Даведка:Пачаткоўцам пра вычытванне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пачаткоўцам пра вычытванне

Як вычытваць кнігу у Вікікрыніцах.

Вычытванне — гэта аснова Вікікрыніц, дзякуючы ёй тэксти у нашай кніжні найвышэйшае якасці. Працэс вычытвання закранае дзве прасторы назваў і адмысловае пашырэнне праграмнага забеспячэння. Разам дзве прасторы назваў (Індэкс і Старонка) можна назваць «працоўнай прасторай». Тут жа адбываецца вычытванне, рэдагаванне ды іншыя закулісныя рэчы.

Вычытванне робіцца на аснове адсканаваных старонак фізічнай кнігі, звычайна ў выглядзе файлу PDF або DjVu. Файл неабходны, каб стварыць старонку Індэксу, якая знаходзіцца ў прасторы назваў Індэкс з той жа назваю, што й файл. Кожная асобная старонка кнігі — асобная старонка ў прасторы назваў Старонка. Старонка ж Індэксу змяшчае спасылкі на старонкі, кожная з якіх павінна быць вычытаная.

У дадзеным даведніку тлумачыцца, як вычытваць старонку, з адсыланнем на іншыя старонкі з больш дэтальнай інфармацыяй. Даведнік пра старонкі Індэксу гл. тут: Пачаткоўцам пра старонкі Індэкс:.

Як вычытваць старонку[правіць]

Заўвага: Каб атрымаць уяўленне пра тое, як выглядае дадзены працэс, добра таксама паглядзець некалькі старонак з Катэгорыі старонак Індэксаў.

У працэсе вычытвання ёсць старонка Індэксу ды ўсе звязаныя старонкі ў прасторы назваў Старонка.

  1. Калі Вы націснеце на адну з лічбаў на старонцы Індэксу, то пабачыце выяву гэтае старонкі побач з полем тэксту. Поле тэксту можа быць пустым або аўтаматычна запоўненым тэкстам гэтай старонкі.
    • Калі поле тэксту пустое: увядзіце тэкст, які Вы бачыце на выяве, у тэкставае поле.
    • Калі поле тэксту не пустое: выпраўце тэкст у полі так, каб ён адпавядаў тэксту на выяве.
  2. Паглядзіце перадпрагляд старонкі, устанавіце статус як «Вычытаная» (жоўты) і публікуйце. — гл. таксама Даведка:Вычытванне ды Даведка:Статус старонкі.
    • Калі Вы ня скончылі вычытваць старонкі, але хочаце яе захаваць (апублікаваць), пастаўце статус «Не правераная» (чырвоны).
  3. Паўтарыце апошнія два крокі для кожнае старонкі адсканаванага файлу.

Паралельны прагляд[правіць]

Здымак экрану ў прасторы назваў Старонка, на якой відаць тэкставае поле побач з выявай адсканаванай старонкай.
(Выява 1) Паралельны прагляд у прасторы назваў Старонка

Калі Вы праглядаеце старонку ў прасторы назваў Старонка, экран падзелены на дзве часткі (выява 1). Гэта паралельны прагляд, які дае магчымасць вычытваць тэкст у Вікікрыніцах (злева) паралельна са сканаваным тэкстам (справа). Калі Вы пачынаеце рэдагаваць старонку ў прасторы назваў Старонка, экран падзелены на тры часткі (выява 2). Скан застаецца там жа, а левая частка ператвараецца ў акно рэдагавання і адлюстраваны тэкст перасоўваецца злева наверх, над дзвюма іншымі часткамі.

Вычытванне[правіць]

Каб вычытаць старонку, Вам трэба адрэдагаваць тэкст у левай частцы так, каб ён як мага больш адпавядаў адсканаванай выяве у правай.

Вам ня трэба рабіць ідэнтычнае, фатаграфічнае копіі скану. Вікікрыніцы — гэта вэб-сайт, не кніга, і тэкст больш важны, чым тыпаграфія. Вам проста трэба наблізіцца, наколькі магчыма. Некаторыя рэчы працююць у кнігах, але не ў Вікікрыніцах: напрыклад, калонки тэксту. У Вікікрыніцах яны не такія важныя, дый працююць не вельмі, пры вычытванні іх трэба ігнараваць. Памятайце, што старонкі будуць пададзеныя разам у асноўнай прасторы назваў: пасля сканчэння вычытвання — такія рэчы, як калонки, будуць проста нечытэльныя.

Па больш падрабязную інфармацыю гл. Даведка:Вычытванне

Статус старонак[правіць]

Здымак экрану з прасторы назваў Старонка, на якой відаць змяняльнік стану старонкі з навакольнымі элементамі: кнопкамі «Апублікаваць змены» і «Як будзе».
(выява 3) Змяняльнік стану старонкі

Калі Вы публікуеце старонку, Вы таксама павінны ўказаць стан старонкі. Вы пабачыце каляровы радок змяняльніка паміж полем для апісання змен і панэллю адмысловых сімвалаў. Калі Вы толькі што пачалі старонку і зусім не ўнеслі змен (або не шмат), тады абярыце палажэнне «Не правераная» (чырвоная). Калі вы цалкам вычыталі старонку і выправілі кожную памылку, якую змаглі знайсці, тады абярыце жоўтае «Вычытаная».

Некаторыя старонкі ўжо вычытаныя іншымі людзьмі. Вы можаце праглядзець іх і палепшыць стан старонкі. Праглядзіце старонку, ці не засталіся там нейкія памылкі або рэчы, якія трэба змяніць. Калі такога няма або Вы ўжо ўсё выправілі, падыміце статус старонки на адзін узровень. «Не правераная» старонка (чырвоная) стане «Вычытанай» (жоўтая), а далей — «Правераная» (зялёная). Правераныя старонкі — закончаныя, яны больш не патрабуюць рэдагавання. Пустыя старонкі (шэрыя) ды праблематычныя (блакітныя) — гэта асаблівыя выпадкі; гл. пра іх ніжэй.

Па больш падрабязную інфармацыю гл. Даведка:Статус старонкі

Пустыя старонкі[правіць]

Пустыя старонкі можна пакінуць пустымі і ўказаць для іх стан «Без тексту» (шэры). Гэтыя старонкі будуць ігнаравацца, калі рэшта будзе дадавацца ў асноўную прастору.

Гэта датычыць і фарзацаў, калі на іх няма ілюстрацый. Але не датычыцца старонак з ілюстрацыямі, якія трэба вычытваць як звычайна. Калі ілюстрацыя не доступная, гл. Праблематычныя старонкі.

Праблематычныя старонкі[правіць]

Калі ў Вас з’явілася праблема з вычытваннем старонкі і Вы ня можаце яе закончыць, можна ўказаць для яе стан «Праблематычная» (блакітны). Гэта пакажа іншым людзям, што тут ёсць праблема, якую яны могуць развязаць.

Звычайна праблемы датычаць старонак з ілюстрацыямі (калі няма ў доступе файлу выявы), старонкі з формуламі, іншамоўным тэкстам (асабліва, калі гэта не кірыліца і не лацінка), старонкі з асаблівым фарматаваннем. Для некаторых з гэтых выпадкаў існуюць адмысловыя шаблоны, якія ўказваюць на праблему (гл. #Шаблоны праблем ніжэй). Яны карысныя для іншых людзей, што будуць праглядаць старонку, і вабяць увагу тых, хто можа выправіць праблему.

Заўвагі[правіць]

Захоўваць[правіць]

  • Фарматаванне тэксту, напрыклад, тлусты тэкст і курсіўны тэкст — выкарыстоўвайце '''тлусты тэкст''' і ''курсіўны тэкст''.
  • Розныя памеры шрыфтоў — выкарыстоўвайце шаблоны {{smaller}} і {{larger}}. Напрыклад, {{smaller|меншы памер}} дасць: меншы памер тэксту, а {{larger|большы памер}} дасць: большы памер тэксту.
  • Асоблівую тыпографію, у тым ліку:
    • Буквіцу
    • Капітэль — калі вялікія літары такога ж памеру, як і малыя, выкарыстоўвайце {{Капітэль}}. Напрыклад, {{Капітэль|Частка Першая}} дасць: Частка Першая.
    • Разрывы раздзелаў (шэрагі зорачак: * * * * * )
    • Гарызантальныя лініі — выкарыстоўвайце {{rule}}. Напрыклад {{rule|4em}} дасць:

Па больш падрабязную інфармацыю гл. Даведка:Пачаткоўцам пра тыпаграфію

Не захоўваць[правіць]

  • Любыя нататкі ды дапаўненні: даписаныя ад рукі, бібліятэчныя штампы, плямы, пашкоджанні, водныя знакі, бруд і г. д. — усё гэта не ёсць частка арыгінальнае кнігі.
  • Калонкі не патрэбныя. Тэкст наступнае калонкі павінен проста працягваць тэкст папярэдняй.
  • Не выпраўляйце памылкі напісання! Ні арфаграфічныя, ні друку — тэкст цалкам павінен адповядаць арыгіналу. Пры яўных памылках друку трэба карыстацца {{Абмылка}}.

На жаданне[правіць]

  • Разрывы радкоў. Вэб-старонкі звычайна ігнаруюць адзіночныя разрывы радкоў, той жа тэкст, разбіты на радкі (звычайная з’ява для сканавання тэксту) для чытача будзе адлюстроўвацца нармальна. Разрывы радкоў могуць спрычыніцца да неаторых праблем (у шаблонах, напрыклад, спасылках і табліцах), але іх вылучэнне залежыць ад добрае волі таго, хто вычытвае.
Напрыклад
Арыгінал «Прывітаньне,» — сказаў прыклад. Гэта
прыклад разарванага радка.
Выпраўленне «Прывітаньне,» — сказаў прыклад. Гэта прыклад разарванага радка.
  • Старонкі, якія не з’яўляюцца часткай самога твора, такія як рэкламкі, не трэба вычытваць або ўключаць у асноўную версію. З іншага боку, калі вычытвальнік хоча вычытаць і ўключыць гэтыя старонкі, гэта дазваляецца.
  • Пашыраная тыпаграфія. Стварэнне старонкі, якая выглядае зусім як арыгінальная, гэта прыгожа. Аднак, сам тэкст важнейшы. Некаторую тыпаграфію даволі важна адлюстраваць; некаторая можа спрычыніцца да нязручнасці на сайце. Проста не замарочвайцеся зашмат.

Тыповыя памылкі алічбавання[правіць]

Аптычнае распазнаванне сімвалаў (OCR) — функцыя, якую выкарыстоўваюць кампутары для чытання тэксту. Алічбаванне часта захоўваецца ўнутры файлаў DjVu і дастаецца кампутарам, калі пачынаецца вычытванне новае старонкі. Аднак, трэба памятаць, што кампутары распазнаюць друкаваны і адсканаваны тэкст не ідэальна, даволі часта дапускаюць памылкі. У табліцы пададезныя некаторыя найчасцейшыя памылкі з магчымых, якія трэба знаходзіць і выпраўляць падчас вычытвання.

Напрыклад
Памылка OCR Выпраўленне
tlie the
a11, aH, aU all
pryjšoň pryjšoŭ
\vas was
micŭ mieŭ
ЗО 30

Іншыя часта неабходныя выпраўленні[правіць]

  • Разрывы абзацаў. Паміж абзацамі трэба дадаваць пусты радок, гэта стандарт электроннага ды інтэрнэт-фарматавання.
  • Прабелы перад знаками пунктуацыі трэба вылучаць (калі гэта памылка OCR, якой няма ў арыгінальным тэксце)
Напрыклад
Распазнана foo bar ; lorem ipsum
Выпраўлена foo bar; lorem ipsum
Выпраўлены прабел перад кропкай з коскай.

Шаблоны[правіць]

Ёсць некаторыя шаблоны, якія могуць спатрэбіцца пры вычытванні старонкі.

Шаблоны вычытвання[правіць]

Гл. Даведка:Шаблоны

Шаблоны праблем[правіць]

Гэтыя шаблоны трэба выкарыстоўваць, калі ёсць праблема, якую Вы ня можаце выправіць самі. Калі Вы ставіце адзін з іх, таксама ўказвайце стан старонкі як «Праблемная» (блакітны).

Шаблоны Выкарыстоўваецца, калі…
{{Няма выявы}} …трэба ўставиць выяву.
{{Няма табліцы}} …трэба ўставиць табліцу.
{{Няма нот}} …трэба ўставиць ноты.
{{Нечытэльна}} …тэкст нельга прачытаць.

Чырвоныя шаблоны яшчэ не створаныя, імі карыстацца нельга. У будучыні гэта стане магчыма.