Перайсці да зместу

Даведка:Пачаткоўцам пра тыпаграфію

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пачаткоўцам пра тыпаграфію

Як змяшчаць і фарматаваць тэкст на старонцы.

Калі Вы вычытваеце твор для Вікікрыніц, добра захаваць выгляд тэксту як мага бліжэй да арыгіналу. Аднак у Вікікрыніцах ёсць і некаторыя свае правілы датычна стылю — гэта ж сайт, а не друкаваная книга, урэшце рэштаў. Дадзеная старонка дапаможа аформіць тэкст.

Калі ласка, зважайце, што афармленне тэксту — другашэрагная рэч адносна самога тэксту. Калі тэкст і яго афармленне цяжка ўзгадніць, заўсёды прытрымлівайцеся дакладнасці перадачы самога тэксту, а перашкоды з фарматаваннем можаце праігнараваць або пакінуць на потым. Вікікрыніцы — гэта вікі, то бок выправіць і палепшыць можна ў любы час.

Абзацы і сказы

[правіць]

Хоць агульным прынцыпам Вікікрыніц ёсць захаванне тэксту як мага бліжэй да арыгіналу, ёсць некаторыя адхіленні пры пераходзе ад друкаванае старонкі да лічбавага фармату. Асноўным з іх з’яўляюцца змены ў фарматаванні абзацаў і тое, што з гэтага выплывае.

  • Не рабіць водступы ў пачатку абзацаў у Вікікрыніцах.
Для гэтага ёсць адмысловы шаблон {{Водступ}}, якім трэба ствараць абзацы.
Ні за якіх умоў не стаўце адзін і больш прабелаў на пачатку радка тэксту. Гэта дае прыкры эфект, бо праграмнае забеспячэнне будзе адлюстроўваць радок не так, як звычайна. Тэкст з’явіцца роўна-інтэрвальным шрыфтам (звычайна Courier) унутры цямнейшага прастакутніка, як ніжэй:
Вось што адбываецца, калі ў пачатку радка тэксту ёсць прабел.
  • Пакідайце паміж абзацамі пусты радок.
    Каб паміж абзацамі з’явіўся шырэйшы водступ, проста пакіньце паміж імі пусты радок падчас рэдагавання. Проста пусты радок без усялякіх сімвалаў або прабелаў.
  • Выдаляйце разрывы радкоў.
    У друкаваных кнігах радкі тэксту разрываюцца там, дзе трэба, каб яны трапілі на старонку. У адсканаваным тэксце часта ёсць разрывы ў канцы кожнага радка так, як яны ёсць у арыгінальным тэксце. Лагічна, што гэта проста спосаб друку, а не частка інфармацыі арыгінальнага твора. Таму, калі Вы ператвараеце тэкст крыніцы ў старонку Вікікрыніц, лепш за ўсё выдаліць любыя разрывы радкоў. Зважайце, што гэта можа быць лягчэй зрабіць пасля вычытвання. Не тое каб выдаліць іх было абсалютао неабходга; вэб-браўзары ўсё адно адлюстроўваюць тэкст без іх, але паколькі радкі аднаго абзацу не павінны аддзяляцца паміж сябе разрывамі, то выдаляць гэтыя разрывы лагічна і вельмі пажадана.
  • Пішыце разам словы, разарваныя знакам пераносу.
    Словы, якія пераносяцца з аднаго радка на іншы з дапамогай знаку пераносу, павінны быць напісаныя без яго. Напрыклад, калі адзін радок сканчаецца на «шча-», а наступны пачынаецца з «сьлівы», то знак пераносу і разрыў радка трэба выдаліць, і пакінуць проста «шчасьлівы». Будзьце ўважлівыя, памятайце, што ёсць словы, якія пишуцца прза злучок, напрыклад, «хто-небудзь», «беларуска-латышскі». Калі гэтыя словы пераносяцца з аднаго радка на іншы, то можа здавацца, што там стаіць проста знак пераносу, які трэба выдаліць, а насамрэч там злучок, які трэба захаваць. Проста будзьце ўважлівымі. Акрамя таго, словы ў старых творах таксама могуць пісацца паводле старога правапісу, напрыклад, слова «па-беларуску» пісалася і як «па беларуску», і як «пабеларуску», таму, калі сумняваецеся, лепш паглядзіце суседнія абзацы або і іншыя старонкі твора і пошукайце гэтае слова, напісанае не з пераносам, а нармальна.
  • Паміж сказаў даволі аднаго прабелу.
    Часам у друкаваных творах пасля кропкі, выклічніка, пытальніка або іншых знакаў пунктуацыі ў канцы сказу могуць стаяць два прабелы. Але ў браўзарах два прабелы запар усё адно адлюстроўваюцца як адзін, дый патрэбы ў другім проста няма. Таму паміж сказаў трэба ставіць адзін прабел.

Дадзеныя палажэнні фарматавання — стандартныя для бальшыні сітуацый з рэдкімі выключэннямі. Напрыклад, паэзія пішацца не адным радком, а купай, таму выдаленне ўсіх разрываў паміж радкамі — не тое, што трэба рабіць. Афармленне паэзіі варта разглядаць асобна, гл. Даведка:Паэзія. Асаблівае фарматаванне таксама будзе, калі слова са знакам пераносу стаіць у самым канцы старонкі; гэты момант апісаны ніжэй, гл. Шмат старонак.

Фарматаванне тэксту

[правіць]

Вы можаце ўвесці курсіўны або тлусты тэкст, дадаўшы апострафы з абоіх бакоў тэксту, як паказана ў дадзенай табліцы.

Стыль шрыфту Вікі-тэкст Апісанне
Курсіў ''Курсіў'' Каб зрабіць тэкст курсівам, пастаўце па два апострафы з абоіх бакоў тэксту.
Тлусты '''Тлусты''' Каб зрабіць тэкст тлустым, пастаўце па тры апострафы з абоіх бакоў тэксту.
Тлусты курсіў '''''Тлусты курсіў''''' Каб зрабіць тэкст тлустым і курсіўным адначасова, пастаўце па пяць апострафаў з абоіх бакоў тэксту.

(то бок два апострафы вакол трох іншых апострафаў, каб дасягнуць двух эфектаў адначасова.)

Каб змяніць памер тэксту, можаце скарыстацца шаблонамі, пададзенымі ніжэй. Гэта асабліва карысна для назваў разделаў або заўваг унізе, але часам выкарыстоўваецца і ў самім тэксце.

Памер тэксту Шаблон Вікі-тэкст Эквівалент для некалькіх абзацаў Заўвагі
Шаблон:Xx-smaller {{xx-smaller}} {{xx-smaller|Нешта}} {{xx-smaller block}}
x-меншы {{x-smaller}} {{x-smaller|Нешта}} {{x-smaller block}}
меншы {{smaller}} {{smaller|Нешта}} {{smaller block}}
нармальны нармальны Ніякіх шаблонаў і мадыфікацый навогул.
большы {{larger}} {{larger|Нешта}} {{larger block}}
x-большы {{x-larger}} {{x-larger|Нешта}} {{x-larger block}}
xx-большы {{xx-larger}} {{xx-larger|Нешта}} {{xx-larger block}}
xxx-большы {{xxx-larger}} {{xxx-larger|Нешта}} {{xxx-larger block}}
xxxx-большы {{xxxx-larger}} {{xxxx-larger|Нешта}} {{xxxx-larger block}}

100% і меншыя шрыфты ды табліца параўнання стыляў

[правіць]
Шаблоны Нармальны Тлусты Курсіў Тлусты курсіў
Гэта 100% памеру шрыфту. Гэта 100% памеру шрыфту. Гэта 100% памеру шрыфту. Гэта 100% памеру шрыфту.
Гэта 99% памеру шрыфту. Гэта 99% памеру шрыфту. Гэта 99% памеру шрыфту. Гэта 99% памеру шрыфту.
Гэта 98% памеру шрыфту. Гэта 98% памеру шрыфту. Гэта 98% памеру шрыфту. Гэта 98% памеру шрыфту.
Гэта 97% памеру шрыфту. Гэта 97% памеру шрыфту. Гэта 97% памеру шрыфту. Гэта 97% памеру шрыфту.
Гэта 96% памеру шрыфту. Гэта 96% памеру шрыфту. Гэта 96% памеру шрыфту. Гэта 96% памеру шрыфту.
Гэта 95% памеру шрыфту. Гэта 95% памеру шрыфту. Гэта 95% памеру шрыфту. Гэта 95% памеру шрыфту.
Гэта 94% памеру шрыфту. Гэта 94% памеру шрыфту. Гэта 94% памеру шрыфту. Це 94% памеру шрыфту.
Гэта 93% памеру шрыфту. Гэта 93% памеру шрыфту. Гэта 93% памеру шрыфту. Гэта 93% памеру шрыфту.
{{fine}} {{fine block}} Гэта 92% памеру шрыфту. Гэта 92% памеру шрыфту. Гэта 92% памеру шрыфту. Гэта 92% памеру шрыфту.
Гэта 91% памеру шрыфту. Гэта 91% памеру шрыфту. Гэта 91% памеру шрыфту. Гэта 91% памеру шрыфту.
Гэта 90% памеру шрыфту. Гэта 90% памеру шрыфту. Гэта 90% памеру шрыфту. Гэта 90% памеру шрыфту.
Гэта 89% памеру шрыфту. Гэта 89% памеру шрыфту. Гэта 89% памеру шрыфту. Гэта 89% памеру шрыфту.
Гэта 88% памеру шрыфту. Гэта 88% памеру шрыфту. Гэта 88% памеру шрыфту. Гэта 88% памеру шрыфту.
Гэта 87% памеру шрыфту. Гэта 87% памеру шрыфту. Гэта 87% памеру шрыфту. Гэта 87% памеру шрыфту.
Гэта 86% памеру шрыфту. Гэта 86% памеру шрыфту. Гэта 86% памеру шрыфту. Гэта 86% памеру шрыфту.
Гэта 85% памеру шрыфту. Гэта 85% памеру шрыфту. Гэта 85% памеру шрыфту. Гэта 85% памеру шрыфту.
Гэта 84% памеру шрыфту. Гэта 84% памеру шрыфту. Гэта 84% памеру шрыфту. Гэта 84% памеру шрыфту.
{{smaller}} {{smaller block}} Гэта 83% памеру шрыфту. Гэта 83% памеру шрыфту. Гэта 83% памеру шрыфту. Гэта 83% памеру шрыфту.
Гэта 82% памеру шрыфту. Гэта 82% памеру шрыфту. Гэта 82% памеру шрыфту. Гэта 82% памеру шрыфту.
Гэта 81% памеру шрыфту. Гэта 81% памеру шрыфту. Гэта 81% памеру шрыфту. Гэта 81% памеру шрыфту.
Гэта 80% памеру шрыфту. Гэта 80% памеру шрыфту. Гэта 80% памеру шрыфту. Гэта 80% памеру шрыфту.
Гэта 79% памеру шрыфту. Гэта 79% памеру шрыфту. Гэта 79% памеру шрыфту. Гэта 79% памеру шрыфту.
Гэта 78% памеру шрыфту. Гэта 78% памеру шрыфту. Гэта 78% памеру шрыфту. Гэта 78% памеру шрыфту.
Гэта 77% памеру шрыфту. Гэта 77% памеру шрыфту. Гэта 77% памеру шрыфту. Гэта 77% памеру шрыфту.
Гэта 76% памеру шрыфту. Гэта 76% памеру шрыфту Гэта 76% памеру шрыфту Гэта 76% памеру шрыфту
Гэта 75% памеру шрыфту. Гэта 75% памеру шрыфту. Гэта 75% памеру шрыфту. Гэта 75% памеру шрыфту.
Гэта 74% памеру шрыфту. Гэта 74% памеру шрыфту. Гэта 74% памеру шрыфту. Гэта 74% памеру шрыфту.
Гэта 73% памеру шрыфту. Гэта 73% памеру шрыфту. Гэта 73% памеру шрыфту. Гэта 73% памеру шрыфту.
Гэта 72% памеру шрыфту. Гэта 72% памеру шрыфту. Гэта 72% памеру шрыфту. Гэта 72% памеру шрыфту.
Гэта 71% памеру шрыфту. Гэта 71% памеру шрыфту. Гэта 71% памеру шрыфту. Гэта 71% памеру шрыфту.
Гэта 70% памеру шрыфту. Гэта 70% памеру шрыфту. Гэта 70% памеру шрыфту. This is 70% font size.
{{x-smaller}} {{x-smaller block}} Гэта 69% памеру шрыфту. Гэта 69% памеру шрыфту. Гэта 69% памеру шрыфту. Гэта 69% памеру шрыфту.
Гэта 68% памеру шрыфту. Гэта 68% памеру шрыфту. Гэта 68% памеру шрыфту. Гэта 68% памеру шрыфту.
{{xx-smaller}} {{xx-smaller block}} Гэта 58% памеру шрыфту. Гэта 58% памеру шрыфту. Гэта 58% памеру шрыфту. Гэта 58% памеру шрыфту.

Іншыя эфекты тэксту

[правіць]

Ёсць шмат розных эфектаў тэксту, якія можна зрабіць з дапамогай шаблонаў. У гэтай табліцы прадстаўленыя найбольш распаўсюджаныя:

Фармат Шаблон Вікітэкст Эфект Заўвагі
Малыя вялікія літары {{Капітэль}} {{Капітэль|Нешта}} Нешта
Буквіца {{Ініцыял}} {{Ініцыял|Н}}ешта Bratcy miłyje, dzieci Ziamli-matki majej! Wam afiarujuczy pracu swaju, muszu z wami pahawaryć trochi ab naszaj doli-niadoli, ab naszaj baćkawaj zpradwiecznaj mowie, katoruju my sami, da i nie adny my, a usie ludzi ciomnyje, „mużyckaj“ zawuć, a zawietca jana „biełaruskaj“. Тэкст узяты з першага выдання Прадмовы да «Дудкі беларускай».
Вельмі вялікая літара {{Ініцыял2}} {{Ініцыял2|Н}}ешта Bratcy miłyje, dzieci Ziamli-matki majej! Wam afiarujuczy pracu swaju, muszu z wami pahawaryć trochi ab naszaj doli-niadoli, ab naszaj baćkawaj zpradwiecznaj mowie, katoruju my sami, da i nie adny my, a usie ludzi ciomnyje, „mużyckaj“ zawuć, a zawietca jana „biełaruskaj“.
Павіслы водступ {{Павіслы водступ}} {{Павіслы водступ|2em|Bratcy miłyje, dzieci Ziamli-matki majej! Wam afiarujuczy pracu swaju, muszu z wami pahawaryć trochi ab naszaj doli-niadoli, ab naszaj baćkawaj zpradwiecznaj mowie, katoruju my sami, da i nie adny my, a usie ludzi ciomnyje, „mużyckaj“ zawuć, a zawietca jana „{{Разьбіўка|biełaruskaj}}“.}}

Bratcy miłyje, dzieci Ziamli-matki majej! Wam afiarujuczy pracu swaju, muszu z wami pahawaryć trochi ab naszaj doli-niadoli, ab naszaj baćkawaj zpradwiecznaj mowie, katoruju my sami, da i nie adny my, a usie ludzi ciomnyje, „mużyckaj“ zawuć, a zawietca jana „biełaruskaj“.

Сімвалы

[правіць]

Часам у творах сустракаюцца незвычайныя ды іншамоўныя сівалы, і не дзіва, што шмат хто з нас не знае, як іх уводзіць. Каб дапамагчы з гэтым, у панэлі інструментаў ёсць укладка «Спецыяльныя сімвалы», а пад акном рэдагавання ёсць радки з пэўнымі сімваламі для хуткага іх увядзення. Але гэтыя інструменты, вядома, змяшчаюць не ўсе магчымыя сімвалы. Вы можаце пашукаць іх на гэтых сайтах:

Калі пэўны сімвал ёсць у сучасных шрыфтах, яго можна ўвесці адпаведным HTML-кодам: або праз HTML Entity. Напрыклад, ‡ (падвойны крыжык) уводзіцца кодам ‡.

Макет тэксту

[правіць]

Змяшчэнне тэксту

[правіць]

Гэтыя шаблоны не фарматуюць тэкст (проста зменьваючы яго памер); яны дапамагаюць фарматаваць самі старонкі.

Шаблон Кароткая форма Выкарыстанне
{{Калёнтытул}} няма Простае фарматаванне загалоўкаў ды ніжніх калантытулаў, у т. л. нумароў старонак.
{{Перанос пачатак}} няма Каб злучыць слова, разарванае паміж дзвюма старонкамі.
{{Перанос канец}} няма Каб закончыць злучэнне слова, разарванага паміж дзвюма старонкамі.
{{Новы абзац}} няма Пазначае канец абзацу, калі ён таксама апошні на старонцы.

Зважайце, што шаблоны {{Перанос пачатак}} і {{Перанос канец}} ўжо не абавязкова выкарыстоўваць у выпадку простага пераносу слова з адной старонкі на іншую. У гэтым выпадку даволі будзе проста паставіць злучок «-» у канцы слова, што пераносіцца, і сістэма самастойна далучыць да яго канец з наступнай старонкі. Тым ня менш шаблоны {{Перанос пачатак}} і {{Перанос канец}} пажадана выкарыстоўваць, бо пры вычытванні ён адлюстроўвае, як мусіць скончыцца перанос. У выпадку пераносу на месцы злучка варта рабіць: {{Перанос пачатак|п=ангельска-|к=францускі}} і {{Перанос канец|п=ангельска-|к=францускі}}, каб у выніку выглядала са злучком.

Некаторыя верхнія калантытулы, і як запісаць шаблон, каб адлюстраваць іх, відаць у гэтай табліцы:

Прыклад Калёнтытулу
Шаблон Вынік
{{Калёнтытул|left=1|center=ЗАГАЛОВАК|right=1830.}}

1

ЗАГАЛОВАК

1830.

{{Калёнтытул|left=Назва кнігі|right=55}}

Назва кнігі

55

{{Калёнтытул|left=Том II|right=Старонка 101}}

Том II

Старонка 101

Шмат старонак

[правіць]

Тэкст кнігі будзе нармальна працягвацца старонка за старонкаю, і праграма, якая стаіць за працэсам вычытвання, гэта бачыць. Калі тэкст з’яўляецца ў асноўнай прасторы назваў, яна ўставіць прабел паміж апошнім словам першай старонкі і першым словам другой. Звычайна, гэта якраз тое, што Вам і трэба. Калі ж трэба атрымаць нейкі іншы вынік, скарыстайцеся шаблонамі:

  • Калі старонка сканчаецца канцом абзацу, дадайце шаблон {{Канец абзацу}} у новы радок у канцы або на наступнай старонцы прапусціце першыя два радкі ўпачатку. Гэта не дасць абзацу склеіцца з першым абзацам наступнай старонкі.
  • Калі старонка сканчаецца знакам пераносу «пера-» і наступная старонка пачынаецца з «нос», вынік у асноўнай прасторы будзе выглядаць як «перанос». Гэта працуе для бальшыні выпадкаў.
  • Калі слова разарванае на дзве старонкі, і частка слова на адной са старонак знаходзіцца ўнутры секцыі або заўвагі, дадайце шаблон {{Перанос пачатак}} на першую старонку і {{Перанос канец}} — на другую.
Напрыклад, калі старонка 5 сканчуецца на «шча-», а старонка 6 пачынаецца із «сьлівы», Вам трэба дадаць у канец старонкі 5
{{Перанос пачатак|шча|сьлівы}}
і на початак старонкі 6
{{Перанос пачатак|шча|сьлівы}}
Калі старонкі будуць злітыя ў адзін тэкст у асноўнай прасторы, з’явіцца проста слова «шчасьлівы».

Заўвагі

[правіць]

[ Гл. таксама Вікіпедыя:Зноскі].

Каб зрабіць у тэксце заўвагу, трэба пасля слова, якое тлумачыцца, уставіць пару тэгаў <ref> ды </ref>, паміж якімі змяшчаецца тэкст заўвагі. Для зручнасці кнопкі дадавання гэтых тэгаў знаходзяцца пад акном рэдагавання.

Месца, дзе будзе сабраныя заўвагі, вызначаецца тэгам <references />. Звычайна, заўвагі збіраюць у асобным раздзеле ў канцы твора. Для зручнасці можна скарыстацца шаблонам {{крыніцы}}, які змяшчае згаданы тэг. Калі ўказаны тэг адсутны, заўвага будзе выведзеная ўнизе старонкі зменшаным шрыфтам.

Пры праглядзе на месцы маркера «ref» з’явіцца парадкавы нумар заўвагі ў выглядзе надрадковай спасылкі — лічбы ў квадратных дужках, а на месцы «references» — нумараваны спіс спасылак у артыкуле.

Заўвагі могуць быць падзеленыя на некалькі незалежных суполак з дапамогаю атрыбуту group. Можна выкарыстоўваць заўвагі паўторна з дапамогаю атрыбуту name (<ref name=":1">тэкст</ref>, далей <ref name=":1"/>). Заўвагі, якія змяшчаюцца на некалькіх старонках скану, можна афармляць з дапамогаю атрыбуту name і наступнага атрыбуту follow. Калі ў такіх сітуацыях ёсць пераносы словаў, яны афармляюцца паводле агульных правілаў.

Заўвагі, напісаныя ўдзельнікамі Вікікрыніцаў адзначаюцца ў канцы. Напрыклад: <ref name=":1">У арыгінальным зьмесьце ня згадваецца. (Вікікрыніцы [[File:Wikisource-logo.svg|16px]])

Табліцы

[правіць]

Табліцы можна выкарыстоўваць як для ўласна стварэння табліцы (калі такая ёсць у арыгінальным тэксце), так і для змяшчэння тэксту. Гэта можа быць крыху складана.

  • Па больш падрабязную інфармацыю гл. Даведка:Табліцы.
  • Фарматаванне табліц можна рабіць лягчэй з дапамогай шаблона {{Стыль табліцы}}.
  • Гл. таксама Вікіпедыя:Табліцы ў Вікіпедыі.

Гл. таксама

[правіць]