«Сяньня — кажуць — субота, нягожа табе нясьці пасьцель». Аздароўлены адказаў, што ён толькі спаўняе волю Таго, Хто яго аздаравіў. На пытаньне, хто гэта такі, аздароўлены нічога не адказаў, бо і сам ня ведаў. Сустрэўшы Іісуса ў храме, ён паказаў на Яго начальнікам жыдоўскім. Тыя пачалі закідваць Хрысту, што Ён гэткае робіць у суботу. Іісус адказаў ім: «Айцец Мой дасюль робіць, і Я раблю.» Гэтыя словы яшчэ больш узбурылі жыдоў, і з таго часу пачалі яны шукаць, каб забіць Яго, гаворачы між сабою: «Ён ня толькі ломіць суботу, але і Айцом Сваім заве Бога, раўняючы Сябе да Бога».
Евангельская аповесьць аб чудоўным аздараўленьні аслабленага канчаецца зазначэньнем, што аздароўлены пайшоў у храм падзякаваць Бога за сваё вылячэньне. Там ад спатканага Госпада ён пачуў словы, якія глыбака запалі яму ў сэрца: «Вось ты цяпер здаровы сказаў Гасподзь — не грашы-ж больш, каб ня здарылася табе нешта горшае». Пэўне, чалавек той нёс кару за свае цяжкія грахі, якія былі дараваны яму разам з вылячэньнем.
21. Вучэньне І. Хрыста аб субоце.
Лук. ѴI, 1—11; Мат. XII, 1—15.
Жыды заўсёды вельмі шанавалі і строга спаўнялі закон аб сьвяткаваньні суботы. Так было і пры жыцьці І. Хрыста. Фарысэі — вучыцялі і начальнікі жыдоўскія — не дапускалі ніякіх нарушэньняў суботняга спакою. Хто хаця ў малым чым адступіць ад буквы ці вымаганьняў закону, таго лічылі вялікім грэшнікам.
Калі аднаго разу фарысэі ўбачылі, як вучні І. Хрыста, праходзячы ў суботу засеянымі палямі, зрывалі калосьсе і елі, расьціраючы рукамі, дык пачалі закідваць Хрысту, што вучні Яго зьневажаюць суботу. І. Хрыстос адказаў на гэты закід прыкладам, як Давід, іхны вялікі цар і прарок, у дзень суботні ўвайшоў у храм Божы і, прымушаны голадам, еў разам з сваімі спадарожнікамі сьвяшчэнныя хлебы, якія