Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/472

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тыя дужкі, гл. напр. на старонцы 18-й сказ „калі беларуская народная культура“, „гэтых“ і інш.

Да 19 стар. У артыкуле „Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасьці да ХVI-га сталецьця“ Багдановіч прыводзіць шэраг назваў твораў і прозьвішч аўтараў з старога пісьменства. Гэтыя назвы пакінуты у аўтарскай транскрыпцыі; перакласьці іх на беларускае напісаньне было цяжка, бо гэтае напісаньне ў адносінах да старажытнага пісьменства не ўстаноўлена, а прыводзіць загалоўкі помнікаў дакладнай (царк.-слав.) транскрыпцыяй камісія ня мела магчымасьці, бо такое напісаньне зьявілася-б вельмі вялікім адхіленьнем ад аўтарскага тэксту артыкулу.

Прыметнік „гасударственны“ ў артыкуле пакінуты ў транскрыпцыі аўтара (апроч канчатку), бо згодна з прынятым у 1-м т. парадкам правапіc выразных русізмаў поўнасьцю на беларускі правапіс не перакладаецца.

У загалоўку „Слова о полку Ігорэве“ у гэтым артыкуле вытрымана транскрыпцыя, прынятая камісіяй для 1-га тому твораў Багдановіча.

4. За сто лет. Артыкул ня скончаны. Друкуецца з чарнавога аўтотрафу (1, 3, 8). Укладзены быў, ма‘быць, у часе напісаньня „Кароткае гісторыі беларускае пісьменнасьці“ (1911 г.), як адзін з нарысаў задуманага М. Б-чам гістарычнага агляду беларускае літаратуры (гл. увагу да папярэдняга артыкулу).

Да 21-й стар. Гэтым іменем (інтэлігенцыя) мы адзначаем сьвядомых людзей, нясушчых сваю сьвядомасьць на карысьць простага народу нават і проці ўласнага інтарэсу. — Азначэньне паняцьця „інтэлігенцыя“ дадзена Багдановічам у народніцкім дусе, відаць, пад уплывам Лаўрова і Міхайлоўскага.

У аўтографе: „адрадзэньне, нараждаліся“, спараджаючые камісіяю вытрымана „жд“, адраджэньне, нараджаліся", „спараджаючы“.

Да 22 стар. …і абое яны… — месца, ня досыць добра апрацаванае аўтарам, а таму пастаўлены ў простыя дужкі. (Замест „яны“, трэ‘ было-б сказаць „народы“). — „Хадакоўскага“ ў аўтографе закрэсьлена.

Да 23 стар. У сказе „за для гэтага аўтары іх марыць не маглі“… Багдановічам ужыты нязвычайны выраз „за для“, у якім ён сам, як відаць, ня быў упэўнены, бо напісаўшы яго адзін раз, закрэсьліў, а потым ізноў аднавіў. Камісія, каб не парушаць тэксту аўтэнтыку, пакінула гэты выраз, але адзначыла яго нязвычайнасьць простымі дужкамі. „Энэідзе“ пераробленай з украінскага… Беларуская Энэіда на выварат твор невядомага аўтара, ня была перароблена з украінскага, — на ёй толькі адчуваецца некаторы ўплыў Энэіды Катлярэўскага.

Іменьні архэолёгаў, гісторыкаў і этнографаў, што сустракаюцца ў даным артыкуле, узяты Багдановічам, як відаць, з „Истории русской этнографии“ Пыпина, ч. IV, стар. 25 і інш.

5. Новый период в истории белорусской литературы. Друкуецца з чарнавога аўтографу (1. 3. 1). Напісаны ў канцы 1912-га ці ў пачатку 1913-га году, як відаць з наступных слоў: „Эти лица вынесли на своих плечах тяжесть шестилетнего издания газеты“, г. зн. „Наша Нівы“, якая, як вядома, пачала выходзіць у канцы 1906-га году.

У аўтографе артыкул ня меў загалоўку. У часе апісу рукапісаў пісьменьніка пры удзеле яго бацькі А. Ю. Багдановіча артыкулу наданы загаловак, які рэдакцыяю прыняты і ўведзены ў тэкст; таму ён і зазначаны зоркаю.

Камісіяю былі расчытаны ўсе артыкулы Багдановіча, якія можна было расчытаць. Некаторыя з іх напісаны вельмі нячытэльна. Да апошніх належыць і няскончаны артыкул „Новый период в истории белорусской литературы“, які, ня гледзячы на значную неапрацаванасьць, зьмяшчаецца зараз у II-м томе, як накід задуманага Багдановічам вялікага артыкулу, у якім поэта меў на мэце азнаёміць расійскага чытача з шэрагам беларускіх пісь-