Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


IV.

У шынкоўні.


Ноч. Зімой. Тракцір у канцы горада; з леваго боку дзьверы; каля сьцен расстаўлена восем столікаў; на сьценах вісіць колькі лубачных малюнкаў; у кутку з левай стараны вісіць абраз — перад ім цепліцца лямпка з алівай; па правай старане — буфэт і паліцы з бутэлькамі, за буфэтам — шынкар; пасярод карчмы, пад сталеваньнем, зачэплена вялікая лямпа; падлога ўся ў гразі і мокрая. С пачатку нікога німа, апрача шынкара і чатырох дзяўчын да паслугі, — пасьля пачынаюць сыходзіцца госьці, выглед маюць усе яны ўбогі, прыбіты, нешчасны. Ад трэцяго абразу прайшло колькі часу.

Шынкар.

Гасьцей, як вымела мятлою,
Хоць і мароз такі сярдзіты.
Бывала, гэткаю парою
Шынок увесь бітком набіты;

Таргоўля, йдзе аж глянуць люба —
Паўкварты, кварты, дзе там сотка!
Цяпер жэ ўсё ідзе на згубу —
Гніе закуска, сохне водка.

А ўсё, ўважаю, вы прычынай;
Гасьцей не бавіце дарэчы;
Што ўперад вас былі дзяўчыны,
Пры тых не знаў такой пустэчы.