Даведка:Пачаткоўцам пра дагляд
Што і як трэба правіць, каб палепшыць выгляд твора.
Дзе знайсці старонкі, якія патрабуюць дагляд?
[правіць]Для пачатку зазірніце ў катэгорыю Старонкі да паляпшэння.
Акрамя гэтага, старонкі, якія патрабуюць паляпшэнне, могуць проста трапіцца Вам, калі Вы будзеце гуляць па сайце або шукаць нешта яшчэ.
Агулам
[правіць]У шаблоне {{загаловак}} можа не быць некаторых рэчаў. Аўтар, перакладчык, назва, арыгінал
Калі аўтар невядомы, варта, замест паараметра | аўтар =
, напісаць | безаўтара =
.
Год
[правіць]Ва ўсіх твораў у асноўнай прасторы павінны быць указаны год публікацыі ў загалоўку, але ў некаторых твораў гэтай інфармацыі можа не быць. У загалоўку для годв ёсць параметр:
| год =
.
Калі яго няма, яго можна дадаць. Год павінны адлюстроўваць дату публікацыі, а не напісання, дату напісання варта ўказваць на Старонках рэдакцый.
Калі няма магчымасці ўпісаць канкрэтны год, можна ўказаць дзесяцігоддзе або стагоддзе (напр., «1920-ыя» або «XIX стагоддзе»). Вядома, лепш пісаць як мага дакладнейшую дату, калі гэта магчыма.
Усе творы з неўказаным годам знаходзяцца тут: Катэгорыя:Недатаваныя творы.
Ліцэнзіі
[правіць]Ва ўсіх творах павінна быць указаная ліцэнзія, каб было відаць, што яны цалком легальна знаходзяцца на Вікікрыніцах, і таму чытачы могуць імі карыстацца.
Найбольш ужываныя:
- {{PD-old}}
- {{PD-old-70}}
- {{PD-Расейская імперыя}}
- {{PD-Беларусь}}
- {{PD-US-no-renewal}}
- {{Cc-by-sa-3.0}}
Усе творы без ліцэнзій захоўваюцца тут: Катэгорыя:Творы без ліцэнзіі.
- Па больш падрабязную інфармацыю гл. Даведка:Шаблоны ліцэнзій
Катэгорыі
[правіць]Звычайна кожны твор месціцца ў, прынамсі, чатырох розных катэгорыях; часам больш, часам менш. Калі твор не катэгарызаваны як трэба, Вы можаце додаць катэгорыі.
Агульныя катэгорыі такія:
- Што гэта такое.
- Кшталт або форма твора. паэзія, проза, п’есы, навуковыя працы, пераклады, дакументы.
- Творы паводле жанра
- жанравы від: апавяданні, раман, камедыі.
- жанравая або тэматычная разнавіднасць гістарычная проза, гістарычная паэзія і г. д.
- Паводле тэматыкі. Катэгорыя:Творы паводле тэматыкі, напр., фізіка, мастацтва, гісторыя і г. д.
- Калі апублікава. Дадайце катэгорыю, паводле ўзору [[:Катэгорыя:Творы 1900 года]].
- Чаму творы свабодны. Ці тэкст у грамадскім набытку, ці на яго ёсць дазвол, ці яшчэ што. Катэгорыя:Творы паводле ліцэнзій. Гэтыя катэгорыі дадаюцца шаблонамі ліцэнзій, гл. #Ліцэнзіі вышэй.
Дрэва катэгорый пачынаецца тут: Катэгорыя:Творы.
Часам такія катэгорыі можна об’ядноўваць у адну. Катэгорыі таксама могуць адлюстроўваць краіну пахаджэння твораў (напр. Катэгорыя:Беларуская паэзія) ды іншыя групы, на якія можна падзяліць творы.
- Па больш падрабязную інфармацыю гл. Даведка:Катэгарызацыя
HotCat
[правіць]HotCat — гэта карысны дадатак для хуткага дадавання, змены або выдалення катэгорыяў са старонкі.
Каб уключыць яго, перайдзіце да сваіх наладаў і ва ўкладцы Гаджэты, раздзеле Рэдагаванне старонак, пастаўце галачку побач з радком «Уключыць HotCat для дадавання, змены або выдалення катэгорый»; захавайце.
- Па больш падрабязную інфармацыю гл. Help:Gadget-HotCat (гэтая старонка даведкі знаходзіцца ў іншым вікіпраекце).
Вікіфікацыя
[правіць]У Афармленні твораў Вікікрыніцаў апісана, як павінна выглядаць старонка. Некаторыя старонкі на Вікікрыніцах не адпавядаюць зацверджанаму стылю, іх трэба адрэдагаваць.
Некаторыя старонкі скопіяваныя з «памылкамі алічбавання» (памылкамі, якія робіць кампутар пры распазнаванні сімволаў) ды іншымі хібамі. Часта гэтыя старонкі не падмацаваныя сканаванай крыніцай.
Іншыя старонкі
[правіць]Для некаторых аўтараў, чые творы знаходзяцца ў Вікікрыніцах, можа не быць старонкі ў прасторы Аўтар; тады яе варта стварыць. На такой старонцы не абавязкова даваць перелік усіх твораў аўтара, аднак варта подаць спіс твораў, што ўжо ёсць у Вікікрыніцах, тыя, якія вы хочаце тут бачыць, ды зрабіць пазнаку для твораў, якія, дарма што папулярнасць, не могуць быць змешчаныя тут, паколькі на іх яшчэ распаўсюджваецца дзеянне аўтарскага права.