Даведка:Пачаткоўцам пра праверку

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пачаткоўцам пра праверку

Як правяраць тэкст твора.

Пасля таго, як Вы вычыталі старонку або кнігу цалком, яе трэба праверыць яшчэ раз, каб пераканацца, што вычытванне зроблена правільна. Гэты працэс дапамагае ўпэўніцца ў адпаведнасці электроннага тэксту папяроваму арыгіналу. Гэта называецца праверкай.

Што такое «праверка»?[правіць]

Праверка у Вікікрыніцах — гэта звычайная праверка нечага ўнёску ды пацверджанне таго, што ўсё правільна. Преверка — гэта апошні крок ў вычытванні. Пасля таго, як старонку вычыталі, трэба каб іншы карыстальнік яе праверыў.

Кнопка праверкі[правіць]

Калі Вы рэдагуеце старонку ў прасторы назваў Старонка, ніжняя частка поля рэдагавання выглядае наступным чынам:

Здымак экрана з кнопкамі, якія пазначаюць стан старонкі, калі ніякай праверкі яшчэ не было.
Здымак экрана з кнопкамі, якія пазначаюць стан старонкі, калі ніякай праверкі яшчэ не было.

Калі ж старонку ўжо вычыталі і Вы можаце яе праверыць, ніжняя частка поля рэдагавання будзе выглядаць так:

Здымак экрана з кнопкамі, якія пазначаюць стан старонкі, калі ўжо была зробленая першая праверка.
Здымак экрана з кнопкамі, якія пазначаюць стан старонкі, калі ўжо была зробленая першая праверка.

Зялёная кнопка справа ад іншых кнопак (побач са словамі «Статус старонкі») — кнопка праверкі.

Як правяраць[правіць]

  1. Перайдзіце на ужо вычытаную старонку
    • Нумар гэтай старонкі ў Індексе будзе падсвечаны жоўтым.
    • На версе старонкі будзе паведамленне «Гэта старонка была вычытанаяе», падсвечанае жоўтым.
  2. Націсніце «Рэдагаваць»
  3. Праверце вычытаны тэкст у тэкставым полі ў параўнанні з выявай (так, як Вы гэта робіце пры вычытванні)
    • Калі знойдуцца памылкі, Вы можаце:
      1. унесці змены, каб усё стала правільна;
      2. змяніць стан старонкі на «Не вычытаная» (чырвоны) або «Праблематычная» (блакітны). У апісанні рэдагавання ўкажыце, чаму Вы гэта робіце. Спрабуйце праверыць затое іншую старонку.
    • Калі ўсё правільна (або Вы ўжо ўсё выправілі), працягвайце
  4. Націсніце на зялёную кнопку «Правераная», каб змяніць стан старонкі. Апісанне рэдагавання зменицца на «/* Правераная */»
  5. Захавайце старонку
  6. Цяпер старонка правераная
    • На версе старонкі цяпер адлюстроўваецца паведамленне «Старонка праверана», падсвечанае зялёным
    • Калі Вы зірнеце на старонку Індэкса, нумар праверанае старонкі таксама будзе падсвечаны зялёным.

Правілы праверкі[правіць]

  • Каб правяраць старонкі, Вы павінны зарэгістравацца.
  • Вы павінны ўвайсці ў сістэму, каб мець магчымасць правяраць старонкі.
  • Вы не можаце пазначаць праверанымі старонкі, якія раней самі вычыталі.
  • Толькі вычытаныя (жоўтыя) старонкі могуць быць праверанымі. Вы не можаце пазначыць праверанымі старонкі з якім-небудзь іншім станам.


Гл. таксама[правіць]