У старым садзе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
У старым садзе
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
Крыніца: http://www.maksimbogdanovich.ru/stories/62.htm



Прыгожы сад, які любіў Вато:
Між дрэў зялёных статуі паўсталі,
Вось грот, гадзіннік сонечны, а далі
Фантан… Напэўна, саду год са сто.
 
Стаю я, сню пра знікнуўшыя дні
І кніжку новага пісьменніка трымаю.
Яе я разгарнуў… і закрываю,
Здзіўлёны ўкрай, што гэта не Парні.