Перайсці да зместу

Даведка:Пачаткоўцам пра выдаленне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пачаткоўцам пра выдаленне

Як і чаму выдаляюць старонкі.

Працэдура выдалення

[правіць]

Асноўная прычына выдалення твораў у Вікікрыніцах — парушэнне аўтарскіх правоў.

Калі Вы знойдзеце ў Вікікрыніцах твор, які, на вашую думку, парушае законы ЗША, датычныя аховы аўтарскіх правоў:

  1. Дадайце на старонку шаблон {{выдаліць}} (адразу пад загалоўкам). Гэтак твор высветліць пад паведамленнем пра выдаленне.
  2. Перайдзіце на старонку Вікікрыніцы:Да выдалення.
  3. Цісніце «Дадаць тэму».
  4. Калі магчыма, падайце вікіспасылку на твор у заголоўку раздзела.
  5. У тексце патлумачце, чаму Вы прызнаеце, што гэты твор парушае аўтарскія правы. Падпішыцеся з дапамогай чатырох тыльдаў: ~~~~
  6. Захавайце старонку.

Такім чынам, іншыя карыстальнікі змогуць дадаваць каментары, падаючы аргументы за або супраць выдалення. Гэта не галасаванне. Кожны карыстальнік павінны дадаваць свае тлумачэнні. У рэшце рэштаў, адміністратар скончыць абмеркаванне і або выдаліць твор або пакіне яго — у залежнасці ад падзеных аргументаў.

Старонка Пачаткоўцам пра аўтарскае права і звязаныя старонкі могуць дапамагчы вызначыць, ці сапраўды было парушэнне аўтарскіх правоў.

На старонцы Вікікрыніцы:Да выдалення таксама можна патлумачыць падачу старонак на выдаленне і з іншых прычынаў.

Хуткае выдаленне

[правіць]

Таксама старонку можна выдаліць хутка, без абмеркавання, калі яна адпавядае крытэрам хуткага выдалення: напрыклад, таму што яна памылкова створаная, або дублюе наяўную. У такім разе на старонцы ставіцца шаблон {{Хутка выдаліць}} і ўказваецца прычына: у фармаце {{Хутка выдаліць|1=прычына, каб выдаліць}}.

Гл. таксама

[правіць]