Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/III/233

З пляцоўкі Вікікрыніцы
232. Дзьве песьні 233. ⁂ Сяджу я ў турме за рашоткай гады
Верш
Аўтар: Аляксандр Пушкін
1927 год
Арыгінальная назва: Узник (1822)
Пераклад: Максім Багдановіч
234. ⁂ „Золата, золата падае з неба“
Іншыя пераклады гэтага твора: Вязень (Пушкін).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З А. ПУШКІНА.

233.

∗     ∗

Сяджу я ў турме за рашоткай гады.
Узросшы на волі арол малады,
Друг сумны мой, машучы моцным крылом
Крывавую страву клюе пад вакном.

Клюе і кідае, глядзіць ён ў вакно,
І нібы задумаў са мною адно.
Завёць мяне крыкам, паглядам сваім
І хоча прамовіць: «Давай уляцім!

Мы — вольныя пціцы! Пара, брат, пара!
Туды, дзе за хмарай бялее гара,
Туды, дзе сінеюць марскія края,
Туды, дзе гуляем… сам вецер ды я».

Увагі

[правіць]

233. Сяджу я ў турме за рашоткай. Выдаецца з аўтографу (п. VI, № 33). Пераклад вядомага вершу А. С. Пушкіна „Узник“.
У 12-м радку „края“ зам. „краі“ застаўлена для рыфмы з словам „я“ (12 р).
У аўтографе рукою поэты зроблена прыпіска: „Адрес мой: Ярославль, Ильинская улица, д. Кузнецовой“.