Перайсці да зместу

Даведка:Пачаткоўцам пра навігацыю

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пачаткоўцам пра навігацыю

Як нешта знайсці ў Вікікрыніцах.

У гэтай кніжні знаходзіцца 26 588 старонак, і знайсці сярод іх тое, што Вам трэба, можа быць складана. На дадзенай старонцы падаецца базавая інфармацыя, як займацца пошукам у бібліятэцы.

Як чытач Вы можаце шукаць нешта канкрэтнае або паводле аўтара ці тэмы. Вы таксама можаце адкрыць выпадковую старонку або знайсці твор некалькімі іншымі шляхамі.


Пошук

[правіць]

Пошук можна рабіць на адмысловых старонках, збольшага гэта робіцца на старонцы Адмысловае:Пошук, або з выкарыстаннем вонкавага пошукаўца, напрыклад Google. Поле пошуку, што ў верхняй правай частцы кожнае старонкі, выкарустоўвае старонку Адмысловае:Пошук.

Карыстаючыся старонкай Адмысловае:Пошук, Вы можаце напісаць у полі ўводу ключавыя словы. Можна шукаць у канкрэтных прасторах назваў (усе творы самой кніжні знаходяцца ў асноўнай прасторы). Каб абмежаваць пошук загалоўкам, варта дапісаць «intitle:» перад ключавым словам (напрыклад, intitle:Беларусь). Гэтае «intitle:» трэба ставіць перад кожным словам, якое павінна быць у загалоўку, інакаш сістэма будзе шукаць у тэксце, як звычайна.

Пошукавы запыт Апісанне
Беларусь Адбудзецца пошук усіх твораў, у якіх ёсць слова «Беларусь» у тэксце.
intitle:Беларусь Адбудзецца пошук толькі тых твораў, дзе слова «Беларусь» сустракаецца ў загалоўку.
Маладая intitle:Беларусь Адбудзецца пошук твораў, у якіх адначасова ёсць слова «маладая» ў тэксце і слова «Беларусь» у загалоўку.

Калі Вы ведаеце, як павінна называцца старонка, можаце скарыстацца пошукам на старонцы Адмысловае:Усе старокі, каб знайсці ўсе творы, якія павінныя пачынацца пэўным чыном. Дадзены пошук абмяжоўваецца прасторай назваў, але, як ужо зазначалася, усе творы ў кніжні знаходзяцца ў асноўнай прасторы.

Калі Вы хочаце скарыстацца вонкавым пашукоўцом, не забудзьцеся абмежаваць вынікі Вікікрыніцамі. Напрыклад, для Google трэба дадаць «site:be.wikisource.org» да вашага пошуку. Вонкавыя пашукаўцы працуюць па-рознаму і іх вынікі могуць быць не такімі, як ва ўласным пошуку Вікікрыніцаў.

Па больш падрабязную інфармацыю гл. Даведка:Пошук.

Прагляд

[правіць]

Вы можаце праглядаць творы, створаныя пэўным аўтарам або ў межах пэўнае тэмы.

Аўтары

[правіць]

Усе аўтары ў Вікікрыніцах маюць сваю «старонку аўтара» ў прасторы назваў Аўтар:. На старонцы аўтара знаходзяцца спасылкі на ўсе творы, напісаныя ім або про яго. Гэта будзе спіс на дадзенай старонцы. Часам там можа быць дадатковая інфармацыя пра кожны твор, напрыклад, год публікацыі.

Вы можаце перайсці на старонку аўтара, увёўшы яе назву ў полі пошуку ў правай верхняй частцы кожнае старонкі. Напрыклад, для аўтара «Янка Купала» будзе старонка аўтара «Аўтар:Янка Купала». Старонкі аўтараў можна знайсці праз пошук з выкарыстаннем метаду, апісанага вышэй, і выбарам прасторы назваў Аўтар:. Спасылкі на аўтараў ёсць таксама ў загалоўку кожнага іхняга твора ў Вікікрыніцах; націсніце на імя, каб перайсці на старонку аўтара.

Тэмы

[правіць]

Пошук паводле тэмаў здзяйсняецца паводле катэгорыяў. Катэгорыі адлюстроўваюць час, жанр, памер ды іншыя суполкі твораў. Можна сказаць, гэта розныя пакоі або секцыі сапраўднай бібліятэкі.

Катэгорыі захоўваюцца ў канцы кожнае старонкі. Спасылкі вядуць на старонку катэгорыі, на якой адлюстроўваецца аўтаматычна створаны спіс усіх старонак у Вікікрыніцах на гэтую тэму. У нізе старонкі катэгорыі будуць спасылкі на іншыя катэгорыі. Спіс складнікаў катэгорыі падаецца ў алфавітным парадку. Напрыклад, Катэгорыя:Дакументы показвае ўсе старонкі ў катэгорыі дакументаў.

Па больш падрабязную інфармацыю гл. Даведка:Катэгарызацыя.

Выпадковы пошук

[правіць]

Таксама можна перайсці да выпадковага элементу, выкарыстаўшы старонку Адмысловае:Выпадковая старонка. Яна адправіць Вас адправіць на якую=небудзь старонку Вікідкрыніцаў, не абавязкова твор у кніжні. Адмысловае:Выпадковая старонка не ўключае падстаронкі.

Можна скарыстацца выпадковым пошукам паводле канкрэтных прастораў назваў: напрыклад Адмысловае:Выпадковая старонка/Аўтар або Адмысловае:Выпадковая старонка/Катэгорыя.

Прастора назваў Выпадковая старонка Зацемкі
Асноўная Выпадковы твор Асноўная прастора змяшчае ўсе творы ў Вікікрыніцах.
Аўтар: Выпадковы аўтар Усе аўтары ў Вікікрыніцах маюць сваю старонку аўтара.
Катэгорыя: Выпадковая катэгорыя У катэгорыях пададзеныя алфавітныя спісы твораў паводле тэмаў.
Індэкс: Выпадковы індэкс Індэксы выкарыстоўваюцца, каб вычытваць файлы.
Старонка: Выпадковая старонка Старонкі выкарыстоўваюцца, каб вычытваць.

Іншае

[правіць]

Творы, што з’явіліся ў Вікікрыніцах нядаўна, адлюстроўваюцца на Галоўнай старонцы ў «Навінах». Творы дадаюцца туды ўручную самімі карыстальнікамі, таму найноўшых дадазеных твораў там можа не быць. У «Навіны» збольшага дадаюцца творы, дадазенаяз выкарыстаннем індэксаў Спіс найноўшых дададзеных старонак можна знайсці на Адмысловае:Новыя старонкі. Аднак гэта аўтаматычны спіс, і ў ім змешчаныя таксама падстаронкі і старонкі іншых прастораў.

Падстаронкі

[правіць]

Многія творы ў Вікікрыніцах падзеленыя на некалькі старонак, каб лягчэй былочытаць. Звычайна адна старонка — адзін раздзел (або іншыя часткі выдання). Такія старонкі звычайна з’яўляюцца «падстаронкамі» асноўнае старонкі. Гэта адлюстроўваецца ў загалоўку старонкі: «Асноўная старонка/падстаронка». Гэта адлюстроўваецца ў загалоўку старонкі: «Асноўная старонка/падстаронка».

Напрыклад, калі твор называецца «Загаловак» і мае чатыры разделы, то будзее пяць старонак:
  1. Загаловак
  2. Загаловак/1
  3. Загаловак/2
  4. Загаловак/3
  5. Загаловак/4

Некаторыя творы могуць мець некалькі ўзроўняў падстаронак. Напрыклад: «Загаловак/I/1».

Падстаронкі павінныя мець спасылку на асноўную старонку пад загалоўкам. Калі ёсць ўзроўні падстаронак, падстаронка павінна мець спасылкі на ўсе старонкі, якія над ёю. Загаловак старонкі таксама часта мае спасылку на галоўную і некаторыя іншыя падстаронкі.

Па больш падрабязную інфармацыю гл. Даведка:Падстаронкі.

Гл. таксама

[правіць]