Раяль цалуе тонкая рука…
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
*** "Раяль цалуе тонкая рука…" Верш Аўтар: Поль Вэрлен 1911—1912 Пераклад: Максім Багдановіч Крыніца: Багдановіч М. Поўны збор твораў у 3 тамах. Т. 1. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. Ст. 178 |
Гл. таксама http://aniolski.at.tut.by/dliaWianku.htm |
Son joyeux importun, d'un clavecin sonoe[1]
Пэтру Барэль
Раяль цалуе тонкая рука
У час вячэрні, шэра-ружаваты;
І на крылах, цішэй ад вецярка,
Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты
Пужліва, песня, і срэдзь комнат хаты
Шчэ доўга веяў пах, як ад цвятка.
Што за калыска ціха так гайдае
Стамлёнага, бяздольнага мяне?
Чаго, як жэўжык, песня вымагае?
І што ў канцы яе прыпеў жадае,
Каторы гэтак хутка у акне,
Адчыненым на садзік, замірае?
<1911—1912>
Зноска[правіць]
- ↑ Вясёлы і трывожны гук раяля (фр.)