Перайсці да зместу

Даведка:Статус старонкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Статус старонкі

Тлумачэнне розных статусаў вычытаных старонак, выкарыстоўваных у ВікіКрыніцах.

Колер схемы кадавання таксама прыведзены на старонцы індэксу, дзе кожная старонка пазначаная адпаведным колерам фону

Парадак праверкі

[правіць]

Парадак праверкі і зацвярджэння паводле вычыткі старонак улучае пяць этапаў:

Без тэксту
пустая старонка Не правераная Вычытаная Правераная
Праблемная

Падрабязнасці

[правіць]

Першыя тры ўзроўні адносяцца да нармальных этапаў апрацоўкі:

  • Не правераная — прадвызначанае значэнне (Гл. усе старонкі).
  • Вычытаная — старонка вычытана (праверана) адным удзельнікам праекту (Гл. усе старонкі).
  • Правераная — старонка вычытана (праверена) двума ўдзельнікамі. Адпаведная кнопка даступна, толькі калі старонка ўжо была вычытана кім-небудзь іншым (Гл. усе старонкі).

Акрамя таго,

  • Без тэксту — для пустых старонак або іншых старонак, якія не патрабуюць падвойнае карэктуры (Гл. усе старонкі).
  • Праблематычная — неабходна далейшае ўзгадненне між удзельнікамі (Гл. усе старонкі).

Кнопкі, якія паказваюць статус старонак, размешчаны пад вакном рэдагавання. Калі хто-небудзь да Вас ужо рэдагаваў старонкі, яны выглядацьмуць наступным чынам:

Пяць кнопак
Пяць кнопак

Калі пакуль ніхто не рэдагаваў старонкі, кнопкі выглядацьмуць наступным чынам:

Чатыры кнопкі
Чатыры кнопкі

У абодвух выпадках Вы можаце зьмяніць статус старонкі, абраўшы адпаведную кнопку, і захаваць старонку. Калі зялёная кнопка «Правераная» для Вас недаступна, яна з’явіцца для іншых карыстальнікаў, калі Вы абярэце жоўтую кнопку «Вычытаная» і захаваеце старонку.

Стан кожнай старонкі дакумента адлюстроўваецца на галоўнай старонцы пераліку, як паказана на скрыншоце справа.

Гл. таксама

[правіць]