Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/VII/Каралі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Доля Каралі
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Сыракомля
1913 год
Арыгінальная назва: Korale (Kondratowicz, 1908)
Пераклад: Янка Купала
Груган
Іншыя публікацыі гэтага твора: Каралі (Сыракомля/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Кара́лі.

(Пацеркі).

Як ішоў я ў бой кіпячы,
Як прашчаўся с хаткай,
Тут Гануля мая с плачэм:
«Пойдзеш гінуць, братка!
«Але буду я маліцца,
«Каб ця Бог ацаліў,
«Ты-ж прынось за то гасьцінца
«Шнур даўгі каралеў.»

З ласкай Божай паручыла
Грамадзе радзімай:
Палі ворагавы сілы,
Горад здабылі мы.
Як прыціхнулі гарматы,
Як браму зламалі,
Хто саетаў, хто дукатаў—
Я шукаў каралеў

Хоць і ў шчасьці не радзіўся,
А шукаю сьмела…
Шнур каралеў замігціўся,
Як-бы вішэнь сьпелых.
Тут здабычыну схапіўшы,
Не чэкаю далей,
Чым скарэй сьпяшу к наймільшай—
Даць ей шнур каралеў.

Па гасьцінцы, па дарожцэ
Кульгаю да дому…
Загудзелі званы ў вёсцэ,
Як па нежывому.
Прыбліжаюся к хаціне,
Аж тут людзі здаля:
«Твая Ганна ў дамавіне,—
«Ня трэба каралеў!»

Ой, заплакаў, ой, заенчыў
Цяжэй цяжкай хмары,
Перад цэркаўкай укленчыў,
Дый сьпяшу к аўтару:
Да Найсьвеншай да Марыі
Збліжаюся ў жалі,
І завесіў Ей на шыі
Я тых шнур каралеў.