Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/473

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

меньнікаў: Ядвігіным Ш., Т. Гушчаю, З. Бядуляю, Палуянам, Властам, Аляхновічам, Журбою, Гаруном і інш.

Да стар. 26—7. Некаторыя вельмі нячытэльныя месцы аўтографу недакладна расчытаны, а таму пастаўлены ў простыя дужкі, напр. „гражданский“, „мнение“, „оставил“, „простое или упрощенное“, „отстой“, „его“, „психологических“; ужытае аўтарам на стар. 26 слова „них“ (зам. „нее“) таксама адзначана дужкамі.

Да 27 стар. Між словамі „сдавленной“ і „беллетристике“ не расчытана некалькі слоў. Іх пропуск адзначаны знакам [—]. — Для нас, русских читателей… М. Б. гаворыць так, ма‘быць, таму, што артыкул прызначаўся для расійскай часопісі. — „Таковы были Веневитинов…, Станкевич…, Полуян“. — Веневіцінаў — (1805—1827), расійскі поэта, крытык і ўдзельнік гуртка „любомудров“; творчасьць яго мае сузерцальна-філëзофскі характар. — Станкевіч (1813—1840) стаяў на чале вядомага гегельянскага гуртка 30-х гадоў, які аб‘яднаў навокал сябе некаторыя выдатныя разумовыя і літаратурныя сілы тагочаснай Расіі (К. Аксакаў, Белінскі). Полуян С. — таленавіты беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч, нар. у 1890 г. і пакончыў самагубствам у 1910 г.

Да 28 стар. В 1912 г. вышел небольшой, крайне неполный зборник его (Ядвігіна Ш.) рассказов. Маецца на ўвазе зборнік „Бярозка“ (Вільня, 16°, 32).

6. За тры гады. Перадрук з „Каляднае Пісанкі“ 1913-га году.

Да 30 стар. Першае слова — аб Я. Купале і яго вялікай, пекна выдадзенай кнізе вершаў „Шляхам жыцьця“.Шляхам жыцьця“ быў выдадзены ў Пецярбурзе ў 1913 г. (8º, стар. 264).

Да 31 стар. Купала надрукаваў… драму „Сон на кургане“… і „Паўлінку“…Сон на кургане“, драматычная поэма ў 4-х абразох — п. 1912, 8, стар. 100, а гэтак сама надрукавана была ў „Маладой Беларусі“ (сэрыя I, сшытак 1, стар. 41—141). „Паўлінка“ сцэны з шляхоцкага жыцьця ў 2 актах. (П. 1913. 8º, стар. 85). — …асаблівую ўвагу зьвяртаюць на сябе вершы-апавяданьні „Лясьнікова пасада“… „Лясьнікова пасада,“ адзін з разьдзелаў поэмы „Новая ЗямляЯкуба Коласа, надрукаваны быў у зборніку „Нашай Нівы“, № 2. — …першы з двух (вершаў-апавяданьняў Якуба Коласа) памешчаных у № 2 „Маладой Беларусі“… Такім першым творам быў „Батрак“, апавяданьне з жыцьця паляшукоў („Маладая Беларусь“, Пецярбуг, 1912 г. сэрыя 1, сшытак 2, стар. 17—36). — Некалькі яго (Паўловіча) твораў, зьяўвіўшыхся ў „Biełarusie“ і „Маладой Беларусі“. У „Маладой Беларусі“ надрукаваны верш Паўловіча „Родны край“ (сэр. 1, сш. 2. стар. 37-39).

Да 32 стар. Дзе што было памешчана (Паўловічам) і ў „Нашай Ніве“. У „Нашай Ніве“ вершы Паўловіча зьмешчаны за даны пэрыод (1911—1913) у наступных №№: 1911 г. №№ 12, 40; 1912 г. №№ 11, 22, 37; 1913 г. №№ 3, 37. Ц. Гартны і Ф. Чарнышэвіч… шмат вершаў адразу надрукавалі ў № 2 „Маладой Беларусі“. Ц. Гартны ў „Маладой Беларусі“ (сэр. 1, сш. 2, 72-121) надрукаваў вершы, якія потым выдадзены былі асобным зборнікам „Песьні“. П. 1913 г. — Чарнышэвіч Ф. (гл. заўв. да 10 стар.) надрукаваў у „Маладой Беларусі“ (стар. 129—146) цэлую нізку вершаў.

Да 32 стар. Г. Леўчык выдаў зборнік вершаў „Чыжык Беларускі“. Гальляш Леўчык, запраўднае прозьвішча якога Ільля Паўловіч, поэта родам з Слонімшчыны; зборнік яго вершаў быў выдадзены ў Вільні (1912 г. 80 стар. 48). — „Л. Лобік і Стары Улас далі некалькі дужа няхітрых, але верных і таму цікавых малюнкаў нашай вёскі“. Лявон Лобік — поэта родам з Случчыны. Яму належаць тры апавяданьні, зьмешчаныя ў зборніку „Apawiedańnia i lehendy“: „Залом у жыце“ (стар. 59—63), „Лекар ведзьмар