Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
39. ⁂ Як толькі закрыю я вочы 40. Д. Д. Дзябольскаму
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
41. Сонэт

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




40.

Д. Д. ДЗЯБОЛЬСКАМУ.

Быць можа пуціна жыцьця
Лягла пярсьцёнкам, друг,
І я ў краіне забыцьця
Ня раз раджаўся, як дзіця,

Прайшоўшы поўны круг.
Быць можа я ня скончу жыць,
Бо ў ім няма канцоў.
Зноў шлях знаёмы пабяжыць,
І ўсё, што мозг здалеў забыць,
Перажыву я зноў.

Быць мо’ ў прасторы беза дна
Ўвесь час мой круг ляціць,
І ўся навіна та адна,
Што ў іншым месцы пуціна
Інакш мо’ заблішчыць.

І ў новым сьвеце пройдзе ўсё
Былое прэда мной…
Што-ж: хай канчаецца жыцьцё,
Хай зноў зварушыцца чуцьцё
Мінулай пуціной.

1911.

Увагі

[правіць]

40. Дзябольскаму. Верш выдаецца з аўтографу (папка VI, № 31). Напісаны, як зазначана ў канцы вершу ў 1911 годзе. Адносна Дзябольскага бацька поэты гаворыць у сваіх „матар‘ялах“ да біографіі поэты, наступнае: „Дзіадор Дзябольскі быў таварышам Максіма па гімназіі і ліцэю. Часта заходзіў Максім да Дзябольскага пагутарыць і паспрачацца з братамі Дзябольскімі“…
У 11-ым р. „дна“ (зам. „дну“) астаўлена для рыфмы. У 15-ым р. у аўтографе напісана: „Мо‘ інакш“; Літ. Камісіяю словы перастаўлены для рытмікі — „Інакш мо‘“…