Вікікрыніцы:Змест
Мэта Вікікрыніц, як Вольнае Кніжні, — гэта стварэнне збору твораў з вольным зместам. Гэтая старонка змяшчае правіла, якое выкарыстоўваецца, каб вызначыць, ці змест канкрэтнага твора адпавядае мэтам праекту.
Што адпавядае
[правіць]Ніжэй прыведзеныя крытэры з’яўляюцца дадатковымі да крытэраў, звязаных з аўтарскім правам.
Творы з электроннымі копіямі
[правіць]Вікікрыніцы — кніжня алічбаваных, вычытаных ды правераных копіяў, што існуюць у папяровым выглядзе, мастацкіх, навуковых, публіцыстычных твораў, дзяржаўных дакумантаў і мясцовых органаў улады, архіўных дакумантаў, рукапісаў (далей — Твор). Творы павінныя знаходзяцца ў грамадскім набытку або мець вольную ліцэнзіі да выкарыстаньня.
Пажадана, каб змешчаны ў Вікікрыніцах твор меў электронную копію (скан) арыгіналу ў вольным да распаўсюджваньня фармаце. Дзеля гэтага сканаваную копію Твору ў выглядзе файлу карыстальнік заладоўвае ў Вікісховішча і на аснове дадзенага файлу стварае старонку Індэксу. Да яго аўтаматычна ствараецца набор старонак. Індэкс дазваляе зручна ды якасна вычытваць старонкі Твору, а таксама дае магчымасьць любому карыстальніку пераканацца ў дакладнасьці арыгінальнага тэксту Твору.
Дакумантальныя крыніцы
[правіць]Дакумантальныя крыніцы характаразуюцца адным з двух крытэраў:
- гэта афіцыйныя дакуманты суб’екту, што іх стварыў, або
- яны даказальныя ў сваёй прыродзе і створаныя ў ходзе падзеяў.
Гэтыя дакуманты ад канстытуцыі ды дамоваў да асабістага ліставаньня ды дзёньнікаў. Гэтая катэгорыя можа ўключаць матэрыялы, што не былі даступныя гістарычна, такія як: гістарычныя тэлефонныя званкі, юрыдычныя справы ды звесткі вайсковых апэрацыяў. Дакумантальныя крыніцы павінныя дадавацца ў поўнай форме, калі гэта магчыма, без істотных рэдактарскіх выпраўленняў. Крыніца такіх твораў павінная быць указаная, каб іншыя ўдзельнікі маглі праверыць, што копія на Вікікрыніцах ёсць згоднай з законам. Выказванне звычайных думак ня ёсць дакумантальнай крыніцай.
Аналітычныя ды мастацкія творы
[правіць]Аналітычныя творы — гэта публікацыі, якія збіраюць інфармацыю з розных крыніцаў ды аналізуюць яе. Любы публіцыстычны твор, напісаны на нейкую тэму пасля таго. як адбыліся адпаведныя падзеі, звычайна трапляе ў гэтую катэгорыю. Як аналітычныя творы, так і любыя мастацкія творы павінныя быць апублікаваныя ў СМІ, якое ўключае рэцэнзаванне або рэдактарскі кантроль; гэта выключае самадрукі.
Навуковыя даследаванні
[правіць]Навуковыя даследаванні могуць публікавацца ў Вікікрыніцах, калі твор прайшоў рэцэнзію надзейнага суб’екту і які можна верыфікаваць. Гэты твор павінны быць выпушчаны пад вольнай ліцэнзіяй, што выключае творы, якія ўжо былі апублікаваныя камерцыйна з пагадненнем, што перадрук забаронены.
Прыкладам такой прынятай даследчай працы ёсць дысертацыя. што была ўважліва разгледжаная і прынаятая навуковай радай акрэдытаванага ўніверсітэту.
Навуковыя даследаванні, што раней не публікаваліся, незалежна ад таго, ці праходзілі яны рэцэнзаваньне або не, могуць быць апублікаваныя ў Вікікрыніцах, калі аўтар адпавядае крытэрам значнасці (незалежна ад таго, ці Вікіпедыя мае артыкул пра аўтара або не) і твор выпушчаны пад вольнай ліцэнзіяй, сумяшчальнай з правіламі Вікікрыніцаў.
Што не адпавядае
[правіць]Усё ніжэйшэе засноўваецца на правілах, прыведзеных вышэй.
Арыгінальны ўнёсак
[правіць]Творы, створаныя карыстальнікамі Вікікрыніцаз і не апублікаваныя ў правераным, звычайна рэцэнзаваным выдавецтве, не дазваляюцца ў Вікікрыніцах. Вікікрыніцы — гэта ня спосаб для аўтара апублікаваць свой твор і зрабіць яго даступным для іншых людзей.
Рэклама
[правіць]Вікікрыніцы не збіраюць рэкляму, што датычыцца любога тыпу твораў, калі яна сама не з’яўляецца публікацыяй. Гэта ўключае інфармацыю пра нядаўна апублікаваныя творы, што абараняюцца аўтарскім правам або знаходзяцца ў грамадскім набытку. Рэклама можа быць у розных формах, але звычайна гэта выяўлянцца ў напісаных каментарах або вонкавых спасылках.
Зважайма: Рэкляма, якая з’яўляецца часткай большае публікацыі, дазваляецца.
Урыўкі
[правіць]Выпадковыя або выбраныя ўрыўкі агулам не дазваляюцца. Калі ўвесь твор даступны як djvu- або pdf-файл на Вікісховішчы і тутака створаная старонка індэксу, творы разглядаюцца як творы ў працэсе вычыткі, а не ўрыўкі.
Творы, што змяняюцца
[правіць]Мэта Вікікрыніцаў — збор і захоўванне твораў у іхняй апублікаванай форме. З гэтае прычыны, творы, чый змест будзе зменьвацца час ад часу, імаверна, з мэтай абнаўлення твору, паляпшэння зместу, які ўжо быў апублікаваны або для лепшага ўспрымання тэксту, не ўключаюцца ў Вікікрыніцы:
Некаторыя прыклады:
- неабмежаваныя часам тэксты, калі аўтар спадзяецца на супольныя намаганні многіх людзей, каб скончыць і палепшыць яго твор;
- кампіляцыі, калі ёсць шмат крыніцаў нейкага тэксту, ды/або гэты тэкст пастаянна змяняецца, як толькі знойдзецца новая адпаведныя інфармацыя;
- спісы (глядзі ніжэй).
Даведкавы матэрыял
[правіць]Вікікрыніцы не збіраюць даведкавы матэрыял, калі ён ня быў апублікаваны як частка закончага тэксту. Такая інфармацыя, што раней не публікавалася, часта створаная карыстальнікамі і не правераная, што не пасуе мэтай праекту Вікікрыніцаў.
Некаторыя прыклады:
- спісы;
- матэматычныя канстанты;
- табліцы даных або вынікаў;
- матэрыялы крыптаграфіі;
- выходны код праграмаў;
Заўважма: Даведкавы матэрыял, што дадзены, як частка большай публікацыі (табліцы, дадаткі) пасуе Вікікрыніцам.