Даведка:Пачаткоўцам пра аўтарскае права

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пачаткоўцам пра аўтарскае права

Тутака пададзеныя найбольш важныя рэчы ў разуменні аўтарскага права і што ёсць грамадскім набыткам.

Матэрыялы, змешчаныя ў Вікікрыніцах, павінныя свабодна распаўсюджвацца паводле законаў ЗША, таму што праекты «Фонду Вікімедыя» рэгулююцца законамі штата Каліфорніі, і паводле законаў Рэспублікі Беларусь, бо гэта спрашчае паўсюднае выкарыстанне тэкстаў Вікікрыніц.

Ваш пераклад у Вікікрыніцах[правіць]

Вы можаце апублікаваць у Вікікрыніцах свой пераклад твора, які знаходзіцца ў грамадскім набытку, калі ён адпавядае патрабаванням да зместу. Калі ваш пераклад выдаваўся раней, глядзеце наступны раздел.

Умовы Шаблон
Пераклады ўдзельнікаў Вікікрыніцаў, апублікаваныя на ўмовах вольнай ліцэнзіі CC-BY-SA 3.0 і раней не выдаваныя Шаблон:CC-BY-SA-2.0, Шаблон:CC-BY-SA-3.0 або Шаблон:CC-BY-SA-4.0

Дазвол на вольную публікацыю[правіць]

Калі Вы маеце кантакт з уладальнікам аўтарскіх правоў або дазволу на вольную публікацыю, трэба папрасіць яго даць дазвол на публікацыю гэтага твора ў Вікікрыніцах на ўмовах ліцэнзіяў CC-BY-SA або GFDL. Для фіксацыі дазволу на выкарыстанне матэрыялаў трэба скарыстацца камунікацыйнай сістэмай VRT (глядзеце Вікіпэдыя:Запыт дазволаў на выкарыстаньне). Запэўніцеся, што аўтар або ўладальнік аўтарскіх правоў ўважліва прачытаў тэкст ліцэнзіі і слушна яе зразумеў, і што твор адпавядае патрабаванням да зместу.

Калі ласка, зважайце, што ў Вікікркыніцах забароненыя ліцэнзіі, якія не дазваляюць камерцыйнае выкарыстанне або стварэнне вытворных працаў.

Умовы Шаблон
Праваўладальнік праз службу VRT дазволіў публікаваць твор павдле ліцэнзіі CC-BY-SA-3.0. Шаблон вызначаецца толькі ўдзельнікам VRT Шаблон:Дазвол OTRS
Праваўладальнік на пабочным рэсурсе дазволіў публікаваць твор паводле ліцэнзіі CC-BY-SA-4.0, 3.0 або CC-BY-4.0, 3.0, 2.5.
Перавага аддаецца выкарыстанню службы VRT, бо пабочны рэсурс можа быць недаступны з часам, быць няясным у пытанні, якія канкрэтна матэрыялы рэсурса вольныя і ці ўзгоднена гэта з іх суаўтарамі. Пацвердажнне праз VRT можа быць абавязковым на Вікісховішчы.
Шаблон:CC-BY-SA-4.0, Шаблон:CC-BY-SA-3.0
Шаблон:CC-BY-4.0, Шаблон:CC-BY-3.0, Шаблон:CC-BY-2.5
Праваўладальнік адмовіўся ад маёмасных аўтарскіх правоў Шаблон:PD-перадача ў грамадскі набытак

Твор у грамадскім набытку[правіць]

Ніжэйпададзеныя прынцыпы прытарноўваюцца да твораў, апублікаваных упершыню ў Беларусі. Для апублікаваных у іншых краінах пратырноўваецца адпаведны нацыянальны закон аб аўтарскім праве.

У Вікікрыніцах дазваляецца публікаваць творы:

  1. апублікаваныя да 7 лістапада 1917 года ў Расійскай імерыі;
  2. апублікаваныя ананімна або пад псеўданімам, імя аўтара якіх ня стала вядомым цягам 50 гадоў пасля публікацыі;
  3. апублікаваныя на тэрыторыі сучаснай Беларусі, напісаныя аўтарамі, якія памерлі да 1974

Калі твор апублікаваны па-за межамі сучаснай Беларусі (асноўныя заўвагі, могуць быц паасобныя нюансы ў залежнасці ад краіны):

  1. апублікаваныя да 7 лістапада 1917 года ў Расійскай імерыі;
  2. напісаныя аўтарамі, якія памерлі да 1954

Суаўтары[правіць]

Прытарноўваецца самая позняя дата, то бок тэрмін аховы выключнага права для аўтара, які перажыў іншых суаўтараў.

ЗША[правіць]

Дадзеная табліца датычыцца толькі тых твораў, што ўпершыню былі апублікаваныя на тэрыторыі ЗША.

Аўтарскае права на твор, упершыню апублікаваны ў ЗША
Год першае публікацыі
Заўважма: Публікацыя н стварэнне
Тэрмін аховы аўтарскіх правоў
  • Да 1927
  • На працягу 1927–63: Без паведамлення або з паведамленнем, але без абнаўлення на працягу 28 гадоў пасля першае публікацыі
  • На працягу 1964–77: Без паведамлення
  • З 1978 да 1 сакавіка 1989: Без паведамлення і беў рэгістрацыі на працягу 5 гадоў пасля першае публікацыі
  • Твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў ЗША
  • На працягу 1927–63: З паведамленнем і абнаўленнем
  • На працягу 1964–77: З паведамленнем
  • Аўтарскія правы ахоўваюцца 95 гадоў пасля першае публікацыі
  • З 1978 да 1 сакавіка 1989: стварэнне да 1978 без паведамлення або з паведамленнем, але без рэгістрацыі на працягу 5 гадоў пасля першае публікацыі
  • З 2 сакавіка 1989 да 2002: стварэнне да 1978
  • Калі аўтар вядомы, аўтарскія правы ахоўваюцца на працягу 70 гадоў пасля смерці аўтара, то бок, мінімум да 31 снежня 2047.
  • Калі аўтар невядомы або гэта карпаратыўнае аўтарства, твор пяройдзе ў грамадскі набытак або пасьля 95 гадоў зь першае публікацыі або пасля 120 гадоў пасля стварэння (у залежнасці, які з пазначаных тэрмінаў пройдзе хутчэй), але не раней за 31 снежня 2047 года
  • З 1978 да 1 сакавіка 1989: Стварэнне пасля 1977 з паведамленнем або без паведамлення, але з рэгістрацыяй на працягу 5 гадоў пасля першае публікацыі
  • З 2 сакавіка 1989 да 2002: Стварэнне пасля 1977
  • Неапублікаваныя да 2003 (то бок, першая публікацыя пасля 2002)
  • Калі аўтар вядомы, аўтарскія правы ахоўваюцца 70 гадоў пасля смерці аўтара.
  • Калі аўтар невядомы або гэта карпаратыўнае аўтарства, аўтарскія правы ахоўваюцца на працягу 95 гадоў з першай публікацыі або 120 пасля стварэння.

Законы аб аўтарскім праве[правіць]

Сёння тэрмін аховы аўтарскіх правоў на творы, якія паходзяць з тэрыторыі сучаснай Беларусі, рэгулюецца наступнымі дакументамі:

Зважайце, што творы, апублікаваныя ўпершыню ў Вільні, абараняюцца паводле законаў Летувіскай Рэспублікі. Таму з прычыны, што беларускія творцы публікаваліся актыўна па-за межамі сучаснай Беларусі (Вільня, Санкт-Пецярбург, Прага і г. д.), ніжэй падаюцца некаторыя дакументы, якія рэгулююць аўтарскае права ў некаторых суседніх краінах:

  • Летува
  1. Закон Летувіскай Рэспублікі «Аб аўтарскіх правах і сумежных правах» ад 18 мая 1999 г. № VIII-1185.
  • Расея
  1. Глава 70. Аўтарскае права Грамадзянскага кодэкса Расійскай Федэрацыі.
  2. Федэральны закон Расійскай Федэрацыі ад 18 снежня 2006 г. № 231-ФЗ «Аб увядзенні ў дезянне часткі чацвёртай Грамадзянскага кодэкса Расійскай Федэрацыі».
  • Польшча
  1. Закон Польскай Рэспублікі «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» ад 4 лютага 1994 г. № 24-83.
  • Чэхія
  1. Закон Чэшскай Рэспублікі «Аб аўтарскім праве, аб сумежных правах з аўтарскім правам і аб змене некаторых законаў» («Аўтарскі закон») ад 12 мая 2000 г. № 121/2000.
  • Нямеччына
  1. Закон Федэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны «Закон пра аўтарскае права і блізкія да яго правы на ахову» ад 1 студзеня 1966 г. № 24-83.