Нумары 26-38 складаюцца з паасобных поўаркушоў малога формату (in 4° і 8°) з аўтографамі вершаў. 26) „У небе ля хмары грымотнай“ (т. І, № 97), 27) Пераклад з Гэйнэ „Калі каханьне ізмучыць“ (т. I, № 206), 28) З Гэйнэ — Гэнрых (т. I, № 208), 29) „Дзьве песні“. З Ю. Сьвятагора“ (т. I, № 30), 30) „З цыклю Эрос“. „Зірнуў, як між валос, між хмар“… (т. I, № 5), 31) „Д. Д. Дзябольскаму“ (т. I, № 40), 32) „Агата“ (т. I, № 74), 33) „З А. Пушкіна — Сяжу я ў турме“ (т. I, № 233), „З М. Розэнгэйма — „Цяжкая дарога“ (т. I, № 235), „З А. Майкава — „Золата, золата падае з неба“ (т. I, № 234), 34) „Лясун“, „Пугач“ (т. I, № 13) і 4 радкі вершу „Сьмерць зьмяінага цара“, 35) „Край мой радзімы“ (т. I, № 142), 36) Эпіграма „За арыфмеціку бяруся“ (т. I, увага да № 43), 37) „В неволе цяжка, хоць і волі“, пераклад з Т. Шэўчэнкі (т. I, № 292), 38) „Варона і чыж, — байка“ (т. I, № 70).
39-40 аркушы звычайнага формату з вершамі „Из А. Крымского — „Пальмы гордые и лавры“ (т. I, № 298), „Из Ив. Франко — На реке вавилонской“ (т. I, № 297) „Из В. Самійленкі — „Те, что в холодных сердцах“.
41. Поўаркуша звычайнага формату з в-ам „Зелёная любовь“ (т. I. № 279).
Нумары 42-48 складаюць паасобныя поўаркушы малога формату (in 4° і 8) з аўтографамі вершаў. 42) В. „Пан і мужык“ (т. I, № 431), 43) „Ікар і Дзедал“ (т. I, № 200). 44) Эпіграмы „Чытаю я журнал сучасны“, „Чаму у нас акамянеласьці“ і „Гутарка“ (т. I, № 43 — II-IV), 45) „Осенью“ (т. I, № 287), 46) З Гэйнэ — „Калі маеш шмат чаго“ (т. I, № 207), 47) „Хто там быццам гаворыць у цёмнай вадзе?“ 48) З цыклю „Эрос“, „У космах схаваліся кветы чырвоныя“ (т. № I, № 4).
ПАПКА IX
зьмяшчае лісты М. Багдановіча. Першыя трынаццаць лістоў, пераданыя ў камісію бацькам поэты, засталіся неадасланымі і знойдзены ў паперах нябожчыка. Рэшта атрымана ад У. М. Ігнатоўскага, Я. Купалы, Я. Лёсіка, Б. І. Эпімаха-Шыпілы.
Неадасланыя лісты: І. В. Лявіцкай бяз даты 2 старонкі паштовага формату. 2. У рэдакцыю час. „Нов. Сатирикона“ паведамленьне аб надрукаваньні ў часопісе вершу „Кругом 16“, які раней быў выдрукаваны ў зборніку „В защиту слова“. Тэксту поўстаронкі паштовага формату. 3. Ліст да А. Смоліча з заяваю „в участковае присутствие по подоходному налогу“, задатаваны 28 лютага 1917 г. Аркуш паштовага формату. 4. Паштовая картка да В. Ластоўскага з пералікам вершаў, адасланых у рэдакцыю „Нашае Нівы“. Напісаны прыблізна ў 1910-м годзе. (Аўтарам дата не прастаўлена). 5. Ліст у рэдакцыю „Нашае Нівы“ бяз даты. Напісаны быў, як відаць, у пачатку навучаньня поэты ў ліцэі, г. зн. у восень 1911-га году. Старонка паштовага формату. 6. Ліст да стрэчнага брата П. Я. Гапановіча, 3 старонкі in 4°, пачынаецца словамі: „Сегодня уже три месяца, как я живу в Минске“, 7. Ліст на 3 стар, паштовае паперы да К. И. Л. Дата не прастаўлена. 8. Пачатак лісту да К. П. на поўстаронцы паштовага формату. 9. Урывак лісту з 6-ці радкоў на паштовай паперы з наступнымі словамі: „скандинавских, сербских и т. д. и т. д. Так я хочу… пройти поэзии всех времен и народов“… 10. Перадсьмяротны ліст з Ялты да стрэчнага брата П. Я. Гапановіча, напісаны алоўкам на 6 стар. паштовага формату. 11. Перадсьмяротны ліст да бацькі, пачынаецца словамі: „Здравствуй, старый воробей! Молодому воробью плохо“… Пісаны алоўкам на старонцы паштовага формату. 12. Ліст да А. Смоліча. 4 стар. паштовага формату. 13. Чысты аркуш паштовага формату са словамі „Добрыдзень, Паночкі!“ 14. Ліст у рэдакцыю „Нашае Нівы“, адносна выданьня „Вянка“,