Хаўтуры (Багдановіч)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Хаўтуры Верш Аўтар: Максім Багдановіч Крыніца: http://www.maksimbogdanovich.ru/stories/41.htm |
І вакруг агаляліся голавы,
І паспешна хрысціліся людзі;
Сэрца ныла, таміліся грудзі,
Думкі ціснулі, быццам як волава.
Чорны крэп, спеў царкоўны, пах ладана,
Труп, ляжачы ў труне нерухома, —
Так таінственна ўсё, так знаёма,
Усё так проста і так неразгадана.