Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/VII/Доля

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Тры пары дня Доля
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Сыракомля
1913 год
Арыгінальная назва: Dola (Kondratowicz)
Пераклад: Янка Купала
Каралі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Доля (Сыракомля/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Доля.

Ные сэрцэ без патолі,
Нудна льюцца сьлёзы…
Выйду клікаць лепшай долі
Ў даль, пад шум бярозаў.
Дзе ты лепшая, дзе, доля?
Прыбудзь,—хай пазнаем!
Прымем хлебам, прымем солей,
Шчыра прывітаем.
Дарма плачу, прызываю
І ў жалю малю я:
Вецер словы адбівае—
Доля ані чуе…
Ой ты, песенька, маўчы ты!
Не нам вецер зьбіці:
Хадзі с сэрцэйкам разьбітым
Па долі тужыці.