Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/VII/Тры пары дня

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Родны дом Тры пары дня
Верш
Аўтар: Марыя Канапніцкая
1913 год
Арыгінальная назва: Przyjdzie zorzeńka
Пераклад: Янка Купала
Доля
Іншыя публікацыі гэтага твора: Тры пары дня (Канапніцкая/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Тры пары́ дня.

Прыдзе сьвітанне да маей хаткі
І разбуджаць мяне стане:
«Гэй! бяры коску; глянь! там на ўсходзе
Сонейка скора прагляне.»
Дзе ты, сермяга? Пот яшчэ значэн:
Ночкай ня высах Пятровай.
Дзе мая коска? дзе баяўніца:
Час нам на луг за дуброву.
Прыдзе палудня да маей хаткі,
Ка мне патсядзе на лаву,
І так глядзіць там, як мае дзеткі
Жывюцца поснаю стравай.
І лусту хлеба чорнага ломе,
Рукі чагосьці трасуцца,
А што кусочэк возьме, аткусе—
Сьлёзы цурком паліюцца.
А прыдзе ночка да маей хаткі,
Стане ў куток, падапрэцца
І, ў думах-думках, стоючы гэтак,
Песьняй глухой адазвецца.
А ў грудзях сэрцэ птушкай заскачэ,
Хадыром хатка заходзе,
Як ноч аб долі цяжкай мужычай
Нудна галосе, заводзе.