прафэсар Браніслаў Эпімах-Шыпіла (1935).pdf
3) Індэкс:Вэрсальская дамова (1919).pdf на Індэкс:Трактат паміж галоўнымі саюзнымі і ставарышанымі дзяржавамі ды Польшчаю… (1924).pdf
4) Індэкс:Na rubiagy 1925.pdf на Індэкс:На рубяжы (1925).pdf
5) Індэкс:Beznazounae.pdf на Індэкс:Безназоўнае (1925).pdf
6) Індэкс:Купала Жалейка 1908.pdf на Індэкс:Жалейка (1908).pdf
7) Індэкс:Paulinka.pdf на Індэкс:Паўлінка (1927).pdf
8) Індэкс:Spadchyna.pdf на Індэкс:Спадчына (1922).pdf
9) Індэкс:SLOVA.pdf на Індэкс:Слова аб палку Ігаравым (1938).pdf
10) Індэкс:Адвечная песьня.pdf на Індэкс:Адвечная песьня (1910).pdf
Гэта звязана з перайменаваннем файлаў на Вікісховішчы,.
Таксама я высветліў, што Баляслаў Друцкі-Падбярэскі ўсё ж Браніслаў. Ці можаце Вы таксама замяніць у яго ўсюды «Баляслаў», «Баляслава» на «Браніслаў», «Браніслава»? Gleb Leo (размовы) 11:18, 25 жніўня 2024 (+03)Адказаць

@Gleb Leo: Я так разумею, што простае перайменаванне старонак індэксаў разам з усімі старонкамі можа лёгка зрабіць адміністратар. Выкарыстанне бота для гэтага магчыма, але будзе не вельмі эфектыўна.
Замяніць "Баляслаў Друцкі" на "Браніслаў Друцкі" на ўсіх старонках Вікікрыніц ці ў нейкіх асобных месцах? --Ssvb (размовы) 02:29, 31 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Адміністратар за раз можа перайменаваць толькі сто старонак. То бок, здаецца, з індэксамі, дзе больш 100 старонак, прасцей выкарыстаць бота. Замяніць «Баляслаў Друцкі» на «Браніслаў Друцкі» трэба перадусім у {{Загаловак}} і ў назвах катэгорыяў («Катэгорыя:Пераклады Баляслава Друцкага-Падбярэскага» на «Катэгорыя:Пераклады Браніслава Друцкага-Падбярэскага» і г. д.), указаных у канцы твораў. Gleb Leo (размовы) 11:27, 31 жніўня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo: Перайменаваў Biełaruski chryścijanski ruch (1939), але таксама трэба выпраўляць спасылкі з Biełaruski_chryścijanski_ruch_(1939)/I...Biełaruski_chryścijanski_ruch_(1939)/XI. Паспрабую знайсці, як гэта можна аўтаматызаваць. --Ssvb (размовы) 07:43, 1 верасня 2024 (+03)Адказаць
@Gleb Leo: Перайменавана усё, акрамя "Спадчыны". І зменены спасылкі на старонкі індэкса са старонак твораў. Трэба яшчэ паглядзець, ці ўсе гэтыя старонкі былі знойдзены (напрыклад, у тых выпадках, калі выкарыстоўваецца '_' замест прабелу ў імені файла). --Ssvb (размовы) 09:33, 2 верасня 2024 (+03)Адказаць
Вялікі дзякуй за амаль поўнае развязанне дадзенай праблемы! Gleb Leo (размовы) 19:50, 2 верасня 2024 (+03)Адказаць