Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/506

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАПКА III

у якой зьмяшчаецца дзесяць нумароў з прозаічнымі накідамі М. Багдановіча.

1. 2 подаркушы з напісаным дробным почыркам аўтографам апавяданьня „Марына“ (т. I, разьдз. VII, № 5). Адзін аўтограф зьяўляецца чарнавым накідам, другі — больш чысты.

2. 4 старонкі in 40 з чыставым аўтографам „миниатюры „Страшное“ (т. разьдзел VII, № 11).

3. Аркуш, нашай старонцы якога начыста перапісаны пачатак апавяданьня „Сьмех“, які канчаецца словамі „Сямён… сёрбае гарбату і заўзята кажа“…

4. 2 аркушы. На першым — чарнавы накід „Сярод глухой пушчы“ (т. I, разьдз. VII, № 7), на другім аркушы нячытэльныя алоўкавыя накіды.

5. 12 стар. у чвэртку. На 2-х стар. чыставы накід апавяданьня „Вясной“ (т. I, р. VII, № 8, чарнавы накід аб „Самойле“ і іншы алоўкавыя нататкі.

6. 3 радкі з загалоўкам „Остров св. Фомы“ на чвэртцы аркуша.

7. Чвэртка аркуша, панумараваная лічбаю 13, з напісаным дробным почыркам урыўкам, які пачынаецца словамі „Вясёла шагаў акрэпшы Яныш“… (т. I, р. VII, № 8).

8. Аркуш паштовага формату. Чарнавы пераклад на беларускую мову ўрыўкаў тэксту з стара-славянскае мовы.

9. Пяць старонак у чвэртку аркуша з чыставым аўтографам апавяданьня „Гарадок“ (т. І, р. VII, № 6).

10. Аўтограф артыкулу „Аб веры нашых прашчураў“ (т. II, № 32) — 6 стар. in 4°.

ПАПКА IV

зьмяшчае ў сабе пераважна аўтографы з чарнавымі накідамі вершаў і прозы М. Багдановіча. Рукапісы вельмі нячытэльныя. Некаторыя старонкі тэксту да таго ж папсаваліся ад вады.

1. Сшытак у цыратавай вокладцы памерам у чвэртку аркуша з 96-цю старонкамі накідаў розных вершаў, сярод якіх „Мушка-Зелянушка“ (т. I, № 62), „Максім і Магдалена“ (т. I, № 63), „Ой лясы-бары ды лугі-разлогі“ (т. I № 64), „Сярод вуліцы ў нас карагод“ (т. I, № 65), „Цёмнай ноччу лучына дагарала“ (т. I, № 67), „Ой, скацілася зорачка, скацілася“ (т. I, № 254), „Аня, Анечка“… т. I, № 255).

2. 16 паасобных лісткоў з рознымі нататкамі і накідамі вершаў, сярод якіх чарнавы накід вершу „Исполненное обещание“ (т. I, № 50), два варыянты перакладаў з Вэрлена — „Нуда, нуда ў душы маёй“ (т. I, № 213) і „Рояль бліскучую нямоцная рука“ (т. I, № 220). Большасьць накідаў нячытэльна.

3. 31 лісток дрэнна чытэльных накідаў вершаў; сярод іх „Жніво“ (т. I, № 278).

4. 51 аркуш з чарнавікамі вершаў памерам прыблізна in 8°. Сярод іх: „Усплывае грамада сыфонофора“ (т. I, № 261), „|Ёсьць гэткая японская забаўка“ (т. I, № 246), урывак вершу „Мушка-зелянушка“ (т. I, № 62), „Рака срэдзь вулкі“ (№ 225), „Бяз сіл, уся ў пату“ (№ 194), „Істужку сінюю ўплятаю“ — (№ 256), „Хаўтуры“ (№ 34), „Трэ‘ нам, бачыш, усё між сабой дараваць“ (№ 211), „У старым садзе“ (№ 54), „Народ, беларускі народ“ (№ 47), Пераклад з Горацыя, — „Памятнік“ (№ 199).