Чытаю я журнал сучасны
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Чытаю я журнал сучасны Верш Аўтар: Максім Багдановіч Крыніца: http://www.maksimbogdanovich.ru/stories/52.htm |
Чытаю я журнал сучасны:
Кіпіць у ім прагрэсу ход!
Ён у пісьменнасці прэкраснай
Назад уйшоў на сотню год…
П-ч сантыменталізмам
Там нас уздумаў частаваць,
А пан К-а рамантызмам
Сімвалістычным дзіваваць.
Прывет ім! Хай налягуць двое,
І мо звярнецца зноў пара,
Калі чыталі "Громобоя",
"Пастушки грусть" et cetera*.