Перайсці да зместу

Вікікрыніцы:Афармленне твораў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Афармленне твораў

Тутака вызначаныя нормы і парады, датычныя фарматавання ў Вікікрыніцах. Гэта ня жорсткія правілы, яны могуць ігнаравацца пры патрэбе. Тым не менш карыстальнікі павінныя прытрымлівацца ўказаных пунктаў, калі гэта магчыма, каб забяспечыць згоднасць з Вікікрыніцамі ды іхнім стандартам якасці.

Хоць тут апісваюцца стандарты, якія шырока выкарыстоўваюцца, гэта не набор строгіх правілаў. В можаце экспэрыментаваць з адхіленнем ад іх, але памятайма, што іншыя карыстальнікі могуць прызнаваць гэтыя адхіленні за непрымальныя і скасаваць гэтыя змены. Яны маюць такое самае права касаваць Вашыя змены, як і Вы іхнія. Будзьце напагатове абмяркоўваць гэтыя змены; калі вы хочаце, каб змены прынялі, Вы павінныя падрыхтаваць адпаведную аргументацыю. Пакуль няма моцных падстаў для адхіленняў, стандарты павінныя пасаваць да большасці выпадкаў. Адмова ад абмеркавання або ўдзел у войнах выправаў могуць уплываць на давер да Вас у іншых галінах.

Агульныя парады

[правіць]

Назвы старонак

[правіць]
  1. Форме сказу (большасць слоў малымі літарамі) аддаецца перавага, калі загалоўная літара не выкарыстоўваецца паслядоўна. Прымаюцца звычайныя выключэнні, кшталту ўласных імёнаў.
  2. Назвы падстаронак аддзяляюцца ад галоўнай назвы касой рыскай ([[/Раздзел 1/]])
    • Творы, якія маюць раздзелы (секцыі) павінныя нумаравацца, не называцца (напрыклад, [[/Раздзел 1/]], а не [[Рост і хрысціны Поля]]). Назва секцыі павінная адпавядаць назве (парадкаваму нумару) у арыгінальным творы (Раздзел 2, Акт 2).
    • Калі твор — частка зборніка, то падстаронкі ёсць творы на ўласных правах (напрыклад, паэзія).
    • Гл. таксама Вікіспасылкі датычна звязнасці спасылак.
  3. Тлумачэнне неадназначнасці патрэбнае, калі некалькі твораў маюць адну назву. Гл. таксама Старонкі тлумачэння неадназначнасці

Фарматаваньне

[правіць]

Фарматаванне павіннае быць «лёгкім» і не абцяжарваць доступ да дакумэнту.

  1. {{Загаловак}} павінны выкарыстоўвацца зверху кожнае старонкі ў галоўнай прасторы (даведка як карыстацца). Анатацыі рэдактара, дадатковыя каментары, выпраўленні ды звязаныя спасылкі павінныя дадавацца ў полі «анатацыі» шаблёну загалоўку.
  2. Фарматаванне тэксту павіннае імітаваць арыгінальны дакумант, каб паказаць твор так, як ён быў апублікаваны, наколькі гэта магчыма. Пажаданае базавае фарматаванне, але спробы адлюстраваць арыгінал зьвялікай дакладнасцю могуць прывесці да грувасткасці і недаступнасці. Мэтай з’яўляецца стварыць аўтэнтычную лічбавую транскрыпцыю зместу, а не імітацыю друкаванае старонкі. Базавае фарматаванне ўключае курсіў, тлусты шрыфт, Маленькія Літары Верхняга Рэгістру, адносны памер шрыфту ды зноскі[1].
  3. Разбіўка старонкі павінная імітаваць арыгінальную разбіоўку старонкі ў разумных межах, але трэба пазбягаць залішняе складанасці, што робіць тэкст цяжкім у рэдагаванні ды чытанні. Старонка Вікікрыніц звычайна адпавядае не адной друкаванай старонцы, а артыкулу, раздзелу і г. д.
  4. Асаблівыя сімвалы як націскі або лігатуры павінныя выкарыстоўвацца так, як у арыгінальным дакуменце, калі гэтага можна адносна лёгка дасягнуць. Для гэтага можна скарыстацца асаблівымі сімваламі або тыпаграфічнымі шаблонамі, што можа дапамагчы пазбегнуць блытаніны паміж спецыяльнымі і алфавітнымі сімваламі.
  5. Выкарыстоўваць лацінкавыя літары ў тэкстах, напісаных на лацінцы, і кірылічныя — у тэкстах, напісаных на кірыліцы адпаведна. Выключэннем можа служыць, напрыклад, літара ô, бо яна ёсць толькі ў лацінскай графіцы.
  6. Пунктуацыя:
    • Выдаляйце залішнія прабелы каля знакаў пунктуацыі, напрыклад двукроп’е, кропка з коскай, кропка, дужка і г. д., як і празмерную колькасць прабелаў у выраўненым тэксце.
    • Злучнікі найлепш уводзіць як уласныя сімвалы (то бок (доўгі) або (кароткі), ня трэба выкарыстоўваць ).

Вікіспасылкі

[правіць]

Спасылкі на іншыя творы, іншыя тэксты або старонкі аўтараў можна дадаваць у адпаведнай частцы тэкту (напрыклад, у загаловак або ў змест). Калі выкарыстоўваць сінтаксіс з вертыкальнай рыскай ([[назва старонкі|тэкст для адлюстравання]]), сам тэкст ня зменьваецца. Большасць такіх спасылак выкарыстоўваецца дзеля паляпшэння навігацыі ў творы або дзеля спасылак на іншыя творы.

  1. Простыя спасылкі. Спіс спасылак на старонцы аўтара на ягоныя творы можна рабіць, выкарыстоўваючы простыя спасылкі, напрыклад, [[Спадчына (1922)]]. Такія спасылкі так і будуць адлюстроўвацца ў тэксце
  2. Адносныя спасылкі. Калі твор падзелены на часткі, якія аформленыя як падстаронкі, можна выкарыстаць адносныя спасылкі ў шаблёне {{Загаловак}}. У выніку выйдзе меншы код і ўсе спасылкі будуць працаваць у выпадку, калі старонку з творам пераймянуюць. Тры фарматы:
    • падстаронка [[/падстаронка]]
    • галоўная старонка [[…/]]
    • старонка таго ж узроўню [[…/старонка таго ж узроўню]], што выкарыстоўваецца збольшага для параметраў «папярэдні» ды «наступны» шаблону {{Загаловак}}. Заўважма, што [[…/]] разгорнецца да назвы галоўнай старонкі, што ідэальна, калі твор пераймянуюць пазней. Для доўгіх назваў або з эстэтычных меркаванняў Вы можаце выкарыстоўваць сінтаксіс з вертыкальнай рыскай.
  3. Глыбокія спасылкі. Простыя або адносныя спасылкі можна рабіць, выкарыстоўваючы наступны код: [[Назва/падстаронка|назва для адлюстравання]]. Таксама магчыма рабіць спасылкі на радкі ды іншыя часткі старонкі, выкарыстоўваючы якары праз #. Адпаведны сінтаксіс: [[Назва#пазнака|назва для адлюстравання]]. Імя якара для спасылкі на яго можна ўставіць, выкарыстоўваючы шаблон {{Якар}}, або вызначыўшы нумар старонкі, дзе знаходзіцца патрэбны тэкст.
  4. Спасылкі на аўтараў. Каб стварыць спасылку на старонку асобы ў прасторы аўтараў, выкарыстайце [[Аўтар:Назва старонкі|назва для тэксце]]
  5. Вонкавыя спасылкі. У загалоўку старонкі можна зрабіць спасылку на іншыя праекты Вікімедыі, якія маюць спасылку пра твор або аўтара. Гэтыя спасылкі дадаюць кантэкст для артыкула, твора, цытаты або СМІ, і павінныя быць выоучаныя ад асноўнага тэксту.

    Зацемка: Дадаванне вонкавых спасылак у выходны тэкст твора фактычна стварае форму анатацыі, што не дазваляецца ў Вікікрыніцах.

Старонкі тлумачэння неадназначнасці, рэдакцый ды перакладаў

[правіць]

Старонка тлумачэння неадназначнасці — гэта старонка, што пералічвае творы з той самай назвай. Не дадавайце творы з рознымі назвамі ў адну старонку тлумачэння неадназначнасці, нават калі яны рэдакцыі таго самага твора. Старонкі тлумачэння неадназначнасці прызначаныя, каб пазбавіцца неадназначнасці паміж творамі з аднолькавай назвай, а не для пераліку рэдакцый твора.

Старонка рэдакцый — гэта старонка, што пералічвае розныя рэдакцыі аднаго твора. Няма патрэбы, каб гэтыя творы мелі адну назву або нават аўтара. Напрыклад, тая ж самая казка ў запісе розных пісьменнікаў. Не дадавайце розныя творы ў адну старонку рэдакцый, нават калі гэтыя творы маюць аднолькавую назву. Старонкі рэдакцый прызначаныя для пераліку рэдакцый твора, а не для задзіночання назваў.

Старонка перакладаў — гэта асаблівы выпадак старонкі рэдакцый, што пералічвае беларускамоўныя пераклады іншамоўнага твора.

Гэтыя старонкі маюць аднолькавую структуру:

  1. Назва старонкі павінная быць неадназначная назва, якая тлумачыцца (для старонкі тлумачэння неадназначнасцяў) або назва, пад якой твор найбольш вядомы (для старонкі рэдакцый або перакладаў).
  2. Загаловак стандартызуецца з дапамогай шаблонаў {{Неадназначнасць}}, {{Рэдакцыі}} і {{Пераклады}} зверху старонкі.
  3. Пералік твораў падаецца ў выглядзе стандартазаванага спісу, без спасылак, акрамя як на назвы і аўтараў. Трэба ўказаць толькі асноўную інфармацыю (назва, аўтар, год, калі вядома). Калі старонка пералічвае розныя рэдакцыі таго ж самага аўтара, укажыце спасылку паводле артыкула «Спасылкі на выданні»

Творы, указаныя на старонках тлумачэння неадназначнасці, павінныя пазначацца шаблонам {{Падобнае}}, каб указаць на наяўнасць іншых твораў з такой назвай. Прыклад: {{Падобнае|Беларусь}}

Творы, указаныя на старонках рэдакцый або перакладаў. павінныя пазначацца шаблонам {{Іншыя рэдакцыі}}, каб указаць на існаванне іншых рэдакцый гэтага твора. Прыклад:{{Іншыя рэдакцыі|Новая зямля (Колас)}}

Асобныя парады

[правіць]

Старонкі аўтараў

[правіць]

Аўтар у дадзеным выпадку — гэта любая асоба, якая напісала любы тэкст, які можа быць на Вікікрыніцах.

  1. Назвы старонак павінныя быць у форме «імя прозвішча», напрыклад, Аўтар:Янка Купала
  2. Старонка павінная мець шаблон {{Пра аўтара}}.
  3. Адразу пасля шаблону {{Пра аўтара}} павінны ісці загаловак другога ўзроўню «Творы», потым спасылкі на творы на Вікікрыніцах. Спасылкі павінныя ўказваць на галоўныя старонкі, а не асобныя раздзелы (секцыі). Творы пералічваюцца храналагічна, наколькі гэта магчыма.
    • У выпадку асабліва плённых аўтараў (напрыклад, Вацлаў Ластоўскі) можна стварыць раздзелы трэцяга ўзроўню або зрабіць некалькі загалоўкаў другога ўзроўню для розных кшталтаў твораў.
  4. Калі ёсць некалькі аўтараў з адным імем, трэба стварыць старонку тлумачэння неадназначнасці ў прасторы імёнаў «Аўтар:», а да саміх назваў старонак аўтараў трэба дадаць гады жыцця ў форме YYYY—YYYY
  5. Калі трэба, дадайце загаловак другога ўзроўню «Пра аўтара» і зрабіце спіс спасылак на адпаведныя творы пра асобу або ейную творчасць.
  6. Скончыць старонку:
    1. Выкарыстаць адпаведны шаблон са старонкі Даведка:Шаблоны ліцэнзій
    2. Дадаць адпаведныя катэгорыі

Дапаможнік у афармленні

[правіць]

Назвы

[правіць]

У дадзеным разьдзеле зьмешчаныя ўвагі да называньня твораў.

  1. Ня стаўце ў назвах шматкроп’е як тры кропкі (...), для гэтага ёсьць асобны знак (…).
  2. У назвах старонак твораў выкарыстоўваецца толькі гэты кшталт двукосься: «».
  3. У назвах старонак твораў выкарыстоўваецца толькі гэты кшталт апострафа: ’.

Творы

[правіць]

Тут сабраныя найбольш істотныя парады ў афармленьні індэксаў і проста твораў. Некаторыя зь іх агульныя для ўсіх кшталтаў тэксту, некаторыя актуальныя толькі для прозы або паэзіі.

  1. Калі Вы заўважыце памылку ў арыгінальнай публікацыі, карыстайцеся шаблёнам {{Абмылка}}. Прыклад карыстаньня: {{Абмылка|Прклд|Прыклад}}.
  2. Пішэце зноскі ў <ref></ref>. У канцы старонкі твора (ня індэкса!) дадайце {{Крыніцы}}, аддзяліўшы як-небудзь ад тэксту твора.
  3. Калі Вам трэба «разьбіць» слова, калі ласка не рабіце гэта праз прабелы, карыстайцеся шаблёнам {{Разьбіўка}}. Прыклад карыстаньня: {{Разьбіўка|Прыклад}} (атрымліваецца: Прыклад).
  4. Калі замест загалоўку стаяць тры зорачкі, скарыстайцеся дарэчным шаблёнам: {{***}}, {{***2}}, {{***3}}
  5. Калі трэба нешта ўставіць справа або зьлева, карыстайцеся шаблёнам {{справа}} або {{зьлева}}. Таксама можна карыстацца шаблёнам {{Калёнтытул}} (пры карыстанні трэба пазначыць хаця б адну з трох сэкцыяў: {{Калёнтытул|left=|center=|right=}}). Перавага шаблёну {{Калёнтытул}} у тым, што можна паралельна паставіць тэкст справа, зьлева і ў цэнтры.
  6. Калі тэкст трэба падзяліць на некалькі калёнак, існуе група шаблёнаў {{Слупкі-пачатак}}-{{Слупкі-разрыў}}-{{Слупкі-канец}}. Першы зь іх пачынае калёнкі, другі — дзеліць, а трэці — сканчае іх.
  7. Афармляючы зьмест, спачатку пастаўце шаблён-пару {{Цэнтраваны блёк/пачатак}}-{{Цэнтраваны блёк/канец}}, прычым першы аформіце як {{Цэнтраваны блёк/пачатак|style=width:100%; max-width:25em}}. Лічба 25 азначае шырыню поля зьместу. Ня трэба рабіць зьмест задоўгім, як і завузкім, часьцей за ўсё вам спатрэбіцца якраз даўжыня 25em. У шаблён-пару ўстаўце шаблён {{Зьмест старонак з кропкамі}} (прыклад запаўненьня: {{Зьмест старонак з кропкамі||[[Рунь (1914)/Рунь|Рунь]]|3|3}})

Проза

[правіць]
  1. У выпадку пераносу скарыстайцеся шаблёнам-парай {{Перанос пачатак}} і {{Перанос канец}}. Прыклад карыстаньня: на старонцы зь якой ідзе перанос — {{перанос пачатак|п=тка|к=чом}}, на старонцы, на якую ідзе перанос, — {{перанос канец|п=тка|к=чом}}. Таксама можна паставіць проста злучок на месцы пераносу, напрыклад: пры-.
  2. Каб зрабіць абзац у пачатку новай старонкі, прапусьцеце два першыя радкі, пакінуўшы іх пустымі.
  3. Каб дадаць водступ для абзацаў, карыстайцеся шаблёнам {{Водступ}}. Напрыклад: {{Водступ|2|em}}. Шаблён трэба дадаваць у пачатку кожнага абзацу.
  4. Каб выраўняць тэкст з правага боку, карыстайцеся шаблён-парай {{Выроўніваньне-пачатак}} і {{Выроўніваньне-канец}}. Зважайце, што шаблён варта ставіць на старонцы твора, а не ў індэксе.
  5. Калі пачатак і канец разьдзелу знаходзяцца на адной старонцы, пастаўце перад адпаведнай часткай ## прыклад ##. Зважайце, што ў назьве часткі павінна быць толькі адно слова. Пры афармленьні старонкі твору карыстайцеся наступным узорам: <pages index="Ластоўскі Андэрсэн.pdf" from="45" to="49" fromsection=вопратка tosection=вопратка />. Калі частка — канец твора, пішэце fromsection=прыклад, калі пачатак — tosection=прыклад.

Паэзія

[правіць]
  1. Афармляючы паэзію, карыстайцеся шаблёнам-парай {{Цэнтраваны блёк/пачатак}} (ставіць у пачатку) і {{Цэнтраваны блёк/канец}} (ставіць у канцы). На канцы кожнага паэтычнага радка, калі ласка, стаўце <br />.
  2. Калі Вам трэба зрабіць водступ, карыстайцеся шаблёнам {{Прахон}}. Прыклад карыстаньня: {{Прахон|2.5em}}. Найчасьцей вам спатрэбіцца водступ 2.5em і 2em.