Даведка:Пачаткоўцам пра ўключэнне
Як дадаць тэкст у асноўную прастору.
Што такое ўключэнне?
[правіць]«Уключэнне» — гэта шлях, якім старонкі з прасторы назваў Старонка трапляюць у асноўную прастору. У полі «Старонка» тэкст вычытваецца на наяўнасць памылак. Чытачы чытаюць тэкст - у асноўным.
Уключэнне капіюе тэкст у асноўную прастору. Але ён будзе працягваць падключацца да прасторы Старонка, таму любыя змены ў другім будуць адлюсроўвацца ў першым.
Калі ўключаць?
[правіць]Лепш за ўсё ўключаць тэкст у галоўную прастору пасля таго, як усе старонкі былі прачытаныя і правераныя (і пазначаныя зялёным).
Часам пры вычытванні было б добра ведаць, як у выніку тэкст павінен выглядаць у асноўнай прасторы. Калі Вам вядома, можна ўключыць старонкі ў асноўную прастору да заканчэння працэсу вычытвання. Паколькі тэксты ў асноўнай прасторы зможа прачытаць кожны ахвотнік, пажадана, каб творы там выглядалі прыстойна і прыгожа. Таму старайцеся ўключаць толькі тэкст у добрым стане.
Простае ўключэнне
[правіць]Каб уключыць:
- Адкрыйце новую старонку, на якой хочаце ўбачыць канчатковы варыянт тэксту.
- Пачніце рэдагаваць яе.
- Дадайце код, паказаны ніжэй.
- Захавайце старонку.
Код, які трэба выкарыстаць, залежыць ад колькасці старонак, якую Вы хочаце ўключыць у гэту.
Колькасць старонак | Код, які трэба ўставіць |
---|---|
Адна | <pages index="назва файла" include="X" header=1 /> |
Дзве і больш | <pages index="назва файла" from="X" to="X" header=1 /> |
Тлусты тэкст трэба замяніць адпаведнымі звесткамі вашага твора і старонкамі, якія Вы хочаце ўключыць:
- імя файла — гэта насамрэч назва старонкі Індэкс і файла з адсканаваным творам.
- X — гэта нумары старонак у адсканаваным выглядзе, якія Вы жадаеце ўключыць. Гэта серыйныя нумары адсканаваных старонак, якія знаходзяцца ў загалоўках старонак у полі «Старонка», а не нумары, надрукаваныя ў арыгінале.
Прыклад. Калі Вы ўключаеце раздзел з Індэкс:Кніга.pdf
, які адпавядае старонкам 20-35 у скане (то бок старонкі Старонка:Кніга.pdf/20
, Старонка:Кніга.pdf/21
, ... Старонка:Кніга.pdf/35
), код павінен выглядаць так:
<pages index="Кніга.pdf" from="20" to="35" header=1 />
.
Неаўтаматычны загаловак
[правіць]Простае ўключэнне выкарыстоўвае «чароўны загаловак», які бярэ інфармацыю са старонкі Індэкса для стварэння загалоўка ўверсе. Калі ў вас узніклі праблемы з гэтым загалоўкам або вы хочаце яго наладзіць, замест гэтага вы можаце выкарыстоўваць неаўтаматычны загаловак.
Каб дадаць загаловак:
- Стварыце новую старонку, на якой будзе з’яўляцца канчатковая версія тэксту;
- Пачніце рэдагаваць гэту старонку;
- Дадайце код загалоўка (як паказана ніжэй);
- Запоўніце параметры загалоўка, якія лічыце патрэбнымі;
- Дадайце код уключэння (як паказана ніжэй);
- Захавайце.
Код, які трэба додаць над кодам уключэння для з’яўлення наладжанага загалоўка:
{{загаловак | назва = | аўтар = | год = | пераклад = | арыгинал = | секцыя = | папярэдні = | наступны = | анатацыі = }}
Назву і аўтара ўказваць абавязкова. Па больш падрабязную інфармацыю гл. {{Загаловак}}.
Код уключэння будзе выглядаць амаль гэтак жа, як і пры простым уключэнні — Вам проста трэба выдаліць частку «header=1
». (Гэта частка кода, якая адлюстроўвае «чароўны загаловак» на старонцы.) Для палягчэння разумення гэтыя коды паказаны ў табліцы:
Колькасць старонак | Код, які трэба выкарыстаць |
---|---|
Адна | <pages index="назва файла" include="X" /> |
Дзве і больш | <pages index="назва файла" from="X" to="X" /> |
Дадатковыя функцыі
[правіць]Ёсць яшчэ шмат іншых рэчаў, якія Вы можаце зрабіць метадам уключэння. Напрыклад, Вы можаце прапускаць старонкі або ўключаць частку старонкі замест усёй старонкі.
Па больш падрабязную інфармацыю гл. Даведка:Уключэнне.